М Ы   П Р Е Д О С Т А В Л Я Е М   Т О Л Ь К О    К А Ч Е С Т В Е Н Н У Ю   И Н Ф О Р М А Ц И Ю

Минская коллекция рефератов (www.library.by/shpargalka) Основана в 1999 году

Телефон минского офиса: 8 (029) 777-57-90 (МТС)

ON/OFF:          

РЕФЕРАТЫ ЗДЕСЬ:

Белорусская история
Белорусская литература
Белорусский язык
Белорусская культура
Авиация
Астрономия
Автомобили
Английский язык
Архитектура
Биографии знаменитостей
Биология
Бухгалтерия и аудит
Военное дело
География
Дизайн
Иностранные языки
Интернет
Искусство
История
Компьютеры
Культурология
Лингвистика
Литература
Маркетинг и реклама
Математика
Медицина
Музыка
Немецкий язык
Образование и обучение
Политология
Право
Программирование
Психология
Разное
Религия
Сексология
Сельское хозяйство
Спорт
Технологии
Физика
Философия
Химия
Экология
Экономика
Начало
ПЛАТНЫЕ YСЛYГИ:

Заказать реферат\курсовую

"Шпаргалка" рекомендует...

МЯЖА ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА

ИСТОЧНИК: СЛУЖБА ИНФОРМАЦИИ BELSONET

КАЧЕСТВО РАБОТЫ: 823%





Яўген Анiшчанка

Сярод фактараў, якiя доўгiя дзесяцiгоддзi s вызначалi ўзаемадачыненнi Рэчы Паспалiтай i Расiйскай iмперыi, былi памежныя канфлiкты, асаблiва на паўночна-ўсходняй ускраiне Вялiкага Княства Лiтоўскага. На жаль, наяўная гiстарычная лiтаратура не дае належнага ўяўлення пра змест i рэгуляван не тых супярэчнасцяў. Паспрабуем гэта зрабiць на падставе раней сакрэтных дакументаў Архiва знешняй палiтыкi Расii, якiя тычацца дзейнасцi двухбаковых пагранiчных камiсiй.

Такiя камiсii пачалi ўтварацца пасля завяршэння Паўночнай вайны. Як сведчаць справы, многiя расiйскiя памешчыкi-афiцэры, вярнуўшыся дадому, знайшлi свае ўладаннi спустошанымi пасля ўцёкаў прыгонных i мусiлi плацiць за iх дзяржаўныя падаткi. Адпаведныя фiскальныя iнтарэсы пацярпелых пры каралеўскiм двары абараняў князь i таемны саветнiк Васiль Далгарукаў. Пра стварэнне належных органаў бакi дамовiлiся пасля вiзiту ў Пецярбург мазавецкага ваяводы Станiслава Хамянтоўскага — у 1720 г. Аўгуст II на працягу 1722 г. шэсць разоў пасылаў у ваяводствы i паветы унiверсалы, патрабуючы ад службовых асобаў не прымаць i вяртаць расiйскiх уцекачоў1. Але мясцовая шляхта iгнаравала гэтыя патрабаваннi.

Пецярбург выявiў большую настойлiвасць. Указам ад 13 снежня 1723 г. Сенат пастанавiў стварыць «для изследования обид» тры камiсii на памежжы Смаленскай, Пскоўскай i Кiеўскай губерняў у складзе трох удзельнiкаў з кожнага боку — ад iмперыi i ВКЛ2. Царскi ўрад матываваў iх неабходнасць парушэннем «Польшчай» трактатаў 1686 i 1710 г. Першымi расiйскiмi камiсарамi на мяжы Вялiкалуцкай правiнцыi сталi князь Юры Галянiшчаў-Кутузаў (у 1732 г. — Леў Чэлiшчаў, у 1738 г. — Сцяпан Сумураў, у 1743 г. — Андрэй Ялагiн), на мяжы Пскоўскай — Іван Квашнiн-Самарын, Наўгародскай — Іван Лутохiн, Смаленскай — Рыгор Даганоўскi. Спецыяльнай iнструкцыяй калегiя замежных справаў 18 лютага 1724 г. даручыла iм занатаваць крыўды, неадкладна распачаць пошук уцекачоў i вяртанне iх разам з маёмасцю пад распiску сваiм памешчыкам, дамагчыся кампенсацый за спусташэннi ад набегаў i г.д. Расiйскiя камiсары першымi пачалi дзеяннi, але безвынiкова.

Больш энергiчныя захады расiйскi ўрад зрабiў у адказ на ўцёкi за мяжу старавераў i раскольнiкаў. 1 чэрвеня 1730 г. ваенная калегiя загадала стварыць памежныя заставы з дапамогай армейскiх палкоў, якiм дазвалялася ўжываць зброю пры «насильном» перасячэннi мяжы вераадступнiкамi3. Вядома, што дзейнасцю смаленскай камiсii кiраваў сам смаленскi губернатар, генерал-маёр Аляксандр Бутурлiн. Процiлеглы бок ад Мсцiслаўскага ваяводства ўзначалiў падкаморы Валовiч i канюшы Свадкоўскi, вiлейскi падсудак Марцiнкевiч. Прадстаўнiкамi Вiцебскага ваяводства былi вiлькамiрскi падстолi Мiхаiл Глушынскi i вiцебскi чашнiк Казiмiр Рысiнскi, Полацкага ваяводства — рэчыцкi стольнiк Траян Ласоўскi i радастамскi стараста Еранiм Корсак, Аршанскага павету — аршанскi стараста Ян Ёзафовiч i земскi суддзя Ян Ванклярскi. Аднак вялiкакняскiя камiсары не лiчылi свае прызначэннi абавязковымi. У прыватнасцi, абраны ў вераснi 1748 г. ад Полацкага ваяводства Казiмiр Сiпайла на дамаганнi расiйскiх камiсараў адказаў, што ваяводскi соймiк не ўпаўнаважыў яго праводзць з'езды да вяртання паслоў ад караля i што ён «власти не имеет шляхтича судить». Пры тым ён вiнавацiў расiйцаў у адсутнасцi патрэбных даведак i перакладчыка. Пэўны час бакi прамарнавалi на вызначэнне тыпу паперы (простай або гербавай) пры сваiх зносiнах. Толькi ў лiпенi 1749 г. на вялiкалуцкую мяжу ў якасцi перакладчыка быў прысланы навучэнец Кiеўскай акадэмii Павел Грамацкi i вучань багаслоўя з смаленскай губернскай канцылярыi Цыпрыян Арлоўскi4. Але i пасля гэтага Грамацкi год сядзеў «праздно» з-за адсутнасцi следчых справаў i вялiкакняскiх камiсараў.

На рэдкiх з'ездах камiсары канстатавалi распаўсюджа насць уцёкаў расiйскiх падданых «на слободу в Польшу». Для iх рэгiстрацыi i затрымання пасылалiся шляхцiчы, вiзiты якiх у прыватныя маёнткi нярэдка завяршалiся крывавымi бойкамi. У гэтых умовах расiйскi двор дэманстратыўна трымаў узброеныя заслоны, «дабы показать господам полякам, что от стороны нашей всей комиссии никакого препятствия и укоснения не произошло». Паводле сакрэтнага ўказу ад 13 студзеня 1739 г. прапускны рэжым на заставах здзяйсняўся толькi па пашпартах, а тых, хто прыязджаў у iмперыю, утрымлiвалi на 6-тыднёвым каранцiне з-за маравой пошасцi пад Кiевам, Магiлёвам i Камянцом-Падольскiм5.

Заграджальныя меры не спынiлi эмiграцыю з Расii, бо магнаты ВКЛ зманьвалi выхадцаў падатковымi льготамi i пошукам клiентуры пры фармаваннi ўласнадворных войскаў. Былi i iншыя карыслiвыя мэты. Начальнiк смаленскага гарнiзона, секунд-маёр Іван Нямчынаў, напрыклад, пiсаў, што ўладальнiк велiжскага староства Адам Чартарыжскi наказаў намеснiкам свайго графства прымаць у жаўнеры па 20-100 чалавек са зброяй i рагацiнамi «российских крестьян, а наипаче молодых для отдачи в рекруты за границу вывозить». Тыя валанцёры збiралiся «по ночам многолюдством» ля фарпостаў Будзькi, Глiнiшча, Хатолi i гвалтам выводзiлi цэлыя сем'i з-за мяжы. З той самай мэтай у сакавiку 1741 г. мсцiслаўскi ўраднiк Станiслаў Цеханавецкi наслаў купу ў 100 чалавек на смаленскае ўладанне Юры Дрэвiча i звёў усiх сялян з вёскi Вялiкае Дзевiна6.

Звычайна выхадцы вывозiлi з сабой маёмасць. Стан памежнай аховы дазваляў набываць яе на чужым баку. Увесну 1743 г. вялiкакняскiя сяляне на санях i з сякерамi дзейнiчалi ў луцкiм павеце. У лiпенi ўжо «литовская шляхта с бродягами» спалiлi вёску Фадзееў у Невельскiм павеце i выгналi адтуль скацiну. Адначасова вiцебскi стольнiк Павел Багамолец i шляхцiч Мiхаiл Сушко скардзiлiся на расiйскiх находнiкаў, якiя абрабавалi в. Рагозы i звезлi 70 вазоў хлеба. Праз якi час 30 лiтоўскiх сялян, узброеных рагацiнамi, бердышамi, дубцамi, вынiшчылi луцкi маёнтак Нелядзiнскага ды Істомiна. У абагульненым выглядзе свае бедствы вялiкалуцкiя дваране (49 чалавек) паказалi ў скарзе ад 17 красавiка 1752 г. Яны пiсалi, што «с 1686 года польские обыватели великим собранием посылают из Польши в великолуцкую провинцию воровские шайки, грабежи, разбои и смертоубивства чинят и дворы дворянские разбивают, пожитки грабят, а наших крестьян подговаривают, а инных и неволят, в Польшу уводят и селят и поможенье чинят». У нядаўнiя часы яны «российских беглецов распрятали, в лесах ухранили и увозили в дальние свои места и маетности и научают тех беглецов называтца польскими вечными крестьянами». Страты ад уцёкаў i злоўленых ўцекачоў, ад iх выкупу аўтары скаргi даводзiлi да такiх памераў, што ў iх «ни единой души не осталось»7.

Але як нi страшылi расiйскiя дваране свой урад памерамi ўцёкаў сялян, ахоўныя меры не давалi вынiкаў. Паколькi царскi двор з палiтычных разлiкаў не выкарыстоўваў войскi для затрымання ўцекачоў, то смаленскiя камiсары ўжывалi сiстэму заложнiцтва. Так, амаль год (1738-1739) пад арыштам у Смаленску трымалi шляхцiча Мiхася Касценiча. Прычым яго затрымалi пасля беспаспяховага звароту да наваградскага ваяводы Мацея Радзiвiла i лiтоўскага канцлера Яна Сапегi з нагоды гандлёвых перашкодаў.

Пра характар апошнiх сведчыць хадайнiцтва 23 смаленскiх, 7 бранскiх i 5 вяземскiх купцоў, з якiм яны звярнулiся 27 лiпеня 1743 г. у Сенат. Расiйскiя купцы скардзiлiся на цяжкасць мытных пошлiн i «ограбления» на Дзвiне. Спецыяльна створаная Дзвiнская камiсiя занатавала наступныя перашкоды гандлю. Калi ў 1710 г. расiйскiя купцы плацiлi са струга ў Вiцебску 140 яфiмкаў i бесперашкодна правозiлi тавары каля Полацка i Дынабурга, то з прызначэн нем на чале мытнага збору падскарбiя Яна Салагуба выдаткi на працягу 10 гадоў узраслi ўтрая — да 430 яфiмкаў. Скаржнiкi пiсалi, што самаўладныя мытнiкi затрымлiваюць транспарт, выпраўляюць яго «по малой воде, отчего российского купечества струги с товарами разбивает о камни», а потым бяруць пошлiны «при всяком урочище». Яны не адрознiвалi мытны збор ад звычайнага хабару. У Суражы тая ўзнагарода замкаваму старасту выходзiла па 3 яфiмкi са струга. У Вiцебску за рэвiзiю тавараў на старой каморы бралi 135, а на новай — 246 яфiмкаў. Праход судна каля Бешанковiчаў павялiчваў хабар на 2, а каля Полацка — яшчэ на 10 яфiмкаў. Асаблiва купцы абуралiся тым, што калi разаб'ецца або спынiцца струг «против чьей земли на мели, то польское и курляндское шляхетство берут за то многие платежи с 50 и до ста ефимков со струга, объявляя, что де мол камень поймал струг у моего камня и забирают товары»8.

Тады знешнепалiтычнае кiраўнiцтва Расiйскай iмперыi праз рэзiдэнта Галембоўскага i графа Карла Кайзерлiнга патрабавала ўвесцi свабодны праезд па Дзвiне i браць толькi статутавыя пошлiны. У пачатку 1744 г. у Смаленск прыбыў граф Ігнацi Агiнскi, якi прывёз 2 тысячы рублёў у кошт задавальнення гандлёвых прэтэнзiй. Аднак гэтая сума не спынiла наступных затрымак i пабораў, якiя выраслi з 383 яфiмкаў у Вiцебску да 530 яфiмкаў на астатнiх прыпынках. Агiнскi ўжо не выклiкаў даверу, бо сам у лiхвярстве «немалым участником был». Пад нацiскам расiйскага боку ўсе дзвiнскiя мытнi кароль здаў на водкуп у адныя рукi генерал-фельтцмайстра графа Яна Флемiнга. А 8 сакавiка 1744 г. той самы Салагуб загадаў па ўсiх «улах» або таможнях не браць з транзiтнага рачнога транспарту двайную пошлiну параўнальна з Вiцебскам. Пасля чарговай дамовы — 5 красавiка 1744 г. — кароль абавязаў Салагуба прапускаць расiйскiх купцоў з ахоўнымi граматамi i за пячаткай ВКЛ. Аднак гандлёвыя шляхi пралягалi не толькi па вадзе.

Хутка Пецярбург забаранiў вываз за мяжу срэбных манет з-за боязi фальшываманецтва. Гэта спарадзiла накапленне ўзаемнай запазычанасцi бакоў. На тую забарону ў Рэчы Паспалiтай паглядзелi як на парушэнне свабоды гандлю. А расiйскiя ўлады спаслалiся на свавольства лiтоўскiх магнатаў, якiя карысталiся транзiтным становiшчам сваiх уладанняў i з дапамогай сваiх эканомаў затрымлiвалi караваны расiйскiх гандляроў. І эканомы, i проста шляхцiчы канфiскоўвалi тавары i чакалi выплаты пошлiн у звонкай манеце, а то i проста ў кошт запазычанасцi. У траўнi 1745 г. Сенат разгледзеў скаргу шуйскага купца Івана Поснiкава на адмiнiстратара шклоўскага графства (валодаў Мiхал Чартарыйскi) Антона Бяляўскага, якi трымаў хадайнiка «в тюрьме, моря голодом, устрашивая побоями», прымушаў падпiсаць фальшывыя квiтанцыi9. Тады ж прыказчык маскоўскага купца Івана Раставiкова скардзiўся на другога шклоўскага намеснiка, якi яго, закаванага ў кайданы, катаваў «смертно» бiзунамi10. Чартарыйскi, ў сваю чаргу, патрабаваў, каб 12 маскоўскiх, 28 тарапецкiх, 4 вяземскiя, 2 смаленскiя, дарагабужскi i вялiкалуцкi купцы выплацiлi запазычанасць ягоным шклоўскiм купцам-яўрэям. Для разгляду ўзаемных прэтэнзiй у Татарску 15 сакавiка 1746 г. сабралася шклоўская камiсiя на чале з дваранiнам Мiхаiлам Пацёмкiным i бурмiстрам смаленскага магiстрата Якавам Ялiнскiм. Прадстаўнiкамi Чартарыйскага былi губернатары графства Антон Бароўскi i Антон Станiшэўскi — тыя асобы, якiх i вiнавацiлi ў рабаўнiцтве. Нядзiўна, што вызначэнне запазычанасцi праходзiла ў бязлiтасных звадках. Паводле разлiкаў камiсii, запазычанасць шклоўскiх яўрэяў расiйскiм купцам ацэньвалася ў 62 447 рублёў (у тым лiку — 8 891 рубель «сомнительных»), а расiйскiх купцоў на яўрэях — у 66 347 рублёў (у тым лiку — 34 712 рублёў «сомнительных»). Расiйскiя купцы запазычылiся i мелiся выплацiць 53 655 рублёў, а яўрэi — 31 364 рублi11.

Станiшэўскi адзначаў, што расiйскiя камiсары прымушаюць яўрэяў «без шапок и без скуфьев босыми ногами стоя присягать», што яны патураюць сваiм купцам, якiя «поднимают великой шум и крик и комиссаров ни во что не почитают»12. Губернатары занеслi 16 лiпеня 1746 г. у гродскую кнiгу Мсцiслаўскага ваяводства свой пратэст на «вымышленные церемонии, великие убытки и скуку», дзе патрабавалi з'яўлення на следства ўсiх расiйскiх даўжнiкоў з дакладнымi доказамi. Скарбовая камiсiя Вялiкага Княства патрабавала кампенсаваць запазычанасць незабароненымi таварамi i адмовiлася прыняць выплаты ў меднай манеце. Сам Чартарыйскi пераклаў адказнасць на расiйскiх купцоў i абвясцiў, што яго яўрэi паразыходзiлiся па шляхецкiх маёнтках, а ён «над шляхтичами власти не имеет». Пры тым ён дадаў, што «из собственного своего мешка более 12 000 гульденов на оную комиссию издержал». Больш за ўсiх — 36 417 рублёў — прэтэнзій лiчылася на тарапецкiх купцах, якiя з-за «убожества» сабралi толькi 812 рублёў! 2 верасня 1748 г. галоўны магiстрат Расii пад пагрозай катавання i катаргi загадаў расiйскiм гандлярам аддаць грошы. Аднак толькi купец Аляксей Маракушаў назваў вiнаватым Бяляўскага ў прысваеннi тавараў на суму ў 4 тысячы рублёў i паказаў на 4-х яўрэяў, вiнаватых у затрымцы 16 581 рубля13. Вядома ж, шклоўскiя адмiнiстратары адверглi гэтыя дамаганнi як беспадстаўныя. Запазычанасць расiйскiх купцоў Пецярбург выбiваў прымусам, з дапамогай кругавой парукi, «с невинных горожан», шляхам продажу гандлёвых лавак, заводаў, двароў i г.д. Чартарыйскi ж хуценька змянiў адмiнiстратараў i катэгарыч на адмовiўся абцяжарваць уласных сялян надзвычайнымi экзекуцыямi. Чарговы з'езд камiсараў адбыўся ў Татарску ў лютым 1747 г. Расiйская дэлегацыя папракала шклоўскiх камiсараў, што яны ўтрымлiваюцца за кошт сваiх яўрэяў i рэкамендавала эканомам самiм ехаць у Сiбiр па тавар. Маракушаў i Фёдар Рыбакоў назвалi лiтоўскiх камiсараў «плутами, ворами, суд шкловский ... разбойничеством, грабительством и мучением российских людзей»14. Шклоўскiя ж шляхцiчы, «почитая каждый честь свою ровно с жизнью в обиде на того мужика Маракушина», дэманстратыўна пакiнулi з'езд 11 сакавiка 1747 г. Згортванне камiсii справакавала новыя гвалты. У чаканнi сатысфакцыi шклоўскiя купцы «начали уже собою управляться и грабить за то безвинных и не должных им российских купцов». На працягу наступных сямi гадоў запазычанасць расiйских купцоў вырасла на 17 тыс. рублёў i ў 1753 г. склала 56 593 рублi. У траўнi 1753 г. да спрэчкi далучыўся саксонскi надзвычайны пасол Функ, якi у Пецярбургу прасiў выплацiць запазычанасць расiйскага боку з дзяржаўнай казны. Ён абяцаў атрымаць згоду Чартарыйскага, якi выплацiць частку запазычанасцi яўрэяў уласным коштам. У адказе Функу ад 15 чэрвеня 1753 г. замежная калегiя вуснамi графаў Андрэя Бястужава-Румiна i Мiхаiла Варанцова абвясцiла, што «нигде в свете требовано быць не может, чтоб за партикулярные долги казна ответствовала или платила», што расiйскiя даўжнiкi ўжо дастаткова «под жестоким караулом держаны и к заплате принуждаемы были». Але прымус не даў плёну, i графы выводзiлi запазычанасць «от шкловских жидов и инных польских подданых грабежами и удержанием товаров». Тым не менш, Пецярбург заверыў, што гатовы задаволiць Чартарыйскага за яго заслугi i палiтычныя «сентименты в пользу интереса обоих наших дворов». Чартарыйскi неадкладна выслаў свайго кiраўнiка Станiшэўскага, якому выдалi 200 чырвоных злотых у кошт падарожных па смеце калегii замежных справаў Расii. Пасланца адарылi запаведнымi для вывазу таварамi (208 шкурак вавёрак, собаляў, лiсiц, зайцоў, гарнастаяў, ваўкоў, рысяў, расамах, 28 мядзвежых, 8 калмыцкiх кажухоў, 33 бухарскiя аўчыны) на суму каля 2 тыс. рублёў15. Гэты скарб прапускаўся да мяжы без мытнага нагляду i затрымак. Услед, 16 чэрвеня 1755 г., замежная калегiя запатрабавала ад галоўнага магiстрата хутка выплацiць астатнюю запазычанасць Чартарыйскаму, «яко весьма надобного для её императорского величества интересов в Польше» чалавека. У жнiўнi 1756 г. тая ж калегiя рэкамендавала сваiм купцам абмiнаць мястэчка Шклоў i раiла «с поляками впредь торг иметь при границе, как с китайцами»16. Мiж тым, зусiм абмiнуць магнацкiя ўладанi не выходзiла. Накiраваны ў напрамку пскоўскай мяжы ў маёнткi графа Антона Агiнскага ротмiстр полацкага ваяводства i намеснiк харугвы Беларускай дывiзii Максiмiлiян Гайкоўскi меўся высветлiць сапраўднасць паказанняў затрыманых рэкрута Раманава i селянiна Мiтрафанава наконт таго, што Элеанора Агiнская з 1750 г. прымае i выпраўляе групоўкi ўцекачоў «для разбоев и грабежа российских дворов». Ротмiстр на пачатку 1751 г. у маёнтках Колпiна i Мiкулiна знайшоў «скопление разбойников, кои ничем больше не промышляют, как только одним мошенничеством и воровством и не только сами крадут, но и других себе подобных у себя укрывают и как слышно, то они в волости госпожи Огинской в двадцати милях состоящей, собравши артели, деньги вскладку збирают в презент госпожи Огинской, от которой берут позволение и за границу на разбой ходят»17. Вялiкi гетман Мiхаiл Радзiвiл назваў сведчаннi свайго пасланца справядлiвымi. Сам Агiнскi спрабаваў абаранiцца ад падазрэнняў. Яшчэ ў 1744 г. ён паведамляў, што ўцекачы знайшлi прытулак ... у Персii i Швецыi. У 1749 г. ён разам з Чартарыйскiм абвясцiў, што «впервые слышит об учреждении пограничных судов собственною властью Полоцкого воеводства без ведома короля». Рады iм не далi, а Элеанора Агiнская дала 29 лiпеня 1752 г. 500 талераў брыгадзiру Табольскага драгунскага палка Баўману, якi прыбыў у Невель, але ўцекачоў прыхавала. Распачалося следства, да якога прыцягнулi нават тамтэйшых яўрэяў. Некалькi сялян з вёсак Радзiвохi i Карлава паказалi, што Агiнская ведала пра ўцекачоў, бо яны ёй прыносiлi падарункi з нарабаванага за мяжой. Селянiн Харытон Жарнасечанка сцвярджаў, што слугi Агiнскай, Яцын i Бенет, «с ворами пили и гуляли и оным помощь и совет подавали»18. Тая справа набыла дзяржаўнае значэнне. Пад нацiскам Пецярбурга i хадайнiцтва шляхты ВКЛ Аўгуст III выдаў унiверсалы ад 4 студзеня i 8 чэрвеня 1755 г., якiмi абвясцiў усiх расiйскiх уцекачоў злачынцамi, «якiя хаваюцца для разбояў i зладзейскага крадзяжу». Хоць кароль анi словам не спамянуў тых, хто прыхоўваў уцекачоў, але ён прапанаваў службовым асобам Вялiкага Княства не прымаць новапасяленцаў i забаранiў iх укрыццё. Ваяводскiм i павятовым уладам даручалася выбраць на будучых соймiках пагранiчных камiсараў, якiя павiнны былi не радзей як два разы на год мець чатырохтыднёвыя сустрэчы з расiйскiмi прадстаўнiкамi. Усе прэтэнзii апошнiх належала разабраць праз земскiя i гродскiя суды. Выяўленых уцекачоў прадбачылася вывозiць пад узброенай вартай вiленскага ваяводы, гетмана i князя Мiхаiла Радзiвiла. Але ў Пецярбургу з незадавальнен нем адзначылi, што ў тых манiфестах гаварылася толькi пра выдачу «воров и воинских дезертиров, да чтоб впредь никаких беглецов не принимать и не держать, а чтоб всех простых беглецов доныне в Польше и Литве живущих выдавать, того в универсалах не выяснено». На адпаведны дыпламатыч ны нацiск «министерство литовское весьма отговорилось в том озлоблением на себя всего шляхетства и чтоб замешательства между оным оттого не произошло»19.

Судовы парадак рэгулявання памежных спрэчак сарваўся хутка. У лiстападзе 1755 г. пагранiчны суддзя Полацкага ваяводства Антон Гласко паведамiў, што канцлер ВКЛ Мiхаiл Чартарыйскi не фiнансуе ўтрыманне суддзяў, бо абраныя яны ваяводскай шляхтай самавольна, «а не его королевского величества указом». Таму Гласко адмовiўся чынiць свае абавязкi на грамадскiх пачатках20. Інфлянцкiя магнаты Казiмiр Плятар i Ідзi Гiльзен не падпарадкоўвалiся суддзям ... з-за неатрымання каралеўскага дазволу на выбар суддзяў! Расiйскi камiсар Дзянiс Паноў меркаваў, што суседзi наўмысна адцягваюць суды да генеральнага сойма Кароны i Княства, каб iх «вовсе уничтожить, отчего бы способнее могли они довольствовать ся как от ушедших и вновь уходящих из России в Польшу российских беглецов собираемыми доходами»21. Яго меркаванне было слушным. Пасля зрыву ў студзенi 1756 г. грамнiчнага соймiка ваяводства перапiска памiж памежнымi камiсарамi спыняецца, а ў красавiку расiйскi бок зачыняе фарпосты. У вераснi занепакоены Паноў пiша, што «из России в Польшу беспрерывно побеги более умножаются» i што нават ахоўныя каманды з фарпостаў «в Польшу дезертиру ют»22. Крыху пазней — у 1762 г. — пскоўскi секунд-маёр Снавiдаў паведамляў у замежную калегiю, што расiйскiя ўцекачы, «отступая от православной церкви, целыми деревнями со всеми своими пожитками и скотом дезертируют, а удержать их от того побегу никаким образом невозможно». Ён пiсаў, што мiгранты «чрез лесные наставления находятся тамо из здешних же беглецов той ереси (беспапоўцаў — Я.А.) лжеучителей». Снавiдаў застрашваў урад наступствамi бегства, калi «столько теперь умножилось в Польше беглецов, что и умещать уже им на своих землях негде, то многие природных своих крестьян в чужие маетности отпускают и на те места российских поселяют, другие ж, которые только имели одной земли по малому числу и сами пахали, ныне от содержания беглецов здешних, разбогатясь получаемыми от них доходами, приумножили земель и имеют те маетности, да и жиды по нескольку у себя в услуженьи держат»23 .

У гэтых умовах расiйская замежная калегiя на пасяджэннi 6 траўня 1755 г. вырашыла ўмацаваць мяжу засекамi ў выглядзе канаваў, узмацнiць склад штатных камандаў, падпарадкаваць фарпосты непасрэдна военачальнiкам гарнiзонаў найблiжэйшых гарадоў. Вялiкалуцкi ўчастак узначалiлi маёры Іван Чэлiшчаў i Флор Нелядзiнскi, пскоўскi — секунд-маёр Васiль Ламакоў (з 1761 г. Тарас Снавiдаў), наўгародскi — палкоўнiк Дзянiс Паноў з калежскiм асэсарам Васiлём Колатавым. Участкi аб'ядналi ў генеральныя камiсарствы. Вялiкалуцка-пскоўскi ўзначалiў Дзянiс Паноў, смаленска -вiцебскi (у апошнiм камiсарыў ротмiстр Якаў Пацёмкiн) — палкоўнiк Уладзiмiр Друцка-Любецкi. Ваенныя камiсары маглi непасрэдна зносiцца з замежным шляхецтвам, а ў надзвычайных здарэннях, да ўсталявання пагранiчных судоў, зносiны здзяйснялiся толькi з каронным i лiтоўскiм гетманамi. Увядзенню згаданых мерапрыемстваў папярэднiчала рэвiзiя фарпостаў i нанясенне на планы ўсiх «к тайному проходу мест».

Асаблiвая ўвага пры гэтым аддавалася iнфлянцкаму напрамку з прычыны барацьбы за Курляндскае герцагства. План адпаведнага ўчастка мяжы, складзены iнжынер-падпаручнiкам Іеўлевым i кандуктарам Барысавым пад кiраўнiцтвам брыгадзiра Рыдэра, быў пададзены графу Пятру Шувалаву 11 студзеня 1755 г. Адначасова спецыяльны агляд мяжы выканаў згаданы Паноў, якi меў пашпарт на перасячэнне мяжы для каардынацыi карных мераў супраць выхадцаў. У прыватнасцi, яму даручалася рашуча адхiлiць абвiнавачванне расiйскай пагранiчнай варты ў пропуску ўцекачоў за хабар. Чартарыжскаму, якi сцвярджаў менавiта гэтае, прапаноўвалася выдаць «хотя одного российского беглого такого, который ему сказал, что через форпосты за деньги пропускается». У завяршэннi тае iнструкцыi ваенная калегiя Расii абвяшчала, што «если беглых через год, а по крайней мере хотя и в два года выдано и выслано не будет, то для забрания оных, яко собственных своих природных подданых... имеют быть из России отправлены туда нарочныя воинския команды»24.

Рэвiзiя Панова высветлiла, што на фарпостах вартаўнiкi стаялi ў непагадзь на капанчах вышынёй па 10-12 сажняў (20-24 м), непрыстасаваных для жыцця. Неадлучна на месцах знаходзiлiся толькi самыя немаёмныя. Іншыя набiралiся з дробных дваран, якiя гасцявалi «в польских деревнях» зусiм па-хатняму. 15 лiпеня 1755 г. Паноў паведамiў, што ў Інфлянтах, «исключая ксендзов и тамошней шляхты и жидов, почти все поголовно русские». Значыць, было дастаткова жадання «некоторых» мясцовых памешчыкаў, каб паслаць туды войскi. 22 верасня 1755 г. ваенная калегiя ўхвалiла iдэю пагонi за ўцекачамi ўглыб на 50 вёрстаў25 . Але iнтэрнаваць выхадцаў аказалася цяжка нават пры выразна жорсткiх сродках. Тады царскiя ўлады сталi на шлях больш вытанчаны. 2 студзеня 1756 г. генеральным камiсарам выдалi манiфесты на польскай i лацiнскай мовах (пазней будзе далучана i французская) «для разглашения в польской области благосклонным помещикам» пра амнiстыю ўцекачам. Абвяшчаць iх мелася з 1 лiстапада 1757 г.26

Аднак з выяўленых справаў вiдаць, што прапагандаваць талерантнае аблiчча Пецярбурга распачалi менавiта новаствораныя камiсарыяты. З'езд Вiцебскай камiсii з удзелам суддзяў Вiцебскага ваяводства Яна Азанчэўскага, Сiмона Мiткевiча i Мiхаiла Мiкошы адбыўся 12 чэрвеня 1755 г. Вiцебскiя камiсары тады выдалi 11 уцекачоў з г. Вiцебска, але «настоящих, у них домами живущих, выдавать отказались». Давялося замежнай калегii да студзеня 1763 г. растэрмiноўваць манiфест пра амнiстыю ўцекачам i шукаць шляхоў яго распаўсюджвання ўжо на трох мовах на месцах найбольшай канцэнтрацыi ўцекачоў27. Але дэкларацыi паходзiлi на марны лямант. Царскую лiтасць з разуменнем абвяшчалi толькi з дапамогай Маркава праваслаўнага манастыра. Згодна паведамленню Мiкошы ад 2 траўня 1761 г., царскi манiфест ён загадаў прыбiць да дзвярэй усiх цэркваў, а ў Вiцебску амнiстыю абвяшчалi з барабанным боем. Мiж тым ураднiкi Вiцебскага i Полацкага ваяводстваў увесь той час чакалi iнструкцый сойма, гетмана i вялiкага канцлера для выбару пагранiчных суддзяў i для аднаўлення нават папярэднiх камiсiяў. Камiсiя ў складзе рэгiстратара i перакладчыка Дзям'яна Ванклярскага, двух жаўнераў i 4-х паручнiкаў пры мiзэрным утрыманнi аказалася вiцебскаму шляхецтву стратнай i таму iснавала сiмвалiчна. Вынiкам яе намаганняў стала паведамленне ў 1761 г. пра тое, што 55 уласнiкаў Вiцебскага ваяводства хаваюць 1310 мужчын i 591 жанчыну расiйскiх уцекачоў, ды яшчэ 2045 невядомых. З гэтай колькасцi на заклiкi барабанаў да чэрвеня 1762 г. адгукнулася толькi 27 чалавек.

Бясплённасць сваiх намаганняў падсумаваў i галоўны камiсар смаленскай пагранiчнай камiсii князь Уладзiмiр Друцкi-Сакалiнскi, якому дапамагалi з сакавiка 1755 г. падстолi i ротмiстр Казiмiр Ілiнiч, шляхцiч Раймонд Шпiлеўскi. Звесткi пра месца знаходжання ўцекачоў тут бралi на допытах сялян, нярэдка пад катаваннем28. Да кастрычнiка 1755 г. камiсары склалi спiс на 11 847 уцекачоў за мяжой. Аператыўнаму вышуку iх праз судовыя iнстанцыi ВКЛ, на думку Друцкага-Сакалiнскага, перашкаджалi кароткiя тэрмiны судовых сесiяў, бо калi «по Статуту 1588 года беглых судами доходить, то разве на каждом съезде об одном беглом человеке одно определение получить можно ль и то чрез столько позвов и чрез декреты им по окончанию привести невозможно». Добраахвотнiкаў на вяртанне, пiсаў ён, «пристанодержатели» ўтрымлiваюць з дапамогай калектыўнага заложнiцтва: здаюць на парукi аднавяскоўцам, высяляюць у далёкiя вотчыны i г.д. Асаблiва марнымi пошукi аказвалiся таму, што ад дробнай шляхты «как им старинные, так и российские беглые люди и крестьяне под закрытие больших владельцев переходят и жительство имеют за знатными вельможами»29.

Утварэнне генеральных камiсарстваў не спынiла памежных канфлiктаў. То дваране Пустаржэўскага павета скардзяцца на лiтоўскiх сялян, якiя ў вёсцы Галузiна пажалi жыта i набiлi мясцовых вяскоўцаў. То лiтоўскiя сяляне наракаюць на пустаржэўскiх сялян, якiя той самы кавалак зямлi лiчылi ў сваiм аброкавым трыманнi (1759 г.). То ў вiцебскага памешчыка Рыпiнскага ўкралi каня i ён мусiў яго выкупляць. То ён крадзе дваровых на процiлеглым баку i за стратай гоняцца 20 жаўнераў (1762 г.). Тыя рэйды праходзiлi з сапраўднымi баямi. Да прыкладу, у лiстападзе 1762 г. Дзянiс Паноў паслаў роту Варонежскага драгунскага палка шукаць уцекачоў у маёнтку Корсака, што ў Вiцебскiм ваяводстве. У вёсцы Шаткова ўдалося захапiць 15 чалавек, але ў iншых вёсках уцекачоў адбiлi з пралiццём крывi30. Пэўным чынам абагульняльную характарыстыку памежных канфлiктаў у 1762 г. выказаў той самы Паноў. Ён пiсаў, што ад прыходу з-за мяжы «великих партий во многих псковских деревнях так частые грабительства и воровства беспрерывно умножаетца, что не может пройти ночь единая, чтоб по прошествии оной слух не носился или о разбитых помещичьих и обывательских домах и пограблен ных из них всяких пожитках или о выломанных клетях крестьянских по унесённой всякой рухляди и сьестных припасах, вещах или покраденных лошадях и скоте. Сверх того, оные беглецы не токмо тайным образом подговаривают и уводят к себе всякого звания людей, но и явно карауля по дорогам и с поневольным принуждением захватывают крестьян, баб и девок и в непроходимые леса к своей ватаге отвозят, отчего российские бросают работы и только думают о защищеньи и содержат день и ночь караулы»31.

Такiм чынам, у першай палове XVIII ст. паўночна-ўсход няя мяжа Вялiкага Княства Лiтоўскага служыла трывалай перашкодай натуральнаму праву падданых суседнiх Рэчы Паспалiтай i Расiйскай iмперыi на свабоднае месца жыхарства. Галоўным заняткам памежнай аховы з абодвух бакоў было рэгуляванне барацьбы дваранска-шляхецкiх колаў за рабочыя рукi падаткаплацельшчыкаў i рэкрутаў. Па сутнасцi, двухбаковыя ахоўныя меры рашуча падтрымлiваў расiйскi двор. Улады ВКЛ не спрыялi стварэнню i дзейнасцi памежных камiсiй. Расiйскiя ўцекачы мелi магчымасць на аселае замацаванне i асiмiляцыю з карэнным беларускiм насельнiцтвам. Афiцыйная мэта камiсiй — пошук ўцекачоў i вяртанне iх гаспадарам — не мела шанцу на поспех.

ДАДАТАК:


1 АЗПРЭ. Ф.21, 1725. Спр.1. Арк. 7, 14, 28-35.
2 Тамсама, 1724, с.1, арк.1,1731-1741, с.1, арк.5.
3 Тамсама, 1731, с.1, арк.19 адв.
4 Тамсама, 1734-1741, с.1, арк.166.
5 Тамсама, 1738, с.1, арк.3 адв., 54, 96, 194.
6 Тамсама, с.10, арк.33 адв.
7 Тамсама, с.1, арк.59, 61, 207, 253.s
8 Тамсама, 1743, с.1, арк. 3, 4, 18, 33 адв., 57.
9 Тамсама, 1744-1756, с.1/В, арк.9, 85.
10 Тамсама, 1746, с.3, арк.7.
11Тамсама, 1744-1756, с. 1/В, арк.43-57.
12Тамсама, 1744-1756, с.1/В, арк.171.
13Тамсама, 1744, с.1/Б, арк.26 адв.
14Тамсама, 1746, с.3, арк.17-18.
15 Тамсама, 1744, с.1/Б, арк.56, 70, 81, 143.
16 Тамсама, арк.143.
17 Тамсама, 1734-1741, с.1, арк.78, 177-178; 1743-1763, с.1, арк.141.
18 Тамсама, 1743-1763, с.1, арк.211, 232 адв.
19 Тамсама, 1755-1757, с.2, арк.2 адв., 43.
20 Тамсама, арк.137, 145.
21Тамсама, арк.178, 180, 193.
22 Тамсама, 1734-1741, с.1, арк.345 адв.
23 Тамсама, ф.21, воп.6, с.52, арк.4-4 адв.
24 Тамсама, 1755-1757, с.2, арк.51-52 адв., 96, 116.
25 Тамсама, арк.96.
26 Тамсама, 1743-1763, с.1, арк.324.
27 Тамсама, 1755-1763, с.1, арк.1.
28 Тамсама, 1755-1757, с.1, арк.32 адв.
29 Тамсама, 1755-1763, с.1, арк.36-36 адв.
30Тамсама, 1743-1763, с.1, арк.349-350.
31Тамсама, 1755-1763, с.1, арк.162-286, 280.

РАБОТА ДОБАВЛЕНА В КОЛЛЕКЦИЮ: 13 СЕНТЯБРЯ 2001

Поиск по белорусским рефератам

Флаг Беларуси Поиск по крупнейшим коллекциям Беларуси: LIBRARY.BY, STUDENT.BY, BIBLIOTEKA.BY и прочие


Комментарии к работе:

Другой популярный контент:



 

МИНСКАЯ КОЛЛЕКЦИЯ РЕФЕРАТОВ ™ 1999-2011
Телефонная "горячая линия": +375 (29) 7777-***
Для жителей других стран: WWW.STUDENT.BY
Мы работаем с 10:00 до 20:00
 

HIT.BY на Youtube

Официальный канал на Ютуби проекта HIT.BY

Здесь собраны ТОЛЬКО видео хиты из Минска, Гомеля, Могилева, Бреста, Гродно и Витебска!

Ежедневные топ-видео из Беларуси

Любовь по-белорусски!

Проект KAHANNE.COM! Быстрые знакомства в Минске, Гомеле, Бресте, Могилеве, Витебске, Гродно! Только реальные люди. Мобильная версия. Около 112.000 анкет белорусов.

KAHANNE.COM

Что происходит? Скандалы и расследования

Загрузка...

Минская коллекция рефератов (old version) - дочерний проект при библиотеки LIBRARY.BY, бесплатная и постоянно пополняемая пользователями коллекция белорусских рефератов, белорусских дипломных работ, белорусских курсовых работ, белорусских контрольных, белорусских докладов и белорусских эссе. Работает с 1999 года.