І прыйдзе лета

Белорусский САМИЗДАТ: книги, рассказы, фельетоны и пр.

NEW САМИЗДАТ: ПРОЗА


САМИЗДАТ: ПРОЗА: новые материалы (2024)

Меню для авторов

САМИЗДАТ: ПРОЗА: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему І прыйдзе лета. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Автор(ы):
Публикатор:

Опубликовано в библиотеке: 2012-02-04
Источник: http://portalus.ru

І прыйдзе лета…

Апавяданне

“Што было? Што будзе? Чым сэрца супакоіцца?” – паўтараю я ўслых і мо ў дзесяты раз раскладаю карты, знарок пазычаныя ў суседкі Любы для вельмі пільнай сваёй патрэбы, якой з нядаўняга часу стала для мяне варажба.
Але варожка я, відаць, няўдалая, бо кожная новая спроба ўведаць, чым усё ж “сэрца супакоіцца”, дае новы, вельмі і вельмі адметны ад папярэдняга вынік. Я злуюся, зграбаю са стала абыякавых да маіх сардэчных спраў каралёў – дам – валетаў і, кінуўшы іх у шуфлядку, раблю крок да кніжнай шафы. Не, чытаць сёння я не змагу. Нават вершы. Хіба што… Так, на вершы я зараз і паваражу. Як некалі, у студэнцкія гады. А што? Праўдзілася ж іншым разам! Я да гэтай пары памятаю радок з вершаў Міцкевіча, які выпаў Наташы Сіўко перад экзаменам па дзіцячай літаратуры: “І слёзы стаяць на маім шляху”. Мы тады яшчэ смяяцца пачалі: “Якія слёзы на экзамене ў Пятровіча, таго самага Пятровіча, які дазваляе колькі заўгодна разоў білет мяняць?! Ды ён ніколі ніводнага студэнта не заваліў!” І праўда – ніводнага. Наташа Сіўко была першая. І “слёзы стаялі на яе шляху”, пакуль не пераздала яна той злашчасны экзамен.
Што ж, успомню маладосць, балазе ніхто не ўбачыць мяне за такім легкадумным заняткам. Так, спачатку трэба выбраць кніжку вершаў. Потым у думках задаць пытанне, назваць нумар старонкі і радка. Пытанне мяне цяпер хвалюе адно-адзінае. Вельмі хвалюе. І хоць я амаль ўпэўненая, што ніякая варажба не дасць мне на яго адказу, усё ж дастаю з паліцы невялічкі зборнічак у блакітнай вокладцы. Праз хвіліну чытаю. Недарэчнасць нейкая: “Выйшла сонца – і сіні засаромеўся золак”. Трэба яшчэ раз паспрабаваць.
– Ты дома? – чуецца жаночы голас, і рыжавалосая галава прасоўваецца ў прачыненыя дзверы.
Цаны б не было маёй сяброўцы Таісе, калі б не яе бесцырымоннасць! Ну можна ж было пазваніць ці хаця б пастукаць, перш чым урывацца ў кватэру.
– Ведаеш, Алёна, каб я жыла ў якой-небудзь цывілізаванай краіне, то ў суд падала б на гэтых махляроў-рэкламшчыкаў! Ты толькі паслухай…
Я няшчыра ўсміхаюся, спрабуючы схаваць сваю незадаволенасць сяброўчыным візітам, але ж хіба ад Таісы, якая ведае мяне з маленства, схаваешся?
– Ага, ясна! Усё думу сваю думаеш? Ой, глядзі, дзевачка! Табе даўно ўжо не семнаццаць і нават не трыццаць! Пара пазбыцца ілюзій! Вядома, адзінота не мёд. Але ж табе патрэбен мужчына сур’ёзны, надзейны, каб, як кажуць, і ў горы, і ў радасці. І каб хоць крыху грошай меў. А то – паэт нейкі! Рэгіянальная знакамітасць! Я, напрыклад, ягонае прозвішча ўпершыню чую. Не прыдумай з ім звязвацца! Ні ў якім разе!
Таіса доўга і падрабязна тлумачыць мне, “размазні даверлівай”, чаму я не павінна “звязвацца”, але з гарачай яе прамовы пра “спаднічнікаў”, “п’янтосаў” і “жабракоў”, якімі, на думку Таісы, з’яўляюцца “усе гэтыя паэты”, у маю свядомасць прасочваюцца толькі асобныя словы, бо цяпер мне больш за ўсё хочацца, каб сяброўка як мага хутчэй сышла, пакінуўшы мяне сам-насам з кніжкай у блакітнай вокладцы.
Праходзіць цэлае стагоддзе, пакуль мая зычлівіца нарэшце знікае. Я бяру дзверы на ключ, кідаю позірк на запаветную кніжку і… стаўлю яе на паліцу. Хопіць. Што будзе, тое і будзе.
“Скажыце, а вы хоць колечкі думалі пра мяне?” – у вачах, залаціста-жоўтых, з россыпам драбнюткіх чорных крапінак вакол бяздоння зрэнак столькі ўтрапёнай надзеі (ці малення?), што грубаватае “прыблізна столькі, колькі пра сацыяльныя праблемы Зімбабве” замірае на маіх паўраскрытых вуснах.
Але ж дзівак ён, паэт Міхась Здановіч! З якой нагоды я павінна была пра яго думаць, калі нават не бачыла ніколі? Ну а лісты… Ён сказаў, што ўсе гэтыя пятнаццаць гадоў зберагае мае лісты. Навошта?
“Я шукаў вашы вершы. Ва ўсіх газетах і часопісах. І нідзе не знайшоў.”
Дзіва што! Я даўно перастала іх пісаць. З таго самага моманту, як зразумела (дакладней, мне дапамаглі зразумець), што паэтэса з мяне… ну, прыблізна такая, як і варожка. Думаеце, лёгка было ў тым сабе прызнацца? Але перажыла, перахварэла. Зато адной графаманкаю меней стала. На радасць рэдактарам. І адной бібліятэкаркаю болей. Толькі вось на радасць ці на гора чытачам? Іншым разам не магу схаваць пагардлівую ўсмешку, калі бачу, якую літаратуру яны выбіраюць. Суцяшаю сябе толькі тым, што, як бы там не было, але ж чытаюць пакуль. І на сустрэчы з пісьменнікамі прыходзяць. І з паэтам Міхаём Здановічам жадаючых сустрэцца набралася цэлая чытальная зала.
Пачуўшы ад нашай загадчыцы Ніны Васільеўны маё імя, ён устрапянуўся і нерашуча ступіў да мяне: “Вы? Няўжо гэта вы? А я… Вы мяне зусім не памятаеце?”
Я не адразу зразумела, што паэт Міхась Здановіч – гэта той самы наіўны хлапец з даўняга-даўняга мінулага – здаецца, нават з нейкага іншага майго жыцця, – які слаў мне рамантычна-узнёслыя лісты, а ў адным з іх прызнаўся ў каханні.
Першы ліст я атрымала ад яго, калі мне было дваццаць пяць, а яму – семнаццаць. Ён з такім захапленнем пісаў пра мае вершы, надрукаваныя ў раёнцы, што не адказаць яму было б проста няветліва. Я напісала яму некалькі слоў падзякі. А ён мне – яшчэ адзін ліст. У гэты раз з песняю на мае вершы і з пытаннем, ці спадабалася мне мелодыя.
Самае смешнае было тое, што нотная грамата была для мяне, прабачце за таўталогію, кітайскай граматай. А паказаць ліст каму-небудзь дасведчанаму
не хацелася: жыла я тады ў вёсцы, а што гэта азначае, думаю, тлумачыць не трэба. Але ж і адмоўчвацца было нельга.
У трэцім сваім лісце ён прызначыў мне спатканне. Толькі тут я спахапілася: юнак жа не ведае пра нашу з ім розніцу ва ўзросце і, галоўнае, пра тое, што я замужняя жанчына! Як жа я адразу не здагадалася паведаміць яму гэта! Я ж павінна была прадбачыць, ува што можа выліцца ягонае паўдзіцячае захапленне!
Але неўзабаве высветлілася, што ён неаднойчы бачыў мяне ў райцэнтры і я падалася яму такой жа прыгожай, як і мае вершы, таму ён закахаўся ў мяне “з першага позірку і назаўжды”. Толькі гэтага мне не хапала! Трэба было як найхутчэй спыніць сумніўнае для майго становішча ліставанне. Я далікатна папрасіла хлопца, каб ён больш не пісаў мне і, не дай Бог, не прыязджаў. Але гэта не дапамагло. Я перастала атрымліваць палымяныя прызнанні толькі тады, калі мы з мужам і сынам пераехалі ў вобласць. Але тое адбылося недзе праз паўгода, і ўсе паўгода я мусіла трымаць захады, каб ніводзін ліст майго нечаканага паклонніка не трапіў у рукі мужу: вельмі ж раўнівы быў мой Андрэй. Хаця чаму “быў”? Ён і цяпер жывы-здаровы. Адно толькі што муж ён ужо не мой. Відаць, я вінаватая. Гаварылі ж мне, што ў адпачынак трэба ўсёй сям’ёй ездзіць. А я толькі ўсміхалася: “А калі ж адпачываць адно ад аднаго?” Ці ж магла я ўявіць сабе, што мой “атэла” (раўнуе, значыць, любіць) здатны на такое?
“Дзякуй за сумесна пражытыя гады. Ты была добрай жонкаю, але я пакахаў іншую жанчыну. Прабач і бывай”. – і букет руж мне ў рукі. Ды якіх руж! Духмяных (цяперашнія ружы чамусьці не пахнуць), з бліскучымі кропелькамі вады на ярка-чырвоных аксамітных пялёстках! Ніколі ён мне такіх кветак не дарыў. Ад жорсткай нечаканасці я так разгубілася, што ўзяла букет. Потым, калі да памяці прыйшла ды ружы тыя ў сметніцу стала пхаць, рукі свае аб шыпы пакалола. Ад болю не спала потым да раніцы.
Нейкі час усё здавалася непаразуменнем, прыкрай, але папраўнай памылкай лёсу. Ну не магло ж на самой справе быць, каб усяго за два тыдні зусім чужая, і, відаць, легкадумная жанчына стала для МАЙГО Андрэя даражэйшай за родны дом, сям’ю і наша каханне! Аказалася, магло. Калі я цалкам усвядоміла гэта, мяне апанавала адчуванне ўласнай нікчэмнасці і адрынутасці.
А за акном плакала дробнымі шэрымі слязьмі непрыгожая позняя вясна, і здавалася, ніколі не будзе канца гэтай нуднай слоце і ніколі-ніколі больш не прыйдзе лета.
Але яно прыйшло, дарагое маё лецейка, улюбёная мая пара, мой цудадзейны сродак ад душэўнай немачы, маё выратаванне! Я апантана кінулася ў яго ласкавыя абдымкі. Цэлымі днямі блукала па лесе, слухала птушыны шчэбет, прыхіналася шчакою то да шурпатага, колеру чарнёнага срэбра бярозавага ствала, і ад крыўды, і ад ганебнай прагі помсты, што чорнай п’яўкаю прысмакаталася да майго сэрца. Вы можаце верыць або не
верыць, дрэвы чуюць і разумеюць нас, і гаючую іх сілу не параўнаць з сілаю самых дарагіх лекаў…
“Мне вельмі б хацелася з вамі бачыцца”. – “ Вы не зразумелі мяне. Я ніколі не пераставаў думаць пра вас. Мне сказалі, што вы з’ехалі ў Расію. А вы былі зусім побач. Вы не ўяўляеце, як я рады, што нарэшце знайшоў вас!”
Што я магла сказаць яму? Маўляў, я таксама рада. Але ж ніякай радасці не было. Толькі насцярожанасць і здзіўленне: няўжо такое яшчэ магчыма сёння? І яшчэ адно. Тады мне было дваццаць пяць, а цяпер… Які жах! Не хочацца верыць! Бабін век… Навошта яму я, нічым неадметная, затлумленая будзёнасцю, зблажэлая і знявераная?
“ А ён табе навошта? – гэта ўжо Таіса. – “Што ты пра яго ведаеш? Можа, у яго сорак жонак перабыло! – “Дзве. Ён гаварыў, што дзае” – “А ты збіраешся стаць трэцяй? Прабач, а пра ўзрост свой ты падумала? Пройдзе два-тры гады, ён знойдзе сабе якую-небудзь юную музу (ім жа нельга без музы!), назаве
цябе старой дурніцай і сыдзе, а ты будзеш доўга залізваць свае раны і наракаць на няўдзячны лёс. Апамятайся! Ну хоць абяцай мне падумаць над маімі словамі!”
* * *
З будна-шэрай воўны аблокаў каторы ўжо дзень тысячы тысяч нябачных рук цягнуць і цягнуць танюткую вільготную пражу. І гэта, называецца, вясна. Май. Ненавіджу такі май: ён напамінае мне той, не вельмі даўні, з развітальнымі ружамі ад Андрэя. І тады мне зноў пачынае балець, здавалася б, адбалелае.
Я гляджу на гадзіннік. Праз сорак хвілін на нашай станцыі спыніцца цягнік. Ладны русявы мужчына ступіць на пацямнелую ад дажджу платформу і, не ўбачыўшы мяне сярод сустракаючых, дастане з кішэні мабільнік. А я, як і некалі, пятнаццаць гадоў таму, скажу, што спатканне наша адмяняецца, таму што… Але чаму? Мужа ў мяне няма. Каханка – таксама. Сын успамінае пра мяне толькі тады, калі ў яго ўзнікаюць матэрыяльныя праблемы. Дык чаму я павінна пазбаўляць сябе надзеі на лепшае? Гэта ўсё яна, вясна, падобная да восені! Але ж я ведаю, што яна абавязкова скончыцца, і заззяе сінечаю неба, і прыйдзе лета, абавязкова прыйдзе! Толькі трэбв крышачку пачакаць.
Я хуценька апранаюся і выходжу на вуліцу.
__________

У автора есть сайт: valentina.kadetovaarestova@mail.ru.
Новые статьи на library.by:
САМИЗДАТ: ПРОЗА:
Комментируем публикацию: І прыйдзе лета

© Кадетова Валентина () Источник: http://portalus.ru

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

САМИЗДАТ: ПРОЗА НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.