Коля Косцікаў

Белорусский САМИЗДАТ: книги, рассказы, фельетоны и пр.

NEW САМИЗДАТ: ПРОЗА


САМИЗДАТ: ПРОЗА: новые материалы (2024)

Меню для авторов

САМИЗДАТ: ПРОЗА: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Коля Косцікаў. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Автор(ы):
Публикатор:

Опубликовано в библиотеке: 2012-02-11
Источник: http://portalus.ru

---Тамара Віктараўна, вы ж працавалі ў тым класе, дзе вучыўся Коля Косцікаў, ці не так? — вочы нашае "пстарычк!" Ларысы Міхайлаўны — два малюсенькія вострыя свярдзёлкі за таўшчэннымі "мінусавымі" лінзамі акуляраў — упіваюцца ў мой твар.
Я кідаю ў адказ кароткае "так" і з заклапочаным выглядам пачынаю корпацца ў сумачцы.
— Ну дык чаму ж вы, шаноўная, дзяўчаткам маім няпраўду сказалі? Маўляў, вы тады ўвогуле тут і не жылі яшчэ. А яны ж не дзеля пустой цікаўнасці пыталіся. Нашаму класу даручылі два стэнды для школьнага музея аформіць. Сёння ж, самі ведаеце, пра патрыятычнае выхаванне зноў загаварылі. Разбурылі ўсё, цяпер па крупінцы збіраць трэба. А ў нашым выпадку (я пра Косцікава) такі багаты матэрыял.
— Як вы сказалі? -- я адштурхнула ўбок зусім непатрэбную мне ў гэты момант сумачку і прыўзнялася з-за стала.— Вы сказалі — "багаты матэрыял"?!
"Гістарычка" збянтэжана паціснула плячыма і ступіла колькі крокаў да дзвярэй:
— Што з вамі, Тамара Віктараўна? Ну, можа, я недакладна выказалася, я ж не філолаг, прабачце.Толькі ж ці трэба так рэагаваць?
— Ды не, Ларыса Міхайлаўна, выказаліся вы дакладна. Матэрыял ён і ёсць матэрыял.
— Тады у чым справа'? - паспакайнела "гістарычка". - Я ж мела на ўвазе фотаздымкі, успаміны, у тым ліку і ўспаміны настаўнікаў Косцікава, сярод якіх былі і вы.
— А я там усяго пяць ці шэсць месяцаў літаратуру выкладала. Па дзве гадзіны на тыдзень. Не магу ж я праз столькі гадоў памятаць, так што...
Не магу памятаць... ці не хачу?
Так, не хачу. Але памятаю. I да¬лёкі ўжо 10"А", і яго, Колю Косцікава. I нават словы, якімі ён перапыніў мяне тады. Штосьці невытлумачальнае дзеецца са мною: чым далей адплывае, туманом захінаецца былое, тым часцей і яскравей паўстае перада мною той урок літаратуры. I кожны раз я (о, універсальны жаночы сродак ад фізічнага і душэўнага болю!) плачу. Не, спачатку мне становіцца нясцерпна сорамна, так сорамна, як бывае хіба што цнатлівай дзяучынцы-падлетку, якую празмерна клапатлівая маці прымусам прывяла ў ТОЙ САМЫ кабінет з высачэзным крэслам-эшафотам, ля якога да тага ж гаспадарыць малады мужчына-урач.

"Сваім раманам Мікалай Аляксеевіч Астроўскі уславіў людзей, якія свядома імкнуліся здзейсніць подзвіг: толькі ўперад, толью на лінію агню, толью праз цяжкасці да перамогі дзеля шчасця будучых пакаленняў...".
Спрабую пераканаць сябе, што ніколечкі не крывадушнічала тады і не "выстаўлялася" перад нашым інспектарам Адай Іванаўнаю, што сядзела за апошняй партаю і час ад часу схілялася над тоўстым агульным сшыткам. Я не крывадушнічала! Я верыла... Толькі ж не! Лухта ўсе, слоўнае шалупінне. Можа, хто і верыў, толькі не я. Ніколі не зычыла я ні сабе, ні ўласным дзе-цям гэтага самага "толькі ўперад, толью на лінію агню". Але ж перада мною сядзелі не мае сыны, а проста вучні, якіх я ПАВІННА БЫЛА "сродкамі вялікай савецкай літаратуры выхоўваць у духу..." Ну, а тут яшчэ і Ада Іванаўна. I я старалася што было моцы:
— Я ўпэўнена, што Павел Карчагін быў, ёсць і будзе прыкладам для ўсёй моладзі нашай краіны. Я ўпэўнена...
— Ну і дарэмна! — пругкі струмень ледзяной вады на полымя маёй пра-мовы.—Да-рэм-на!
Зноў ён. Ну, вядома ж, ён, Косцікаў. Чаму ён не любщь мяне, гэты шэравокі юнак з вытанчанымі рысамі твару і доўгімі нервовымі пальцамі рук? Так, ён не любіць мяне і таму заўжды гаворыць насуперак. 3-за гэтага ўрокі літа-ратуры ў 10"А" часта ператвараюцца ў немаведама што і я не паспяваю выканаць і паловы запланаванага. Я злуюся на Косцкава, раблю запісы ў ягоным дзённіку і адчуваю, як у ва мне няўмольна расце непрыязнасць да гэтых праніклівых шэрых вачэй, да вытанчаных рыс твару, і — якая ганьба! — я з палёгкай уздыхаю, калі Косцікава з якой-небудзь нагоды няма ў школе...
— Што дарэмна, Коля? — я спадзяюся нейкім цудам пазбегнуць непажа-данай (а сёння асабліва непажаданай!) дыскусіі і вымаўляю гэта спакойна, зычліва.
— Дарэмна вы, Тамара Віктараўна, так упэўнены. Ваш Карчагін — ніякі для
нас не прыклад. Прынамсі, для мяне.
Недзе ў куточку маёй душы яшчэ кволіцца цяпельца надзеі: не асмеліцца ён спрачацца са мною пры староннім чалавеку, і таму, увогуле нату¬ра даволі "узрыўная", зараз я — увасабленне мяккасці і далікатнасці:
— Коля, прабач, калі ласка, мы цябе абавязкова паслухаем, але крышачку пазней. Добра? Вось на наступным уроку ў нас...
— Не. Дазвольце цяпер.
Я сустракаюся з рашучым позіркам сталёва-шэрых вачэй, ніякавею, ператвараюся ў маленькую,скукожаную, нават сабе непрыемную істоту:
— Ну, што ж...
— Вось вы, Тамара Віктараўна, ска¬залі: "Толькі праз цяжкасці да перамог дзеля шчасця будучых пакаленняў".
— Гэта не я сказала. Гэта сказаў Астроўскі.
— Але ж ён сказаў і тое, што жыццё даецца чалавеку ўсяго адзін раз. Адзін раз! Дык чаму ж трэба абавязкова шукаць цяжкасці, здзяйсняць подзвігі, па-кутаваць і асуджаць на пакуты род¬ных табе людзей дзеля шчасця нейкіх "будучых пакаленняў"? А ці не больш разумна было б проста жыць і рабіць дабро сабе і свам блізкім? Вось Па¬вел Карчагін. ЁН жа толькі гора тым, хто яго любіў, прынёс. Ну, Тоню Туманаву яму яшчэ дараваць можна. А Рыту Усціновіч? А маці? Жонку? Маці і жонку – дзвюх слабых жанчын, для якіх ён не апірышчам стаў, а каменем на шыі? Вы уяўляеце, што такое інвалід? У мяне дзед такім інвалідам быў, я ве¬даю. Дык вось, вашага героя Карчагіна не толькі з лыжачкі карміць трэба было, а і мыць, і апранаць, і... усе астатняе. Вы мяне разумееце. I рабіла гэта не партыя, за ідэі якой ён "сра¬жался", а яны — маці і жонка. Вы скажаце, што і яму нялёгка было, толькі ж ці не пакаранне гэта? Успомніце, колькі гадоў было Карчагіну, калі ён "ушел сражаться", а, прасцей кажучы, забіваць людей. Пятнаццаць! Пятнаццаці-гадовы забойца — гэта ж страшна!
— Па - твойму, той, хто змагаецца з ворагам — забойца? І ўсе тыя, хто з фашыстамі ваяваў - таксама забойцы? Па-твойму, яны не героі, а злачын-цы?
Ён на момант сумеўся. Але толькі на момант:
— А вайна ўвогуле — злачынства. Вайны не павінна быць! І для таго, каб яе не было, перш за ўсе трэба ўсіх тых, хто пра вайну прыгожа і ўзвышана піша, і тых, хто да яе заклікае, змясціць у дамы для вар"ятаў і ніколі адтуль не выпускаць. А потым знішчыць усю зброю на зямлі.
— I гэта гаворыць будучы абаронца Радзімы, будучы салдат?!
—А я не хачу быць салдатам. Я хачу проста працаваць, пісаць вершы, слу-хаць музыку, мець добрую сям"ю, свой дом. Я хачу жыць доўга-доўга, каб дачакацца прапраўнукаў, таму і не збіраюся быць салдатам. I ўвогуле, мне надакучыла слухаць няшчырыя пропаведзі і чытаць пра крыважэрных фанатыкаў.
— Што?! — штучная дабразычлівасць саскоквае з майго твару, як дрэнна прымацаваная маска.— Ды ты... патэнцыяльны здраднік і дэзерцір! Зараз жа прэч адсюль і каб без бацькоў...
3 апошняй парты пачуўся знарочысты кашаль, і я на імгненне аслупянела. Ада Іванаўна! Як жа я магла забыцца?! Як жа цяпер усё паправіць?!
А Косцікаў ужо зашморгвае маланку на сваей цёмна-карычневай сумцы. Я падбегам кідаюся да яго:
— Ну, прабач, Коля. I супакойся, калі ласка.
Але ён зняважліва ўсміхаецца і ідзе да дзвярэй:
—Усяго добрага вам, Тамара Віктараўна. А дэзерцірам я не буду хоць бы з той прычыны, што ніколі, чуеце, ніколі не буду салдатам!

Салдатам Коля Косцікаў стаў роўна праз год. А яшчэ праз паўгода радавы Мікалай Косцікаў быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Ордэн і цынкавую труну ягоным бацькам прывезл якраз у той дзень, калі Колю павінна б было споўніцца дзевятнаццаць.
I зноў я — у каторы ўжо раз! — на далёкай афганскай зямлі. Ніколі не бачаная мною, яна уяўляецца мне каструбаватай, патрэсканай, без аніводнага дрэўца і травінкі, якраз такой, якой яна была калісьці на нашым пасялковым глінішчы. I па гэтай гарачай ад сонца чужой зямлі бяжыць Коля Косцікаў. Я ведаю, я ўпэўнена, што гэта Коля, толькі чаму ў яго твар майго сына? Я аклікаю яго, ён узнімае галаву і раптам захлынаецца жудасным перадсмяротным крыкам. Крык працінае ўсю маю істоту, калючым клубком болю засяроджваецца ў левым плячы. Боль павольна спаўзае па руцэ, пачынае выкручваць яе пад нечы ці то жалоб¬ны спеў, ці то галашэнне: "И падает рожденный для любви, захлебываясь в собственной крови. Еще не сотво¬ривший в мире чуда... И падает рож-денный для любви..."
Я прачынаюся і безуважліва гляджу на нудна-шэры квадрат акна. Не, відаць, ужо не пазбыцца мне гэтага ніколі.І я вымаўляю ўслых: "За што ж ты так мяне, Коля Косцікаў? I чаму цяпер, праз столькі гадоў, калі, здаецца, павінна ўжо адбалець нават тваім родным? Няўжо ты і сапраўды ніколі не даруеш? Калі чуеш, калі можаш, даруй мне. Усім нам даруй.

__________

Новые статьи на library.by:
САМИЗДАТ: ПРОЗА:
Комментируем публикацию: Коля Косцікаў

© Кадетова Валентина () Источник: http://portalus.ru

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

САМИЗДАТ: ПРОЗА НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.