Нашы школы

Детская литература. Сказки, басни, рассказы, сборники стихов.

NEW СКАЗКИ, ДЕТСКАЯ ЛИТЕРАТУРА


СКАЗКИ, ДЕТСКАЯ ЛИТЕРАТУРА: новые материалы (2024)

Меню для авторов

СКАЗКИ, ДЕТСКАЯ ЛИТЕРАТУРА: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Нашы школы. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Автор(ы):
Публикатор:

Опубликовано в библиотеке: 2016-07-03

На Школьнай плошчы ў цэнтры мястэчка Бярозкі стаялі два вельмі характэрных дома: блакітны чатырохпавярховы будынак агульнаадукацыйнай школы і жоўценькі трохпавярховы будынак музычнай школы. Абодва дома былі аднагодкамі. Іх пабудавалі дваццаць гадоў таму назад. Школы вельмі любілі, калі іх класы напаўняліся вясёлымі дзіцячымі галасамі. Колькі дзяцей вывучылася ў іх сценах, старыя школы нават не маглі падлічыць. Але яны памяталі ўсе школьныя святы, ведалі ўсіх добрых вучняў і вельмі ганарыліся імі.

Самай сумнай парой года музычная і агульнаадукацыйная школы лічылі лета. Аднак, усім вядома, што менавіта лета больш за ўсё любяць вучні. Лета – гэта канікулы! А што можа быць выдатней, чым актыўны адпачынак на дачы, каля мора, у лесе, у гарадскім парку, на спартыўнай пляцоўцы разам з сябрамі. Колькі цікавых забаў і гульняў дорыць лета дзецям!

Ніхто з дзяцей не хацеў, каб надыходзіла восень, а старыя школы марылі аб гэтым.

– Ведаеш, мне так сумна, – сказала ў гарачы летні поўдзень музычная школа. – Я нават трохі хварэю.

– З-за чаго? – запыталася агульнаадукацыйная школа.

– Мае класы пустыя, толькі вартаўнік сядзіць ля ўваходных дзвярэй. А мне так падабаецца слухаць цудоўныя галасы скрыпкі, піяніна, раяля, трубы ці флейты, цымбал, балалайкі, гітары ці акардэона. Нават голас барабана мне па душы. Я зусім не магу жыць без гэтых звонкіх і вясёлых галасоў.

– А дзіцячыя галасы ты не любіш?

– Як гэта не люблю! Яшчэ як люблю. Я нават гатовая развучваць з дзецьмі песні, запамінаць мелодыю і словы. Па вечарах, пасля таго, як пусцеюць калідоры і класы, я засынаю, і ўсю ноч мне сняцца музычныя сны. Я быццам лётаю па небе, як птушка, і спяваю.

– Як птушка? – здзівілася сінічка.

Яна сядзела на бярозцы, якая расла побач з музычнай школай. Тут, на Школьнай плошчы, было шмат прыгажунь-бяроз. Іх пасадзілі дваццаць гадоў назад, калі будавалі новыя школы. З маленькіх саджанцаў за шмат гадоў бярозкі ператварыліся ў высокія стройныя дрэвы.

– Так! Менавіта так, – адказвала музычная школа.

– Чі-і-і! Я яе разумею, – прасвістаў чорны стрыж, лётаючы кругамі над плошчай.

Ён лавіў мошак для сваіх птушанят. Яны чакалі яго ў гняздзечку пад дахам музычнай школы.

– І мне таксама сумна, – казала агульнаадукацыйная школа. – Цяпер і мае класы пустыя, ніхто не вучыцца за партамі, ніхто нічога не піша на школьных дошках. І наогул, у мяне ўлетку поўная цішыня. А я не люблю цішыню.

Хто б мог падумаць, што ўсю гэтую гутарку слухала дзяўчына Лета! Яна выпадкова апынулася тут, на Школьнай плошчы, і хавалася за бярозкамі. Дзяўчыне Лета стала неяк не па сабе. Яна заўсёды думала, што яе любяць усе. Яна ж прыносіць столькі шчасця і весялосці! Аказваецца, не. Вось гэтыя два старых заслужаных дома, у якіх размяшчаны дзіцячыя школы, увесь час нудзяцца па дзіцячых галасах!

"Нічога, хутка сюды вернуцца дзеці. На календары канец жніўня, – успомніла дзяўчына Лета, – і мне пара саступаць месца Восені".

А Восень ужо была ў дарозе. Бярозкі на Школьнай плошчы нават не заўважылі, як на іх пышных зялёных кронах з'явіліся першыя жоўтыя лісточкі. Стрыжы, падгадаваўшы птушанят і навучыўшы іх лётаць, рыхтаваліся да далёкага пералёту ў вырай. І, праўда. Неяк непрыкметна ночы сталі халадней, а дні – не такімі спякотнымі.

– Хутка восень, Першае верасня! – пачулі неяк абодва будынкі дзіцячых школ гутарку двух настаўніц.

Гэта былі сяброўкі. Адна – настаўніца мастацкай літаратуры з агульнаадукацыйнай школы, а другая – настаўніца сальфеджыа і музычнай літаратуры з музычнай школы. Жанчыны прыселі на лаўку і пачалі гаварыць аб маючай адбыцца школьнай лінейцы. Справа ў тым, што гэтая першая школьная лінейка напачатку навучальнага года заўсёды праводзілася адначасова для вучняў абедзвюх школ.

– Ура! – узрадаваліся старыя школы. – Хутка ўрачыстая лінейка! Мы так любім гэтае свята!

Першага верасня на ўрачыстай лінейцы ў цэнтры Школьнай плошчы пазбіралася шмат святочна апранутых людзей з букетамі кветак у руках. Гэта былі настаўнікі, дзеці і іх родныя – мамы, таты, бабулі, дзядулі. А старыя школы, упрыгожаныя рознакаляровымі шарамі і гірляндамі, радасна зіхацелі на сонцы сваімі чыста вымытымі вокнамі. Яны быццам памаладзелі на дваццаць гадоў. Школы, з нецярпеннем і нават трошкі баючыся, чакалі, калі ж дзеці зойдуць у чысценькія класы і ўсядуцца за свае парты.

– Я веру, мае дзеці не будуць пэцкаць новыя парты і смеціць паперкамі, – казаў чатырохпавярховы блакітны дом, у якім размяшчалася агульнаадукацыйная школа. – У маёй школе працуюць выдатныя разумныя і добрыя настаўнікі. Яны любяць дзяцей, імкнуцца навучыць іх толькі ўсяму добраму. Дзеці з павагай ставяцца да сваіх настаўнікаў.

– І мае дзеці такія ж, – сцвярджала трохпавярховая жоўценькая музычная школа. – Я ўпэўнена, яны за лета добра адпачылі і выканалі хатнія заданні, каб не забыцца, як трэба іграць на музычных інструментах.

– Як добра, што ты прыйшла! – радасна шапталі школы дзяўчыне Восень, якая стаяла ў старонцы за бярозкамі, там, дзе нядаўна яшчэ хавалася дзяўчына Лета.

Восень назірала за школьным святам. І няхай яе больш ніхто не заўважаў. Восень радавалася разам з усімі. І ёй гэтак жа, як і дзецям, хацелася спяваць і весяліцца. Гэта было і яе свята!

Першае Верасня – пачатак навучальнага года і першы дзень Восені...

 


У автора есть сайт: http://domarenok-t.narod.ru.
Новые статьи на library.by:
СКАЗКИ, ДЕТСКАЯ ЛИТЕРАТУРА:
Комментируем публикацию: Нашы школы

© Татьяна Домаренок ()

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

СКАЗКИ, ДЕТСКАЯ ЛИТЕРАТУРА НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.