Тураўскае
княства ўтварылася ў межах рассялення дрыгавiчоў
— у Паўднёвай Беларусi, басейне Прыпяцi. Сталiца
княства — горад Тураў прыгадваецца пад 980 г., калi
на Беларусi з'яуляюцца князi, магчыма, браты
Рагвалод i Тур. Ад апошняга, як паведамляе летапiс,
"тураўцы празвалiся". Першая звестка i падзеi
988 г., калi былi вызначаны межы Тураўскай зямлi,
сведчаць аб тым, што Тураўшчына ад пачатку развiвалася
як самастойная дзяржаўная адзiнка з усiмii
адпавядаючымi гэтай пабудове iнстытутамi.
Галоўнай складанасцю ў фармiраваннi гэтай
дзяржавы было тое, што яна займала не ўсю этнiчную
тэрыторыю дрыгавiчоў, а толькi землi левага берага
Прыпяцi з гарадамi Туравам, Пiнскам, Слуцкам,
пазней — Бярэсцем. На поўначы землi вакол Менска
належалi Полацкай дзяржаве, на поўднi i ўсходзе
Брагiнская воласць належала Kiеўскаму княству,
Рэчыцкая — Чарнiгаўскаму, на захадзе частка
зямель была ва ўладаннi ўладзiмiра-валынскiх
князёу. Разам з тым крынiцы дазваляюць меркаваць,
што да канца Х ст. у Тураве кiравала уласная
дынастыя князёў, чый радавод быў спынены падчас
утварэння "iмперыi Уладзiмiра Святаславiча".
У 988 г. Уладзiмiр кiеўскi выдзелiў
Тураўскую зямлю свайму трэцяму сыну Святаполку.
Парадкавая лiчба сведчыць аб вялікай значнасці і
ролі гэтага княства. Акрамя таго, Святаполк быў
сынам Уладзіміра Святаславіча ад грачанкі —
былой жонкі Яраполка. Як паведамляе летапіс, калі
Уладзімір забіў свайго брата Яраполка, грачанка
была ўжо цяжарнай. Верагодна, Святаполк не быў
упэўнены ў бацькоўстве Уладзіміра, што
праявілася ў далейшым у яго імкненні да
незалежнасці Тураўшчыны ад Кіева. Ён зрабіў гэту
спробу яшчэ ў 1012 г. пры жыцці Уладзіміра, узяўшы
напярэдадні шлюб з дачкой польскага караля
Баляслава Харобрага і запрасіўшы да сябе
каталіцкага епіскапа Рэйн-берна. Менавіта
апошнім, можна меркаваць, выклікана такое
страшэннае непрыняцце асобы Святаполка
кіеўскімі летапісамі.
Аднак у барацьбе Святаполка за
самастойнасць Тураўскай зямлі былі падставы
геапалітычнага плана. Справа ў тым, што
Тураўшчына знаходзілася ў выгадным геаграфічным
становішчы. Яна ляжала на шляху з Польшчы ў Кіеў.
Акрамя таго, праз Тураў праходзіла адно з
адгалінаванняў знакамітага шляху “з варагаў у
грэкі”. Да таго ж тут былі надзвычай ураджайныя і
багатыя ворныя землі.
Пасля смерці Уладзіміра
Святаславіча ў 1015 г. менавіта Святаполк тураўскі
становіцца кіеўскім князем, але пакідае за сабой
і Тураўскую зямлю. 3 гэтым не пагадзіўся Яраслаў
Мудры і распачаў супраць Святаполка вайну. Пасля
бітвы на р.Альце ў 1019 г. па дарозе ў Польшчу ён
гіне.
Напрыканцы свайго жыцця Яраслаў
Мудры — князь кіеўскі — аддаў Тураўшчыну свайму
сыну Ізяславу. Верагодна, гэта адбылося да смерці
вялікага князя ў 1054 г. і сведчыць пра
ўстойлівасць дзяржаўна-княжацкай трады-цыі ў
Тураве, гэтаксама як і пра пастаянства тэрыторыі
гэтай дзяржавы. Пасля смерці Яраслава Ізяслаў
становіцца вялікім князем кіеўскім, але пакідае
за сабой і Тураў. Два сыны Ізяслава — Яраполк і
Святаполк —трымалі за сабой Тураў. Але ў 1113 г. са
смерцю Святаполка ўлада Ізяславічаў у Тураве
скончылася і горад з зямлёй перайшоў да роду
Манамахавічаў. Яны трымалі княства ў якасці
дадатку да сваіх асноўных уладанняў — Кіева,
Пераяслаўля і іншых зямель. Але гэта было права
сілы, а не вынік прыналежнасці Тураўскай зямлі да
Кіеўшчыны.
У сярэдзіне XII ст. паміж
паўднёварускімі князямі адбывалася зацятая
барацьба за валоданне Кіевам. Разам з Кіевам з
рук у рукі пераходзіў і Тураў — то да суздальскіх,
то да валынскіх князёў. Але ў 50-х гадах XII ст. на
тураўскім троне апынуўся князь Юрый Яраславіч,
які вярнуў зямлю ва ўладанне дынастыі
Ізяславічаў. 3 гэтым не жадалі змірыцца кіеўскія
князі. Аб'яднаўшыся ў 1158, г., яны зрабілі паход на
Тураў, каб адабраць яго ў Юрыя. Відавочна, што
Юрый Яраславіч быў не толькі ўдалым
военачальшкам, але карыстаўся павагай тураўцаў,
іх поўнай падтрымкай. Ён клапаціўся ў першую
чаргу пра жыхароў зямлі, разглядаючы княства як
сваю законную спадчыну. Толькі гэтым І моцнай
фартыфікацыяй горада можна растлумачыць, што
дзесяцідзённая аблога была паспяхова вытрымана.
Гэтаксама быў адбіты напад на Тураў валынскіх
князёў у 1160 г. На гэты раз варожыя войскі
прастаялі пад сценамі горада тры тыдні.
Праз цяжкую
барацьбу Тураўскае княства аднавіла сваю
самастойнасць і незалежнасць. На Тураўшчыне
аднавілася самастойная княжацкая дынастыя —
неабходная ўмова дзяржаўнага існавання. У
наступныя дзесяцігоддзі зямлёй кіруюць сыны
Юрыя: Святаполак (1189), Іван (1170), Глеб (1196). Яраслаў
(1183), Яраполак ( 1190). Былі ў Юрыя і дзве дачкі —
Ганна і Малфрыд. У гэты час Тураўская зямля
падзялілася на ўдзельныя княствы: Тураўскае,
Пінскае, Клецкае. Слуцкае, Дубровіцкае. У кожным з
іх кіравалі сыны Юрыя Яраславіча, Аднак
некаторыя землі трапілі ў залежнасць ад кіеўскіх
і галіцка-валынскіх князёў. Але, нягледзячы на
ўдзельную раздроблецасць, можна меркаваць, што
Тураўская зямля і ў XII ст. успрымалася цэласнай
дзяржаўна-палітычнай адзінкай. У. летапісах
згадваюцца "з Турава Святаполчычы" (1204) і "князі
Тураўскія" (1274). Маецца на ўвазе дынастыя Свя-таполка
Юр'евіча і ўвогуле ўсе ўнукі Юрыя Яраславіча.
Тураў па-ранейшаму разглядаецца як цэнтр усёй
зямлі.
Сярод
гарадоў Тураўскага княства найбуйнейшымі былі
Пінск і Бярэсце, меншымі — Кобрын, Камянец,
Драгічын, Бельск, Мельцік, Мазыр, Рагачоў, Брагін.
У крыніцах XII - XIII стст. досыць часта згадваюцца
першыя два. Недалёка ад Бярэсця прайшліся
мангола-татары і на навакольных палях бцло "многа
пабітых". Аб зруйнаванні самога горада звестак
няма. З'яўляючыся памежнымі, часта адбівалі
гарады напады польскіх і літоўскіх дружын. Разам
з галіцка-валынскімі князямі тураўцы і пінчукі
хадзілі паходамі на Літву (1251 — 1252, 1275). Але
неўзабаве, у канцы XIII — пачатку XIV ст., Тураўская
эямля была цалкам далучана да Вялікага Княства
Літоўскага. Адбылося гэта падчас праўлення
Віценя і Гедыміна.
Лiтаратура
1. Гiсторыя Беларусi для
паступаючых у ВНУ (А. Г. Каханоускi, Ю. Л. Казакова) |