М Ы   П Р Е Д О С Т А В Л Я Е М   Т О Л Ь К О    К А Ч Е С Т В Е Н Н У Ю   И Н Ф О Р М А Ц И Ю

Минская коллекция рефератов (www.library.by/shpargalka) Основана в 1999 году

Телефон минского офиса: 8 (029) 777-57-90 (МТС)

ON/OFF:          

РЕФЕРАТЫ ЗДЕСЬ:

Белорусская история
Белорусская литература
Белорусский язык
Белорусская культура
Авиация
Астрономия
Автомобили
Английский язык
Архитектура
Биографии знаменитостей
Биология
Бухгалтерия и аудит
Военное дело
География
Дизайн
Иностранные языки
Интернет
Искусство
История
Компьютеры
Культурология
Лингвистика
Литература
Маркетинг и реклама
Математика
Медицина
Музыка
Немецкий язык
Образование и обучение
Политология
Право
Программирование
Психология
Разное
Религия
Сексология
Сельское хозяйство
Спорт
Технологии
Физика
Философия
Химия
Экология
Экономика
Начало
ПЛАТНЫЕ YСЛYГИ:

Заказать реферат\курсовую

"Шпаргалка" рекомендует...

ДАМЕЙКА ІГНАЦІЙ

ИСТОЧНИК: СЛУЖБА ИНФОРМАЦИИ BELSONET

КАЧЕСТВО РАБОТЫ: 82%





Ўступ

  Давайце ўспомнім. Першым томікам серыі Знакамітыя палякі Лідчыны – выдадзенай Камітэтам гісторыі навукі і тэхнікі Польскай акадэміі навук і Таварыствам польскай культуры на Лідчыне, якое дзейнічае на Беларусі – томік напісаны Паўлам Камароўскім і Аляксандрам Колышка прысвечаны Людвіку Нарбутту, легендарнаму герою паўстання 1863 года, які загінуў у бітве пад Дубичамі ва ўзросце 31 год. Адначасова была расказана смутная і сложная пасляваенная гісторыя мемарыальнай дошкі памяці Л. Нарбутта, якая была ўрачыста адкрыта ў 1938 годзе на мурах лідскага касцёла ксяндзоў піяраў у 75-ую гадавіну Яго геройскай смерти. Расказ пра сучасны лёс гэтай гістарычнай табліцы напісаў навочны сведка падзей – сп. Аляксандр Колышка – суаўтар публикацыі і адначасова многагадовы старшыня ТПКнаЛ.

  Мэтай нашай серыі з’яўляецца не толькі прыпамінанне МІНУЛАГА, але паказ Чытачам у якіх формах мінулае жыве ў СЁНЕШНІМ і якія існуюць мажлівасці захавання яе ў свядомасці БУДУЧЫХ ПАКАЛЕННЯЎ. Такіж характар мае другі томік серыі пра Ігнація Дамейку, міжнароднай славы вучоным у мінералогіі і геалогіі, знакамітым арганізатары адукацыі і навукі ў Чылі, а адначасова звязаным сэрцам з Зямлёю Лідскаю, дзе правёў дзяцінства і частку маладосці. Яго называюць “апосталам навукі ў Чылі”, дзе прыйшлося яму жыць, працаваць і тварыць праз усё зрелое жыццё, але ён застаўся верным сваёй радзімая зямлі, твердзячы: "Люблю Чылі, а ўздыхаю па Польшчы..."

  Кніжка, якую аддаем у рукі Чытачу, з’яўляецца змененным выданнем Ядвігі Гарбоўскай і Кшыштафа Якубоўскага пад назваю “Ігнацій Дамейка (1802-1889)”, якая была выдадзена ў 1995 годзе ў выніку супрацоўніцтва Камітэту гісторыі навукі і тэхнікі Польскай акадэміі навук і Таварыства польскай культуры на Лідчыне. Варта адзначыць, что яна была выдадзена ў двуязычнай версии – польскай і беларускай – з нагоды адкрыцця ў Крупаве каля Ліды 1 верасня 1995 года невялічкага музея прысвечанага Дамейку. Экспазіцыя, якую падрыхтаваў варшаўскі Музей зямлі Польскай акадэміі навук, размясціўся ў сярэдняй школе. Ініцыятарам гэтага цудоўнага чыну было ТПКнаЛ са старшынёй А. Колышка і вельмі заангажаваным у справу Станіславам Ушакевічам на чале. Планы Таварыства падтрымалі ўлады Крупава і Ліды, адміністрацыя школы і грамадства, а запрашэнне да супрацоўніцтва – Музей зямлі ПАН і Камітэт гісторыі навукі і тэхнікі ПАН.

  Па ініцыятыве жыхароў Крупава вуліцы Лідскай, цэнтральнай вуліцы вёскі, нададзена імя І. Дамейкі, а ў недалёкім Заполлі, дзе ў маёнтку дзядзькі некалькі год гаспадарыў малады Ігнацы – саслана пад дамовы арышт за патрыятычную дзейнасць у Віленскім універсітэце – з фінансавай дапамогай польскага Міністэрства культуры і штукі устаноўлены абеліск з памятнаю дошкаю.

  Памятаю, якбы гэта было учора, а ад тых падзей мінула ўжо пяць год – што для жыхароў Крупава і ваколіц вялікім переживанием такое шматстаронняе увекавечанне памяці земляка, які зусім нечакана заняў такое значнае месца ў іх гістарычнай свядомасці, і пра каторага многія нават не чулі. Сведчаннем доброжелательного рэха дамекаўскіх урачыстацей сярод жыхароў Лідчыны можа быць факт, што некаторыя з іх ва ўзросце 70-80 год пешшу праходзілі 10-20 км, каб паспець у Крупава на 830 раніцы. Дошку на ўваходзе ў дамекаўскі музей у школе выканаў мясцовы разбяр Казімір Місюра, а вядомы мастак з Гродна Станіслаў Кічка, ўзбагаціў экспазіцыю партрэтам Ігнація Дамейкі.

  Пішу аб усім гэтым, таму што друкаванае слова захавае ў часе і прасторы гэтыя факты, ініцыятывы і дасягненні людзей, якія сведчаць пра непреходяіих ценностях і атракцыйнасці нашай навукі і культуры і пра іх універсальны характар. Такім чынам зноў паўстаў мост паміж дзевятнадцацівенай мінуўшчынай і сёнешнім днём.

  Паколькі кніга пра Ігнація Дамейку Я. Гарбоўскай і К. Якубоўскага, выдадзеная ў 1995 г., сталася вялікай рэдкасцю на Лідчыне амаль адразу пасля з’яўлення, зноў выдаем яе як другі том серыі Знакамітыя палякі Лідчыны ў польска-беларускай версіі, але ў больш прывабным выглядзе, пашыранай і папраўленай. Маем надзею, что ў двутысячным годзе яна трапіць да шырэйшага кола Чытачоў.

Старшыня Камітэта гісторыі навукі і тэхнікі

Прафесар Доктар Ірэна Стасевіч-Ясюкова

 

Родная старонка

Мядзвятка ў Навагрудскім павеце - Школьныя гады ў Шчучыне - Вучоба ў Віленскім універсітэце - На гаспадарцы у Заполлі.

  Ігнацій Дамейка - сын Антона Іпаліта і Караліны з Анцутаў, нарадзіўся 31 ліпеня 1802 года ў маёнтку бацькоў Мядзвятка над ракой Ушой у Навагрудскім павеце. Яго бацька - старшыня земскіх судоў, памёр вельмі рана (1809 r.) i пакінуў дзяцей сіротамі. Малы Ігнацій, яго сёстры i браты: Марыя, Антаніна, Адам i Казімір - засталіся пад апекаю маці i двух дзядзькаў: Ігнація i Юзефа. Дзяцінства Дамейкі прайшло ў заможным шляхецкім доме, напоўненым польскай культурай, у якім захоўваліся айчынныя традыцыі. У 1812 годзе дзесяцігадовы Ігнацій разам ca старэйшым братам Адамам быў адданы ў павятовую школу айцоў піяраў у Шчучыне.

  Шчучынская школа, як i астатнія школы на землях літоўска-беларускіх, падлягала Віленскай кураторыі. Навуковае, арганізацыйнае i адміністрацыйнае кіраўніцтва школамі ажыццяўляў Віленскі універсітэт. Ва ўсіх школах кураторы абапіраліся на праграмы, распрацаваныя праз Камісію Народнай Адукацыі, якая дзейнічала ад 1773 года. Навучанне было агульнаадукацыйным, насіла энцыклапедычны характар, адначасова вывучаліся розныя групы прадметаў (гуманітарных i матэматычна-прыродазнаўчых) ва ўсіх класах, але ў розных прапорцыях. Школа ў Шчучыне мела высокі ўзровень навучання. У ёй былі добра абсталяваныя кабінеты фізікі, хіміі i натуральнай гісторыі (у якую ўваходзілі батаніка, заалогія i мінералогія г.зн. геалагічныя навукі), а таксама батанічны сад, які заклаў яшчэ ў часы Камісіі Народнай Адукацыі ксёндз Станіслаў Баніфацый Юндзіл. Дамейка пачаў вучыцца з трэцяга класа. Моцны ўплыў на яго развіццё аказаў настаўнік фізікі ксёндз Тадэвуш Малюкевіч. Дамавым настаўнікам маладых Дамейкаў быу Ануфрый Петрашкевіч, які ў студэнцкія гады стаў сябрам Ігнація. У чатырнаццацігадовым узросце (1816г.) Дамейка скончыў шчучынскую школу. У гэтым самым годзе быў залічаны ў Віленскі Універсітэт.

  На пачатку XIX стагоддзя Віленскі Універсітэт быў самай прэстыжнай польскай навучальнай установай, якая актыўна развівалася. Дзякуючы яму, знішчаная пасля падзелаў Рэчы Паспалітай i войнаў Напалеона, Вільня знаходзілася ў стане свайго росквіту i была сталіцай польскай навукі. Куратарам навучальнай установы быў князь Адам Ежы Чартарыскі, рэктарам - Шымон Малеўскі. Сярод выкладчыкаў універсітэта былі такія вядомыя навукоўцы як астраном Ян Снядэцкі, хімік Анджэй Снядэцкі, заолаг Людвіг Баянус, батанік ксёндз С.Б. Юндзіл, мінералогі Фелікс Джэвінскі i Ігнацій Гарадзенскі, матэматыкі - Міхал Палінскі i Захарый Нямчэўскі, Томаш Жыцкі, філолаг Эрнст Гродан, а таксама (трохі пазней) гісторык Яахім Лелявель i філосаф Юзэф Галухоўскі. Сам Універсітэт i яго навукоўцы адыгрывалі вядучую ролю ў культурным i грамадскім жыцці Вільні. Апагей яго ўздзеяння на шырокія кругі грамадскасці прыйшоўся на 1815-1824 гады. Дамейка пачаў навуку на фізіка-матэматычным факультэце універсітэта. На гэты выбар аказаў вялікі ўплыў яго дзядзька Юзеф, які быў выпускніком Галоўнай Школы Вялікага Княства Літоўскага, а таксама вучнем славутага геолага Абрама Готліба Вернера з Горнай Акадэміі ў Фрыбургу. (Праз усё жыццё ён захаваў любоў да геалогіі i да свайго настаўніка - Вернера). Дамейка быў удзячны дзядзьку не толькі за атрыманне першапачатковых ведаў па прыродазнаўству, але (як успамінаў пазней) за пэўную эмацыянальную схільнасць да навук пра Зямлю. На фарміраванне яго інтарэсаў аказалі таксама ўплыў шчучынскія настаўнікі. Ва універсітэце I. Дамейка меў магчымасць атрымаць усебаковыя, сучасныя i грунтоўныя веды. Магчымасць гэтую ён выкарыстаў спаўна. У 1822 г. пасля здачы адпаведных экзаменаў i прадстаўленні навуковай працы па матэматыцы ён скончыў навуку, атрымаўшы тытул магістра філасофіі. У сваёй працы паказаў глыбокае веданне прадмета, самастойнасць мыслення i крытыцызм.

  Дамейка меў рознабаковыя інтарэсы, i гэта перашкаджала яму ў выбары прафесіі. Быў схільны стаць настаўнікам альбо вайсковым інжынерам, думаў пра далейшае навучанне ў Германіі. Але паколькі не атрымаў пашпарта (хлуслівае абвінавачванне: канфлікт з афіцэрам імператарскай гвардыі), застаўся ў Вільні i наведваў выклады пераважна з гісторыі Лелявеля i філасофіі Галухоўскага.

  У гэты час сярод студэнцкай моладзі дзейнічалі многія таварыствы. Найболыш важкім з ix было канспірацыйнае Таварыства Філаматаў (г.зн. аматараў навукі), створанае ў кастрычніку 1817 года, у яго склад уваходзіла каля двух дзесяткаў асоб. Адной з галоўных задач Таварыства была самаадукацыя, якую пазней яны хацелі ўзняць да ранга навуковай працы. Істотнай рысай гэтага Таварыства было тое, што яно дзейнічала ў атмасферы братэрства i распаўсюджвала сярод сваіх сяброу i ў студэнцкім асяроддзі пачуццё абавязку ў адносінах да грамадскасці i высокіх маральных якасцей. Філаматы былі кіраўнікамі тайных таварыстваў, арганізатарамі якіх з'яўляліся самі, i за кошт гэтага пашыралі свой ўплыў на студэнтаў. Пасля велізарнага поспеху адзінага легальнага таварыства Прамяністых, арганізаванага Томашам Занам, у чэрвені 1822 года было створана падпольнае Таварыства Філарэтаў (аматараў дабрадзейнасці), якое ў 1821-22 акадэмічным годзе налічвала больш за 170 сяброў.

  Дзякуючы Ануфрыю Петрашкевічу, Дамейка хутка пасябраваў са стваральнікамі Таварыства Філаматаў: Томашам Занам, Юзефам Яжоўскім, Францішкам Малеўскім, Адамам Міцкевічам, Янам Чачотам i іншымі. Гэтае сяброўства захавалася на ўсё жыццё. Увосень 1819 г. Дамейка ўваходзіць у склад Таварыства Філаматаў, актыўна дзейнічае ў розных філамацкіх і філарэцкіх структурах, арганізоўвае спатканні, чытае выклады з розных галін прыродазнаўства. Належыць да арганізаванага філаматамі Статыстычнага Камітэта (1821г.), які займаўся зборам i ўпарадкаваннем розных фізіяграфічных i статыстычных матэрыялаў.

  Сярод філарэтаў панавала непрыняцце існуюных палітычных адносін i прага незалежнасці. Пазней Дамейка пісаў: "Сілай той цягі, штуршком да дзейнасці, галоўнай мэтай былі дабро краіны, старая Польшча, захаванне народу i польскага характару".

  Атмасфера, пануючая ва універсітэце i ў многіх падпарадкаваных яму школах, ліберальныя погляды вялікай часткі прафесуры, a таксама абуджэнне патрыятычнага духу, ідэйныя хваляванні сярод моладзі выклікалі незадаволенасць уладаў у Пецярбурзе.

  У ліпені 1823 г. сенатар Мікалай Навасільцаў распачаў следства, якое ў выніку здрады аднаго з членаў таварыства выкрыла існаванне філарэтаў, a пасля i філаматаў. Пачаліся шматлікія арышты сярод віленскай моладзі. У сярэдзіне лістапада 1823 года I. Дамейка таксама стаў вязнем кляштару базыльянаў. Аднак, дзякуючы паруцы дзядзькоў, ён адным з першых (у канцы студзеня ці пачатку лютага 1824 г.) быў вызвалены. Пасля некалькіх месяцаў следства ў жніўні 1824 г. многія філаматы i філарэты былі асуджаны за "распаўсюджванне бессэнсоўнага польскага нацыяналізму праз навуку". Дзякуючы намаганням дзядзькоў, Дамейка пазбег лёсу большасці сваіх сяброў, якія былі бестэрмінова высланы ў глыб Расіі. Ён быў асуджаны на пажыццёвы побыт у вёсцы пад строгім надзорам паліцыі з забаронай займаць якія-небудзь дзяржаўныя пасады.

  Наступныя шэсць гадоў Дамейка правёў ў маёнтках дзядзькі Ігната, спачатку ў Жыбуртоўшчыне каля Дзятлава, потым - у Заполлі ў Лідскім павеце, дзе займаўся гаспадаркай. З цягам часу стаў добрым гаспадаром, стараўся аблегчыць долю прыгонных сялян. Прымаў актыўны ўдзел у губернскіх i павятовых сейміках. Працаваў ў канспірацыйных філарэцкіх структурах, якія засталіся пасля суда. Прымусовае знаходжанне на вёсцы балюча перажываў. Марыў пра падарожжы, ананімна пісаў у "Віленскі дзённік", не абрываў кантакты з Вільняй i вёў перапіску з раскіданымі па свеце сябрамі-філаматамі i філарэтамі, між іншымі з A. Міцкевічам. У 1825 годзе спрабаваў паступіць на службу ў Інжынерны Корпус у Варшаве. У канцы 1829 г. быў звольнены з-пад надзора паліцыі. У другой палове 1830 г. на працягу пяці тыдняў знаходзіўся ў Варшаве, дзе спатыкаўся з Лелявелем. У пачатку кастрычніка вярнуўся ў Заполле. Тут ён даведаўся пра пачатак лістападаўскага паўстання. I. Дамейка актыўна ўдзельнічаў у паўстанні, змагаючыся ў атрадзе генерала Дэзыдора Адама Хлапоўскага. Пасля прайгранай бітвы пад Шаўляем адбыўся "ганебны пераход у Прусію", дзе паўстанцы былі інтэрнаваны. Дамейка разам з таварышамі два разы арганізоўваў няўдалыя спробы ўцёкаў у Францыю i Англію.

На шляху эмігранта

Дрэздань - Парыж i Вучоба ў Горнай Школе.

  У канцы 1831 года Дамейка атрымаў эміграцыйны пашпарт i на пачатку студзеня 1832 года паштовым дыліжансам выехаў ў Дрэздань. Тут пасля васьмігадовага расстання сустрэўся з сябрамі: Адамам Міцкевічам, Антонам Эдвардам Адынцом, Стэфанам Гарчынскім, Люцыянам Вайзенхофам. У Дрэздані ўзмацнілася сяброўства паміж Міцкевічам i Дамейкам. У гэты час Міцкевіч працаваў над III часткай "Дзядоў”, у якой увекавечыў сяброў зняволеных "у базыльянаў", a сярод ix Жэготу - Дамейку. У маі Дамейка атрымаў вестку пра смерць маці, якую вельмі балюча перажываў. Сябры ўгаварылі яго здзейсніць кароткае падарожжа па Саксонскай Швейцарыі i ў Фрыбург, дзе наведаў славутую Горную Акадэмію.

  Ціск расейскага ўрада на Саксонскія ўлады прымусіў эмігрантаў пакінуць Дрэздань. Міцкіевіч i Дамейка i некалькі ix таварышаў выехалі ў Францыю. Трыдцать першага ліпеня 1832 года апынуліся ў Парыжы.

  У Францыі Дамейка правёў 5 гадоў. Сутыкненне з эміграцыйным жыццём расчаравала яго i адбіла жаданне займацца палітычнымі справамі. Абмежаваўся навукова-грамадскай дзейнасцю ў Літаратурным Таварыстве i Таварыстве Літоўскіх i Рускіх Зямель. Для апошняга выпрацаваў праграмы навуковых прац у двух секцыях: гістарычна-літаратурнай на чале з Міцкевічам i матэматычна-прыродазнаўчай, у якой актыўна працаваў. Таварыства не змагло рэалізаваць свае планы, у 1833 годзе дзейнасць яго была спынена. З 1833 года Дамейка актыўна працаваў у Таварыстве навуковай дапамогі, мэтай якога было палягчэнне вучобы польскай эміграцыйнай моладзі. Працягваў падтрымліваць цесныя сувязі з сябрамі, самааддана служачы ім дапамогай i неаднаразова падтрымліваючы грашыма. Асабліва моцныя вузы сяброўства ядналі яго з Міцкевічам, быў сведкам на яго шлюбе, дапамагаў у многіх працах. Адлюстраваннем удзячнасці i прывязанасці быў першапачаткоы намер назваць "Пана Тадэвуша" -"Жэгота".

  У Парыжы канчаткова ўсталяваліся навуковыя інтарэсы Дамейкі. Наведваў лекцыі матэматыкі, фізікі, аналітычнай хіміі, батанікі, мінералогіі i геалогіі ў Сарбоне, Калеж дэ Франс i Батанічным садзе. Слухаў лекцыі знакамітых французскіх геолагаў: Луі Прэбоста, П'ера Кард'ера i вельмі блізкага да палякаў Леона Элі дэ Бамонта, з якім пабываў у геалагічнай экспедыцыі ў Алексоне. Пры намове Бамонта i яго пратэкцыі 23 жніўня 1834 года Дамейка паступіў у Парыжскую Горную школу, якую акончыў 1 жніўня 1837 г. з дыпломам інжынера-гарняка. Быў старанным студэнтам, які паказваў добрыя вынікі. Падчас навучання слухаў лекцыі знакамітых навукоўцаў: Дамініка Араго, Бамонта, П'ера Дзюфрэнуа - тагачаснага дырэктара школы. Падчас вакацый здзейсніў шмат геалагічных вандровак па Францыі. Сабраны матэрыял стаў падставай калекцыі, якую пазней забраў на другі кантынент. Цесныя сувязі з Горнай Школай падтрымліваў Дамейка на працягу шматгадовага побыту ў Чылі.

  У час навучання ў Горнай школе Дамейка працаваў над стварэннем карты прыроды Польшчы. Выканаў тры карты: гідраграфічную, геалагічную, "лясную" (ландшафтна-гаспадарчую). Падрыхтаваў таксама працу-каментарый да карт над назвай "Эсэ па геалогіі, геаграфіі i эканоміцы, якое служыла б асновай фізічнай геаграфіі гэтай краіны". Перад выездам з Францыі ўсе правы да гэтых матэрыялаў, якія былі першай спробай стварэння фізіяграфічнага атласа Польшчы, разам з выдавецкай інструкцыяй перадаў A. Міцкевічу. Пазней ў лістах да сяброў Дамейка не раз вяртаўся да справы ix публікацыі. Але гэтыя намеры не здзейсніліся. Рукапісныя матэрыялы знаходзяцца ў Ягелонскай бібліятэцы і бібліятэцы Польскай Акадэміі Навук ў Кракаве i Польскай бібліятэцы ў Парыжы. Пасля заканчання навукі Дамейка атрымаў пасаду ў Бон Фонтэн у Альзасе, дзе шукаў жалезную руду. У пачатку кастрычніка 1837 года ён атрымаў прапанову заняць пасаду прафесара хіміі i мінералогіі ў Горной школе ў Ля Сарэна ў гарняцкай правінцыі Какімба ў Чылі.

На другой радзіме

Падарожжа ў Чылі – у Ля Сарэна - Сярод араўканаў - Універсітэт Сант 'яга i навуковыя экспедыцыі na гарах i пустынях Паўднёвай Амерыкі

  Маладая чылійская дзяржава, уцягнутая ў бясконцыя канфлікты з аўтахтонным насельніцтвам - індзейцамі, з цяжкасцямі будавала сваю дзяржаўнасць, змагаючыся з палітычнымі, грамадскімі i эканамічнымі праблемамі. У імкненні да развіцця краіны ўрад стараўся прыцягнуць чужаземцаў на пасады, на якія не даставала мясцовых спецыялістаў. Асабліва важнымі праблемамі былі рэарганізацыя занядбаных адукацыі i навукі, а таксама разведванне ўласных радовішчаў карысных выкапняў, адпаведнае ix выкарыстоўванне i ўдасканаленне вельмі прымітыўнай на тыя часы горнай прамысловасці.

  Пасля атрымання абяцання датэрміновага звальнення з абавязкаў ў выпадку палітычных змен у Еўропе Дамейка падпісаў шасцігадовы кантракт i 31 студзеня 1838 года накіраваўся ў Чылі. Шлях быў складаным з Буэнас-Айрэса коньмі праз стэпы Аргентыны i Кардыльеры - да месца дабраўся 3 чэрвеня 1838 года.

  Пачатак яго жьщця ў Ля Сарэна быў вельмі цяжкім. Дамейка з энергіяй узяўся за працу, авалодаў іспанскай мовай, распрацаваў праграмы навучання, пабудаваў i абсталяваў лабараторыю i арганізаваў прабірную майстэрню. У верасні пачаў чытаць лекцыі. Сваіх вучняў у першую чаргу павінен быў азнаёміць з асновамі фізікі і хіміі i толькі на трэцім годзе навучання пачаў выкладаць геалагічныя навукі: горную i прабірную (хімічны метад даследвання руд) справы. Падумаў таксама пра навуку здольных вучняў ў Еўропе. Самастойна i з вучнямі правёу шматлікія навуковыя падарожжы па правінцыі i больш адлеглых тэрыторыях. Шмат часу i энергіі прысвяціў горнай справе, імкнўся да ўдасканалення працы ў капальнях i лепшай яе арганізацыі.

  Ужо ў 1844 годзе Дамейка напісаў i надрукаваў два асноўныя падручнікі мінералогіі, якія перавыдаваліся шмат разоў. Адзін з ix "Элементарная мінералогія" разам з васьмю дадаткамі, друкаванымі да 1884 г., быў многія гады асноўнай крыніцай ведаў пра мінеральныя багацці Паўднёвай Амерыкі.

  На прыканцы 1844 г. Дамейка рушыў да тады яшчэ незалежнай Араўканіі. Польскага навукоўца цікавіла жыццё індзейцаў, абурала яго дыскрымінацыя араўканаў, імкненне да выгнання з зямлі продкаў i вынішчэння, захапляўся ix барацьбой за ўтрыманне незалежнасці. За некалькі месяцаў падарожжа ён пазнаёміўся з жыццём араўканаў. У апублікаванай у 1845 г. кнізе "Араўканія i яе жыхары" ён выступіў як палымяны абаронца індзейцаў, апісаў геаграфію Араўканіі, культуру i звычаі яе жыхароў. Рашуча працівіўся палітыцы, скіраванай на страту нацыянальнай самасвядомасці індзейцаў. Заклікаў шанаваць ix звычаі i традыцыі, мірна i паступова ўключаць ix ў чылійскае грамадства праз развіццё асветы, знаёмства з развіццём рамяства i адкрыццё доступу да прыродных багаццяў ix земляў. Кніга Дамейкі была добразычліва прынята ў Чылі, іншых краінах Паўднёвай Амерыкі: перакладзеная на французскую, ангельскую, нямецкую мовы, атрымала вялікую вядомасць ў свеце. Польскі пераклад гэтай кнігі выйшаў у I860 годзе ў Вільні (апошняе выданне гэтай працы было зроблена ў Польшчы ў 1992 г.) Погляды Дамейкі мелі ўплыў на змякчэнне стаўлення чылійскага ўрада ў адносінах да індзейцау. Араўканія была незалежнай да 1884 года. Па ініцыятыве Дамейкі ў Ля Сарэна быў арганізаваны этнаграфічны музей, прысвечаны культуры араўканаў i іншых індзейскіх плямёнаў, што жывуць на тэрыторыі Чылі.

  Вярнуўшыся з Араўканіі, Дамейка застаў дом i лабараторыю знішчанымі пажарам. Нягледзячы на тое, што ён смуткаваў па Радзіме i марыў пра вяртанне, палічыў сваім абавязкам прадоўжыць побыт i адбудаваць тое, што было знішчана.

  У лістападзе 1846 г. пасля атрымання згоды на звальненне Дамейка, з якім усе сардечна i ca смуткам развіталіся, адправіўся ў Вальпараіса, адкуль намерваўся адбыць у Еўропу. Аднак чылійскі ўрад зрабіў усё для затрымання навукоўца ў краіне. Да яго звярнуліся з просьбай стаць на чале кафедраў мінералогіі i фізікі ўніверсітэта ў Сант'яга, а таксама правядзення рэформы вучэльні i ўсёй сістэмы адукацыі Чылі. Гэтыя прапановы схілілі яго застацца на некаторы час у краіне. У 1847 г. пачаў выкладаць мінералогію, фізіку, a пазней i хімію. Быў прызначаны членам Рады універсітэта. Працягваў працу над праектам рэформы адукацыі, якую пачаў яшчэ ў 1842 годзе, узяўшы за ўзор Віленскую школьную акругу, Віленскі універсітэт, а таксама нямецкія універсітэты. На пасяджэнні Рады універсітэта яго праекты, a асабліва прапановы na рэарганізацыі самой навучальнай установы выклікалі нараканні некаторых заслужаных прафесараў. Пасля бурлівых дыскусій праект быў прыняты. Толькі ў 1852 годзе, як прадстаўнік ўрада, распачаў Дамейка реалізацыю гэтага праекта.

  У 1848 г. ў знак прызнання заслуг, па прапанове ўрада, парламент прыняў рашэнне аб наданні вучонаму ганаровага чылійскага грамадзянства. У 1847 годзе Дамейка, змучаны жыццём у горадзе, купіў віллу з прыгожым садам на ўскраіне Сант'яга. Праз год, 7 ліпеня, ажаніўся з чылійкай Энрыкет Сатамаёр i Гузман. Гэтыя падзеі назаўсёды звязалі вучонага з яго другой айчынай.

  У 1868 r. яго выбралі рэктарам універсітэта ў Сант'яга, абавязкі якога выконваў тры тэрміны, да канца 1882 г. На працягу 15 год свайго рэктарства давёў вучэльню да росквіту. А яго заслугі ў гэтай галіне атрымалі найвышэйшае прызнанне чылійскага народа.

  Сямейнае жыццё Дамейкаў працякала гарманічна. З'явіліся на свет дзеці: адзіная дачка Ганна (14.09.1854 г.), сыны: Генрых (1855г.), які памёр будучы немаўляткам, Гернан (7.02.1859г.) i Казімір (24.04.1863 г.). Хапала таксама i турбот, выкліканых перш за ўсё працяглымі хваробамі Гернана і туберкулёзам жонкі, якая, нягледзячы на чулую i клапатлівую апеку, памерла 26 снежня 1870 года. Дамейка ўвесь свой вольны ад заняткаў час прысвячаў выхаванню дзяцей. Праз два гады ён атрымаў звестку аб смерці брата Казіміра.

  У 1876 г. сям'ю Дамейкау праведаў звольнены пасля 12-ці гадовай сібірскай ссылкі за ўдзел у студзеньскім паўстанні пляменнік Лявон (сын Казіміра). Праз год Лявон вярнуўся ў Сант'яга, каб ажаніцца з Ганнай Дамейка. У пачатку 1878 г. маладая пара выехала на радзіму i пасялілася ў маёнтку Жыбуртоушчына.

  Пасля ад'езду дачкі Дамейка адчуў сябе адзінокім, узмацніўся смутак па родным краі. Пад канец тэрміна рэктарскіх паўнамоцтваў ён напісаў прашенне аб звальненні. 7 кастрычніка дэкрэтам ураду яму была назначана, апроч звычайнай пенсіі, спецыяльная ў памеры 6000 піястраў ў год, якая выплачвалася ў Чылі i за мяжой. Некалькімі днямі пазней быў вымушаны ўладамі заняць пасаду рэктара яшчэ раз. Для пасварыўшыхся палітычных партый ў вучэльні адзіным кандыдатам, якаго прымалі ўсе, быў Дамейка. Заняў гэтае становішча на кароткі час, пакуль не заціхнуць спрэчкі. 30 мая 1883 года атрымаў звальненне i пачаў рыхтавацца да ад'езду. Апошні месяц знаходжання ў Чылі прысвяціў ўпарадкаванню сваіх навуковых матэрыялаў i багатай мінералагічнай i геалагічнай калекцыі (больш за 4000 экз.), якую ахвяраваў вучэльні.

  Пад час свайго працяглага знаходжання ў Чылі паралельна з педагагічнай i арганізацыйнай дзейнасцю Дамейка праводзіў мінералагічныя i геалагічныя даследаванні, арганізоўваў навуковыя падарожжы па ўсёй краіне, дасягаючы цяжкадаступных высакагорных раёнаў, працаваў ў незвычайна цяжкіх умовах на землях, малавядомых тагачаснай навуцы, пад час нават некранутых. Вынікі назіранняў на мясцовасці i лабараторных даследаванняў публікаваў ў французскіх, нямецкіх i чылійскіх часопісах. Пісаў таксама працы сінтэтычныя. Навуковыя дасягненні Дамейкі велізарныя, няпоўная бібліяграфія яго прац уключае каля 400 найменняў. У 1846 г. апублікаваў першую геалагічную карту Чылі у маштабе 1:250000. Сярод даследаваных i апісаных ім мінералаў многія былі невядомыя тагачаснай навуцы. Працы па мінералогіі i геалогіі прынеслі польскаму вучонаму сусветную славу, асабліва трохтомнае даследаванне "Мінералогія альбо апісанне асноўных мінералаў Чылі, Балівіі, Перу i Аргентынскіх правінцый".

  Узбагаціў чылійскую гаспадарку новымі адкрыццямі, між іншым, пакладамі салетры ў пустыні Атакама, эксплуатаваных па сённяшні дзень, пакладаў вугля ў правінцыі Вальдзівія. Спектар інтарэсаў i прац, выкананых Дамейкам, быў вельмі шырокім. Даследаваў вулканы i метэарыты, звычайныя i мінеральныя воды, арганізаваў метэаралагічныю станцыю i пачаў даследаванні ў гэтым напрамку, заснаваў астранамічную абсерваторыю, распрацаваў падручнікі фізікі i прабірнай справы, якімі карысталіся ў некалькіх краінах Паўднёвай Амерыкі. Быў аўтарам шматлікавых праектаў, якія былі зрэалізаваны, між іншым, вадаправод для Сант'яга, эксплуатацыя адкрытых радовішчаў вугля, будаванне сучасных горных печаў.

  Дасягненні Дамейкі высока ацэньвалі ў навуковых колах Еўропы. Адлюстраваннем гэтага было членства ў шматлікіх еўрапейскіх навуковых таварыствах, у тым ліку i парыжскім Нацыянальным Музеі Прыроды. Быў таксама членам польскай Академіі Навук (1873г.)

Падарожжа на стары кантынент i развітанне з радзімай

Праз Парыж, Кракаў, Варшаву ў Жыбуртоўшчыну - Вяртанне ў Сант 'яга.

  На працягу больш чым паўвека, што правёў Дамейка на чужыне, ён утрымліваў непарыўную сувязь з роднымі на сваёй радзіме, вёў перапіску з сябрамі (асабліва ажыўленую з А. Міцкевічам, Уладзіславам Лясковічам, Валяр'янам Хелхоўскім), уважліва сачыў за поступамі польской навукі, чытаў па-польску. Па просьбе сяброў пісаў артыкулы i справаздачы са сваіх падарожжаў, якія друкаваліся ў "Клосах", "Вендровцу", "Часе", "Кроніце родзінней". Прымаў удзел у праектах арганізацыі ў Польшчы Музея Прыроды.

  Перадаў Акадэміі Навук у Кракаве i Галоўнай школе ў Варшаве калекцыі чылійскіх мінералаў, а таксама свае публікацыі.

  Ніколі не расставаўся з думкай пра вяртанне на радзіму. Аднак на працягу многіх гадоў не меў куды вяртацца. Адзіную рэальную прапанову вяртання на радзіму атрымаў ў 1850 годзе, тыдзень пасля шлюбу, калі сенат Ягелонскага універсітэта прапанаваў яму кафедру хіміі ці іншай прыродазнаўчай навукі. 3 вялікім жалем быў вымушаны адмовіцца ад гэтай прапановы.

  22 мая 1884 г. пасля ўрачыстага развітання з ўладамі, калегамі-прафесарамі, вучнямі i насельніцтвам сталіцы ў спецыяльна прыгатаваным вагоне прэзідента Дамейка з сынамі пакінуў Сант'яга. Абяцаў, што яшчэ наведае Чылі. Да порта Вальпараіса яго праводзілі родныя i сябры. Вучоны са смуткам развітваўся з чылійскай зямлёю, якой прысвяціў сорак шэсць гадоў свайго працавітага жыцця, свой талент i веды.

  5 ліпеня ён прыбыў ў Бардо, дзе яго сустракалі Ганна i Лявон. У Парыжы віталі яго ўжо толькі два старых сябра - Уладзіслаў Лясковіч i сляпы Багдан Залескі, а таксама сям'я Уладзіслава Міцкевіча, сына паэта. Наведаў парыжскую Горную Школу, якой на прыцягу многіх год перадаваў каштоўныя калекцыі чылійскіх мінералаў. Спаткаў тут даўняга сябра, асабліва добразычлівага да яго Габрыэля Добрэ, выдатнага французскага геолага. Удзельнічаў у пасяджэнні парыжскай Акадэміі Навук.

  21 ліпеня накіраваўся ў Кракаў. Адразу пасля прыезду да яго ў гасцініцу з прывітальным візітам прыйшлі члены Акадэміі Навук. Усюды бачыў доказы прызнання i павагі. Калі захапляліся яго прыгожай i свабоднай польскай мовай, Дамейка адказаў: "Заўсёды думаў па-польску i кахаў па-польску". Праз некалькі дзён выехаў у Варшаву, на памежнай станцыі вітаў яго апошні з жывых філарэтаў Антоні Эдвард Адынец. У Варшаве вучонага сустракалі таксама з энтузіязмам. Побыт Дамейкі ў сталіцы стаў вялікай падзеяй, варшаўская прэса прысвячала яму вялікія артыкулы. 9 жніўня пасля ўрачыстага развітання з вучонымі i інтэлектуаламі рушыў ў краіну дзяцінства. На станцыі Гарадзея чакалі яго найбліжэйшыя: дачка, зяць, адзіны жывы муж сястры 88-гадовы Антон Вярбоўскі, пляменнікі, родныя i сябры. Першыя дні на радзімай зямлі правёў ў Мядзвядцы ў маёнтку пляменніка Аляксандра. Наведваў родных i сяброў. У другой палове жніўня дабраўся да мэты падарожжа - Жыбуртоўшчыны Ганны i Лявона. У верасні зноў рушыў праз Варшаву i Берлін у Парыж, дзе правёў некалькі месяцаў. Уладкаваў сына Казіміра ў Горнай Школе. Шмат часу прысвячаў сям'і Міцкевічаў. Тут яго напаткала звестка аб смерці Адынца. Страту аднаго з апошніх сяброў маладосці ўспрыняў вельмі балюча. У сакавіку 1885 г. выехаў у Італію, наведаў Рым, Неапаль i яго ваколіцы. Разам з сынам Гернанам падняўся на Вязувій. Пасля ўладкавання сына ў духоўнай семінарыі вярнуўся ў Кракаў. Адсюль з ксяндзом Пятром Семяненка, эміграцыйным таварышам з Парыжа, павандраваў на Блізкі Усход. У сярэдзіне кастрычніка скончыў паломніцтва ў Святую Зямлю i праз Парыж вярнуўся у Жыбуртоўшчыну, дзе правёў амаль два гады. У гэты час выязджаў ў Рым на капланскія свенчанні Гернана, некалькі разоў наведваў Варшаву i Кракаў, некалькі тыдняў правёў ў Парыжы. У красавіку 1887 г. Ягелонскі універсітэт прысвойвае Дамейку тытул ганаровага доктара медыцыны. У першы дзень Вялікадня ўдзельнічаў ў імшы, якую Гернан адправіў у катэдры на Вавэлі. 24 мая на навуковым пасяджэнні Адамэміі Навук прачытаў даклад "Аб методыцы, якую неабходна ўвесці для вывучэння i навучання фізічнай геаграфіі польскіх зямель", a таксама прадставіў гідраграфічную карту, выкананую некалькі год таму ў Парыжы. У дакладзе крытычна ацаніў метады навучання геаграфіі.

  У сярэдзіне 1888 года вырашыў яшчэ раз наведаць Чылі, каб устабілізаваць будучыню сыноў, якія павінны былі застацца на радзіме маці. Планаваў паставіць Казіміра на чале сваёй кафедры, Гернана хацеў рэкамендаваць чылійскім духоўным уладам. Са смуткам пакінуў Жыбуртоўшчыну на прыканцы лета. Пад час падарожжа морам захварэў. 12 лістапада сур'ёзна хворы прыбыў у Сант'яга. Пражыў яшчэ толькі некалькі тыдняў. Памёр 13 студзеня 1889 года. Пахаванне, арганізаванае за кошт дзяржавы, стала агульнанароднай жалобай.

  У 1902 годзе на магіле Дамейкі ў Сант'яга ўсталяваны помнік. Памяць пра вучонага была ўвекавечана ў геаграфічных назвах: горны ланцуг Андаў - Кордыльера дэ Дамейка, горная вяршыня - Цэрро дэ Дамейка, мясцовасці - горад Дамейка ў Антафагасце, порт Пуэрта дэ Дамейка. Яго імя носяць вуліцы ў Сант'яга, Ла Сарэне i Вальдзівіі, а таксама радовішча салетры ў пустыні Атакама. Вучоныя таксама ўшанавалі памяць ў прыродазнаўчай тэрміналогіі: адзін з адкрытых ім мінералаў - арсянад медзі - названы дамейкітам, дзве аканямеласці - Nautilus domeykus i Ammonites domeykanus, кветка - Viola domeykiana, разнавіднасць чылійскай лісіцы - Canis domeykanus. У 1903 г. чылійскі ўрад выдаў ў пяці тамах яго навуковыя працы. Перакладзены на іспанскую мову яго дзённікі, якія ён вёў на працягу многіх гадоў (1978). Поўнае польскае трохтомнае выданне дзённікау з'явілася ў 1962-1963 г. г. пад назвай "Мае падарожжы (дзённікі выгнанніка)".

  У 1884 г. выязджаючага на радзіму вучонага чылійская ўрадавая газета развітвала словамі: "Можна прывесці не шмат прыкладаў жыцця такога працавітага, поўнага ахвяравання, з усёй паўнатой адданага адукацыі i развіццю навукі. Пан Дамейка быў больш чым прафесарам: быў апосталам навукі ў Чылі. Бескарыслівасць i заслугі пана Дамейкі абавязалі чылійскі народ да ўдзячнасці, якую нельга вызначыць".

  Ігнацій Дамейка унёс трывалы уклад у сусветную навуку, які быў прызнаны міжнародным супольніцтвам. Верны філамацкім ідэям, ён да канца жыцця застаўся чалавекам дзеяння, сімвалам працавітасці i бескарыслівасці. Усё сваё доўгае жыццё прысвяціў службе навуцы, людзям, сярод якіх выпала яму жыць у далёкім Чылі. Да канца жыцця ён застаўся палымяным патрыётам, звязаным непарыўнымі ніцямі са сваёй роднай зямлёй. Разам з тым, дзякуючы творчай працы для чылійскага народа, стаў прыкладам чалавека i вучонага, які больш за усе цэніць універсальныя вартасці.

Дамейка пра сябе i іншыя пра Дамейку

"(...) цешацца на свеце такім шчасцем, да якога я ўздыхаў ад першай маёй маладосці, над якім нічога не ўяўляў вышэйшым i гаднейшым. Таму дасюль ні запольскі домік, ні паважны спакой у ім, ні ўся сялянская прырода не патрапілі захапіць мяне, i заўсёды праз шчыліны маёй клеткі не перастаю тужыць да нейкай вольнасці (...)"

3 ліста да Марыі Путкамер, 1829 г.

"Апошні раз, на змярканні вярнуўся ў Заполле (...). Якой была гэтая апошняя мая ноч у Заполлі, вядома толькі Пану Богу.

Упарадкаваў наспех гаспадарскія рэестры i паперы, кніжкі на rapy, пад страху занеслі. На хвілінку задрамаў (...). Пацалаваў родную зямлю; устаў жвава i ахвотна, падпяразаў шаблю, лёгка ўскочыў на майго каштана i з Панам Богам!".

Дзённікі Ігнація Дамейкі (1831-1838 г.)

З рукапісу выдаў Юзэф Трацяк, Кракаў. 1908 г., с. 16-18

"Часам, ходзячы na Саксонскім Парку, паглядаў на твае асірацелыя вокны: шкада было мне маіх гадоў, праведзеных у Заполлі. Тады, як ты, гуляючы ў Варшаве, адзіны мог даць магчымасть адчуць яе сапраўдныя прывабнасці. Прызнаюся нават табе, што падарожжа па польскай краіне было для мяне мілейшым, чым сама яе сталіца. Настрой нашых Мазураў, ix весялосць, добры быт, краявіды Ломжы, Астраленкі, Пултуска, Сероцка, Яблонна i іншых абуджалі ў мяне шмат прыемных думак і пачуццяў, быў менш неспакойны, чым у гарадскім шуме, да якога не прывык".

3 ліста да Антонія Эдварда Адынца ад 31 кастрычніка 1830 г.

"Здаецца, што ў геаграфічным размяшчэнні народаў i ў розных народных характараў ёсць дараваныя Богам пасланніцтвы, мэта i прызначэнне, рэкі i ix pyx - аб'ядноўваюць людзей, збліжаюць адных да другіх, згуртоўваюць; рэкі не з'яўляюцца натуральнымі межамі народаў. Ланцугі гор высокіх ці малых, у адрозненне, лініі падзелу вод былі i ёсць межамі паміж рознымі плямёнамі. (...)"

"Ледзь прыйшоў да сябе ад рэвалюцыйнай завірухі i эмігранцкай рухавасці як пачало аднаўляцца i з усёй гарачкай рэцыдыву асвяжацца жаданне глытаць навуку, i не з кніг ці, як раней, ад прафесараў, якія толькі завочна ведалі Гаі-Лусака, Тэнарда i г.д., a самі з ix кніжак чэрпалі веды, а з першай рукі, з вуснаў i вачэй саміх гэтых вучоных, якіх я з маладосці прывык шанаваць як адкрывальнікаў i творцаў сённяшняй навукі. Развітаўшыся на доўгі час з палітыкай, пачаў хадзіць на выклады у Сарбону, Калеж дэ Франс, Батанічны сад, Кансерваторыю мастацтваў i рамёстваў. He простая гэта справа - слухаць самога вынаходцу, які апавядае пра сваё адкрыццё, асабліва, калі да яго імя далучана чароўнасць славы i бессмяротнага жыцця. Прызнаюся, што, уваходзячы ў Capбону, мне здавалася, што з некалькіх слоў, пачутых з вуснаў гэтых славутых, першага раду вучоных, больш навучуся, чым з многіх лекцый у нашых універсітэтах. Памыліўся."

"Аднойчы на адпачынку Бамонт, вялікі сябар палякаў, заўважыўшы ў мяне любоў да геалогіі, кажа: “Чаму пан не падумае заняцца горнымі навукамі, а для гэтага варта запісацца ў Горную школу, дзе мог бы атрымаць практычныя веды". Падзякаваў яму за параду. Хутка пасля гэтага Бамонт з некалькімі турыстамі вярнуўся ў Парыж, а я пайшоў далей з адным з таварышаў, якому рэкамендаваў мяне Бамонт i з якім на працягу 10-ці дзён прабеглі частку Брэтаніі, Турэн, Мэн. Прайшоў пешшу Тур-ле-Мэн, Буржэ i г.д. Пад час гэтага вандравання набыў сапраўдную ахвоту да геалогіі, мінералогіі i горнай справы.

Некалькімі месяцамі пазней па заступніцтву пана дэ Бамонта прынялі мяне ў Горную школу, i на 3-ы гады засеў ў лаву з маладымі вучнямі Палітэхнічнай школы, дзе пасябраваў з панамі Эбельмэнам, Пернале, Дабрэ, Дэлянэ, Кляр Дэвіль, Пэці i з адным маладым туркам Ахмедам. Школа гэтая адкрыла мне дарогу ў Амерыку".

Дзённікі Ігнація Дамейкі (1831-1838 г.)

3 рукапісу выдаў Юзэф Трацяк, Кракаў. 1908г., с. 67-68, 151-158.

"Я ў смутку, бо трачу Дамейку, старога i праверанага сябра. Бог ведае, калі я яго яшчэ ўбачу."

3 ліста Адама Міцкевіча да Гераніма Кайсевіча, ад 29 студзеня 1831 года.

"Напісаў для сваіх вучняў геалогію на іспанскай мове. Было прыемна выкладаць i тлумачыць гэтую навуку па мінералах, якія назбіраў сваёю ўласнаю рукою пад час маіх доўгіх вандровак у Францыі. Як ведаеш, прывёз усю маю калекцыю, якая паслужыла дла стварэння кабінета. Калі яшчэ быў блізка вас i вяртаўся ў Парыж з малатком у руках, з клункам за плячыма, кожны камень нагадваў мне, пра якую rapy ці аколіцу табе расказаць. Дай Божа, калі сустрэцца і, наведваючы нашыя ўласныя Карпаты, расказваць аддзін аднаму пра Альпы i Кардыльеры."

3 ліста да A. Міцкевіча. Какімба 11 ліпеня 1840 г.

"Люблю Чылі, а ўздыхаю па Польшчы."

3 ліста да Уладзіслава Лясковіча. 2 сакавіка 1869 года.

"3 працавітасцю і ўсебаковасцю вучонага і пісьменніка Дамейка злучаў хараство выкладання. 3 першай лекцыі ва Універсітэце захапляліся "чысцінёй i жывой сілай вобразаў, чаруючай мовай, светлым i простым, а разам з тым i энергічным выкладам". Не менш прывабным было асабістае ўздзеянне вучонага паляка на новае грамадства, якое толькі фарміравалася. Яго лагоднасць, бескарысліваць, грамадзянскасць на працягу доўгіх гадоў аказвалі незвычайны ўплыў як на моладзь, якой кіраваў, так i на кіруючыя сферы, якія карысталіся яго парадамі. Дамейка быў не толькі даследчыкам чылійскай прыроды i стваральнікам прыродазнаўчай школы, не толькі рэфарматарам школ i арганізатарам навукі, але, больш таго, асабістым прыкладам нястомнасці, спакою, нестарэючай, вечна свежай i маладой натуры, аказаў глыбокі i трывалы ўплыў на асяроддзе."

Т. Туркоўскі. Ігнацій Дамейка. 1802-1889 г.

У 50-ю гадавіну смерці. У 100-ю гадавіну навуковай працы.

"Сусвет", 1939 г. №. 4, с. 103.

"Можна прывесці не шмат прыкладаў жыцця такога працавітага, поўнага ахвяравання, з усёй паўнатой адданага адукацыі i развіццю навукі. Пан Дамейка быў больш чым прафесарам: быў апосталам навукі ў Чылі. Бескарыслівасць i заслугі пана Дамейкі абавязалі чылійскі народ да ўдзячнасці, якую нельга вызначыць”

Чылійская газета "Феракарыль" 1884г. Цыт.па К Маслянкевіч "Ігнацій Дамейка 1802-1889гг.у кн. Польскія даследчыкі прыроды". Варшава 1959 г., с. 168.

"Яго выдатныя чалавечыя і інтэлектуальныя якасці, яго велізарная справа, яго дасягненні ў навуцы i служэнні чылійскай Дзяржаве зрабілі з Дамейкі дасканалага вяшчальніка духоўнага i цывілізацыйнага здабытку Еўропы, які прымаў актыўны ўдзел у навуковай i тэхнічнай рэвалюцыі свайго часу. Зрабілі з яго вялікага рефарматара амерыканскай навукі i культуры.

Гэтай цудоўнай асобе польскай эміграцыі, чалавеку, які змог пераадолець трагедыю выгнання i трагедыю свайго далёкага Краю i ператварыць яе ў творчую працу для сваёй Новай Айчыны, аказваем сёння сваю павагу i шанаванне. (...)

Верны спадчыне Асветніцтва i найлепшым традыцыям Бацькаўшчыны, Ігнацій Дамейка змог аб'яднаць ненатольную прагу ведаў з самаахвярным адданнем вялікім справам. (...)

Вялікія справы гавораць болей, чым тысячы біяграфій. Чылійскі універсітэт з'яўляецца, безумоўна, з геркулесавых спраў, здзейсненых I. Дамейкам параўнальным толькі з яго дасягненнямі ў галіне навук пра зямлю. Чылійскі Універсітэт застаецца верным духу сваіх выдатных заснавальнікаў, верным ідэалам гуманізму, навукі i служэнню грамадству, якімі кіраваліся Ігнацій Дамейка i Андрэ Бэлло. Таму абапіраецца ў сваёй дзейнасці на трайны наказ служэння навуцы, чалавеку i развіццю народа".

3 выступлення пасла Чылі ў Польшчы

доктора Максімо Ліра Алькаяга

з нагоды перадачы бюста Ігнація Дамейкі

Варшаўскім універсітэтам Чылійскаму універсітэту 12 студзеня 1993 г.

 

Найбольш значныя даты з жыцця Ігнація Дамейкі

1802 г. - 31 ліпеня нарадзіўся ў маёнтку Мядзвятка над Ушою ў Навагрудскім павеце

1816г. – Скончыў пачатковую школу айцоў піяраў ў Шчучыне i пачаў навуку на фізіка-матэматычным факультэце Віленскага універсітэта

1819 г. - 20 лістапада стаў сябрам Таварыства Філаматаў.

1822 г. - Скончыў навуку i атрымаў тытул магістра філасофіі ў галіне матэматычных навук

1823 - 1824 г. - У другой палове года Дамейка - вязень у кляштары Базыліянаў ў Вільні і ў жніўні 1824 г. у працэсе Філаматаў i Філарэтаў асуджаны на знаходжанне на месцы жыхарства пад сталым надзорам паліцыі без права выезду i з забаронай займання якіх-небудзь дзяржаўных пасад

1831 г. - Прымаў актыўны ўдзел у лістападаўскім паўстанні. Пасля заняпаду паўстання інтэрнаваны ў Прусіі

1832 г. - Дамейка накіраваўся ў эміграцыю праз Дрэздань (Германія) у Францыю

1834 - 1837 г. - 23 жніўня пачаў навуку ў Парыжскай Горнай школе, якую скончыў у жніўні 1837 г. з дыпломам горнага інжынера

1838 г. - Пасля падпісання 6-гадавога кантракта з Чылійскім урадам 31 студзеня накіраваўся ў Чылі і заняў пасаду прафесара хіміі i мінералогіі ў Горнай школе ў Ля Сарэна

1845 г. - Падарожжа ў Араўканію. Выданне кнігі "Араўканія i яе жыхары"

1846 - 47 г. - У лістападзе 1846 выехаў з Ля Сарэна ў Сант'яга, атрымаў прапанову правядзення рэформы Універсітэта i сістэмы адукацыі, распачаў (1847 г.) лекцыі пa мінералогіі i фізіцы ва універсітэце.

1848 г. - Рашэннем парламента Дамейку нададзена ганаровае чылійскае грамадзянства.

1850 г.- 7 ліпеня ажаніўся з чылійкай Энрыкет Сатамаёр i Гузман.

1867 г. - Назначаны рэктарам універсітэта ў Сант'яга.

1872 г. – У чарговы раз выбраны рэктарам універсітэта ў Сант'яга.

1873 г.- 7 ліпеня стаў членам Акадэміі Навук ў Кракаве.

1877 г. - Выбраны рэктарам універсітэта ў Сант'яга трэці раз.

1882 г.- 7 кастрычніка рашэннем урада Дамейку назначана пенсія, a 13 кастрычніка чацвёрты раз выбраны рэктарам.

1883 г. - 30 мая чылійскія ўлады прынялі адстаўку Дамейкі з пасады рэктара.

1884 г. - 22 мая пасля ўрачыстых провадаў Дамейка з сынамі Гернанам i Казімірам выехаў у Еўропу. Пасля кароткага знаходжання ў Парыжы, Кракаве, Варшаве прыбыў у Літву (Беларусь) у Мядзвятку i Жыбуртоўшчыну.

1885 г. - Падарожжа ў Святую Зямлю.

1887 г. - У красавіку Ягелонскі універсітэт надаў Дамейку тытул ганаровага доктара медыцыны.

1888 г. - У канцы лета Дамейка выехаў з Жыбуртоўшчыны праз Варшаву i Парыж у Чылі; 12 лістапада сур'ёзна хворы прыбыў у Сант'яга.

1889 г. - 23 студзеня Ігнацій Дамейка памёр; 26 студзеня ўрачыста пахаваны за кошт дзяржавы на могілках у Сант'яга.

Пераклад: Аляксандр Колышка, Марыя Вітукевіч

Бібліяграфія

1. Аб ушанаванні I. Дамейкі. Лідская газета. 1. лістапада 1994 г.

2. Булай М. Вялікі асветнік. Лідская газета. 4,7,11 снежня 1993 г.

3. Афанасьева Т. Игнатий Домейко. Гродненская правда, 24 сентября 1992г.

4. Булай М. Лідскія шляхі Ігната Дамейкі. у кн. Наш радавод. Ліда,1994, с. 78-83

5. Грыцэвіч В. Твой, Беларусь, назаўсёды. Уперад, 22 чэрвеня 1983 г.

6. Грыцкевіч В. I. Дамейка, Настаўніцкая газета. 23 студзеня 1993 г.

7. Доўнар T. Вялікі асветнік, Судовы веснік 1994 r. №.1, с. 73-75

8. Из дальних лет. в кн. Клейн Б.С. Взгляд из прошлого. Мн., 1989 г., с. 27-44

9. Мальдис А. Национальный герой Чили. Деловой Вестник, 1994, № 3, с. 23

10. Цвірка К. Вялікі асветнік, Полымя, 1995, № 1

РАБОТА ДОБАВЛЕНА В КОЛЛЕКЦИЮ: 13 СЕНТЯБРЯ 2001

Поиск по белорусским рефератам

Флаг Беларуси Поиск по крупнейшим коллекциям Беларуси: LIBRARY.BY, STUDENT.BY, BIBLIOTEKA.BY и прочие


Комментарии к работе:

Другой популярный контент:



 

МИНСКАЯ КОЛЛЕКЦИЯ РЕФЕРАТОВ ™ 1999-2011
Телефонная "горячая линия": +375 (29) 7777-***
Для жителей других стран: WWW.STUDENT.BY
Мы работаем с 10:00 до 20:00
 

HIT.BY на Youtube

Официальный канал на Ютуби проекта HIT.BY

Здесь собраны ТОЛЬКО видео хиты из Минска, Гомеля, Могилева, Бреста, Гродно и Витебска!

Ежедневные топ-видео из Беларуси

Любовь по-белорусски!

Проект KAHANNE.COM! Быстрые знакомства в Минске, Гомеле, Бресте, Могилеве, Витебске, Гродно! Только реальные люди. Мобильная версия. Около 112.000 анкет белорусов.

KAHANNE.COM

Что происходит? Скандалы и расследования


Минская коллекция рефератов (old version) - дочерний проект при библиотеки LIBRARY.BY, бесплатная и постоянно пополняемая пользователями коллекция белорусских рефератов, белорусских дипломных работ, белорусских курсовых работ, белорусских контрольных, белорусских докладов и белорусских эссе. Работает с 1999 года.