Марскія ракавіны

Белорусский САМИЗДАТ: книги, рассказы, фельетоны и пр.

NEW САМИЗДАТ: ПРОЗА


Все свежие публикации



Меню для авторов

САМИЗДАТ: ПРОЗА: экспорт произведений
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Марскія ракавіны. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные кнопки

BIBLIOTEKA.BY Крутые видео из Беларуси HIT.BY - сенсации KAHANNE.COM Футбольная биржа FUT.BY Инстаграм Беларуси
Система Orphus

541 за 24 часа
Автор(ы): • Публикатор:


Марскія ракавіны

(абразок)

 

На гэтую абласную нараду Мікалай Іванавіч ехаў з вялікім задавальненнем, бо на ёй будуць абмяркоўваць набалелыя пытанні сучаснай экалогіі, захавання прыроднай фаўны і флоры. Час настаў. Бо, як пісаў наш беларускі паэт Сяргей Грахоўскі:

Мы ўжо не просім літасці ў прыроды,

Прырода моліць літасці ў нас.

Зашмат наламалі мы дроў у паспешным правядзенні міліярацыі, асабліва на нашым Палессі. Балоты — лёгкія Еўропы — асушылі, страцілі свае руслы рэкі, абмялелі да немагчымасці, можна ўлетку пераходзіць іх. Лугі ля рэчак зацягнула густым хмызняком, зніклі на іх чароўныя кветкі, якія так вабілі вока. Бывала, ідзеш па лузе раніцою і шукаеш пратаптаную сцяжынку, каб не наступіць на чароўныя кветкі, ад якіх не ў сілах адарваць, адвесці вачэй. А яны паўсюдна: і белыя, нібы толькі што вымытыя расой, ярка-агністыя, аж крывавыя, цёмна-сінія, амаль што чорныя, пепельна-шызыя, дымчата-ружовыя… І яшчэ, яшчэ розных-розных, нават сказаць якіх — не ведаеш, але вабных, вабных. А кветкі гэтыя злёгку пакалыхваюцца, гойдаюцца на сваіх тонкіх зялёных ножках, скрухліва шалпацяць пялёсткамі — перад вачыма плывуць і плывуць рознакаляровымі цнатлівымі, нібы нехта нябачны іх разаслаў дзівоснай красою і ўсемагчымымі ўзорамі, падобнымі на квяцістыя хусткі-тарноўкі.

Ён сядзеў у зале і слухаў, як з высокай трыбуны малады кандыдат навук расказваў пра бязмежныя багацці палескіх лясоў, рэк, азёраў, крыху закрануў пытанне наконт міліярацыйных зямель, якія ў апошнія гады месцамі сталі запусцелымі па віне людзей, іменна па віне нядбалых людзей.

Калі скончыў ён свой аповед, з залы пасыпаліся яму пытанні, нават цэлыя выступленні. Больш за іншых выказвала сваю незадаволенасць маладая жанчына, якая даказвала, што ў свой час міліярацыя прынесла значную шкоднасць для нашай палескай прыроды: высыхаюць рэкі, азёры, лясы, на вачах губіцца флора і фаўна.

Мікалай Іванавіч здзіўлена глянуў у бок жанчыны і адчуў нейкія дрыжыкі ва ўсім сваім целе — недалёку ад яго была яна, яго Святлана, якую страціў ён шмат гадоў таму, на узбярэжжы Чорнага мора, калі пазнаёміўся ён з ёю. Столькі разам правялі з ёю часу, зблізіліся, нават прапаноўваў ён тады выйсці за яго замуж, бо вельмі ўжо моцна кахаў яе. Але яна стрымлівала яго. Гаварыла, што ў яе састарэлыя бацькі, ад якіх яна нікуды не збіраецца з’язджаць. Калі спрабаваў ён іншы раз даведацца пра яе месца жыхарства, яна або змоўчвала, або адказвала жартам. Нават не паведаміла час, калі будзе пакідаць бераг Чорнага мора, ехаць дамоў. Даведаўся ён аб гэтым у адміністратара гасцініцы…

На перапынку Мікалай Іванавіч падышоў да жанчыны, якая назвала сябе Алёнаю.

А Вашу маму Святланай звалі? — дрыжачым голасам запытаў ён.

Так, Святланаю, — здзіўлена адказала яна.

А Вы што, яе ведалі?

Так, ведаў, — паціху адказваў ён. — А дзе яна цяпер?

Вось ужо два гады, як яе не стала, — прамовіла Алёна Мікалаеўна, як пасля ён даведаўся ў гаворцы з ёю, што з маці жылі яна ўдзвюх усе гады, яна апошні час усё хварэла, некалькі разоў ездзіла на адпачынак да Чорнага мора, але яе хваробе так нічога і не дапамагло..

Ці адкрыцца ёй, што і як ведаў ён яе маці, бо ён ужо і не сумняваўся, што яна з’яўляецца яго дачкою, але ж нешта моцна стрымлівала яго, і ён змаўчаў. На ўсякі выпадак даведаўся пра яе месца жыхарства, пра месца, дзе пахавана яе маці…

Як і тыя многія гады, так і сёлета вырашыў ён наведаць тыя мясціны ля Чорнага мора, дзе стрэў яе, Святлану, дзе прайшло іх маладое каханне, дзе доўгія часіны праводзілі яны на беразе мора, шукалі сярод шматлікай галькі заварожаныя заветныя каменчыкі, узорчатыя шумлівыя ракавіны, дарылі адзін аднаму на памяць.

Сёлета мора стрэціла яго неяк непрыветліва. Хоць была і летняя пара, але было яно пахмурнае, неспакойнае. Увесь час каціла і каціла свае хвалі, плюскатала несціхана. Так і хочацца спытаць у яго, чаго яно шуміць, б’е і б’е ў бераг. Няўжо бязмэтна? Але ж не. Мікалай Іванавіч адчуў усю таямніцу яго ўзаемадачынення з зямлёй, асабіста з ім, як са старым знаёмым, адчуў гаючую сілу марскога прыцягнення, здагадаўся, аб чым яно несціхана шуміць: аб вечнасці бясконцай і бяскрайняй, чужой і далёкай чалавеку, бо ён не можа вымераць яе ні сваім жыццём, ні, нават, думкай. Хоць мора і глухое, але ён адчуваў, ходзячы па шумлівай гальцы, сябе спакойным і бесклапотным, шукаў і знаходзіў сярод мноства каменчыкаў тыя, што калісьці ў маладосці трымаў у руках разам са Святланаю. Не звяртаючы ўвагу на шумлівыя папрокі мора, што не знайшоў сваё шчасце з дарагім чалавекам у маладосці, Мікалай Іванавіч палажыў свае знаходкі ў кішэню і няспешна пакрочыў у бок параходнай прыстані…

Па праезду дамоў Алёна адразу ўзяла ў рукі іх сямейны альбом, дзе адшукала фотаздымак яго з яе маці, якія ўпоруч стаялі на беразе шумлівага мора. Сумненняў не было аніякіх — гэта быў яе бацька, якога моцна кахала ўсё сваё жыццё маці. Але нікому не адкрылася ў гэтым. Тым больш, яна ўспомніла яго шчырую прамову ў зале, дзе ён так упэўнена даказваў маладому прамоўцу, калі той завёў гаворку аб ставарэнні штучных балот на тэрыторыі Палесся, што яна пачала зусім не сумнявацца — у яе такі ж характар, яго павадкі. Асабліва запамяталіся яго доказы, што ніякія штучныя балоты не заменяць ужо тыя, якія згубіў чалавек, бо яны ствараліся самі па сабе на працягу многіх сівых тысячыгоддзяў, а, можа, і мільёны гадоў… І яна пачала чакаць ад яго вестак.

І ён напісаў ёй пісьмо, крыху расказаў аб сабе. што жыў ён увесь час з маці, якой ужо не стала, так і не завёў сям’ю — на штосьці яшчэ спадзяваўся, амаль штогод ездзіў на мора, меў нейкую надзею стрэць яе, Святлану…

Атрымаў адказ і запрашэнне ад Алёны наведаць яе сям’ю, магілу маці. Не раздумваючы рушыў у дарогу.

Стрэла Алёна на аўтобусным прыпынку разам са сваім мужам Сцяпанам і двума сваімі гадаванцамі — Міколкам і Толікам, якія не адыходзілі ад бацькі, трымаліся за яго штаніну. — Знаёмцеся, хлопцы, гэта ваш дзядуля — Мікалай Іванавіч, — прамовіла Алёна.

Першым кінуўся да яго Міколка, які на год быў старэйшым за свайго брата. Потым нясмела за цукеркамі падышоў і Толік. Яны прыціснуліся да яшчэ малазнаёмага ім чалавека, пэўна, адчулі штосьці сваё ў ім. Не адыходзілі яны ад яго і на могілках, калі на магілу іх бабулі ён лажыў букет прыгожых руж, выціраў хусцінкаю свае мокрыя вочы, лажыў побач з ружамі невялічкія марскія ракавіны.

Анатоль КАШЭВІЧ,

в. Чырвонабярэжжа.

 

 

 



Опубликовано 10 января 2018 года

Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL+ENTER!

© Анатолий Кашевич • Публикатор (): Анатолий Станиславович Кашевич

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle

Скачать мультимедию?

подняться наверх ↑

ДАЛЕЕ выбор читателей

Загрузка...
подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY на Ютубе, в вКонтакте, Одноклассниках и Инстаграме чтобы быстро узнавать о лучших публикациях и важнейших событиях дня.