На Радаўніцу

Белорусский САМИЗДАТ: книги, рассказы, фельетоны и пр.

NEW САМИЗДАТ: ПРОЗА


САМИЗДАТ: ПРОЗА: новые материалы (2024)

Меню для авторов

САМИЗДАТ: ПРОЗА: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему На Радаўніцу. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Автор(ы):
Публикатор:

Опубликовано в библиотеке: 2012-02-06
Источник: http://portalus.ru


НА РАДАЎНІЦУ

Апавяданне
Гэтыя дзве жанчыны болып за сорак гадоў жывуць побач. У адзін і той жа час праводзяць кароў у статак, бяруць ваду з адной студні, але ніколі не га-вораць адна адной «добры дзень» і ўвогуле, бадай, за ўсё жыцце не перамовіліся аніводным словам.
Але пасля смерці Васіля, Хадосчынага мужа, раз на год парушаецца аднойчы і назаўсёды ўстаноўлены лад. Бывае гэта на Радаўніцу — дзень, калі вясковыя могілкі становяцца люднымі і святочнымі.
На Радаўніцу на могілкі прыязджаюць новаспечаныя гараджане, прыходзяць і тыя, хто назаўсёды звязаў свой лёс з родным селішчам. Прыходзяць і прыязджаюць, каб пакласці на дарагія магілы кветкі, упрыгожыць помнік ці проста драўляны крыж вяночкам і чаркаю ўспомніць родных людзей.
У гэты дзень на могілках можна сустрэць нават таго са сваіх знаемых, каго не бачыў ужо гадоў дваццаць ці болей. Сустрэць і ўпотай падзівіцца, што час не маладзіць, падумаць, што таксама, відаць, здзіўляецца твой знаёмы, хоць услых гаворыць зусім іншае, ненатуральна бадзёрае: «А ты не старэеш!» Насуперак цвярозаму розуму табе хочацца верыць у гэта, і ты не можаш схаваць задаволенай усмешкі.
У такі дзень у душы пасяляецца нейкае невыказнае пачуцце. Дарэмна шукаць словы, каб вызначыць яго. Смутак? Так, і смутак, але не той, што прымушае напаўняцца слязьмі вочы, а іншы, не пазямному ўзнёслы і ўрачысты. Боль? I боль таксама, толькі не дакучлівы, а шчымлівы.
Смутак, боль і шкадаванне па блізкіх, якія спачылі пад шумлівымі бярозамі і таполямі, і па сабе, каму суджана аднойчы легчы тут на вечны спачын. З-за гэтых пачуццяў мяняешся, дабрэеш сэрцам, хочаш, каб і астатнія ўбачылі і зразумелі твой душэўны стан і пранікліся такім жа адчуваннем.

* * *
3 самай раніцы Хадоска пачынае збірацца на могілкі: кладзе ў паркалёвую торбачку пафарбаваныя лушпіннем з цыбулі яйкі, цукеркі, пернікі, піражкі з макам, слоік з кампотам і асцярожна ставіць пляшку, прыхаваную спецыяльна для гэтага дня. Потым яна доўга пазірае ў акно — чакае з цягніка дзяцей з унукамі. Пасля снедання яны ўсе разам пойдуць на могілкі.
* * *
Хадоска бярэ ў рукі аранжавае яйка, нахіляецца і перакочвае яго па краях магілы (такі звычай). Потым рассцілае саматканы абрус, кладзе на яго гасцінцы, ставіць пляшку. Яна адчувае, што Марыля ўжо сочыць за ёй, і не памыляецца: праз некалькі хвілін тая падыходзіць да зялёнай агароджы.
— Хрыстос уваскрэс,— ледзь чутна вымаўляе яна і становіцца ля адчыненай брамкі.
— Ваісціну ўваскрэс,— спакойна адказвае Ха¬доска і працягвае Марылі чарку з празрыстай вадкасцю.— Выпі вось за спачын яго душы.
Марыля прымае з Хадосчыных рук чарку, прыгубляе з яе, сказаўшы звычайнае ў такіх выпадках:
— Хай зямля яму будзе пухам.
Яна бярэ з абруса піражок і, пастаяўшы яшчэ трохі, моўчкі адыходзіць.
Хадосчына Ніна ўжо змірылася з гэтай даўняй цырымоніяй і, хоць па-ранейшаму асуджальна глядзіць Марылі ўслед, ужо не гаворыць маці, як гаварыла раней: «Ды гані ты яе прэч, Яна ж твае ўсё жыцце з'ела!»
Хадоска, перахапіўшы Нінін позірк, апраўдваецца:
— Няхай ужо. Як бы там ні было, а ў мяне ж во і вас двое, і ўнукі. А ў яе нікагусенькі на гэтым свеце. Адна-адная. Толькі вось магіла ягоная. Ня¬хай ужо.
Хоць у вёсцы гаварылі, што Хадоска адбіла ў Марылі Васіля, тое было няпраўдай. Хадоска жыла ў суседняй вёсцы і ведаць не ведала пра Марылю.Тады ў хлопцаў быў звычай: хадзіць «на чужыя сёлы» да дзяўчат. Іх, дзяўчат, і ў сваей вёсцы было досыць, і, канечне, не абыякіх. Але чужыя здаваліся больш прывабнымі. Можа, таму, што сваіх яны бачылі кожны дзень, і не ў самых лепшых строях. Са сваімі прыходзілася і кароў разам пасвіць, і сена грэбці, і бульбу капаць. А з чужымі сустракаліся на пагулянках: з прыбранымі, напарфумленымі. Мабыць, таму яны і былі такія прыцягальныя і крыху нават таямнічыя.
Менавіта на адной з гулянак Васіль і ўгледзеў Хадоску, невысокую, але зграбную, чарнабровую і цемнавалосую весялуху. 3 паўгода ён хадзіў у Хадосчыну вёску толькі вечарамі, а аднойчы, ні слова перад тым не сказаўшы, завітаў сярод белага дня разам са сватамі.
Яна была тады яшчэ зусім маладая — семнац¬цаць толькі-толькі мінула — і пра замуства яшчэ не думала,хоць пасаг збірала патроху і нават куфар у мясцовага майстра заказала.
Але ў Васіля былі такія прыгожыя вочы, такая стройная постаць! А якія ён умеў гаварыць пяшчотныя словы! Не тое што іхнія вясковыя мядзведзі. Таму Хадоска доўга не думала, і бацькі пачалі рыхтавацца да вяселля.
Вяселле атрымалася шматлюдным і шумным, хоць і гарэлкі было няшмат, і закуска не самая лепшая (пасляваенны час), але гулялі ў Хадосчынай весцы добра і весела.
Тое, непрыемнае, здарылася на другі дзень вя¬селля ў Васілёвым доме. Госці ўжо селі за сталы і паднялі чаркі за здароўе маладых. Раптам у хату спешнай хадою зайшла высокая русявая дзяўчына з кветкамі ў руках і накіравалася да стала, дзе сядзелі маладыя. У хаце чамусьці павісла нядобрае маўчанне.
Дзяўчына ж усміхнулася, працягнула кветкі Васілю і сказала: «Жадаю, дарагі Васіль, каб жыц¬це тваё цвіло столькі, колькі засталося цвісці гэ¬тым кветкам».
Яна схапіла са стала поўную чарку, адным глытком апаражніла яе і, голасна заплакаўшы, пайшла да дзвярэй.
«Ах ты, нягодніца! — кінулася ей услед Васілёва маці.— Няхай твая кляцьба не адыходзіць ад цябе, як пояс ад сукенкі. Няхай ты з'ясі тое, што майму сыну зычыш!»
«Марыля, каханка Васілбва,— зашапталі госці.— Але ж і адчайная, зараза! Дадумацца ж — на вяселле прыйсці!»
Свякруха вярнулася ў хату, пачала запрашаць гасцей есці і піць. Але вяселле было сапсавана, і госці разышліся рана.
Хадоска, прылегшы на ложак, што стаяў за квяцістым полагам, доўга плакала. Дарэмна суцяшала яе свякруха, дарэмна ўгаворваў Васіль. Яна ад чу вала, што ў жыцце яе замест радасці ўвайшло штосьці чорнае і што не быць ей у гэтай хаце шчаслівай.
Прайшоў нейкі месяц, і ўсе, здавалася, на-ладзілася. Свекар са свякрухай прыязна да яе ставіліся, цяжкай працай не знясільвалі. I Васіль быў ласкавы, добры муж і, як кажуць у вёсцы, Ха-доску шкадаваў. Таму, калі Бушлякова Марфа, Хадосчына новая сяброўка, расказала, што Марыля нядаўна хадзіла да знахаркі, каб пазбавіцца ад Васілевага дзіцяці, і цяпер нібыта моцна хварэе, Хадоска неяк абыякава ўспрыняла гэтую вестку: яна адплакала ўжо, супакоілася і не жадала Марылі ні добрага, ні злога. «Што было, тое мінула,— думала яна,— ці мала ў жыцці здараецца? Абы ў нас усе ладзілася».
Але лад у сям'і быў нядоўгі. Спачатку Хадоска заўважыла, што Васіль вечарамі вельмі часта пачау хадзіць, як ён казаў, «гуляць у карты да хроснага». Потым аднойчы пачула, як свякруха шэптам за штосьці дакарала Васіля. Хадоска ўстрывожылася, але ніяк не магла зразумець, што да чаго.
Усё праяснілася нечакана. Аднойчы надвячоркам яе спыніла на вуліцы Марфа і, падміргнуўшы, запрасіла да сябе ў двор. У Хадоскі адчайна закалацілася сэрца, і яна пайшла за Марфаю. Тая зачыніла фортку, аэірнулася па баках і, узяўшыся рукою за гузік Хадосчынай кофты, скорагаворкаю забубніла:
— Твой жа зноў да Марылі панадзіўся. Уся вёска гаворыць. Адна ты нічога не ведаеш. Прыгледзься, сама ўбачыш.
Калі Хадоска ўвайшла ў хату, збялелая з твару, то свякруха, зірнуўшы на яе, устрывожана ўсклікнула:
«Што з табою, донечка?!»
Але яна, відаць, здагадалася, што да чаго, таму апусціла вочы і нават пачырванела, быццам яе, а не сынава тут віна.
Праз некалькі дзен у хаце сабралі сямейную ра¬ду. Запрасілі таксама жанатых ужо Васілёвых братоў, дзядзькоў і цётак. Усе паселі за стол, і «суд» пачаўся.
«Дык гэта ты, сабака, вырашыў увесь наш род ганьбіць? — грозна загаварыў свёкар.— Я ж табе, погань, рукі-ногі пераб'ю!»
Папрокі, ушчуванні, пагрозы, нібы камяні, пасыпаліся на Васіля. Ён сціх, згорбіўся і за ўвесь час «суду» не вымавіў ніводнага слова. Толькі ў самым канцы, калі свёкар па-ранейшаму грозна спытаўся, як Васіль думае жыць далей, той аблізаў сасмяглыя вусны і з цяжкасцю выдавіў з сябе: «Не пайду я да яе болыш. Гэта па п'янцы. Ды і сама яна да мяне прычапілася».
Хадоска тады паверыла Васілю. Тым больш што яна ведала, якая нахабніца Марыля. Яна ж, калі сустракаецца з Хадоскаю, дык знарок яшчэ вышэй дзярэ і так ганарліва паднятую галаву ды грэблівым позіркам акідвае Хадоску: паглядзі, маўляў, якая я, а якая ты!
I сапраўды, змарнелая пасля нядаўніх родаў, Хадоска выглядала побач з высокай ружовашчокай Марыляй нібы Папялушка каля царэўны. Яна і са¬ма разумела гэта, таму толькі ўціскала галаву ў плечы і ціхенька праходзіла міма, нават спінаю адчуваючы знішчальны Марылін позірк.
Пасля сямейных «разбораў» Васіль і сапраўды прыпыніў візіты да Марылі. Дарэмна яна кідала вокам на вокны Васілёвай хаты, дарэмна гучна, прызыўна напявала ў сваім двары, калі міма праходзіў Васіль. Цяпер ужо Хадоска пры сустрэчы з саперніцай уздымала галаву і пераможна пазірала на Марылю, якая збянтэжана апускала долу прыгожыя вочы.
Крыху падраслі ўжо дзеці, памерлі свёкар са свякрухаю, калі «добрыя людзі» адкрылі Хадосцы вочы на тое, што Васіль «зноў сплёўся з Марыляю».
Хадоска кінулася да Васілёвай і сваёй радні. Зноў сабраліся ўсе за сталом. Але ранейшага «су¬ду» не выйшла: Васіль пасміхаўся, гаварыў, што нікуды ён не ходзіць, што ўсе гэта бабскія плёткі і што яму няма ў чым вінаваціць сябе.
Так нічога ад Васіля не дабіўшыся, родзічы пачалі разыходзіцца. Застаўся толькі адзін з Васілёвых братоў. Хадоска накінула на плечы ватоўку і пайшла праводзіць гасцей.
Калі яна вярталася назад, на хвіліну прыпынілася ў сенцах, каб выцерці ногі аб ходнік, але, пачуўшы Васілёвы словы, аслупянела.
«Ты зразумей мяне як мужчына мужчыну,— гаварыў яе муж.— Я Хадоску шкадую. I характарам яна добрая, і гаспадыня неблагая, і маці клапатлівая. Але ж прэсная нейкая. А Марыля... Ты каб ноч з ёю пабыў, дык назаўсёды запомніў бы. Мы, вясковыя, маўчым пра такое, а я скажу: кожны раз з ёю агнем гару. А пройдзе гэта, адкружыць, і зноў чужою мне здаецца Марыля. Ну як насланнё якое. Іду ад яе і думаю: не пайду больш. А тыдзень нейкі міне, і зноў да яе цягне».— «Можа, напаіла чым дурня? Кажуць, яна не толькі напаіць можа. Вядзьмарка твая Марыля. I няма чаго смяяцца! Спытайся вунь у Пятра Цімохавага. Ён табе раскажа, як зімою сустрэў яе ноччу босую, у адной сарочцы, з распушчанымі патламі».— «Глупства ўсе гэта. Проста Марыля жанчына як жанчына».
Хадоска не стрывала. Вельмі шмат ужо сабралася ў яе збалелым сэрцы.
«А я табе хто?! — роспачна ўсклікнула яна, адчыніўшы дзверы.— Служанка?! Памыць ды прыбраць?! Дык зараз жа збірай манаткі і ідзі да яе! Я не буду больш цярпець такое!»
Яна пачала бегаць па хаце, збіраць Васілёва адзенне і звязваць усе ў посцілку.
«Супакойся, ненармальная! Зараз дзеці з вуліцы прыйдуць. Што падумаюць? — схапіў яе за рукі Васіль.— I запомні: нікуды я адсюль не пайду».
Убачыўшы, што Хадоска разышлася не на жарт, ен сілаю пасадзіў яе на канапу і пачаў гаварыць тыя самыя пяшчотныя словы, якіх так даўно ўжо не чула Хадоска. Баючыся, што вось-вось здасца, Хадоска рванулася з Васілевых абдымкаў, але тут у хату ўвайшоў сын, потым дачка, і яна, саўга-нуўшы посцілку з Васілбвымі рэчамі пад ложак, пачала збіраць ім вячэру.
«А можа, і сапраўды аддурэе? — думалася ей.— Не маладзён ужо. Ды, можа, тая хітрая і падпаіла чым? Нездарма ж людзі кажуць, што ведае яна штосьці патаемнае. Трэба выбраць час ды схадзіць у Журавічы да бабы, да той траўніцы. Хай бы зелля якога дала. Жывеш сабе, не верыш нічому. А яно, відаць, ёсць штосьці. Сам жа гаварыў, што насуперак волі свае ходзіць да яе».
Назаўтра Хадоска сабрала гасцінцы, узяла гро¬шы і пайшла ў Журавічы да бабы Панадзіхі, каб тая дала ей прываротнага зелля. Вярталася, несучы ў вузельчыку настойку з траў. I пачала патрошку падліваць яе ў Васілёвы міскі са стравай. Усе чакала, пакуль пачне дзейнічаць зелле, кожны раз спадзеючыся, што сёння ўжо Васіль пайшоў да Марылі апошні раз.
Не дапамагло зелле. Васіль, ужо амаль не тоячыся, хадзіў да Марылі, памагаў ей па гаспадарцы. Гаварыў, што гэта ён па-суседску.
— Ты б ёй хаця вокны калі пабіла,— раілі вяскоўцы,— або валасы павыдзірала, каб запомніла, як чужога мужыка прынаджваць.
А ў Хадосчынай душы нібы амярцвела ўсё. Што з таго, калі яна паб'е вокны ці павыдзірае Марылі валасы? Хіба ей, Хадосцы, ад гэтага лягчэй стане? Не, няхай будзе так, як ёсць. I яна моўчкі праходзіла міма Марылі. Маўчала і тая.
Так і пражылі яны з Васілём больш чым трыццаць гадоў. Марыля замуж не выйшла. I дзяцей у яе таксама не было. Ці не з-за таго, даўняга? А можа, саромелася?
Васіль захварэў нечакана. Некалькі дзён праляжаў на чарэні, гледзячы ў столь згаслымі вачыма. I есці нічога не еў, як ні ўпрошвала яго Хадоска. Тады яна прывяла лекарку. Тая паслухала Васіля і сказала, што яму трэба ў бальніцу. Васіль адказаў, што ў бальніцу не паедзе, бо ў яго нічога не баліць. Проста ён чамусьці стаміўся. Адпачне вось крыху і падымецца. Толькі ўсе ніяк не падымаўся. Не варухнуўся нават тады, калі ўбачыў, як, знямелая ад нечаканасці, Хадоска ўпусціла ў хату задыханую Марылю.
Марыля, узлезшы на запечак, доўга глядзела на Васіля, мацала ягоны лоб, рукі, штосьці шаптала. Васіль не сказаў ёй ні слова. Яна неахвотна пачала злазіць з запечка, потым схамянулася, пацалавала яго ў бляклыя вусны і пайшла, асцярожна прычыніўшы дзверы.
Ноччу Васіль памёр.
Вось ужо дзесяць гадоў жыве Хадоска ўдавою. Працуе як можа, чакае ў госці дзяцей з унукамі. Яны прыязджаюць часта. Тады ў Хадосчынай хаце да позняй ночы гарыць святло.
А ў Марылінай хаце заўсёды ціха. Зойдзе хіба хто з суседзяў на хвіліну пасядзець. Ніколі толькі не пераступіць парога Марылінай хаты адна суседка — Хадоска.
Гэтыя дзве жанчыны ніколі не гавораць адна адной нават «добры дзень», не перакідваюцца аніводным словам. Апроч адзінага дня на год — Радаўніцы.

Новые статьи на library.by:
САМИЗДАТ: ПРОЗА:
Комментируем публикацию: На Радаўніцу

© Кадетова Валентина () Источник: http://portalus.ru

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

САМИЗДАТ: ПРОЗА НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.