Праверка

Белорусский САМИЗДАТ: книги, рассказы, фельетоны и пр.

NEW САМИЗДАТ: ПРОЗА


САМИЗДАТ: ПРОЗА: новые материалы (2024)

Меню для авторов

САМИЗДАТ: ПРОЗА: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Праверка. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Автор(ы):
Публикатор:

Опубликовано в библиотеке: 2012-02-06
Источник: http://portalus.ru

ПРАВЕРКА

Апавяданне

Чалавек — дзіўнае, супярэчлівае стварэнне. Усе сваё жыццё ён марыць пра шчасце, складае пра яго вершы, спявае песні, чакае і спадзяецца. Але калі шчасце, такое жаданае, прыходзіць, ён пачынае вырабляць з ім тое, што вырабляе дзіця з дарагой механічнай цацкай: корпаецца, раскручвае, разбірае (цікава ж, што там, усярэдзіне?). I дакорпаецца да таго, што ад чароўнай цацкі застануцца толькі вартыя жалю абломкі.
Не, я не філосаф. Я ўвогуле ніколі не быў схільным да разважанняў на абстрактныя тэмы. Вось і над словамі, якія пачуў некалі ад свайго школьнага настаўніка Фёдара Міхайлавіча, я ўсур'ёз задумаўся толькі цяпер.
Памятаю, на самым першым сваім уроку (было гэта ў дзевятым класе) ён сказаў так: «Дарагія мае сябры! Перш чым мы з вамі пачнём размову пра та-кую важную рэч, як літаратура, вазьміце ў рукі чырвоныя алоўкі і вялікімі літарамі на першай і апошняй старонках сваіх агульных сшыткаў запішыце: «Ніхто не зробіць горш табе, чым ты сам сабе». I пастарайцеся запомніць гэтыя словы на ўсё жыццё».
Паважаны, мудры Фёдар Міхайлавіч! Я не ве¬даю, ці жывы ты цяпер? Калі жывы, то даруй нам усім ухмылкі, з якімі мы слухалі твае словы. А ты ж, відаць, выпакутаваў іх за доўгае сваё жыццё. Так, горш, чым я зрабіў сам сабе, мне не зрабіў бы самы закляты вораг. Вось спытайцеся ў мяне, дур¬ня: «Навошта была тая праверка? Чаго мне не ха¬пала для шчасця?» Магчыма, нехта з мужчын не зразумее, пасмяецца нават, але для мяне галоўным у жыцці была не службовая кар'ера, не багацце і нават не славутая мужчынская свабода. Я лічыў (і цяпер лічу), што галоўнае — мець на зямлі ку¬ток, дзе ты заўжды чаканы і жаданы, ведаць, што побач з табою чалавек, які ніколі не здрадзіць, што б з табою ні здарылася. Скажу карацей: я хацеў, каб мяне кахалі. I здавалася, лёс падараваў мне тое, пра што я марыў.
Мае сябры, колькі я памятаю, заўжды скардзіліся на сваіх жонак. У аднаго яна «раскідуха», дрэнная гаспадыня значыць. У другога — падгульнуць не супраць. У трэцяга яшчэ што-небудзь. Толькі я ніколі пра сваю не сказаў ніводнага дрэннага слова. Ды і што благога можна было гаварыць пра маю Вольку?
Яна прыгожая: цёмнавалосая, чарнабровая, твар смуглявы, а вочы — нечакана сінія, бы васількі. Не пашкадавала для яе прырода нічога. Як надаралася дзе ў кампаніі быць, дык мне ніякавата рабілася ад позіркаў, якія кідалі на маю жонку мужчыны. Ведаў жа, што Волька наконт гэтага — барані Божа, a ўcё роўна страшнавата станавілася: ці мала што бывае? Прыемна мець такую жонку, як кажуць, і сабе паглядзець, і людзям паказаць. Яна і дома не так, як іншая, што вечна ў зашмальцаваным халаце ды з бігудзямі на галаве, а заўсёды ахайная, дагледжаная. Калі толькі і паспявала? Двое ж дзяцей у нас. Гэта ж не жартачкі. I згатуе Волька — пальчыкі абліжаш, і абдыме так, што пра другую жанчыну і думаць не захочаш, не тое што... А ў дадатак да ўсяго Волька мая — разумніца. Не, я не маю на ўвазе адукацыю, хоць і адукацыя ў яе вышэйшая. Толькі ж ці мала іх, дурняў і дурніц з вышэйшай адукацыяй?
У Волькі быў талент: яна разумела людзей, адчувала слабыя і моцныя бакі іх характараў, умела знайсці агульную мову нават з самымі няпростымі. Toe ж i са мною. Кіне вокам і ведае, як сёння са мною размаўляць, пра што гаварыць, а пра што памаўчаць. Гэта дзякуючы ёй у нашай сям'і заўжды лад быў, бо ў мяне, паміж намі кажучы, характар — не мёд.
Словам, я лічыў, што мне вельмі і вельмі пашанцавала. Так і сябрам сваім гаварыў. А ў адказ чуў скептычнае: «Ой, не верыцца! Усё роўна што-небудзь «такое» ды было! А не было, дык будзе. Калі не тое, дык што-небудзь іншае. Бабе давярай, але і правярай. Усе яны прытворшчыцы: «Ах, кахаю, ах, жыцце аддам! А калі, крый божа, няшчасце якое з табою здарыцца, дык толькі яе і бачылі разам з яе каханнем. Вунь Максім Вашчанка — жы¬вы таму прыклад. Як здаровы быў ды грошай кучу зарабляў, дык Кацярына так ужо яго кахала, так кахала! А цяпер дзе ягоная Кацярына? То-та ж!»
Нездарма кажуць, што кропля камень точыць. Пасля такіх размоў усё часцей пачалі з'яўляцца ў мяне сумненні: а калі б, праўда, са мною здарылася так, як з Максімам? Ці засталася б мая Волька ранейшай Волькай? Ці так, як Кацярына, зрабіла б, сказаўшы: «Навошта мне інвалід, калі навокал здаровых мужыкоў — гаць гаці?» I пра дзяцей не падумала, што сіротамі пры жывым бацьку застануцца, і пра тое, што ні людзі, ні Бог не ўхваляць яе ўчынку. Не па п'янцы ж Максім скалечыўся, каб вось так не па-чалавечы з ім. Яго ж не столькі калецтва даканала, колькі траўма душэўная: маці яго дзяцей, жанчына, з якой дваццаць гадоў пражыў, у самы цяжкі момант здрадзіла, сам-насам з бядою пакінула.
I што далей, то часцей чаплялася да мяне дум¬ка: як бы праверыць? Але на самай справе — як? Не ўсунеш жа знарок руку ў транспарцёр, каб скалечыцца. Ды і калецтва — працэс неабарачальны, пра гэта таксама не трэба забывацца. Трэба нешта іншае шукаць. I што вы думаеце? Знайшоў.
Вярнуўся аднойчы з работы пазней, чым звычайна. На Вольку, якая сустрэла мяне на парозе, не зірнуў нават, а адразу пайшоў на кухню. Паставіў на стол паўлітра і з самотным выглядам прысеў на табурэтку ля акна. Волька, занепакоеная маімі незвычайнымі паводзінамі, адчыніла дзверы, падышла, дакранулася да пляча, зазірнула мне ў вочы, прамовіла спачувальна: «Стаміўся, лю¬бы? То прыляж, адпачні крыху. Вячэру я табе ў наш пакой прынясу». Заўважыўшы бутэльку, здзівілася:
— Ты што гэта, Рома? Здарылася щто?
- Здарылася, Волька. Ты нават уявіць сабе не можаш, што здарылася.
- Супакойся, любы. Ты жывы-здаровы, я і дзеці таксама. А астатняе — не бяда. На рабоце не ладзіцца? Плюнь.
- Заўтра ўсё стане на свае месца.
- Ды што работа? Работа — дробязь.
- Ды гавары ж ты, што такое?
- Я, нібыта перасільваючы сябе, з цяжкасцю вымавіў:
— СНІД у мяне, Волька. Разумееш? СНІД! Яна спалатнела, адхіснулася, прыкрыла вочы рукамі.
На Вольчыным твары быў напісаны такі адчай, што ў мяне мільганула думка: папрасіць прабачэння, сказаць, што я — ідыёт. I ўс1 скончылася б добра. Але ж не.
«Правяраць, дык правяраць. Да канца», — вырашыў я. Так і прасядзеў на кухні да раніцы, слухаючы, як плача ў нашым пакоі Волька.
А палове восьмай, як звычайна, яна паставіла на стол снеданне. Але ні сама есці не стала, ні дзя¬цей не пасадзіла.
3 тлумнай галавой і цяжкім сэрцам я пайшоў з дому, папярэдзіўшы Вольку, што вярнуся праз тры дні, бо мяне пасылаюць у камандзіроўку. Ніякай камандзіроўкі, вядома, не было, проста я дамовіўся з адным маім сябрам, што дзве ночы перасплю ў яго.
Калі я «прыехаў з камандзіроўкі», на мой званок у дзверы ніхто не адазваўся. Я адамкнуў кватэру сваім ключом, пераступіў парог і... пачаў праклінаць сябе апошнімі словамі. Па кватэры нібы бура прайшла. На канапе, адной з нешматлікіх рэчаў, якія вырашыла пакінуць мне жонка (маўляў, што трэба смяротніку), ляжаў лісток з блакнота. На ім, у спешцы, відаць, было напісана: «Даруй, але мне трэба жыць. I маім дзецям — таксама. Мы пакуль, дзякуй Богу, здаровыя. Бывай і не шукай нас».
Я яе знайшоў. Паказаў даведкі, папрасіў прабачэння. Вярнулася да мяне жонка. Жывём, робім выгляд, нібыта нічога не здарылася.
Але ў самы, здавалася б, бязвоблачны момант, раптам успыхвае ў маім сэрцы злосць, і я нават не разумею, ці то на сябе, ці то на Вольку. Як бы там ні было, але разбіліся ўшчэнт і мой спакой, і мае шчасце. I не ведаю, што будзе далей і як пазбавіцца ад гэтай душэўнай няўтульнасці і пачуцця адзіноты, якое ні на хвіліну не пакідае мяне.



Новые статьи на library.by:
САМИЗДАТ: ПРОЗА:
Комментируем публикацию: Праверка

© Кадетова Валентина () Источник: http://portalus.ru

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

САМИЗДАТ: ПРОЗА НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.