Царския кудзеры

Белорусский САМИЗДАТ: книги, рассказы, фельетоны и пр.

NEW САМИЗДАТ: ПРОЗА


САМИЗДАТ: ПРОЗА: новые материалы (2024)

Меню для авторов

САМИЗДАТ: ПРОЗА: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Царския кудзеры. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Автор(ы):
Публикатор:

Опубликовано в библиотеке: 2012-02-11
Источник: http://portalus.ru

На вулачцы-аднабочцы паміж сядзібамі Бандарцоў і Мінчанак –невялічкая пустка, парослая травою, маліннікам і чыстацелам. Ля дарогі – спарахнелы зруб закінутага калодзежа і старая бяроза з абвіслым голлем.
Люда нібы праз сон памятае, што некалі тут стаяла хата. Перад хатаю — агародчык, у якім палымнелі вогненна-аранжавыя кветкі з карычневымі крапінкамі на буйных, закручаных у пругкія кудзеры пялёстках. У Маркавічах і называлі гэтыя кветкі кудзерамі, а найчасцей — царскімі кудзерамі.
Яшчэ Люда памятае, што ў той хаце яе частавала мёдам прыгожая чарнавокая жанчына, а за сталом сядзеў чалавек у кашулі-вышыванцы і прыязна усміхаўся Людзе.
Успамінаецца ей і спякотны летні дзень, калі ад суседскай хаты ад'язджаў вялізны грузавік, а ў кузаве на вузлах з дамашнім скарбам сядзела тая чарнавокая жанчына і плакала.
У хуткім часе хату разбурылі, і Людзе вельмі шкада было асірацелага агародчыка з патаптанымі царскімі кудзерамі. Яна хадзіла па агародчыку і выбірала з пазушак знявечаных сакаўных сцяблін чорныя бубачкі насення, каб потым пасадзщь іх каля свайго дома.
— Мама, а куды яны паехалі?! — пыталася Люда ў сваей маці.
—Далёка-далёка, дачушка, — гаварыла маці і выцірала павільгатнелыя вочы.
— А чаму?
— Я табе потым раскажу.
— А калі потым?
— Калі падрасцеш, добра?
Міналі гады. Разоў колькі Люда спрабавала даведацца пра лёс былых суседзяў, але маці кожны раз пераводзіла размову на пгго-небудзь іншае, і Люда паступова спыніла роспыты.
Яна скончыла школу, інстытут, займела сям’ю і пасялілася ў горадзе. Аднойчы, прыехаўшы да маці, Люда заспела ў доме госцю – высокую, немаладога веку жанчыну. На нейкае імгненне ёй падалося, што яна ўжо некалі сустракала гэтую жанчыну, але дзе і калі?! Толькі пасля таго, як госця, пацалаваўшы маці, пайшла, з сутоння Людзінай памяці, нібы бліскавіцаю высвечаная, выплыла карціна далёкага дзяцінства: вогненна-аранжавыя кветкі ў агародчыку пад вокнамі і прыгожая чарнавокая жанчына, што частавала яе мёдам.
—Так, дачушка, гэга яна, колішняя на¬ша суседка Вольга. Я і не спадзявалася, што мы калі-небудзь убачымся. Яна ж за¬рок давала, што ніколі больш нагі яе ў Маркавічах не будзе. Можа, прадчуванне якое у яе. Гады нашы такія, што пара ўжо...
Маці памаўчала, можа, чакала, што дачка пярэчыць пачне: маўляў, ну, якія яшчэ твае гады, мама? Не дачакалася суцяшальных слоў. Уздыхнула скрушліва і працягвала:
— Мы з Вольгаю сяброўкамі былі. I за¬муж у адзш год пайшлі. Я за твайго татку, а Волъга — за Сяргея Корбута. Мужам нашым, як і нам з Вольгаю, яшчэ і па васемнаццаць не споўнілася. Мы ахвотна пабегалі б яшчэ па гулянках, полечку патанчылі б "на тачку" ля чыйго-небудзь двара. Але ішла вайна. Вайна нас і пажаніла. Ты не здзіўляйся, Людачка: многія з маладых так ад Нямеччыны ратаваліся. Вывозілі туды нашу моладзь у парабкі да бауэраў. А жанатых не бралі. Чаму? А хто яго ведае.
У нас немцы не ведьмі доўга стаялі. А брыдкія ж былі! Ходзяць расхрыстаныя, з закасанымі па локці рукавамі! прылюдна "газы пускаюць". Ды яшчэ ржуць, як жарабцы стаенныя. Ніякага сораму. От табе і культурная нацыя! Хтосьці з мужчын, з тых, хто яшчэ ў першую вайну з герман¬цамі біўся, то казаў, што ў іх завядзёнка та¬кая, і яны адно аднаму пры гэтым здароў'я жадаюць. А мне дык не вельмі верыцца. Проста яны нас за людзей не лічылі. Праўда, нікога з вяскоўцаў спачатку не чапалі. I былі такія, што нават цукеркамі даяцей частавалі. А самі брындалі па ха¬тах, яйкі збіралі, малако, сала: "Матка, яйкі, шпік, млека",. А неўзабаве пажэрлі ўсіх курэй і кабаноў.
Аднойчы ранічкаю, не паспела яшчэ як след развіднець, сагналі ўсіх да клуба. Там пад старой грушай-дзічкаю нерухома ляжаў мужчына у цывільнай вопратцы. Амаль кранаючы ягоны твар, звісала з грушавага сука вяроўка. Але гэга я толькі так гавару "твар". Твару ў чалавека не бы-ло. Быў толькі белы-белы лоб пад каротка стрыжанымі русявымі валасамі, а ніжэй — суцэльнае крывавае месіва. На грудзях шыльдачка з надпісам: "Я партызан".
Партызан? Як і чаму ён апынуўся тут? Ля нашай вёскі партызанаў не было. Хадзілі чуткі, што ў Каранёўскіх лясах стаіць атрад нейкага бацькі Андрона, але ж да Каранёўкі кіламетраў дваццаць, калі не бо¬лей.
Потым ужо, пазней, стараста наш, Максім Жукаў, гаварыў, што партызан той у разведку прыйшоў, трапіў у засаду, а калі зразумеў, што яго хочуць узяць жывым, стрэліў сабе ў твар. Хутчэй за ўсе тутэйшы ён быў. Мо, з Грушаўкі ці з Нівак. Вось і баяўся, што хто-небудзь пазнае яго і немцам данясе. Тады усю сям'ю яго вынішчаць. А ўвогуле, хто яго ведае, як яно на самай справе было.
Адзін з немцаў, афіцэр, даўгалыгі такі, лупаты, падышоў да вяскоўцаў і тыцнуў пальцам у старога Міхаля:
— Ком цу мір!
Міхаль выйшаў, сцягнуў з галавы чорны картуз-васьміклінку. Немец грэбліва адтапырыў губу, кіўнуў спачатку на партызана, потым на вяроўку.
— Партызанен капут! Ты — вешайт! Міхаль таптаўся на месцы, штосьці
мармытаў. Можа, маліўся?
— Вешайт! — зазлаваў немец і піхнуў М1халя у спіну.
Міхаль прыклаў рукі да грудзей і ўмольна зірнуў на немца:
— Пан афіцэр, ён жа мёртвы. Навошта ж вешаць? Мёртвы ён!
Афщэр выхапіў пісталет, прыцэліўся: —Вешайт! Шнэль! Айн, цвай... Міхаль пахітаў галавою:
- Не...
— Драй! — крыкнуў немец, і Міхаль паваліўся на шэрую ад пылу траву. У натоўпе загаласілі.
— Ты! — у гзты раз афщэр паказаў на Сяргея Корбута.
Той задрыжаў, бы у ліхаманцы, але з месца не зрушыўся. Двое гітлераўцаў з аўтаматамі вышмаргнулі Сяргея з натоўпу і, штурхаючы, падвялі да афіцэра.
— Вешайт! — загадаў афіцэр. Сяргей вачыма адшукаў Вольгу, пера-
вёў позірк на мёртвага Міхаля і ледзьве чутна прамовіў:
-Не.
I ўжо гучней па-іхняму. па-нямецку:
- Найн.
Немец усінуў руку з пісталетам:
— Айн, цвай...
Спалатнелы Сяргей няпэўнымі крокамі пасунуўся да грушы...
Можа, ён Вольгу пашкадаваў ды ды сваё, яшчэ ненароджанае, але ўжо жывое (Вольта тады першынцам сваім хадзіла) а можа, проста спужаўся — сам жа яшчэ амль дзіцём быў.
Праз два дні немцы спешна пакінулі вёску. Толькі тады таго пакутніка пахавалі на ўскрайку нашых могілак. А магілку пачалі называць Партызанскай.
Ну, а потым Сяргея і яшчэ з дзесятак маладых хлопцаў забралі на фронт. Вярнуліся толькі трое: наш бацька, Рыгор Міхальцоў і Сяргей Корбут. А тыя ўсе палеглі на чужой зямельцы.
Гады праз тры пасля вайны раптам пачалі цягаць Сяргея: нехта напісаў "куды грэба" пра выпадак з партызанам. Гаварылі, што пасадзяць Корбута. Вольгу шкадавалі. У яе тады ўжо двойка дяцей была, ды і бацькоў нядаўна пахавала - у адначассе памерлі. Як жа, маўляў, яна адна з дзецьмі гараваць будзе? I Сяргею спачувалі: ці такая ўжо вялікая яго віна? Ну, адмовіўся б ён, забілі б, як Міхаля, а потым другога, трэцяга. Усіх бы перастралялі. А можа б, і яшчэ горш: пазаганялі б у склад калгасны, ці ў канюшню, ды і падпалілі. Учынілі ж такое ў Займішчы. Нават дзетак не пашкадавалі. Вось і выходзіць, што ён, сябе зганьбіўшы, людзей ад смерці выратаваў. I за гэга яго — у турму? Але пацягалі-пацягалі Корбута ды і перасталі. Хто казаў, што адкупіўся ён, хто сцвярджаў, што заслугі баявыя дапамаглі: два ордэны меў ён і медалі. Як бы там ні было, але пакінулі Сяргея у спакоі. Вось тут і пачалося... Тыя ж, хто спачуваў ды шкадаваў, цкаваць пачалі. I Сяргея, і Вольгу. Варта было яму ці ей у размову якую слова ўставщь, тут жа па вачах: "Раскажы лепш, як ты партызана вешаў". "Ты ўспомні, як мужык твой з мёртвага знушчаўся". I мянушку Сяргею прыляпілі — Юда. Можа, ад зайздрасці тое было — вельмі ж зладна жылі яны. Ды і заможна па тым часе. Нават пчол трымалі. Сяргей гаспадарлівы быў і на гарэлку асабліва не квапіўся. Хату яны сваю падрамантавалі, сад пасадзілі. Жыць бы ды радавацца, але былыя калгаснікі не сунімаліся. Зноў пісалі,і зноў Сяргея выклікалі у раён, зноў дапытвалі.
Зайшла я аднойчы да іх, а Вольга слязьмі абліваецца. Ледзьве супакоіла яе.
— Ведаеш, Танечка, — сказала яна, — сёння майго Толіка з выгана прагналі: "Ідзі адсюль, фашыст, гуляй у хованкі са сваім бацькам Юдам". I твой Віця там быў. Бачыш, ужо і дзяцей настроілі. Калі б можна было, пайшла б я ў свет белы. Мо¬жа, пагаварыць з Сяргеем ды і сапраўды з'ехаць?
Я адгаворваць пачала:
— Ну, куды ты паедзеш? Тут у цябе свой вугал. Тут уся твая радзіначка да трэцяга калена пахаваная. Кожнае дрэўца, кожная купінка табе тут знаёмая. А гэтыя… Пабрэшуць-пабрэшуць і перастануць. Пацярпі.
Не ведаю, ці то я пераканала яе, ці сама яна абдумалася, але больш пра тое гаворкі не пачынала.
Можа б,і не з'ехалі яны, калі б не адна тут...
Вольга яе сяброўкаю сваёю лічыла, усім, чым магла, з ею дзялілася, а яна...
— Не, калі ўжо расказваць, то ўсе раскажу, мо, лягчэй мне стане. Толькі ты не судзі мяне, Людачка. Ты маладая яшчэ, можа, не зразумееш мяне, але не судзі. Дык вось, тая "адна" перад табою сядзіць. Я, гэта я, ва ўсім вінаватая. Пасварыліся мы з Вольгаю. Праўда, калі-нікалі і раней паміж намі сутычкі здараліся — усякае бывае, калі шмат гадоў жывеш двор у двор. Але ж ніколі мы адна на адну доўга крыўды не трымалі. Ці ж варта варагаваць з-за такой дробязі, як стаптанае бязглуздымі курамі каліва цыбулі, або чарка, налітая хвораму на пахмелле суседу употайкі ад ягонай «змяюкі,якая николечкі не спачувае»?
I тады пачалося усе з дробязі. Віцька наш панадзіўся дражніць Вользінага гусака. Вольга і ўшчувала яго, і вушы гразілася надзерці, а яму хоць бы што. Ну, і ў рэшце рэшт чаго дамагаўся, на тое і нарваўся: раззлаваны гусак балюча ўшчыкнуў падшыванца за нагу, Віцька загаласіў і пабег па вуліцы. А гусак, відаць, наважыўся як след разлічыцца з крыўдзщелем і кінуўся наўздагон. Віцька азірнуўся і заверашчаў так, нібы на яго лінулі варам. Ну, я выскачыла, схапіла кій і кінулася ратаваць сыночка. А пакуль Вольга выйшла на вуліцу, усё ўжо скончылася: распластаны гусак, нежывы ўжо, ляжаў на брудным пяску, а Віцька стаяў воддаль і пераможна ўсміхаўся. Вольга як убачыла такое, дык аж захлынулася ад абурэння:
— Ты што ж гэга нарабіла, малахольная?! Такі гусак бегаў, а ты мне яго перавяла!
Ая і так злосцю кіпела, а тут яшчэ—на табе! — малахольная:
— А туды твайму гусаку ідарога! ЁН мне ледзьве дзщёнка не знявечыў, дрэнь гэтакая!
Яна мне:
— Ну, а Вщька твой не дрэнь? Сабачанё ў Мінкавых хто забіў? І куранят маіх усіх падушыў бы, калі б на той момант у двор не выйшла. I да гусака колькі ўжо часу сляпіцаю лез. Ты б падумала, што з яго вырасце. Мо, хуліган які.
Ну туг мяне і ўвогуле "панесла":
— Не твой, паскудніца, клопат, што з яго вырасце. Вырасце! I людзей па грушах развешваць, як некаторыя, не будзе! Што, ты вочы вырачыла? Калі вы са сваім Юдам забыліся, дык людзі напомняць. I вам, і унукам вашым, і праўнукам!
Чаго - чаго, а гэтага Вольга ад мяне, сяброўкі сваей, не чакала. Ды я і сама яшчэ нейкую хвіліну назад у заклад пайшла б, калі б хто сказаў, што ТАКОЕ саскочыць з майго языка. У думках я ўжо лаяла сябе апошнімі словамі, хацела павініцца перад Вольгаю, але зірнула ў яе скамянелы твар і зразумела: позна.
Корбуты з'ехалі недзе праз паўгода. Да самага апошняга дня і Вольга, і Сяргей рабілі выгляд, што не заўважаюць мяне. Хату іхнюю "на знос" купіў нейкі чалавек з Усохаў.
А ў наступнае лета пересталі цвісці на Партызанскай магіле царскія кудзеры. Упершыню за ўсе пасляваенныя гады. Толькі тады здагадалася я, хто даглядаў тыя кветкі. Вясною пайшла туды, сыпану¬ла жменьку насення. Баялася, што за грэх мой не ўзыдуць там царскіяя кудзеры. Аж не — прыняліся, рассявацца пачалі. Магілку тую школьнікі цяпер даглядаюць. Але і да сённяшняга дня так ніхто і не ве¬дае ні прозвшча, ні імя таго, хто там пахаваны. Паргызанская магіла — і ўсё. На Радаўніцу нашы жанчыны вешаюць на сціплы помнічак вяночкі і кладуць на магілку пафарбаваныя ў аранжавы колер яйкі, цукеркі і пернікі. А кветкі там розныя цвітуць. I царскія кудзеры таксама...

__________

Новые статьи на library.by:
САМИЗДАТ: ПРОЗА:
Комментируем публикацию: Царския кудзеры

© Кадетова Валентина () Источник: http://portalus.ru

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

САМИЗДАТ: ПРОЗА НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.