Вячаслаў
Адамчык з’яўляецца адным з
вядучых беларускіх пісьменнікаў,
аўтарам шырока вядомай тэтралогіі
“Чужая бацькаўшчына” (1978), “Год
нулявы” (1983), “І скажа той
хто народзіцца” (1987), “Голас
крыві брата твайго” (1990). У
цэнтры ўвагі пісьменніка —
заходнебеларуская вёска Верасава.
Аўтар прасочвае жыццё герояў на
працягу даволі вялікага перыяду.
Тут і часы даваеннай польскай
дзяржавы, і першыя гады савецкай
улады, і перыяд фашысцкай
акупацыі.
У
рамане “Чужая бацькаўшчына” В.
Адамчык выкрывае меркантыльнасць,
уласніцтва, прагу нажывы,
бездухоўнасць. Твор прысвечаны
паказу жыцця былой Заходняй
Беларусі напярэдадні яе вызвалення.
У центры яго — сям’я Уласа
Корсака. Жыццё самога Уласа,
здаецца, не заслугоўвае папрокаў :
не краў, не падманваў, не
рабіў зла людзям, не быў
гультаём і абібокам. Але ж
жыў па прынцыпу “мая хата з
краю”. Нікому ён асабліва не
дапамог, зўсёды застаючыся ў
цяні. Пражыў жыццё Улас, пры
гэтым не страуіўшы сябе як
чалавека. Але пакаранне за жыццё
ў сваёй нары, толькі дзеля
сябе не мінула яго, паламаўіы
лёс дачкі Алесі. Жыла яна
хціва, зайздросна, з бабскімі
забабонамі і сваркамі. Алеся
страчвае чалавечую годнасць,
пераступае праз народную мараль
і этыку і а здольнай на
злачынства, здраду. Яна выходзіць
замуж за парабка Імполя, затым
атручвае атручвае свякруху і
нямую залоўку, перапісваючы на
сваё імя зямлю. Але не
прыносіць шчасця чужая
бацькаўшчына Алесі, яна
ператвараецца ў рабыню зямлі,
маёмасці і бытавых абставін.
Няўтульна становіцца і Імполю,
для якога шырокі свет закрыўся
вузкаэгаістычнымі, дробнымі
інтарэсамі.
У
другі рамане В. Адамчыка “Год
нулявы” прасочваецца далейшы лёс
герояў. Падзеі адбываюцца ў 1939
г., каді Заходняя Беларусь
воінаў Чырвонай Арміі. З тымі,
хто выйшаў насустрач воінам, быў
і Імполь.
Заключны твор тэтралогіі
— раман “Голас крыві брата твайго”
— прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай
вайны. Героі яго (Алеся, Імполь,
Міця Корсак, Хрысця) прайшлі
праз цяжкія ваенныя выпрабаванні.
Раман заканчваецца сцэна гібелі
Міці Корсака. Алеся і Імполь
вязуць нябозчыка на могілкі. “Жыць
трэба, жыць !”, -- усклікае Алеся,
убачыўшы бягучага насустрач ёй
шасцігадовага сына. Так, жыццё
нельга спыніць, перарваць. Яно
прадаўжаецца ў нашых дзецях і
ўнуках. |