М Ы   П Р Е Д О С Т А В Л Я Е М   Т О Л Ь К О    К А Ч Е С Т В Е Н Н У Ю   И Н Ф О Р М А Ц И Ю

Минская коллекция рефератов (www.library.by/shpargalka) Основана в 1999 году

Телефон минского офиса: 8 (029) 777-57-90 (МТС)

ON/OFF:          

РЕФЕРАТЫ ЗДЕСЬ:

Белорусская история
Белорусская литература
Белорусский язык
Белорусская культура
Авиация
Астрономия
Автомобили
Английский язык
Архитектура
Биографии знаменитостей
Биология
Бухгалтерия и аудит
Военное дело
География
Дизайн
Иностранные языки
Интернет
Искусство
История
Компьютеры
Культурология
Лингвистика
Литература
Маркетинг и реклама
Математика
Медицина
Музыка
Немецкий язык
Образование и обучение
Политология
Право
Программирование
Психология
Разное
Религия
Сексология
Сельское хозяйство
Спорт
Технологии
Физика
Философия
Химия
Экология
Экономика
Начало
ПЛАТНЫЕ YСЛYГИ:

Заказать реферат\курсовую

"Шпаргалка" рекомендует...

МІГДАЛ АРКАДЗЬ [АКАДЭМІК-ФІЗІК]

ИСТОЧНИК: СЛУЖБА ИНФОРМАЦИИ BELSONET

КАЧЕСТВО РАБОТЫ: 84%

 



Акадэмік Аркадзь Мігдал

  Аркадзь Бенядыктавіч (Бяйнусавіч) Мігдал нарадзіўся ў Лідзе 11 сакавіка 1911 года у 1943-45 г.г. працаваў ў Інстытуце фізічных праблем АН СССР, у 1945 - 71 г.г. у Інстытуце атамнай энергіі, у 1947 годзе быў апанентам на абароне кандыдацкай дысертацыі А. Дз. Сахаравым. З 1971 г. у Інстытуце тэарытычнай фізікі АН СССР. З 1944 г. прафесар Маскоўскага інжынерна-фізічнага інстытута. Член-карэспандэнт АН СССР (1953), акадэмік АН СССР (1966). Памёр у Маскве 9 лютага 1991 г. Фізік-тэарэтык, заснавальнік новых кірункаў у ядзернай фізіцы і фізіцы металаў. Развіў тэорыю дыпольнага і квадрапольнага выпраменьвання ядраў і тэорыю іанізацыі атамаў пры ядзерных рэакцыях. Распрацаваў тэорыю шырокіх ліўняў. Разгледзеў уплыў шматкратнага рассейвання на тармазное выпраменьванне і развіў метад рашэння квантавай задачы многіх целаў. Прымяніў тэорыю звышправоднасці да пытанняў будовы ядраў і вылічыў моманты інерцыі цотных і няцотных ядраў. Развіў колькасную тэорыю ядра, заснаваную на прымяненні метадаў квантавай тэорыі поля. Даследаваў праблему палярызацыі і вакувуму ў моцных магнітных палях. У навуковай літаратуры шырока скарыстоўваюцца такія азначэнні, як асаблівасць Мігдала-Кона, скачок Мігдала, канстанта Мігдала. Узнагароджаны ордэнамі Леніна і Працоўнага Чырвонага Сцяга.

Аповесць пра шчаслівага чалавека

1. Вучоны і час

  З фактычна забароненага ў савецкія годы Шапенгаўара Аркадзь Мігдал вычарпаў сваё любімае выказванне: талент трапляе ў цэль, у якую ніхто патрапіць не можа, геній трапляе ў цэль якую ніхто не бачыць. Тут, канешне ж, ключ да разумення жыцця і творчасці самога акадэміка Мігдала, які з рэестру ўжо не раз апісаных у друку ўласных дасягненняў, ды і з самой сваёй біяграфіі вырываецца, як птушка з клеткі, застаючыся настолькі ж незразумелым і загадкавым у сваёй дзейнасці і ўчынках. Хаця сам, як вучоны, такія словы, як “цуда” і “загадка”, жарсць як не любіў.

  Так, геній трапляе ў цэль, якую ніхто не бачыць. Таму нам няма сэнсу дашуквацца да таямніц яго бачання. Аднак кірунак даць не зусім дасведчанаму ў навуцы чытачу – павінны: сапраўдная навука здзяйсняецца там, каля далягляду, на мяжы бачнага і нябачнага. Мігдал, як сапраўдны мастак навукі, працаваў на мяжы быцця бачнага і нябачнага, вядомага і невядомага. Або, скажам так, - бачнага яму аднаму і той легендарнай ужо генерацыі вялікіх фізікаў, якую падаравала чалавецтву ХХ стагоддзе. Мігдал – з іх. Для нас жа, простых смяротных, бачанае ім раўназначна небыццю. Таму што ўсё – таямніца за сямю пячаткамі. Усё – за мяжой быцця і свядомасці. Напрыклад, славуты эфект Ландаў – Памеранчука – Мігдала, адкрыты паўстагоддзя назад, зараз, у нашыя дні выклікае вялікую цікавасць. На гэтую працу ўсе раз-пораз спасылаюцца, ёй прысвячаюць цэлыя канферэнцыі. А тады яе зразумелі і высока ацанілі толькі фізікі-тэарэтыкі. Для астатніх яна знайходзілася за межамі свядомасці. Яе ніяк нельга было эксперыментальна праверыць, прасцей кажучы, – паспрабаваць на зуб. Не было такога абсталявання, з’явілася яно толькі ў апошнія гады. Яе цяжка было зразумець розумам. У яе можна было толькі верыць. Гэдыкі тэлескапічны эффект. Геній праз сваю геніяльнасць, як праз тэлескоп, бачыць тое, што размешчана за межамі звычайнага зроку. Пры гэтым па-за межамі зроку застаецца тое, што дзеецца вакол тэлескопа. Геніяльнасць Мігдала, здольнасць бачыць нябачнае іншымі – грунт яго ўласнай інтэлектуальнай самадастатковасці, абарона ад спадарожных дробезяў. Не дарэмна ж ён ніколі не журыўся, і ўсе з яго атачэння лічылі Мігдала, зусім шчаслівым чалавекам. Ды і ён сам сябе – таксама.

  Таму размова пра ўзаемаадносіны Аркадзя Бенядыктавіча (паводле іншай версіі – Бяйнусавіча) Мігдала са сваім часам – у дастатковай ступені ўмоўная. Ён нарадзіўся ў 1911 годзе ў маленькім беларускім гарадку з прыгожай назвай Ліда. (Дарэчы, менавіта ў гэтым годзе другі вялікі фізік-атамшчык Э. Рэзерфорд стварыў сваю славутую мадэль). Гэта значыць лёс наканаваў яму нарадзіцца менавіта так, каб застаць усе эпохі, усе трагедыі, усе пераломы дваццатага стагоддзя. У першую сусветную, чатырохгадовым, разам з бацькамі ўцёк ад немцаў у Пецярбург. Рэвалюцыі, войны, рэпрэсіі, новыя рэвалюцыі, распад вялікай краіны – усё гэта яго ў той ці іншай ступені зачапіла. Ад немцаў уцёк, ды свае не прамінулі. Пачатак трыццатых гадоў – пачатак вялікай чысткі. Камсамольцы паводле вялікай расійскай традыцыі ўсё яшчэ высвятлялі: хто вінаваты? Вінаватых тады шукалі ўсюды і ўва ўсім, у кожным, хто хоць чым-небудзь адрозніваўся ад шэрай масы. Таму і сам пачатак актыўнага жыцця Мігдала быў адметным – яго выгналі ў 1931 годзе з Ленінградскага універсітэта за “непралетарскае паходжанне”. А ў 1933-м арыштавалі. Слава Богу, часы тады, пры наркаме Ягодзе, былі яшчэ “ласкавыя”: не толькі саджалі, але і выпускалі сяды-тады. Мігдал з такіх шчасліўцаў. Яго выпусцілі праз семдзесят дзён. Хаця, калі б гэта здарылася пазней, напрыклад, у трыццаць сёмым, маглі і не выпусціць. Мігдал гэта выдатна ўсведамляў. Тым больш, што яго першы навуковы кіраўнік вібітны тэарэтык М. П. Бранштэйн, арыштаваны ў тым жа самым чорным годзе, так і згінуў у засценках НКУС.

  Так ці інакш, час расстаўляў на шляху будучага акадэміка свае тычкі, ляпіў лёс. І вакол яго, як у панарамным кінатэатры, яшчэ доўга ішоў фільм пад назваю “ХХ стагоддзе”. Ён даглядзеў яго амаль да канца – і Вялікую Айчынную, і кампанію супраць касмапалітаў, і хрушчоўскую адлігу, і брэжнеўскі нафтавы дабрабыт у гурце з застоем, і перабудову. А памёр, менавіта, у 1991-ым – у год пагібелі Савецкага Саюзу.

  Але знешні час – усяго толькі фон, на якім працуе вучоны. Асноўнае, галоўнае яго жыццё працякае ў іншым, паралельным часе, у паралельных эпохах, паколькі толькі адносна звязана з тым, што адбываецца навокал. І на самай справе, хіба неяк можна звязаць геніяльныя працы Цыялкоўскага і Чыжэўскага з іх фізічным часам, калі на бязмежных прасторах Расіі яшчэ аралі сахой? Хіба неяк сумяшчаюцца Ландаў, Курчатаў, Каралёў, Зяльдовіч з сярэднявечнай дзікасцю трыццатых і саракавых гадоў, а палёты ў космас – з перапоўненымім лагерамі для іншадумцаў і вайной у Афганістане? Тым не менш, здавалася б, несупастаўляльныя рэчы ўсё ж перасякаюцца на нашай зямлі. І таму ўжо бліжэй пад канец жыцця Мігдал напісаў: “… Вучоны павінен разумець, да чаго прывядуць яго працы, падумаць пра тое, у якія рукі трапяць вынікі яго даследванняў. І калі ёсць небяспека пашкодзіць людзям, трэба перамагчы сваю няўёмную цікаўнасць, сваю дапытлівасць, адмовіўшыся ад працягу работ”.

  Але гэта было ўжо потым. А спачатку ім цалкам валодаў той самы “паралельны час”, час навукі.

2. У пошуках сапраўды

  Час гэты пачаўся для яго яшчэ ў Ленінградзе, у канцы трыццатых, калі ён заняўся разглядам праблемы ўзаемадзеяння нейтронаў з атамамі. У выніку ім быў развіты арыгінальны метад “устрэсвання”, які для пачатку дапамог развязаць задачу, а потым шырока скарыстоўваўся для развязку розных праблемаў, прынёсшы аўтару заслужаную вядомасць. Самому Мігдалу гэты метад служыў доўгія годы. У прыватнасці Мігдал скарыстоўваў яго і тады, калі быў ужо маскоўскім дактарантам тэарэтычнага аддзелу Інстытута фізічных праблем, якім кіраваў Л. Д. Лан-даву. У гэтай працы ярка праявілася адна з найхарактэрнейшых рысаў Мігдала – імкненне і ўменне адшукаць якасна новы падыход ва ўмовах, калі стандартныя падыходы непрымальныя. Як тут не згадаць адно з любімых выказванняў Аркадзя Бенядыктавіча: “Каб развязаць праблему, трэба выйсці за яе межы”.

  У гэты ж час сфармавалася яшчэ адна рыса яго стылю – уменне выціснуць максімум фізічнай інфармацыі з умела выбраных меркаванняў, з тым, каб сфармаваць скупое, але неаспрэчна дакладнае выказванне. Менавіта так ён дзейнічаў, калі звярнуўшыся да тэорыі фотапаглынання атамных ядраў, прадказаў існаванне гіганцкага дыпольнага рэзанансу, звязанага з ваганнямі нейтронаў адносна пратонаў. Гэтая праца была апублікаваная ў 1944-ым годзе, а ў 1947-ым атрымала бліскучае эксперыментальнае пацверджанне, паклаўшы пачатак фізіцы гіганцкіх рэзанансаў, якая ў нашыя дні ператварылася ў вялікі раздзел ядзернай фізікі, які інтэнсіўна развіваецца. Побач з іншымі, раней выкананымі, гэтая праца лягла ў аснову доктарскай дысертацыі Мігдала, якую ён абараніў у 1943 годзе.

  У 1945 годзе пачаўся новы перыяд у яго жыцці, звязаны з пераходам у Лабараторыю №2 Акадэміі Навук СССР, якую ўзначальваў І. В. Курчатаў. Тут Мігдал уключыўся ў работы па атамнай праблеме. У гэты час якраз распрацоўвалася канцэпцыя гетэрагеннага ядзернага рэактара, і А. Б. (як яго называлі сябры і калегі) унёс істотны ўклад у распрацоўку рэалістычнай тэорыі рэактара.

  Паводле больш позняга прызнання Аркадзя Бенядыктавіча, тады ён ужо разумеў, у якія рукі трапіць ядзерная зброя і вырашыў, што не будзе займацца засакрэчанымі работамі, а засяродзіцца на “чыстай” фізіцы. На шчасце Курчатаў яго зразумеў. А яшчэ Курчатаў вельмі добра разумеў ролю фундаментальнай навукі і значэнне той непаўторнай навуковай атмасферы, якая заўсёды ўзнікае ваколтакіх людзей, як Мігдал. У выніку ён прызначыў Аркадзя Бенядыктавіча кіраваць тэарэтычным “Сектарам 10”, дазволіўшы яму займацца ў асноўным ядзерна-фізічнымі задачамі фундаментальнага характару.

  Тут вакол Мігдала сабраўся ўнікальны калектыў сяброў і аднадумцаў – Г. І. Будкер, В. М. Галіцкі, Б.Т.Гейлікман, В. С. Кудраўцаў, Н. М. Паліеўктаў-Мікаладзэ, з якімі быў зроблены шэраг выбітных працаў. У 1948-1949 гадах сектар займаўся пошукавай дзейнасцю ў вобласці тэорыі розных ядзерных рэакцый. У той жа час Мігдалам і Галіцкім пры ўдзеле Ландаў была развіта тэорыя расшчаплення дэйтрона ў кулонаўскім полі цяжкага ядра. А сумесна з В. А. Фокам Мігдал правёў велізарную працу па падрыхтоўцы да выдання незавершанай кнігі свайго рана памерлага сябра, вучня Фока, - Н. С. Крылова. Гэтая фундаментальная праца (“Работы па абгрунтаванні статыстычнай фізікі”) у многім перадвызначыла наступнае развіццё гэтага кірунку. А ў 1954-1955 гадах Мігдал, звярнуўшыся да праблемы тармазнога выпраменьвання, якая тады была ў цэнтры ўвагі фізікаў, абвясціў, што пабудуе колькасную тэорыю. Тады гэта здавалася немагчымым і ніхто ў гэтую задуму не верыў. Але Мігдал, будучы чалавекам гульнёвым, заключыў пары з сябрамі і … выйграў яго.

  На мяжы 1950-1951 гадоў Мігдала, як вялікага майстра ў фізіцы элементарных працэсаў, прыцягнулі да ўдзелу ў праблеме магнітнага тэрмаядзернага рэактара, высунутай А. Дз. Сахаравым і І. Я. Тамам. Ініцыятарам прыцягнення Мігдала да гэтай працы быў Курчатаў. І ў наступныя тры гады Аркадзь Бенядыктавіч з сваёй групаю стаў часткай вялікага навуковага механізму, у які былі ўцягнуты буйнейшыя савецкія вучоныя-фізікі. Акрамя Мігдала ў “мазгавым штурме”, нацэленым на хутчэйшае развязванне праблемы магнітнага тэрмаядзернага рэактара, пад кіраўніцтвам Курчатава ўдзельнічалі Л.А.Арцімовіч, І.Я.Там, А.Дз.Сахараў, Н.А.Яўлінскі, Ю.Б.Харытон, М.А.Леантовіч, І.Н.Галавін, А.М.Андрыянаў, С.Ю.Лук’янаў, С.М.Асавец, Н.Н.Багалюбаў і многія іншыя. Работа гэта фармальна завяршылася 13 жніўня 1953 года, калі была апублікавана ўрадавая заява пра выпрабаванне ў СССР вада-роднай бомбы. Тады ж Аркадзь Бенядыктавіч Мігдал стаў членам-карэспандэнтам Акадэміі Навук СССР.

3. Гармонія алгебры

  Мігдалу належыць цікавы перафраз: “Праверым алгебру гармоніяй”. Але ў гэтым не толькі яго прыродная жарсць да абсалютнай гармоніі і прыгажосці, пра што гаворка яшчэ наперадзе. У гэтым прысутнічае маральны аспект. Як мы ўжо гаварылі, Мігдал цалкам разумеў, якую зброю з рук вучоных атрымоўваюць палітыкі, на чыю добранадзейнасць у гэтым сэнсе, канечна ж, не спадзяваўся, і пісаў пра адказнасць вучонага за лёс ім зробленых адкрыццяў. Аднак, як сапраўдны вучоны, як сапраўдны даследчык прыроды, ні ў чым не схільны быў вінаваціць самую навуку. “.. Навука так жа, як і сама прырода, знайходзіцца па за катэгорыяй маралі, - пісаў Мігдал. – Маральнай ці амаральнай робяць яе людзі,як, дарэчы, любую з’яву ці рэч. Сякера ў руках будаўнікоў Кіжоў – рэч маральная, можна нават сказаць, духоў-ная, і зусім іншая справа – сякера ў руках Расколь-нікава”…

  Ці можна назваць амаральным прыроднае радовішча ўрану? Ці вінаваты ў кастрах інквізіцыі Праметэй, які даў людзям агонь? Ці нясе Бекярэль, які адкрыў радыёактыўнасць, адказнасць за чарнобыльскую “зону”? Ці можна асуджаць Рэзерфорда за ядзерную зброю, а Мендаля і Моргана за непрадка-зальныя вынікі геннай інжынерыі? Маральная каштоўнасць фундаментальнай навукі схаваная ад павярхоўнага позірку. Яна заключаецца ў тым, што філосафы называюць “незваротнасцю пазнання”. “Імкненне чалавека да пазнання свету так жа невы-нішчальнае, як яго імкненне да прыгажосці”.

  Пры гэтым Мігдал, канешне ж, зусім дакладна бачыў тую рысу, за якой навука пераходзіць у палітыку, а, калі дакладней, – тую бездань, якая аддзяляе прыгажосць навукі ад паскудства палітычнага быцця, разумеючы ў чые рукі, у рукі якіх варвараў трапляюць выбітныя навуковыя адкрыцці. Таму і спрабаваў усё жыццё аддзяліць адно ад другога, навуку ад палітыкі, дабро адкрыццяў, што паляпшаюць і аблягчаюць жыццё чалавека, ад катастрафічнага зла, якія тыя ж адкрыцці здольны прынесці, трапіўшы ў рукі валадарам іншага, неміг-далаўскага “паралельнага” часу. Ён пісаў: “Фунда - ментальная навука прывяла да разумення структуры ядра. Канкрэтная фізіка вывучае ўласцівасці асобных ядраў. Прыкладная фізіка ўстанавіла прынцыпіяльную магчымасць выкарыстання атамнай энергіі. Тэхнічная фізіка стварыла ядзерны рэактар і атамную бомбу. І пытанне пра іх прымяненне перайшло ў вобласць палітыкі… Менавіта тут аказваецца, што грамадскія і маральныя формы нечувана адсталі ад развіцця навукі. Чалавецтва яшчэ не гатова выка-рыстоўваць яе велізарныя магчымасці. Для гэтага перш за ўсё неабходны пераварот у свядомасці людзей, якія прымаюць адказныя рашэнні…”

  У сваёй навуковай дзейнасці, навуковай творчасці бліскуча валодаўшы ўсім арсеналам сродкаў тэарэтычнай фізікі Мігдал амаль заўсёды дасягаў гармоніі, суразмернасці паміж мэтай і сродкамі. Таго ж эфекту ён дасягаў і ў штодзённым жыцці, у узаемаадносінах з сябрамі, калегамі, вучнямі. Гэта адбывалася таму, што элементы стылю, выпрацаваныя ім для заняткаў навукай, паступова адкрышталізаваліся ў жыццёвую канцэпцыю, скіраваную на пастаянны пошук гармоніі, жаданне быць у суладдзі з самім сабой. А калі гаварыць зусім ужо проста, гэтая канцэпцыя была створана як ключ да гарманічнага шчаслівага жыцця. Акадэмік Мігдал і лічыў сябе шчаслівым чалавекам. Таму ніяк не мог прайсці міма відавочных супярэчнасцяў, што ўзнікалі паміж навукай і палітыкай у ядзерную эпоху.

4. Вучоны і ўлада

  Гэтая праблема, як правіла, падымалася ў Расіі выключна гуманітарнай творчай інтэлігенцыяй. Тэма “Мастак і ўлада” – спрадвечная тэма пісьменнікаў, паэтаў, прадстаўнікоў іншых відаў мастацтва. Аднак вучоны-фізік, які працаваў у сваёй справе на ўзроўні высокага мастацтва, натуральна, таксама не мог пазбегнуць гэтых праблемаў. Таму што будучыня фундаментальнай навукі ў нашай краіне заўсёды была наўпрост звязана з праблемамі палітычнымі.

  Навучаны горкім досведам трыццатых гадоў, у тым ліку і ўласным арыштам, Мігдал стараўся трымацца ад палітыкі падалей. У сваім жыцці ён не раз пераконваўся ў тым, што выступаўшы супраць рэжыму чалавек падлягаў неадкладнаму знішчэнню не толькі асабіста, але і разам з сям’ёй, а то і з блізкімі сябрамі. Навуковы супрацоўнік інстытута сістэмных даследванняў РАН Е. В. Няцёсава згадвае, што АБ любіў паўтараць: “Я не герой, у мяне няма якасцяў, неабходных дысідэнту”. Аднак за гэтым стаіць не баязлівасць, а жаданне зберагчы ад разгрому справу ўсяго свайго жыцця і многіх людзей, якія мелі да яе адносіны. Вучань Мігдала Мікіта Агасян некалі задаў настаўніку простае пытанне: ці разумеў ён у сталінскія часы, хто такі Сталін, ці таксама, як многія, лічыў, што генералісімус ні пры чым, а ўва ўсім вінавата атачэнне? І Аркадзь Бенядыктавіч адказаў, што разумеў абсалютна ўсё. Таму і забараніў сваім супрацоўнікам размаўляць на працы пра што-небудзь, акрамя навукі. Такім чынам ён іх ратаваў. І выратаваў. І справу выратаваў.

  Аднак, праблема ўзаемаадносінаў з уладай для Мігдала – гэта, перш за ўсё, праблема сумлення. Таму ён ніколі не пераступаў рысы, за якой сумленне яго магло б стаць нячыстым. Ніколі ні пад адной з так званых “калектыўных заяваў” ён не ставіў свайго подпісу. Ніколі не ўдзельнічаў ні ў якіх “выкрываннях”, “ганьбаваннях”, хоць гэта яму прапаноўвалася. Але калі раптам узнікала сітуацыя, у якой ён адчуваў, што не можа заставацца ў баку, ён здраджваў свайму правілу неўмяшальніцтву ў справы ўлады. Так было, да прыкладу, у гісторыі з А. Дз. Сахаравым. У 1980 годзе Сахараў быў высланы ў Горкі за выступленні супраць вайны ў Афганістане. У той алімпійскі для Масквы год у газетах і на тэлебачанні разгарнулася небывалае цкаванне вучонага, якой на нашай памяці не было з канца пяцідзесятых, калі ўся краіна дружна пісала лісты ў асуджэнне Барыса Пастарнака, ды яшчэ ў пачатку семідзесятых тымі ж словамі абходжвалі Аляксандра Салжаніцына. Андрэя Дзмітравіча пазбавілі ўсіх узнагародаў і ордэнаў, а ў давяршэнне да ўсяго ўзніклі чуткі, што яго будуць выключаць з Акадэміі Навук. Вось тут Мігдал, якога звязвалі з Сахаравым шматгадовыя асабістыя адносіны, а ў асобныя перыяды – і сумесная праца, не вытрымаў. Спачатку ён звярнуўся да сакратара аднаго з аддзяленняў Акадэміі Навук, а затым на сустрэчы з П. Л. Капіцам заявіў, што ніколі не быў дысідэнтам, але калі будзе паднята пытанне пра выключэнне Андрэя Дзмітравіча, заявіць на сходзе ўсё, што думае. На шчасце і да гонару акадэмікаў пытанне пра выключэнне Сахарава так і не было паднята.

  Наогул, да Сахарава ў Мігдала былі асаблівыя адносіны – ён адчуваў найглыбейшую павагу да яго і не толькі як да вялікага вучонага, але і як да найвыбітнейшай асобы. Як відавочна, адносіны гэтыя былі ўзаемнымі. Інакш Сахараў, які стаў у шасцідзесятыя гады актыўным змагаром за правы чалавека ў СССР, не спрабаваў бы ўцягнуць у сваю справу АБ. “Андрэй Дзмітравіч некалькі разоў даваў мне зразумець, - піша Мігдал у сваіх успамінах, - што хацеў бы прыцягнуць мяне да грамадскай дзейнасці. Аднойчы ў адказ на яго канкрэтную прапанову я сказаў, што гэта рашуча змяніла б той лад жыцця, які я для сябе выбраў. Вартая ўвагі была рэакцыя Андрэя Дзмітравіча. Мне не давялося тлумачыць, што я не валодаю грамадзянскім тэмпераметам і мужнасцю, неабходнымі для іншадумца, і не хачу страціць нутраную свабоду, без якой для мяне немагчыма займацца навукай і, нават, само жыццё. Ён зразумеў і прыняў маю адмову.”

  Тым не менш, у лістападзе 1981 года, калі Мігдал даведаўся, што Сахараў у Горкім абвясціў галадоўку, ён пачаў дзейнічаць у поўнай адпаведнасці са сваім сумленнем. Фармальным повадам для сахараўскай галадоўкі з’явілася адмова ўладаў выпусціць за мяжу жонку сына Алены Георгіеўны Бонар. Мігдал, канешне быў устрывожаны за лёс Сахарава, але, акрамя гэтага, як заўсёды, бачыў далей за іншых. Ён прадбачыў, што ў выпадку абвастрэння адносінаў паміж Савецкім Саюзам і Захадам будуць не толькі перапынены ўсе навуковыя кантакты, што было б пагібельным для навукі, але і з’явіцца магчымасць размяшчэння ў Еўропе амерыканскіх ракетаў, якіх там тады яшчэ не было. А вось гэта, на погляд Аркадзя Бенядыктавіча, было б і зусім трагедыяй. Таму ён пачаў дзейнічаць.

  Вось як пра той перыяд згадвае сам Мігдал: “ Усе, з кім я размаўляў у Прэзідыюме Акадэміі навук, вельмі спачувальна адносіліся да намаганняў выратаваць Сахарава. Таму мне своечасова паведамілі пра нараду з нагоды Сахарава ў прэзідэнта Акадэміі А. П. Аляксандрава. Павінен быў прыехаць Андропаў, але ў апошні момант высветлілася, што заміж яго будзе яго намеснік. Да пачатку паседжання я падрабязна выказаў віца-прэзідэнту Я. П. Веліхаву свае меркаванні пра магчымыя трагічныя наступствы галадоўкі. Потым пачаў вычэпваць у ніжнім вестыбюле Александрава, да якога ў гэтыя дні немагчыма было трапіць. У мяне было ўсяго некалькі хвілін, пакуль мы падымаліся па лесвіцы. Я сказаў: “Ёсць толькі адзін ключ да развязкі праблемы. Трэба безагаворачна згадзіцца на яго па сутнасці дробязную просьбу. Адмова прывядзе да непрадказальных наступстваў для нашай навукі”. На гэта Аляксандраў, паўтараючы версію КДБ, адказаў: “Вінавацьце ўва ўсім яго жонку”. Я запярэчыў, што ў яго недакладная інфармацыя. Андрэй Дзмітравіч – чалавек зусім незалежнай думкі і робіць усё паводле глыбокага нутранога пераканання.

  Пазней я цераз Веліхава перадаў Аляксандраву кароткую запіску, у якой па пунктах пералічваліся довады, якія патрабавалі неадкладна ўхіліць прычыну галадоўкі. Запіска пачыналася з заявы, што для Акадэміі і не толькі для яе – больш важнай праблемы зараз не існуе, таму пытанне павінна вырашацца на самым высокім узроўні. Да мяне дайшлі чуткі, што адзін з нашых кіраўнікоў сказаў – хто такі Сахараў, каб паставіць нас на калені? Таму я ўключыў, магчыма, наіўную фразу: “Вялікадушша моцнага падкрэслівае яго сілу”. З бояззі, што назіраўшыя за Сахаравым “дактары ў цывільным” прыменяць гвалтоўнае кармленне, я напісаў у адным з пунктаў: “Неабходна ўлічыць яго незвычайныя душэўныя якасці: неасцярожныя меры прымусу маглі б прывесці да непрадказальнай рэакцыі і фатальнаму зыходу”.

  Нарада ў Аляксандрава ні да чога не прывяла. Намеснік Андропава заявіў, што яны кантралююць сітуацыю.

На Аляксандрава быў аказаны вялікі ціск – тэлеграмы ў абарону Сахарава ішлі з розных канцоў Зямлі. Цяжкасць, як відаць, была ў тым, што Андропаў быў рашуча супраць задавальнення просьбы Сахарава. Мне стала ясна, што трэба любым спосабам падштур-хнуць Аляксандрава пайсці да Брэжнева і дабіцца рашэння.

  Позна вечарам я прыйшоў да майго даўняга знаёмага В. Р. Рэгеля, блізкага сябра Аляксандрава, і некалькі гадзін, не абмяжоўваючыся ў выразах, тлумачыў яму, якую нікчэмную памяць пакіне пра сябе яго сябар і якой ганьбай будзе на вякі пакрыта яго імя ў выпадку фатальнага зыходу. Я сустрэў поўнае разуменне Вадзіма Робертавіча і яго жонкі. Гэтай жа ноччу ён паехаў да Аляксандрава дадому і размаўляў з ім у прысутнасці жонкі Анатолія Пятровіча, добрай і разумнай жанчыны. Мне здаецца, яе прысутнасць сыграла вырашальную ролю. На наступны дзень Аляксандраў паехаў да Брэжнева і дабіўся станоўчага рашэння.”

  Паказальна, што і гэтую, папросту скажам, нестандартную для тых часоў задачу Мігдал развязваў у сваім стылі, як вучоны – спакойна, стрымана, дакладна ведаючы, чаго хоча дасягнуць. Яго гра-мадзянская пазіцыя ў гэтым выпадку цалкам супала з пазіцыяй вучонага, сапраўднага грамадзяніна сваёй дзяржавы, які адчуваў адказнасць і за навуку і за чалавечыя правы ва ўласнай краіне, і за магчымую небяспеку міжнародных абвастрэнняў.

  А Сахараў урэшце рэшт усё ж угаварыў АБ заняцца палітычнай дзейнасцю. Гэта адбылося ў 1988 годзе, калі стварылася “Маскоўская трыбуна”. Мігдал згадзіўся ўвайсці ў яе ініцыятыўную групу, хаця і выказаў засцярогу, што не зможа ўдзяляць ёй дастаткова часу. Але Сахараву вельмі хацелася, каб Мігдал сваім імем аздобіў яе склад. Аднак вось што ізноў паказальна: ува ўсёй гэтай палітычнай дзейнасці Аркадзю Бенядыктавічу больш за ўсё спадабалася сядзець на славутай сахараўскай кухні і мець стасункі з найвыбітнейшымі, цікавейшымі людзьмі.

5. Вакол ядра

  Для Мігдала жыццё і фізіка былі сінонімамі. Без фізікі не было жыцця. Таму ён літаральна расчыніўся ў працы. Характэрны ў гэтым сэнсе эпізод расказала ўдава Аркадзя Бенядыктавіча – Таццяна Львоўна:

- Адночы да Мігдала прыйшоў яго вучань Ося Гольдман, гэта было гадзін у дзесяць раніцы. Я сабрала на стол і пайшла з дому, каб не замінаць. Вяртаюся каля гадзіны ночы. Заходжу на кухню, а там усё стаіць нячэпаным. Заглядваю ў пакой – там так накурана, што нічога не відно, А Аркадзь Бенядыктавіч і Ося бегаюць па пакоі і крычаць адзін на аднаго ахрыплымі галасамі, спрачаюцца. Я паспрабавала спытаць, чаму яны не елі, а яны на мяне накінуліся – не перашкаджай працаваць. Потым спахапіліся, пытаюцца, а якая гадзіна? Калі сказала, што гадзіна ночы – не паверылі. Гэта значыць для іх дзень праляцеў, як імгненне”.

  У пяцідзесятыя гады пачала інтэнсіўна развівацца тэорыя кандэнсавання асяроддзяў. Гэта было звязана з шырокім укараненнем метадаў тэорыі элементарных часцінак і даследвання шматчасцінавых сістэмаў. Менавіта ў гэтыя годы АБ са сваімі вучнямі выканаў шэраг бліскучых працаў, якія сталі класічнымі і адыгралі вялікую ролю ў прымяненні тэорыі кандэнсаваных асяроддзяў для вывучэння атамных ядраў, вадкага гелію, нейтронных зорак і цвёрдых целаў.

  Асновы фенаменалагічнай тэорыі фярмі-вадкасці былі закладзены Л. Д. Ландаў ў 1956 годзе. Але яго смелыя здагадкі былі сустрэты з недаверам. І тады спрэчку паміж фізікамі развязаў Мігдал, строга даказаўшы праўдзівасць меркаванняў Ландаву. Атрыманыя Мігдалам вынікі далі магутны штуршок развіццю, як фенаменалагічнай, так і мікраскапічнай тэорыі фярмі-вадкасці. А ўжо праз два гады, у 1958-м, Мігдал сумесна з В. М. Галіцкім стварылі дасканалую і строгую тэорыю фярмі-вадкасці.

  У 1958 годзе Мігдал апублікаваў працу, якая стала самай цытаванай з усіх яго працаў. У ёй АБ метады і дыяграмную тэхніку, развітыя ў тэорыі фярмі-вадкасці, прымяніў для вывучэння ўласцівасцяў металу. Канешне ж, ён сціпла прыдаваў гэтай працы ўсяго толькі метадычнае значэнне, лічачы сваю мадэль залішне грубай. Аднак, як паказаў час і працы іншых фізікаў, гэтая яго простая быццам бы мадэль вынесла яго на самы пярэдні край навукі.

  Пачынаючы з 1959 года АБ цалкам засяродзіўся на ядзернай фізіцы. Яго славутая манаграфія “Тэорыя канчатковых фярмі-сістэм і ўласцівасці атамных ядраў” стала настольнай кнігай тэарэтыкаў ядзершчыкаў, як у нас, так і за мяжой. А ў сваёй ужо згаданай працы аб гіганцкім дыпольным рэзанансе ён быў вымушаны зыходзіць з вельмі нямногага, вядомага ў той час пра ядро. Тым больш дзіўным падаецца зараз тое, што ён не толькі прадказаў існаванне гіганцкага дыпольнага рэзанансу, але і здолеў правільна разлічыць яго становішча. Пры гэтым, як часта бывала, для развязкі задачы ён вынайшаў новы метад, які затым шырока ўвайшоў у практыку тэарэтычнай фізікі.

  На жаль, адарванасць савецкай навукі ад сусветнай, паглыбленая спачатку вайной, а потым “халоднай” вайной, не дала магчымасці гэтай працы Мігдала набыць шырокую вядомасць за мяжой. І на Захадзе доўгі час лічылі, што прыярытэт у выяўленні дыпольнага рэзанансу і інтэрпрэтацыі гэтай з’явы належыць М. Гольдхаберу і Э. Тэлеру. І справядлівасць была ўстаноўлена толькі ў апошнія годы. У многім тое ж самае адбылося і з яго працай “Тэорыя ядзерных рэакцый з утварэннем павольных часцінак”. Апублікаваная яна была ў 1955 годзе, пазначаная заўвагай: “Дакладзена ў кастрычніку 1950 г. на тэарэтычным семінары ў Інстытуце фізічных праблемаў” (г. зн. на славутым семінары Ландаў). Толькі савецкія людзі маглі зразумець, якая бездань раздзяляе 1950 і 1955 гады, уключыўшыя ў сябе смерць Сталіна. Але Мігдал, на шчасце, мала клапаціўся аб прыярытэце, хаця гэта была адна з першых прац па тэорыі моцных узаемадзеянняў. Пазней такі падыход атрымаў назву дысперсійнага, а сам эффект узаемадзеяння ў канчатковым стане (эфект Мігдала – Ватсана) да гэтага часу з’яўляецца адным з найбольш яркіх дасягненняў у гэтай вобласці навукі.

  Зрэшты, сам прэс быў для Мігдала важнейшым за канчатковы вынік і, тым больш, за навуковы прыярытэт. Не выпадкова ён любіў цытаваць выказванне славутага мастака Р. Фалька, дзяліўшага мастакоў на вынікоўцаў і працэсалістаў Мігдал адносіў сябе да перакананых працэсалістаў, для якіх галоўнае – працэс творчасці, а не яго вынік.

  У канцы пяцідзесятых гадоў пачалося інтэнсіўнае ўкараненне метадаў квантавай тэорыі поля ў фізіку кандэнсаваных асяроддзяў. І тут АБ стаў адным з першых, паставіўшы перад сабой задачу стварэння тэорыі звышправоднасці. Апарат, які прынёс Мігдалу сусветную славу, быў развіты, аднак у стварэнні тэорыі яго апярэдзілі Дж. Бардзін, Л. Купер і Дж. Шрыфер. Мігдал у адпаведнасці з вартасцю ацаніў іх работу і тут жа вырашыў прымяніць яе асноўную ідэю да нейтронных зорак і атамных ядраў, выкарыстоўваючы пры гэтым уласныя метады. У выніку ў 1959 годзе з’явілася праца “Звышцякучасць і моманты інэрцыі ядраў”, якая зрабіла вялікі ўнёсак у праблему.

  Да канца жыцця Аркадзь Бенядыктавіч ставіў перад сабой звышзадачы. Так было, калі ён займаўся вывучэннем фізікі піённых ступеняў свабоды, гэта ж вывела яго на шлях пабудовы тэорыі Канфайнмента, на жаль не завершанай выключна, на наш погляд, таму, што не было яшчэ тады сучасных электронна-вылічальных машын.

  Мігдал вельмі цаніў лаканічнасць і прыгожасць вынікаў і падыходаў. А ў канцы пяцідзесятых гадоў тэорыя ядра ўяўляла сабой набор вялізарнай колькасці мадэляў. Магчыма, менавіта гэта паслужыла штуршком да стварэння тэорыі канчатковых фярмі-сістэм, дазволіўшы апісаць большасць ядзерных з’яваў з адзінага пункту гледжання. Гэта была гіганцкая праца. На раннім этапе Мігдалу аказаў вялікую дапамогу яго вучань А. І. Ларкін, але асноўную работу, як заўсёды, ён зрабіў сам і сам жа больш трох гадзін дакладваў яе на тэарэтычным семінары ў Інстытуце тэарэтычнай і эксперыментальнай фізікі. Трэба сказаць, што тэарэтычным аддзелам гэтага інстытута кіраваў бліжэйшы сябар Мігдала Ісак Якаўлевіч Памеранчук, які нягледзячы на сяброўства, з’яўляўся яго самым патрабавальным крытыкам. Можа быць, таму Мігдал быў такім шчаслівым, калі Памеранчук сказаў: “АБ адваліў глыбу”. У гэтым, дарэчы, быў і намёк на захапленне Мігдала скульптурай.

6. Вучоны і мадэль

  Гавораць, што Мендзялееву яго перыядычная сістэма з’явілася ў сне. Гэта значыць вучоны настолькі быў захоплены сваёй работай, што яна не адпускала яго і ў сонным забыцці. Усё той жа Мікіта Агасян, вучань Мігдала, неяк пачуў аповед свайго настаўніка пра дзіўны сон, які той убачыў. Яму прыснілася, што ён у цырку. Па арэне імчыць прыгожая вершніца, у руках у яе букет кветак. І раптам яна рэзка спыняецца і букет вылятае з рук. Мігдал вырашыў, што менавіта так і адбываецца іянізацыя: электроны не паспяваюць за ядром, і адбываецца зрыў. Так паэтам сняцца іх вершы, а кампазітарам – музыка.

  Гэта да таго, што Мігдал быў захоплены сваёй творчасцю, як сапраўдны мастак. Але ж вядома, што там, на вяршынях творчасці, таленты і геніі сходзяцца, чым бы яны не займаліся: фізікай, жывапісам ці музыкай. Там жа часта і перасякаюцца сферы дзейнасці. Эйнштэйн, да прыкладу, добра граў на скрыпцы. Пастарнак, акрамя вершаў, доўга займаўся кампазіцыяй. Геніяльны жывапісец Леанарда да Вінчы вынайходзіў лятальныя апараты. А Мігдал быў яшчэ і скульптарам. Прычым такім, што яго сябры-ваяцелі вельмі шкадавалі, што яго асноўнай прафесіяй з’яўляецца фізіка, а не скульптура.

  Можна ўявіць, як весяліўся АБ у шасцідзесятыя годы, калі па ўсёй краіне ішла надуманая палеміка пра тое, хто важней – фізікі ці лірыкі. Лірыкам падавалася, што фізіка наступае і зацяняе ўсё, у тым ліку і паэзію. Барыс Слуцкі нават пісаў у адным з сваіх вершаў.

Нешта лірыка ў загоне,

Нешта фізіка ў пашане.

  Але Мігдал то разумеў, канешне, што ў фізікі і высокага мастацтва адзін корань – прырода. А калі яшчэ дакладней – прырода прыгажосці. Не выпадкова для сваіх фізічных метадаў ён часта знайходзіў аналогіі ў паэзіі, у прыватнасці, вельмі любіў паўта-раць радкі Мандэльштама:

Ды чым уважлівей ля цвердзі Нотар-Дам

Я вывучаў яе страшэнныя рабрыны,

Часцей тым думаў: “Так з цяжкой нядобрай гліны

Яўлю калі-нібудзь цудоўнае я вам”.

  Мігдал, наогул, усё жыццё тым і займаўся, што ствараў цудоўнае з “цяжкай нядобрай гліны”. Ці то была фізіка, ці скульптура. Яго скульптурныя работы, як правіла, невялікія па аб’ёму – голавы, маскі, фігуры. Але ў іх заўсёды прысутнічала рыса, уласцівая геніям – адрознівальнасць, непаўторная пластыка. Ён ненавідзеў дылетанства і падходзіў да ўсяго з прафесійнымі меркамі. І ў скульптуры ў яго таксама свой шлях. Ён вельмі любіў дрэва, рэзаў фігуркі з піхтавых і арэхавых капаў, але вельмі не любіў мяккія пароды – ліпу, асіну, таполю. Лічыў за лепшае, каб дрэва было, як жалеза. Доўга захапляўся абстрактнымі і стыліза-ванымі формамі, прадэманстраваўшы абсалютна ўнікальнае разуменне формы і гармоніі, што асабліва выразілася ў стварэнні жаночых фігур. Затым, як водзіцца, вярнуўся да рэалістычных ідэй. На гэтым шляху яго сцерагла адна з самых сур’ёзных удачаў – скульптурныя партрэты Эйнштэйна і Пушкіна, на кожны з якіх ён патраціў па некалькі гадоў.

  Наогул, яго цяга да прыгажосці была нястрыманай. Адсюль яго ювелірныя работы. Адсюль жа яго захапленне гарамі. Ён быў заўзятым альпіністам. Двойчы ў год выязджаў у горы, у Дамбай ці Алібек, дзе яго ведалі і любілі не толькі спарцмены, але і мясцовыя жыхары. Яго сябар Л. М. Рубінштэйн згадвае: “Аднойчы, калі АБ стаяў у чарзе на “канатку”, да яго падышоў пажылы мясцовы жыхар (як потым аказалася, загадчык усіх “канатак” раёна), узяў за руку, падвёў да захоўвальніка турнікету і сказаў: “Калі гэты чалавек яшчэ раз будзе стаяць у чарзе, я выганю цябе з працы”.

  Адсюль жа, ад імкнення да прыгажосці, яго захапленне падводным плаваннем. Але і да гэтага захаплення ён падыходзіў, як прафесіянал: сам зрабіў акваланг, першым зняў падводны фільм, а ў выніку стаў першым прэзідэнтам Федэрацыі падводнага плавання СССР. Дарэчы Таццяна Львоўна, яго ўдава, завярае, што адносіўся ён да гэтай пасады вельмі сур’ёзна і вельмі ёю ганарыўся.

  Мадэллю Мігдала ў яго няўёмным жаданні зразумець і адлюстраваць усё і ўсіх былі не натуршчыкі і не мёртвыя прадметы. Яго мадэллю была сама прырода. І там, дзе, як яму здавалася, ён не дасягаў разумення яе ў фізіцы, ён дасягаў пры дапамозе мастацкай творчасці. Таму што, як ужо было сказана, у высокай навукі і высокага мастацтва карэнні адзіныя. І тое і іншае скіравана на разуменне са-праўды.

7. Выдзяленне сутнасці

  АБ надзвычай любіў розыгрышы. Аднойчы калі дэлегацыя фізікаў наведвала на ВДНГ павільён “Жывёлагадоўля”, там выпадкова аказаўся злёгку падвыпіўшы карэспандэнт “Маскоўскага камсамольца”. Убачыўшы маляўнічую групу студэнтаў начале з пажылым мэтрам, ён тут жа пачаў пстрыкаць фотаапаратам і спытаў Мігдала, які выпадкова аказаўся побач, што гэта, маўляў, за дэлегацыя? На што Мігдал, не маргнуўшы вокам, адказаў, што гэта “знакаміты свінавод Удмурціі Я. Б. Зяльдовіч са сваімі выхаванцамі”(Я. Б. Зяльдовіч, фізік,тройчы Герой Сацыялістычнай Працы). Праз некалькі дзён фатаграфія “знакамітага свінавода з выхаванцамі” з’явілася на старонках газеты.

  Той жа Л. М. Рубінштэйн згадвае: “ … Ён любіў розыгрышы, гэтыя смешныя п’ескі, дзе галоўную ролю іграў ён сам або яго сябры … Такіх п’есаў было шмат. Самай вядомай пастаноўкай быў 70-гадовы юбілей АБ у рэстаране на Арбаце, дзе ён стаяў швяйцарам у ліўрэі і атрымоўваў “на чай” ад усіх, хто ўваходзіў. На вечары было шмат смешнага. Закончыўся ён яздою юбіляра па Арбаце ў пралётцы, запрэжанай маладымі акцёрамі тэатра імя Вахтангава.

  Але больш за ўсё ён любіў сапраўду. З канца сямідзесятых гадоў краіну пачала заліваць хваля псеўданавуковых і цемрашальных тэорый і меркаванняў пра тэлекінез, левітацыю, іншапланецян і так далей. Усё гэта суправаджалася спробамі зрынуць навуковыя аўтарытэты. АБ, дарэчы, прызнаваў містыку. Ён лічыў яе законнай з’явай культуры ў адрозненне ад ілжэнавукі – страшыдлавага пара-джэння антыкультуры. Наогул, гэтым і быў выклі-каны артыкул Мігдала “Ад здагадкі да сапраўды”, надрукаваны ў снежні 1979 года ў часопісе “Хімія і жыццё” і акрэсліўшы пачатак новага этапу ў дзейнасці Аркадзя Бенядыктавіча. Ён стаў папулярызатарам навукі. А ў наступнай сваёй працы “Ці адрозніваецца сапраўда ад хлусні?” ён як бы неўпрыкмет шукаў апраўданне сваім заняткам папулярызатарствам. І знайшоў – як неабходнасць узаемапаразумення, надзвычай важную для чалавец-тва і для існавання фундаментальнай навукі. А акрамя таго, як неабходнасць абараніць ад нападак вялікія адкрыцці, вялікія дасягненні чалавечай думкі, да якіх залічваў тэорыю адноснасці і квантавую тэорыю.

  Як і да ўсяго, што ён рабіў, Мігдал і да папуляры-затарства аднёсся вельмі прафесійна – спецыяльна вучыўся, прыслухоўваўся да парадаў, адточваў фармулёўкі. Асаблівую складанасць выклікалі тэлевізійныя перадачы, дзе на дзве-тры гадзіны трэба было станавіцца навуковым шоўмэнам, што было ўсё такі няпроста. Не выпадкова ён часта паўтараў спадабаўшуюся яму адэскую байку: “Хацеў бы я быць такім жа разумным, як мая жонка потым”.

  Урэшце рэшт, Мігдал і тут знайшоў свой стыль. Адна з самых яркіх рысаў яго, як папулярызатара навукі – тлумачыць лёгка, як гаворыцца, “на пальцах” вельмі складаныя рэчы, але не ўпадаць пры гэтым у прымітыў. “Я лічу, - пісаў ён, - што можна растлумачыць нават самую складаную тэорыю, калі прыкласці такія ж намаганні, якія патрэбны для заняткаў самой навукай. Можна, адсунуўшы ўсё неістотнае, растлумачыць сутнасць праблемы і ўзнавіць карціну з’явы. Выдзяленне сутнасці карыснае і для самой навукі. Яно заўсёды прыводзіць да больш яснага разумення. Глыбокая думка выігрывае ад спрошч-вання. Аднак, у навуцы, як і ў мастацтве, прастата патрабуе намаганняў…”.

  Не трэба думаць, што Мігдал, так нецярпімы да лжэнавукі, не жадаў нічога чуць пра невытлумачальныя з’явы. Характэрны выпадак з вайсковым лётчыкам Львом Вяткіным, быццам бы сустракаўшым у палёце непазнаны лятальны аб’ект (НЛА). Трэба сказаць, што АБ, які доўгія годы займаўся квантавай механікай і пытаннямі гравітацыі, з нагоды НЛА заўсёды выказваўся крайне адмоўна. Аднак тут ён сустрэўся з лётчыкам Вяткіным і дэталёва яго распытаў. А ў канцы размовы выказаўся даволі нечакана: “Вы, мне здаецца, першы з відавочцаў НЛА, аповеду якога я цалкам давяраю. З’ява, з якой вы сутыкнуліся, заслугоўвае сур’ёзнай увагі. Вам абавязкова трэба выступіць перад маімі вучонымі калегамі. Яны да гэтага часу стараюцца не кранацца гэтай рызыкоўнай тэмы з-за боязі скампраментаваць сваё навуковае імя. А, між тым, тут ёсць над чым паламаць галаву…” Зразумела, што Мігдал наўрад ці звязаў убачанае лётчыкам з прышэльцамі. Аднак прызнаў існаванне самой з’явы, вартай вывучэння.

  І яшчэ, магчыма, - галоўнае. Паводле ўсяго відочнага, Мігдал заняўся папулярызатарствам яшчэ і таму, што адчуў найвялікшую небяспеку. Ён па-прароцку адчуў, што над фундаментальнай навукай, г. зн. над тым, чым мы можам рэальна ганарыцца, навісла сур’ёзная пагроза. А пагроза гэтая – у патрабаваннях гэтахвіліннай практычнай аддачы, у выбуху антынавуковых настрояў пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС і адцёку маладых спецыялістаў за мяжу. Нажаль, з вышыні сённяшняга дня мы можам канстатаваць, што ён і тут аказаўся вешчуном, журботным вешчуном.

8. Вежа Бога

  У снежні 1990 года АБ павінен быў прачытаць курс лекцый у знакамітым Прыстанскім універсітэце. Аднак, прыехаўшы ў Амерыку, раптам занямог і трапіў у рукі дактароў – неспадзявана выявіўся запушчаны ўжо рак. Але некалькі лекцый ён усё ж прачытаў. І слухачы, і сам Мігдал зналі ўжо, што дні яго злічаны. Але яго лекцыі, як заўсёды, дасціпныя, напоўненыя глыбокімі думкамі, рабілі настолькі ашаламляльнае ўражанне, што прымушалі думаць пра чарговую перамогу цудадзейнай амерыканскай медыцыны. Але гэта не была перамога медыцыны. Гэта была перамога Духу над целам, Духу над смерцю.

  Сваё васьмідзесяцігоддзе, якое павінна было наступіць 11 сакавіка 1991 года, Мігдал планаваў адзначыць чыста ў сваім духу: спусціцца з адной з каўказскіх вяршыняў на лыжах, пра што і дамовіўся загадзя са сваім сябрам Рубінштэйнам. Аднак за два месяцы да абумоўленай даты Аркадзь Бенядыктавіч патэлефанаваў яму з Прыстана і з бадзёрым смяшком паведаміў: “Я не дажыву. Прабач!.. Засталіся лічаныя дні. Мне дактары абяцалі дваццаць дзён. Аднак не гаруй! Я пражыў шчаслівае жыццё. Так! Шчаслівае жыццё. І скажы ўсім сябрам, што гараваць не трэба: хай мяне ўспамінаюць весела”.

  Па-старажытнаяўрэйску Мігдал-эль - Божая вежа. Ці вежа Бога. Кажуць, што ў прозвішчах людзей таксама закладзены іх лёс. З Мігдалам менавіта так. Ён яшчэ доўга будзе ўзвышацца Божай вежай, талентам міласцю Божай над развалінамі сваёй краіны, якой самааддана служыў усё жыццё.

Валеры Белянкевіч, Масква.

Інфармацыя для роздуму:

1. Мікгдал (старабеларускае), migdal (польскае) - міндаль, ад грэцкага amygdale.

2. Мігдалы - вёска Забалоцкага с/с Шчучынскага раёна, у канцы 18 стагоддзя - фальварак, які належаў Томашу і Бенядыкту Мігдалам.

3. Томаш і Бенядыкт Мігдалы з Забалоцкай парафіі 1 лістапада 1781 года падаравалі лідскім піярам 12 тысяч злотых, 1000 наяўнымі і 11 000, як пазыку лідскага харунжага Юзафа Нарбута, забяспечаную закладным правам на маёнтак Нешыкоўшчына, пазней перанесеным на Вялікую Перапечыцу (Szumielewicz M. Dieje piarow lidzkich.// Ziemia Lidzka/ 1937.№1, s.3). За гэты падарунак манахі піяры павінны былі служыць штомесяц 10 месаў і ўтрымоўваць у лідскім піярскім калегіюме аднаго вучня з сям’і Мігдалаў ці з ліку блізкіх сваякоў. Умова гэтая скрупулёзна выконвалася да закрыцця кляштара і калегіюму (Kurkowski J. Pijarzy w Werenowie i Lidzie.// Z dziejow ziemi Lidzkiej. Warszawa. 1997. S. 69-70).

4. Вінцэнт Мігдал у 1819 г. уцёк з піярскага калегіюму і завербаваўся ў уланы. Памёр 29.03.1820 г. (Там жа. S. 70).

Звесткі пра лідскі і пецярбургскі перыяды жыцця Аркадзя Мігдала практычна адсутнічаюць. Узнікае версія, якая патрабуе дакументальнага пацверджання: Аркадзь Бенядыктавіч Мігдал - шляхціц Лідскага павету, католік. З абяднеўшай шляхты, таму што ў пачатку ХХ стагоддзя сярод земляўласнікаў Мігдалы не згадваюцца. Іх радавы маёнтак у гэтыя годы належаў Плямяннікавым. Паміж братамі Томашам і Бенядыктам Мігдаламі і акадэмікам Аркадзем Бенядыктавічам Мігдалам ад 4 да 5 пакаленняў. Для ліцьвінскай шляхты характэрным з’яўляецца скарыстанне ў родзе адных і тых жа імёнаў. Бенядыкт канца 18-га стагоддзя і Бенядыкт пачатку 20-га добра ўкладваюцца ў гэтае правіла. Імя па-бацьку Бяйнусавіч Мігдал мог набыць у годы сталінскіх рэпрэсій. Тады значна лепш было быць сынам беднага яўрэя, чым ліцьвінскага шляхціца. Хаця пра беднасць асабліва гаварыць не выпадае, у 1931 годзе Аркадзь Мігдал быў выгнаныны з Ленінградскага ўніверсітэта, менавіта, за непралетарскае паходжанне. У дадатак да сказанага: Мігдалы сярод лідскіх яўрэяў пачатку стагоддзя невядомыя. Вядомы Эйнштэйны, Гардоны, Фельдманы, але Мігдалаў няма.

РАБОТА ДОБАВЛЕНА В КОЛЛЕКЦИЮ: 14 СЕНТЯБРЯ 2001

Поиск по белорусским рефератам

Флаг Беларуси Поиск по крупнейшим коллекциям Беларуси: LIBRARY.BY, STUDENT.BY, BIBLIOTEKA.BY и прочие


Комментарии к работе:

Другой популярный контент:



 

МИНСКАЯ КОЛЛЕКЦИЯ РЕФЕРАТОВ ™ 1999-2011
Телефонная "горячая линия": +375 (29) 7777-***
Для жителей других стран: WWW.STUDENT.BY
Мы работаем с 10:00 до 20:00
 

HIT.BY на Youtube

Официальный канал на Ютуби проекта HIT.BY

Здесь собраны ТОЛЬКО видео хиты из Минска, Гомеля, Могилева, Бреста, Гродно и Витебска!

Ежедневные топ-видео из Беларуси

Любовь по-белорусски!

Проект KAHANNE.COM! Быстрые знакомства в Минске, Гомеле, Бресте, Могилеве, Витебске, Гродно! Только реальные люди. Мобильная версия. Около 112.000 анкет белорусов.

KAHANNE.COM

Что происходит? Скандалы и расследования


Минская коллекция рефератов (old version) - дочерний проект при библиотеки LIBRARY.BY, бесплатная и постоянно пополняемая пользователями коллекция белорусских рефератов, белорусских дипломных работ, белорусских курсовых работ, белорусских контрольных, белорусских докладов и белорусских эссе. Работает с 1999 года.