Алесю
Адамовічу споўнілася 15 гадоў,
калі ён стаў падпольшчыкам і
партызанам. Вайна пакінула глыбокі
след у свядомасці юнака, і
гэта з’вілася адной з прычын
таго, што тэма вайны стала
асноўнай у творчасці пісьменніка.
Вопыт перажытага падчас вайны
знайшоў сваё адлюстраванне ў
дылогіі “Партызаны” ( раман “Вайна
пад стрэхамі” і “Сыны ідуць
у бой” ).
Вялікая
Айчынная вайна закранула кожны
дом, кожную сям’ю. Пісьменнік,
імкнучыся замацаваць у народнай
памяці трагедыю кожнага чалавека,
а’бездзіў (разам з Я. Брылём і
У. Калеснікам) амаль усю Беларусь,
запісаў звыш 300 жахлівых
маналогаў–успамінаў ад ўдзельнікаў
і ахвяр фашызму. У выніку з’явілася
кніга “Я з вогненнай вёскі”
(1975) — публіцыстычны дакумент,
абвінавачванне фашызму. Жудасным
расказам пра людзей, якія
ператварыліся ў катаў, здраднікаў,
з’яўляецца аповесць Адамавіча “Капнікі”
(1979).
“Хатынская
аповесць”, як і многія іншыя
творы А. Адамовіча, аснована на
дакументальных фактах. Твор як
бы сатканы з успамінаў жывых
сведак спаленых беларускіх вёсак,
партызанаў, падпольшчыкаў. Галоўным
героем аповесці з’яўляецца
Фларыян Пятровіч Гайшун, ветэран
вайны, выкладчык псіхалогіі. Ён
разам з былымі партызанамі
Касачом, Косцем, Сталетавым,
Лапцёнкам едзе ў Хатынь. Перад
вачымі Гайшуна, сляпога чалавека,
як бы ажывае ваеннае ліхалецце.
Ён падлеткам ваяваў ў
партызанскім атрадзе, цудам
вырваўся з “вогненнай вескі”,
бачыў смерць блізкіх людзей,
сяброў. Ніколі не можа сцерціся
зрамяці героя твора жудасная
справа карнікаў над мірнымі
жыхарамі вёскі Пераходы, смерць
маці, дзвюх сястрычак–блізнятак,
лепшага сябра … Аповесць гучыць
як мастацкі дакумент,
абвінавачванне фашызму, як заклік
да аб’яднання ў барацьбе з
карычнневай чумой. Важнае месца
ў “Хатынскай аповесці” займае
палеміка Гайшчуна з яго
аспірантам Бокіем, праз якую
аўтар спрабуе асэнсаваць складаныя
і супярэчлівыя пытанні сучаснасці,
абараніць вечныя гуманістычныя
каштоўнасці чалавека.
Па матывах “Хатынскай
аповесці” ў Дзяржаўным рускім
драматычным тэатры Беларусі
пастаўлена п’еса “Вяртанне ў
Хатынь”. Кінарэжысёрам Э. Клімавым
у 1985 г. знята мастацкая
кінастужка “Ідзі і глядзі”, у
аснову якой пакладзена “Хатынская
аповесць”. Фільм атрымаў першую
прэмію на Сусветным кінафестывалі
і ўзнагароджаны залатым медалём. |