Замачыў

Белорусский САМИЗДАТ: книги, рассказы, фельетоны и пр.

NEW САМИЗДАТ: ПРОЗА


САМИЗДАТ: ПРОЗА: новые материалы (2024)

Меню для авторов

САМИЗДАТ: ПРОЗА: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Замачыў. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Автор(ы):
Публикатор:

Опубликовано в библиотеке: 2012-02-06
Источник: http://portalus.ru

“Замачыў”
Гумарэска

– Не, браточкі, не, і яшчэ раз не! Я ж вам ясна сказаў: “З сённяшняга дня ні кроплі!” – рашуча прамовіў у адказ на змоўніцкія падміргванні Івана Бурбалкіна і Максіма Стаканюгі іхні даўні і шчыры сябра Андрэй Глык па мянушцы Пяць Грамаў (мянушку ён атрымаў за звычку ў час выпіўкі штораз паўтараць: “Ну, давайце яшчэ па пяць грамаў”).
Пачуўшы такія словы, Іван з Максімам мо з хвіліну стаялі з вылупленымі ад здзіўлення вачыма. Першым апамятаўся Бурбалкін:
– Ты што вярзеш, Пяць Грамаў?! Ты мо з учарашняга не працверазіўся?
– Перастань, Бурбалка, – засмяяўся Стаканюга, паказаўшы свой зжаўцелы ад тытуню адзіны на ўвесь род зуб. – Ці ж не бачыш, што жартуе ён. Хі- хі! Пяць Грамаў – і раптам ні кроплі! Хі- хі!.
– Па-першае, каб я больш ніколі не чуў гэтай паскуднай мянушкі: у мяне імя ёсць! – раззлаваўся Глык. – Па-другое, я і не думаю жартаваць! Я пачынаю новае жыццё. Сення я ўпершыню вырашыў патраціць свой заробак не на смярдзючае пойла, а на што-небудзь вартае. Вось у гэтай сумцы – харч: курыца, каўбаска вэнджаная, апельсіны ды цукеркі дзецям. А сабе, – ён тупнуў нагамі, на якіх красаваліся блішчастыя новыя чаравікі, – абутак нармальны прыдбаў. Астатнія грошы жонцы аддам. Вось так!
– Значыцца, у новых чаравіках – у новае жыццё? – скрывіў твар Бурбалкін. – А нам, значыцца, застаецца толькі пажадаць табе спадарожнага ветру? Ну, што ж дай хоць як след паглядзець на гэтыя чаравікі-разлучнікі. Адыдзіся крыху.
– Прыгожыя! І дарагія, відаць, скасіўшы вочы на свае брудныя скрыўленыя “чуні”, зайздросліва ўздыхнуў Стаканюга.
Глык махнуў рукою:
– Ну, мне пара. Каця мая, відаць, перавялася ўжо. Яна ж думае, што я, як заўжды, “на рагах”з’яўлюся, а я – вось я ён які!
– Пачакай, – Бурбалкін паклаў руку на плячо свайго ўжо, відаць, былога сабутэльніка. – Як-ніяк, столькі гадоў сябрамі-аднадумцамі былі. І калі ты ўжо надумаўся з кампаніі нашай сысці, дык хоць пляшку развітальную нам купі. Ці, можа, “жаба душыць”?
– Калі гэта ты такое заўважаў за мною? – пакрыўдзіўся Глык. –Развітальную, дык развітальную. Трымайце сумку. Я зараз. Толькі папярэджваю: піць з вамі я не буду.
– Згода! – радасна заківалі галовамі сябрукі


... – Дык што, ты і сапраўды нават у губу не возьмеш? – адкаркоўваючы пляшку гарэлкі, спытаўся Бурбалкін.
– Я ж сказаў!
– Ну, калі ты нас не паважаеш і не хочаш выпіць за наша здароўе, то каўтані за свае новыя чаравікі. Такую вартую пакупку грэх не замачыць.
– Ды я ж...
– І праўда Андрэй, – умольна зірнуў на Глыка Стаканюга. – Ну, што з табой зробіцца, калі ты, ну, сімвалічна толькі. А то чаравікі твае хутка парвуцца. Прыкмета такая ёсць. Вазьмі кропельку. Адну кропельку!
– Я... Ну, хіба што...


... Андрэй Глык прачнуўся ад холаду і ад нечага гучнага чвякання. З начнога неба на яго глядзеў поўны круглатвары месяц. Глык з цяжкасцю ўзняў галаву і азірнуўся. Злева пад месячным святлом бялеў... крыж! За ім яшчэ адзін і яшчэ. А побач худы, як шкілет, дварняк паспешліва даядаў, відаць вельмі смачную вэнджаную каўбаску. Побач валяліся не ўпадаваныя дварняком апельсіны і цукеркі.
– Пайшоў прэч, гад! – што меў сілы крыкнуў Глык.
Сабака пракаўтнуў апошні кавалак каўбасы і, як падалося Глыку, з’едліва зірнуў на яго. Раззлаваны Глык усхапіўся на ногі, кінуўся да нахабніка і аслупянеў: на левай назе не было чаравіка! Новага чаравіка.
“От замачыў, дык замачыў! – роспачна мармытаў няшчаснік, калі, дарэмна аблазіўшы ўсе могілкі, знясілены, босы, без “харчу” і без грошай вяртаўся дадому, дзе жонка падрыхтавала яму, відаць, зусім не святочную сустрэчу.

__________

Новые статьи на library.by:
САМИЗДАТ: ПРОЗА:
Комментируем публикацию: Замачыў

© Кадетова Валентина () Источник: http://portalus.ru

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

САМИЗДАТ: ПРОЗА НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.