КАЦМАН альбо ТАЯМНІЧАЕ ЗЛАЧЫНСТВА Ў ШКОЛЬНАЙ ПРЫБІРАЛЬНІ (камедыя ў дзвух дзеях, шасці карцінах)

Белорусский САМИЗДАТ: книги, рассказы, фельетоны и пр.

NEW САМИЗДАТ: ПРОЗА


САМИЗДАТ: ПРОЗА: новые материалы (2024)

Меню для авторов

САМИЗДАТ: ПРОЗА: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему КАЦМАН альбо ТАЯМНІЧАЕ ЗЛАЧЫНСТВА Ў ШКОЛЬНАЙ ПРЫБІРАЛЬНІ (камедыя ў дзвух дзеях, шасці карцінах). Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Автор(ы):
Публикатор:

Опубликовано в библиотеке: 2009-10-31
Источник: http://portalus.ru

АНДРЭЙ ГЕРАШЧАНКА


КАЦМАН

альбо

ТАЯМНІЧАЕ ЗЛАЧЫНСТВА
Ў ШКОЛЬНАЙ ПРЫБІРАЛЬНІ

(камедыя ў дзвух дзеях, шасці карцінах)

Дзеючыя асобы:

НАТАЛЛЯ СЯРГЕЕЎНА ЦІШЧАНКА, 30 гадоў, старшыня прафсаюзнага камітэта, настаўніца біялогіі і хіміі.

КАЦЯРЫНА МІХАЙЛАЎНА СІДАРАВА, 42 гады, дырэктар школы, настаўніца фізікі.

РОЗА ЯУХІМАУНА МУЛЬКІНА. 55 гадоў, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, настаўніца матэматыкі.

ГАННА ПЯТРОЎНА МАСЛАВА. 47 гадоў, загадчыца гаспадаркі.

ДЗЯМ'ЯНАЎНА, 57 гадоў, прыбіральшчыца.

БАРЫС АБРАМАВІЧ КАЦМАН, 25 гадоў, настаўнік геаграфіі.

СЯРГЕЙ СЦЯПАНАВІЧ ДАБРЫЦКІ, 60 гадоў, настаўнік гісторыі.

ТАНЕЧКА, 23 гады, сакратар-машыністка.

ВОЛЬГА ІВАНАЎНА ЯМПОЛЬСКАЯ, 32 гады, настаўніца беларускай мовы.

ТАІСА ФЁДАРАЎНА ГАЛІЦКАЯ, 52 гады, настаўніца рускай мовы і літаратуры, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце.

ІРА ПЯТЛШЫНА. "ЛЯЛЬКА". 17 гадоў, вучаніца.

ІГАР ВАШКЕВІЧ. "ЛЫСЫ", 18 гадоў, вучань

СЯРГЕН АРЛОЎСКІ, "ДЗЯЦЕЛ", 18 гадоў, вучань

ВУЧНІ

СЛЕСАР-САНТЭХНІК

Месца дзеяння - школа рабочай моладзі.
Час дзеяння - 2000 год, зіма.

ДЗЕЯ ПЕРШАЯ
КАРЦІНА ПЕРШАЯ
Гучыць музыка з кінафільма "Прыгоды Шэрлака Холмса і доктара Ватсана". Узнімаецца занавес.
Школьны хол. У глыбіні сцэны ў левым баку дзверы з шыльдай "00". У сярэдзіне - з шыльдай "ЗАУГАС'', у правым - дзверы з шыльдай "ДЫРЭКТАР". Па абодва бакі ад кожнай дзверы -- шырмы. Паміж дзвярэй - стэнд з раскладам заняткаў і стэнд з фотаздымкамі "ЛЕПШЫЯ ВУЧНІ". Ля стэнда з раскладам спіной да гледачоў стаіць Пятліцына. Таксама спіной да гледачоў ля другога стэнда стаіць Арлоўскі і старанна разглядае фотаздымкі. Пятліцына паварочваецца да Арлоўскага і некаторы час з цікаўнасцю назірае за ім.
ПЯТЛІЦЫНА: Што там згубіў, Дзяцел? Можа сябе шукаеш - як пераможца спаборніцтваў па літэрболу? А?
АРЛОЎСКІ: Ідзі нафік, дура! Мне трэба знайсці Галушкевіча, гэтага тлустага кабана!
Пятліцына з цікаўнасцю падыходзіць да Арлоўскага.
ПЯТЛІЦЫНА: Навошта?
АРЛОЎСКІ: У цябе не спытаў!
Пятліцына абдымае яго за плячо.
ПЯТЛІЦЫНА: Ну скажы! Ну калі ласка! Навошта?
АРЛОЎСКІ: Хачу яму свіннячы лыч на хары намаляваць! Ці не - лепей напішу маркерам, што ён "блакітньг". У цябе ёсць маркер?
ІІЯТЛІЦЫНА: Не. Толькі фламастар.
АРЛОЎСКІ: Давай! Вось, дарэчы, і гэты кабан!
ПЯТЛІЦЫНА: Чаму ты на яго так уззлаваўся?
АРЛОЎСКІ: Памятаеш, як на Новы год, Мульёнівум хрэнавы, пілі?
ПЯТЛІЦЫНА: Міленівум, а не мульёнівум!
АРЛОЎСКІ: Гэта я жартую, дура - волас доўгі, а розум кароткі!
ПЯТЛІЦЫНА: Так я табе і паверыла! Ну, пілі... Ну і што?
АРЛОЎСКІ: Гарэлкі не хапіла. Гэты кабан пайшоў у начнік. Але грошай у яго не было і я даў яму пяць даляраў. Ён на іх пляшку гарэлкі купіў, дурань. Не мог рэшту, нават, ўзяць.
ПЯТЛІЦЫНА: Нешта я пра гэта не памятаю.
АРЛОЎСКІ: Напілася, напэўна, як свіння.
ПЯТЛІЦЫНА: Я раней да дому пайшла, дурань!
АРЛОЎСКІ: Альбо панеслі.
ПЯТЛІЦЫНА: Дык усе ж пілі, чаму ён павінен табе пяць даляраў аддаваць?
АРЛОЎСКІ: Таму, што яго ніхто не прасіў у начнік хадзіць - гэта сам Галушкевіч жаданне выказаў. I даляры у мяне выпрасіў - казаў, што хоча ўсіх пачаставаць, а пасля аддасць, паскуда! Ужо месяц аддае!
Узгадаўшы пра фотаздымкі, Арлоўскі старанна малюе на фота Галушкевіча вялікі свіннячы лыч. Пасля задаволена паварочваецца да Пятліцынай і аддае фламастар.
АРЛОЎСКІ: Ну як - прыгожа?!
ІІЯТЛІЦЫНА: Цяпер скандал будзе - стэнд толькі што зрабілі. Лепш бы ты даляры забраў.
АРЛОЎСКі: Пляваць на скандал! А даляры забяру - нікуды тлусты не падзенецца, аддасць. А гэта яму, каб не запамятаваў.
Пятліцына хіхікае. 3-за куліс з левага боку ў верхнім адзенні з пляшкай таннага віна у руцэ з'яўляецца п'яны Вашкевіч. Яго матляе ў розныя бакі.
ВАШКЕВІЧ: Каго я бачу, блін - Лялька і Дзяцел! У вас каханне?
АРЛОЎСКІ: Ужо налізаўся, хрон! Ціха, не крычы - дырэктар на месцы.
ВАШКЕВІЧ: Клаў я на гэтага дырэктара!
АРЛОЎСКІ: Ціха, Лысы! Зусім крыша з'ехала?! Ідзі лепш сюды - хопіць ужо сённяшняга прэзэрватыва!
ВАШКЕВІЧ: Тады гэта будзе швейцарскае каханне, калі ўтраіх!
ПЯТЛІЦЫНА: Шведскае!
ВАШКЕВІЧ: Табе лепей ведаць, Лялька!
Падыйшоўшы да Арлоўскага і Пятліцынай, ён нечакана з рогатам хапае дзяўчыну за ягадзіцу.
ПЯТЛІЦЫНА: Прыдурак!
Пятліцына адскоквае і Вашкевіч валіцца на падлогу, але амаль адразу ж падымаецца.
ВАШКЕВІЧ: Во кабыла! Чаго кідаешся?!
ПЯТЛІЦЫНА: Адчапіся!
АРЛОЎСКІ: Ціха вы, кажу! Дырэктар пачуе! Калі яна цябе, Лысы, зараз пабачыць - міліцыю выклікае. Як піць даць - выклікае!
ВАШКЕВІЧ: А, дык ты, Лялька, толькі за даляры, напэўна?! Хочаш, даляр дам?! На? А два? Хочаш - дзесяць?
ПЯТЛІЦЫНА: Ты іх зарабі спачатку! Лепш скажы, што вы ў класе з прэзэрватывам зрабілі? Чаму дырэктар хоча выклікаць міліцыю?
ВАШКЕВІЧ: Расказаць?
ПЯТЛІЦЫНА: Раскажы.
ВАШКЕВІЧ: А во табе!
Вашкевіч круціць дулю, паказеае яе Пятліцынай і стомлена садзіцца пад стэндам з фотаздымкамі лепшых вучняў школы прама на падлогу, п 'е віно з горла, ставіць пляшку каля сябе і пачынае ікаць.
ПЯТЛІЦЫНА: Ну - пачаў, як ішак!
ВАШКЕВІЧ: І-ік! Цыц! І-ік! Кабыла! І-ік!
ПЯТЛІЦЫНА: Дык што ў вас здарылася?
АРЛОУСКІ: Лысы на геаграфіі ў Кацмана налііў прэзэрватыў і разьбіў яго аб дошку!
ПЯТЛІЦЫНА: Ну і што?
АРЛОУСКІ: А тое - ён у прэзэрватыў не ваду, а чарнілы наліў. Яны па ўсёй дошке разліліся - пляма на ўсю сцяну. А тут як раз зайшла дырэктрыса. Развішчэлася - ледзь сапраўды міліцыю не выклікала. Але пасля вырашыла інакш - проста выгнала Лысага і загадала, каб ён за свой кошт купіў карычневай эмалі і пафарбаваў дошку.
ВАШКЕВІЧ: І-ік! А во ёй!
Зноў круціць дулю, але пры гэтым чапляе ўжо пустую бутэльку і яна коціцца па падлозе
ІІЯТЛІЦЫНА: А нашы хлопцы на гісторыі палілі чырвонай тушшу пракладку і кінулі пад стол гісторыку. А ён паверыў і адпіхнуў яе ў бок, а сам увесь пачырванеў - смех, ды і толькі!
АРЛОЎСКІ: Я чуў пра гэта. Уставай, Лысы - лепей ідзі дадому.
ПЯТЛІЦЫНА: Нехта ідзе!
Арлоўскі закрывае сабоіі Вашкевіча, які працягеае сядўзець на падлозе. 3-за куліс з правага боку з'яўляецца Кацман. Ён робіць выгляд, што не заўважыў вучняў і спрабуе прайсці міма, але нечакана чапляецца за пляшку, якая лыжыць на падлозе.
КАЦМАН: Што гэта такое?
Вашкевіч за спіной Арлоўскага ўзнімаецца на ногі і нахабна жартуе.
ВАШКЕВІЧ: Падручнік па геаграфіі.
КАЦМАН: А-а, гэта Вы, Вашкевіч?!
ВАШКЕВІЧ: Ага - гэта, і-ік, мы!
КАЦМАН: Што гэта з табой?
ВАШКЕВІЧ: Жыццю радуюся - геаграфіі начытаўся! І-ік! Гы-гы-гы!
КАЦМАН: Я б на Вашым месцы не надта б радаваўся пасля таго, што сёння адбылося! Тым больш на Вашым месцы не з'яўляўся б у гэты ж дзень п'яным у школу.
ВАШКЕВІЧ: За свае п'ю! I ў цябе не спытаю, зразумеў?!
Кацман разгублена глядзіць на Вашкевіча. Потым звяртаецца да Пятліцынай і Арлоўсксга.
КАЦМАН: Выведзіце яго, калі-ласка, са школы, бо дабром гэта не скончыцца!
АРЛОЎСКІ: Давай, Лысы, на выхад! I сапраўды - хопіць!
ВАШКЕВІЧ: Пайшоў нафік, Дзяцел!
КАЦМАН: Ігар, я прашу, каб Вы выйшлі з памяшкання школы!
ВАШКЕВІЧ: А мы не выйдзем! Мы будзем адпачываць! Зразумеў?!
Вашкевіч садзіцца на падлогу і зноў пачынае круціць дулі. На гэты раз ужо Кацману. 3-за куліс справа з'яўляецца Цішчанка, маладая, прыгожая жанчына.
ЦІШЧАНКА: Што гэта тут робіцца?
Кацман разгублена паціское плячыма і моўчкі паказвае на Вашкевіча, які ікае, сядзіць на падлозе і круціць дулі. Вашкевіч паварочваецца ў бок Цішчанка і так і застывае з працягнутай дуляй, толькі час ад часу ікае.
ЦІШЧАНКА: Што, Вашкевіч - да белага каня дапіўся?! Перастань крыўляцца!
Вашкевіч хавае руку з дуляй за спіну, ікае і ўзнімаецца на ногі.
ЦІШЧАНКА: Вашкевіч, зрабі так, каб я цябе не бачыла!
ВАШКЕВІЧ: Ужо зрабіў! І-ік! І-ік!
Вашкевіч не ўтрымліваецца на нагах і падае на падлогу, але адразу ўзнімаецца. Дзвер з надпісам "ЗАУГАС" адчыняецца і адтуль на шум з'яўляецца Маслава.
МАСЛАВА: Прэч са школы, альбо зараз міліцыю выклікаю!
ВАШКЕВІЧ: I гэтая малпа туды ж!
МАСЛАВА: Я табе пакажу малпу!
ЦІШЧАНКА: Ігар!
ВАШКЕВІЧ: І-ік! Добра, Наталля Сяргееўна - я пайшоў! І-ік! Бывай, Лялька - сёння кахання не будзе!
ПЯТЛІЦЫНА: Дурань!
Вашкевіч віхляецца і знікае за левымі кулісамі.
МАСЛАВА: Ну я табе пакажу малпу, п'янтос! А Вы, Барыс Абрамавіч, не, каб жанчыну абараніць - стаіцё, як слуп!
Кацман з вінаватым выглядам разводзіць рукамі. Маслава незадаволена нешта бурчыць і знікае ў сваім кабінеце, перад гэтым моцна стукнуўшы дзвярыма. Кацман ідзе да прыбіральні, адчыняе яе ключом і збіраецца зайсці, апе з-за левых куліс зноў з 'яўляецца Вашкевіч.
ВАШКЕВІЧ: Вы, Барыс Абрамавіч, быццам сейф адчыняеце, і-ік!
ЦІШЧАНКА: Ты яшчэ тут?!
ВАШКЕВІЧ: Ды пайшоў я, і-ік! І
Зрабіўшы незразумелы жэст, Вашкевіч зноў знікае за левымі кулісамі. Кацман уваходзіць у прыбіральню і зачыняе за сабой дзееры. Астроўскі збіраецца ісці ўслед за Вашкевічам, але яго прыпыняе Цішчанка.
ЦШІЧАНКА: Сяргей, чаму ты ўчора не прыйшоў на заняткі?
АРЛОЎСКІ: Хварэў.
ЦІШЧАНКА: А пазаўчора?
АРЛОЎСКІ: Таксама хварэў. Нават тэмпература была.
ЦІШЧАНКА: А на тым тыдні?
АРЛОЎСКІ: Дык жа мы ўсёй сям'ёй у вёску ездзілі. Вам жа мама пра гэта па тэлефоне казала. Казала ж?
ЦІШЧАНКА: Казала, Арлоўскі! Казала!
АРЛОЎСКІ: Ну? Бачыце - я не хлушу!
ЦІШЧАНКА: Бачу, Арлоўскі, бачу. На тым тыдні табе абавязковы трэба прыйсці ў школу - у цябе ж кантрольная па хіміі не зроблена!
АРЛОЎСКІ: Ну прыду... Але ж... Мы зноў у вёску едзем.
ЦІШЧАНКА: Табе, Сяргей. нават і вучыцца некалі усё ў раз'ездах і раз'ездах!
АРЛОЎСКІ: Ну што я магу зрабіць, калі гэта і сапраўды так. Наталля Сяргееўна?!
ЦІШЧАНКА: Сёння ў нас чацвер?
АРЛОЎСКІ: Чацвер.
ЦІШЧАНКА: Тады давай з табой дамовімся - ты прыйдзеш заўтра да адзінаццаці і мы напішам з табой кантрольную. Дамовіліся?
АРЛОУСКІ: Дамовіліся.
ЦІШЧАНКА: Ну, дзякуй Богу!
Арлоўскі адыходзіць на некалькі крокаў, але нечакана паварочвае назад.
АРЛОЎСКІ: Прабачце, Наталля Сяргееўна, але я не змагу заўтра.
ЦІШЧАНКА: Чаму яшчэ, Сяргей?
АРЛОЎСКІ: Я павінен з сябрамі за таварам ехаць. Я абяцаў.
ЦІШЧАНКА: А адмяніць нельга? Патэлефанаваць, напрыклад?
АРЛОЎСКІ: Ніяк нельга, Наталля Сяргееўна - мяне ў справу ўзялі, а я па вашаму павінны свінню людзям падкласці, так?!
ЦІШЧАНКА: Вядома ж - не! Але ў такім выпадку справа дрэнная.
АРЛОЎСКІ: А можа так паставіце - Вы ж бачыце, што ў мяне няма часу. а то я б напісаў
ЦІШЧАНКА: Дзе тваё сумленне. Сяргей - я ўжо і так табе за папярэднюю чвэрць два разы ні за што "тройкі" ставіла. Хопіць - і ў мяне ёсць нейкія межы!
АРЛОЎСКІ: Трэба пісаць?
ЦІШЧАНКА: Трэба, Арлоўскі, трэба!
Арлоўскі набывае еельмі сумны выгляд і, некаторы час нешта разважаючы пра сябе, моўчкі стаіць.
АРЛОЎСКІ: Я, магчыма, на тым тыдні спецыяльна з вёскі прыеду - хай бы яна правалілася скрозь зямлю, тая Ваша кантрольная!
ЦІШЧАНКА: Ну, вось і добра, Сяргей.
Арлоўскі адыходзіць на некалькі крокаў і бурчыць.
АРЛОЎСКІ: Можа, наогул, мне кожны дзень у школу прыходзіць?!
ЦІШЧАНКА: Кожны не трэба, але і рабіць жа нешта трэба.
АРЛОЎСКІ: I чаго Вы да мяне прычапіліся?! Лепш Пятліцыну выховывайце - Вы ж яе класны кіраўнік, а не мой! Да пабачэння, Наталля Сяргееўна.
ЦІШЧАНКА: Да пабачэння, Сяргей.
Арлоўскі знікае за левымі кулісамі. Дзверы ў прыбіральню адчыняюцца і адтуль з'яўляецца Кацман. Чуецца прыглушаны гук змыву ўнітаза.
КАЦМАН: Да пабачэння, Наталля Сяргееўна.
ЦІШЧАНКА: Да пабачэння, Барыс Абрамавіч.
Кацман знікае за левымі кулісамі. Пятліцына таксама збіраецца пайсці, але яе прыпыняе Цішчанка.
ЦІШЧАНКА: Пятліцына, у мяне да цябе таксама пытанне.
ПЯТЛІЦЫНА: Якое, Наталля Сяргееўна?
ЦІШЧАНКА: Дастаткова асабістае... Мы тут, здаецца, адны...
Цішчанка ўважліва азіраецца навокал.
ПЯТЛІЦЫНА: А ў чым справа, Наталля Сяргееўна?
ЦІШЧАНКА: Справа ў тым, Іра, што да мяне сёння патэлефанавалі з жаночай кансультацыі, якая на Урыцкага.
ПЯТЛІЦЫНА: Чаму?
ЦІШЧАНКА: Не рабі выгляд, што не разумееш! Наконт тваёй цяжарнасці. Чаму, Іра, я павінна за цябе выслухоўваць патэлефоне розныя абразы? А? Я, вядома, твой класны кіраўнік, але ж я не павінна з-за цябе выслухоўваць розных...
ПЯТЛІЦЫНА: Гэта тлустая жаба да мяне адразу дрэнна аднеслася. Нават палохала стаццёй за прастытуцыю. А навошта мне гэта слухаць?! Хай яна і доктарка, але ж гэта не дае ёй права мяне абражаць!
ЦІШЧАНКА: Іра, ты ўжо на трэцім месяцы цяжарнасці! Калі ты не будзеш сноечасова прыходзіць у кансультацыю, будуць розныя непрыемныя паследствы. Ты ўжо дарослая і сама ўсё добра разумееш. А мне прама так і сказалі - што вы сабе думаеце, ваша вучаніца на трэцім месяцы цяжірнасці, а вам на ўсё пляваць! Ты мяне ставіш у непрыемнае становішча. Як хочаш, але заўтра ў дзве гадзіны мы разам з табой пойдзем у жаночую кансультацыю. І толькі паспрабуй не прыйсці - я сама зраблю табе непрыемнасці, не чакаючы кансультацыі! Чуеш, Іра?!
ПЯТЛІЦЫНА: Чую.
ЦІШЧАНКА: Маці яшчэ не ведае?
ПЯТЛІЦЫНА: Не.
ЦІШЧАНКА: Чаму?
ПЯТЛІЦЫНА: Яна мяне з хаты выгане!
ЦІШЧАНКА: Няўжо ж выгане?
ПЯТЛІЦЫНА: Сапраўды выгане. Наталля Сяргееўна! У чым, у чым, а ў гэтым я магу вас заўпэўніць!
ЦІШЧАНКА: Сустрэнемся заўтра ў трынаццаць пяцьдзесят ля ўваходу ў кансультацыю. Глядзі - не спазніся!
ПЯТЛІЦЫНА: Добра, Наталля Сяргееўна.
Пятліцына знікае за кулісамі злева, а Цішчанка пачынае разглядаць стэнд з фотаздымкамі лепшых вучняў. Раптам заўважае, што на твары Галушкевіча намаляваны свінны лыч.
ЦІШЧАНКА: Вось мярзотнікі - толькі стэнд зрабілі і ўжо размалявалі!
3-за правых куліс э анучай, вядром і швабрай з'яўляецца прыбіральшчыца Дзям'янаўна. Яна мые падлогу, нешта незадаволена бармоча сабе пад нос і паступова набліжаецца да Цішчанка.
ДЗЯМ'ЯНАЎНА: І што гэта за дзеці такія, скажыце мне, калі ласка?! Гэта ж не дзеці, а свінні! Усё навокал пазаплёўвалі, розныя акуркі валяюцца, а то, нават, во - цэлая пляшка!
Дзям'янаўна трапляе швабрай на пустую пляшку з-пад віна і тая з груканнем коціцца па падлозе.
ДЗЯМ'ЯНАЎНА: Сапраўды - пляшка! І хто гэта, цікава, яе выпіў?!
ЦІШЧАНКА: Чаго гэта Вы на мяне так уважліва глядзіце? Мо, лічыце, што мы разам з Кацманам гэтую пляшку выпілі?!
ДЗЯМ'ЯНАЎНА: Нехта ж выпіу?
ЦІШЧАНКА: Напэўна ж, віно не само з яе знікла. Гэта Ваш... Ваш...
ДЗЯМ'ЯНАЎНА: Мой?
ЦІШЧАНКА: Ды не ваш, а Вашкевіч выпіў. Мы яго толькі што са школы справадзілі.
ДЗЯМ'ЯНАЎНА: Са школы справадзілі? Гэтага дзікуна і вар'ята трэба было ў турму справадзіць! Што за вучні?! Раней такіх не было. А ўсе - ад уседазволенасці! Настаўнікі таксама зараз - дрэнь! Раней бы такога не адбылося.
ЦІШЧАНКА: Прабачце, але ж я не думаю, што ўсіх настаўнікаў трэба да адной рысы прыраўніваць!
ДЗЯМ'ЯНАЎНА: А тут да чаго не прыраўнівай, а вынік адзін - не школа, а вар'яцкі дом!
Дзям'янаўна мые падлогу далей, даходзіць да прыбіральні, пакідае вядро у калідоры і знікае за дзвярыма з швабрай і анучай, але амаль тут жа незадаволена выскоквае назад.
ДЗЯМ'ЯНАЎНА: А каб у вас усё паадсыхала! І рукі, і ногі, і тое месца, якім вы гэта зрабілі! Вы што - лічыце, што калі прыбіральшчыца, то не чалавек?! Вы лічыце, што будзеце мярзотнічаць, а я - прыбіраць за вамі?! А вось гэта бачылі?!
Дзям'янаўна круціць дулю ў бок Цішчанка.
ЦІШЧАНКА: Што вы сабе дазваляеце?!
ДЗЯМ'ЯНАЎНА: Я сабе дазваляю?! А вы што сабе дазваляеце?! Вы ж старшыня прафкама! Вось я да вас і звяртаюся - колькі яшчэ будзе гэта доўжыцца?! Колькі, а?!
ЦІШЧАНКА: Я не разумею. што здарылася і чаму вы так крычыце?!
ДЗЯМ'ЯНАЎНА: А вось падыйдзіце да дзвярэй і самі паглядзіце!
Цішчанка падыходзіць да прыбіральні. Дзям'янаўна адчыняе дэверы і яны ўважліва ўглядаюцца ўнутр.
ДЗЯМ'ЯНАЎНА: Бачыце жоўтую лужыну?!
ЦІШЧАНКА: Магчыма, труба працякае?
ДЗЯМ'ЯНАЎНА: Труба? А можа яшчэ нешта ў кагосці працякае?! Настаўнікі! Чаму такія настаўнікі могуць навучыць, калі нават сарцір нармальна наведаць не ў стане?! Калі не бачыце ўнітаза, трэба насіць акуляры! І гэта ўжо не першы раз! Я колькі ўжо пра гэта гаварыла, а?!
ЦІШЧАНКА: Мне? Ні разу!
ДЗЯМ'ЯНАЎНА: Вам, магчыма, і ні разу, а вось дырэктару і заўгасу - неаднойчы. А дзе меры?! Як паскудзілі, так і паскудзіце! Самі прыбірайце! А з мяне досыць!
3 дзвярэй з надпісам "ЗАЎГАС" выходзе Маслава. Пачуўшы лаянку, яча падыходзе да Цішчанка і Дзям'янаўны.
МАСЛАВА: Што здарылася, Дзям'янаўна?
ДЗЯМ'ЯНАЎНА: Нічога не здарылася - нехта з настаўнікаў зноў унітаз не знайшоў! Я толькі дзве гадзіны таму прыбірала і зноў лужына! Пакуль гэта не спынецца, я прыбіральню мьць не буду!
МАСЛАВА: Табе, Дзям'янаўна, за гэта грошы плацюць.
ДЗЯМ'ЯНАЎНА: За гэта? Не за гэта! Мне плацюць за тое, каб я прыбірала, а не за тое, каб гэтым вашым паскудствам займалася!
ЦІШЧАНКА: Добра. Гэта асаблівая размова - заўтра мы паспрабуем ва ўсім разабрацца, а сёння... Паберажом нервы адзін аднаго. Да пабачэння.
МАСЛАВА: Прыбяры, Дзям'янаўна - мы заўтра разбярэмся! Да пабачэння.
Цішчанка і Маслава знікаюць за левымі кулісамі. Дзям'янаўна мые падлогу ў прыбіральні і громка лаецца.
ДЗЯМ'ЯНАЎНА: Каб у вас усё паадсыхала! Настаўнікі, называецца! Страляць такіх настаўнікаў трэба.



КАРЦІНА ДРУГАЯ
Кабінет хміі. 3 аднаго боку - школьная дошка. 3 другога - Перыядычная табліца Мендзялеева. У глыбіні сцэны, злева - дзверы, справа - два аконныя праёмы. Паміж імі - шырмы. У класе стаіць настаўніцкі стол, а перад ім - сталы для вучняў. Ідзе ўрок геаграфіі. За сталом сядзіць Кацман. Перад ім - Вашкевіч, Арлоўскі і некалькі вучняў і вучаніц. Арлоўскі калупае нажом стол, Вашкевіч п'е піва з пляшкі. Астатнія альбо размаўляюць паміж сабой, адвярнуўшыся ад настаўніка, альбо проста спяць на партах. Кацман спрабуе нешта тлумачыць, але яго ніхто не слухае.
КАЦМАН: Трэба зазначыць, што Беларусь знаходзіцца практычна ў цэнтры Еўропы, так што мы, нейкім чынам, маем магчымасць нават ганарыцца такім становішчам.
ВАШКЕВІЧ: Галава баліць!
АРЛОЎСКІ: Піць менш трэба. У цябе ўжо тыднёвы запой.
ВАШКЕВІЧ: Я перастану.
АРЛОЎСКІ: Няўжо ж гэта праўда? Ты ж ужо алканаўт!
ВАШКЕВІЧ: На сябе паглядзі, Дзяцел! Сам палову тыдня п'яны быў! А я сапраўды перастану - мне ўжо дрэнна ад гарэлкі.
КАЦМАН: Вядома, калі падыйсці да гэтага больш рацыянальна, то ёсць магчымасць арганізаваць з гэтай нагоды турызм. Уяўляеце - кожны жыхар Еўропы імкнецца пабачыць на свае вочы сапраўдны цэнтр кантынента?!
ВАШКЕВІЧ: Ды яшчэ Кацман вішчыць - аж вушы вянуць!
КАЦМАН: Я не перашкаджаю вам, Вашкевіч?
ВАШКЕВІЧ: Усё нармальна, але тлумачыць можна было б і цішэй.
КАЦМАН: Піва таксама на ўроку можна было б і не піць.
ВАШКЕВІЧ: Мне дрэнна пасля ўчарашняга.
КАЦМАН: Усё роўна - так не трэба рабіць!
ВАШКЕВІЧ: Добра - зараз перастану. Дап'ю і перастану! Га-га-га! Піва ўсё роўна больш няма.
Дапіўшы піва, Вашкевіч ставіць пустую бутэльку пад парту. Арлоўскі працягвае рэзаць нажом свой стол, але раптам кідае нож на падлогу і цягне палец у рот.
АРЛОЎСКІ: Во блін - палец парэзаў!
КАЦМАН: Гэта ўсё таму, што ты, Сяргей, замест таго, каб слухаць тлумачэнне, рэзаў стол! Дарэчы, дырэктар папярэджваў, што той, хто псуе мэблю, будзе яе аплочваць.
АРЛОЎСКІ: А я беспрацоўны, так што ў мяне нічого няма! Але ж кроў, блін, ідзе!
КАЦМАН: Ідзі да сакратаркі - там ёсць аптэчка. Пасля вяртайся.
АРЛОЎСКІ: Яшчэ чаго - хіба не бачыце, што мне дрэнна?!
Арлоўскі падымае з падлогі нож, кладзе яго ў кішэню і, трымаючы палец у роце, знікае за дзвярыма.
ВАШКЕВІЧ: А мог бы і яшчэ што адрэзаць. Была б кастрацыя на вытворчасці! Гы-гы-гы!
Усе смяюцца. Кацман спрабуе нешта тлумачыць, але яго ніхто не слухае. Уззлаваўшыся, Кацман пачынае апытанне, выклікаўшы дзяўчыну з апошняга стала.
КАЦМАН: Таццяна, што я казаў пра цэнтр Еўропы?
Дзяўчыну, якая спала, абуджае суседка. Яна доўга не можа зразумець, што настаўгіку ад яе трэба.
КАЦМАН: Нагадаю пытанне - што я казаў пра цэнтр Еўропы?
ДЗЯЎЧЫНА: Не ведаю я, што вы там казалі - ледзь мармыталі нешта сабе пад нос. Я, нават, і не чула нічога.
КАЦМАН: Трэба было слухаць, а не спаць на ўроку.
ДЗЯЎЧЫНА: Мне было дрэнна - якраз сёння пачаліся крытычныя дні.
ВАШКЕВІЧ: Ну?! Тады я сёння з табой спаць не буду!
Усе смяюцуа. Кацман злуецца ўсё больш і больш.
КАЦМАН: Я бачу, што Вашкевіч хоча адказваць. Калі ласка, Ігар! Альбо і ў цябе крытычныя дні?
ВАШКЕВІЧ: Крытычныя! Мы ўчора з Дзятлам перапілі - нават рукі дрыжаць. Вунь, чалавек траўму атрымаў.
Усе смяюцца.
КАЦМАН: Зараз я прыпыню гэты балаган! Вашкевіч, устань і выйдзі з класа - ты выдалены!
ВАШКЕВІЧ: Дазвольце бегчы?!
Усе смяюцца. Кацман хапаецца за гапаву, потым хапае са стала класны журнал і з сілай кідае яго на падлогу.
КАЦМАН: Гэта калі-небудзь скончыцца?! Вашкевіч, выйдзі з класа - ты выдалены! Кал ты зараз гэтага не зробіш, я напішу на цябе заяву ў міліцыю, што ты увесь час перашкаджаеш весці ўрокі!
Клас перастае с.мяяцца - вучні са здзіўленнем і цікаўнасцю назіраюць за развіццём падзей.
ВАШКЕВІЧ: Чаго вы так нервуецеся - я ж пажартаваў?! А піва не з нахабства піў - дрэнна мне. Я ўчора перапіў - ды я ўжо казаў пра гэта. А вы - у міліцыю! Ды ніхто там вашу заяву і чытаць не будзе - больш спраў у іх, быццам, ніякіх няма! У нас, нават, калі кватэру абрабуюць - не заўсёды шукаюць, а вы пра ўрокі! Толькі на смех падымуць.

КАЦМАН: Вашкевіч, зараз жа...
ВАШКЕВІЧ: Усё зразумеў, Барыс Абрамавіч! Я буду ціха сядзець. Ды я ж усё чуў. што вы тлумачылі! Але які ж дурань паедзе сюды да нас гэты цэнтр Еўропы глядзець?! Нават мне ён і дарам не трэба! А жыхарам замежных краін -тым больш! Летуценні гэта вашы...
КАЦМАН: Вашкевіч!
ВАШКЕВІЧ: Вам і так дрэнна, і гэтак не тое! Лепш, наогул, буду маўчаць.
Вашкевіч дэманстратыўна замаўкае, а праз некаторы час, наогул, кладзецца на стол і робіць выгляд, што спіць. Звініць званок. Усе вучні ўстаюць і ідуць да дзвярэй.
КАЦМАН: Я вас не адпускаў яшчэ. Да наступнага раза падрыхтаваць контурныя карты Еўропы - будзем чарціць цэнтр.
Вучні не звяртаюць на яго словы аніякай увагі і хутка Кацман застаецца ў класе адзін.
КАЦМАН: 3 гэтым "дзесятым" трэба нешта вырашаць. Вашкевіч зусім ад рук адбіўся - даўно па ім турма сумуе. А Арлоўскі, мярзотнік, стол парэзаў. Добра, што і палец разам, магчыма пра што і падумае. Але ж - наўрад ці! У яго няма чым думаць. Як з імі далей працаваць - хоць ты месца працы мяняй?!
У клас з-за дзвярэй уваходзіць Цішчанка.
ЦІШЧАНКА: Добры дзень, Барыс Абрамавіч!
КАЦМАН: Добры дзень. Але ж мы бачыліся раніцай.
ЦІШЧАНКА: 3 добрым чалавекам не грэх і некалькі разоў павітацца. Ну як "дзесяты А"?
КАЦМАН: Як заўсёды. 3 Вашкевічам, наогул, трэба нешта рабіць. Піў піва на ўроку.
ІДІШЧАНКА: Піва? Ён, нават і віно можа піць.
КАЦМАН: У Вас на ўроку?!
ЦІШЧАНКА: На ўроку я б яму не дазволіла. Памятаеце - тады, увечары?
КАЦМАН: Памятаю. А Арлоўскі стол нажом рэзаў і палец сабе сапсаваў. Я яго дадому адпусціў.
ЦІШЧАНКА: Вам жа і клопату менш.
У клас уваходзіць дырэктар.
СІДАРАВА: А вы што тут робіце, Барыс Абрамавіч?
КАЦМАН: Як што?! У мяне толькі што ўрок скончыўся.
СІДАРАВА: А-а. У "дзесятым А"?
КАЦМАН: Так.
СІДАРАВА: Вашкевіч і Арлоўскі былі на занятках?
КАЦМАН: Былі.
СІДАРАВА: Бачыце, Наталля Сяргееўна - да Кацмана яны на заняткі ходзяць, а да вас не вельмі імкнуцца. Трэба больш працаваць над наведаннемзаняткаў вучнямі.
ЦІШЧАНКА: Яны да мяне не ходзяць, таму што я іх апытваю на ўроках.
СІДАРАВА: Во навіна! А Барыс Абрамавіч што - не апытвае?! Барыс Абрамавіч, вы Вашкевіча і Арлоўскага апытваеце?
КАЦМАН: Так. Вядома ж, апытваю... Як жа на ўроку без гэтага?!
СІДАРАВА: Ну вось - бачыце, Наталля Сяргееўна?!
ЦІШЧАНКА: Я, Кацярына Міхайлаўна, не так сказала. Я, напэўна, больш строга іх апытваю, сшыткі патрабую.
СІДАРАВА: Магчыма і не трэба так жорстка.
ЦІШЧАНКА: Куды ж мякчэй, Кацярына Міхайлаўна?! Арлоўскі толькі пасля Новага года сшыткі па хіміі завёў, а так усё на паперках пісаў, а Вашкевіч, хоць і завеў адразу, але яшчэ амаль нічога там не напісаў. I на ўроках сядзяць - слова не выцягнеш! Нічога не ведаюць, размаўляюць пра сваё і ўсе. А калі я
пачынаю апытваць - яны на мае ўрокі стараюцца не хадзіць.
КАЦМАН: У мяне, наогул, у паловы класа сшыткаў няма, а Арлоўскі і Вашкевіч яшчэ ні разу не адказвалі па-сапраўднаму. Так што шчаслівая вы яшчэ, Наталля Сяргееўна!
СІДАРАВА: Тут няма чым ганарыцца, Барыс Абрамавіч. Калі парадку няма, гэта таксама кепска. Толькі я вас пахваліла, а вы мне такое паведамляеце! Вы ж мужчына, Барыс Абрамавіч!
КАЦМАН: Але ў нас няма ніякіх рычагоў і шляхоў да ўздзеяння! Вось Вашкевіч, напрыклад - дзве бойкі за месяц, выцвярэзнік, у школу альбо наогул не ходзе, альбо п'яны. А Арлоўскі? Я яго сёння адпусціў, таму што ён палец парэзаў. А палец парэзаў таму, што стол нажом псаваў. I астатнія! У нас быццам і не школа, а сховішча для малпаў! Заасад!
СІДАРАВА: Мы не можам проста так выключыць Вашкевіча - яго ахоўвае "Закон аб правах дзіцяці".
КАЦМАН: Дык вы ягоную пысу прыгадайце! Гэта ён - дзіцяці?! Гэта мастадонт, а не дзіцяці! Ягоныя правы ахоўваюць?! А мае хто ахоўвае?! Чаму я павінен цацкацца з гэтым малалетнім алкаголікам і злачынцай? Чаму ён мяне можа абражаць, а я яго не?!
СІДАРАВА: Таму што вы настаўнік, а ён - дзіця, вучань, як гэта не дзіўна гучыць. А пра стол трэба дакладную на маё імя напісаць. Яму пасвестку з пракуратуры дашлюць.
КАЦМАН: Чаго яе слаць - пракуратура ў нас праз сцяну. Арлоўскі з гэтай паперкай у прыбіральню сходзіць. Калі мы не будзем прымаць нейкіх мер, працаваць будзе немагчыма.
СІДАРАВА: Вы, Барыс Абрамавіч, як заўсёды, перабольшваеце. Трэба шукаць кантакт з вучнямі. Кантынгент у нас складаны і трэба з ім працаваць. Гэтых дзяцей і так са звычайных школ павыганялі.
Праз дзверы ў клас адна за другой уваходзяць Мулькіна, Галіцкая, Маслава і Танечка. За Танечкай з'яўляецца Дабрыцкі. Ён здзіўлены тым, што бачыцьу класе хіміі ўсю адміністрацыю школы.
ДАБРЫЦКІ: А што - што-небудзь здарылася? Магчыма, якое сабранне?
СІДАРАВА: Праходзьце, калі ласка. У нас, Сяргей Сцяпанавіч, сумеснае паседжанне алміністрацыі і прафсаюза. Па рабочым пытанням. А вы што хацелі?
ДАБРЫЦКІ: Я проста так - зайшоў. Мне можна ісці?
СІДАРАВА: Вядома ж, ідзіце, Сяргей Сцяпанавіч.
Дабрыцкі выходзе з класа, а ўсе астатнія садзяцца за сталы. Сідарава падыходзе да Кацмана становіцца за яго спіной. Кацман гэтага не заўважае. Тады Сідарава кашляе.
КАЦМАН: А - Кацярына Міхайлаўна! Я, напэўна, на ваша месца сеў?! Мне ж таксама не трэба заставацца?
СІДАРАВА: Не, Барыс Абрамавіч. Вы таксама можыце ісці.
КАЦМАН: Да пабачэння.
УСЕ: Да пабачэння.
Кацман выходзе з класа, а Сідарава садзіцца за настаўніцкі стол.
СІДАРАВА: Наш Кацман зусім нічога не заўважае - ледзь не прыйшлося яго прамым тэкстам прасіць злезці са стула і выйсці з класа. Такі ён ўжо... Нязграбны нейкі. I што за мужык - толькі скардзіцца?!
ЦІШЧАНКА: 3 дысцыплінай у нас і сапраўды дрэнна.
СІДАРАВА: Але ж у вас не так як у Кацмана. Напэўна - лепш, нават, чым ва ўсіх астатніх?!
ЦІШЧАНКА: Усё роўна дрэнна.
СІДАРАВА: Такі кантынгент.
ЦІШЧАНКА: Трэба хоць некалькі чалавек выключыць, а то ў нас і сапраўды невядома што - хто цяжарны, хто п'яны, хто дурны...
СІДАРАВА: Не трэба, Наталля Сяргееўна, перабольшваць! Ёсць, вядома, і негатыўныя моманты, аднак ў нас далёка не самая горшая школа працоўнай моладзі. А хто ў нас цяжарны?
ЦІШЧАНКА: Пятліцына.
СІДАРАВА: I даўно?
ЦІШЧАНКА: Трэці месяц.
СІДАРАВА: Яна ў школе... Ну... уступіла ў кантакт?
ЦІШЧАНКА: Не ведаю. Магчыма ў школе, а магчыма і дома. А хутчэй за ўсё - і тут, і там.
СІДАРАВА: А бацька хто? Наш вучань?
ЦІШЧАНКА: Не ведаю.
СІДАРАВА: Гэта дрэнна. Вам, як класнаму кіраўніку, трэба больш цікавіцца сваімі вучнямі.
ЦІШЧАНКА: Я і так з ёй у кансультацыю хаджу - яна яшчэ маці не сказала. Мяне ў гэтай кансультацыі яшчэ і абражалі - што позна прыйшлі. А хто бацька, Пятліцына і сама не ведае - казала, што некалькі хлопцаў было.
СІДАРАВА: Калі з нашай школы - дрэнна. Яна ж няпоўнагадовая. Калі не - ўжо крыху лепш. А што за хлопцы?
ШШЧАНКА: Яна не гаворыць, а я і не пытаю - гэта, неяк, недалікатна.
СІДАРАВА: Вы павінны не пра далікатнасць думаць, а пра педагагічнае ўздзеянне. Гэтя, дарэчы, Роза Яўхімаўна, і вас датычыцца. Што вы, напрыклад, пра Пятліцыну ведаеце?
МУЛЬКІНА: Пятліцына ў абласную бібліятэку імя Леніна запісалася.
СІДАРАВА: Гэта што - жарт?!
МУЛЬКІНА: Чыстая праўда!
СІДАРАВА: Напэўна, Наталля Сяргееўна нейкі рэферат загадала пісаць?
ЦІШЧАНКА: Не.
МУЛЬКІНА: Яна ў перыёдыку хадзіла. Я якраз там яе і бачыла.
СІДАРАВА: Вось бачыце, як мы дзяцей недаацэньваем! У нас далёка не кожны наcтаўнік у біоліятэцы імя Леніна запісаны, хай сабе яна і каля школы знаходзіцца! Але... Трэба пераходзіць і да асноўнай тэмы нашага паседжання. Калі ласка, Наталля Сяргееўна.
ЦІШЧАНКА: Справа ў тым. што ў наш прафсаюзны камітэт, а калі дакладней - на маё імя паступіла заява ад нашай прыбіральшчыцы Дзям'янаўны. Яна скардзіцца на тое, што настаўнікі школы дрэнна карыстаюцца настаўніцкай прыбіральняй і калі так будзе і далей, яна адмовіцца яе прыбіраць.
МУЛЬКІНА: Навошта ж нам прыбіральшчыца, якая не жадае прыбіраць?!
ГАЛІЦКАЯ: Я наогул скажу, што ў нашай Дзям'янаўны яшчэ той характар! Ёй палец у рот не кладзі!
ТАНЕЧКА: I абражае ўсіх!
СІДАРАВА: ІПто Дзям'янаўна не падарунак, я і без вас разумею. Але не ўсё так проста. Калі мы яе звольнім, то можам адразу нікога не знайсці на яе месца. Тым больш, за такія грошы. Так, Ганна Пятроўна?
МАСЛАВА: Так, Кацярына Міхайлаўна. Звольніць мы яе можам, але мала хто пагадзіцца за такія грошы працаваць. Аднак, калі шчыра, у мяне гэтая Дзямя'наўна ў пячонцы сядзіць! Яна раней не лаялась і не абражала, а пачала гэта рабіць, калі ў нас гадоў пяць папрацавала. Нашы вучні каго жадаеш да чаго жадаеш давядуць.
ГАЛІЦКАЯ: Вучні вучнямі, а навошта ж на настаўнікаў кідацца?!
МАСЛАВА: 3 Вашкевічам паразмаўляеш - на каго хочаш кінешся!
СІДАРАВА: Але, не будзем адхіляцца ад асноўнага пытання! Справа ж не ў тым, звольніць Дзям'янаўну, ці не. Справа ў тым, каб разабрацца ў сутнасці канфлікта. Наталля Сяргееўна, што Вы маеце магчымасць сказаць па сутнасці заявы?
ЦІШЧАНКА: Ну, калі шчыра, зараз ў прыбіральні час ад часу і на самой справе пачалі з'яўляіша нейкія незразумелыя лужыны на падлозе.
МУЛЬКІНА: Чаму ж незразумелыя?! Што ж за лужыны, Наталля Сяргееўна, з'яўляюцца ў прыбіральні? Дажджы ж там не ідуць! Снег таксама не выпадае!
ЦІШЧАНКА: Магчыма і сапраўды гэта снег - дах працякае ці яшчэ што?!
МАСЛАВА: Ніякі дах там не цячэ - столя чыстая, зусім нядаўна бялілі.
ЦІШЧАНКА: Тыды, магчыма, труба якая цячэ? Трэба, напэўна, сантэхніка выклікаць.
МАСЛАВА: Усе трубы пафарбавалі - нічога там не цячэ!
ЦІШЧАНКА: Раней не цякло, а зараз паржавела і пацякло.
МАСЛАВА: Так не бывае - то цячэ, то не цячэ! Каб цякло, то цякло б увесь час.
ЦІШЧАНКА: Тады не ведаю, што гэта можа быць.
МУЛЬКІНА: Калі ў прыбіральні разруха, то таму, што... Як там у Булгакава, Таіса Фёдараўна?
ГАЛІЦКАЯ: Нехта ходзе міма ўнітаза.
ЦІШЧАНКА: Як гэта - міма ўнітаза?!
ГАЛІЦКАЯ: Менавіта як, я не ведаю, але паследствы ёсць - як кажуць, відавочныя! Тыя самыя лужыны.
ЦІШЧАНКА: Вы сапраўды лічыце, што гэта нехта з нас робіць?
ГАЛІЦКАЯ: Я не думаю, што гэта нехта з прысутных, але ж ключ ад гэтай прыбіральні толькі ў настаўнікаў - вучні і тэхнічны персанал ходзяць у прыбіральню, якая на вуліцы.
ЦІШЧАНКА: Вы лічыце, што нехта наўмысна ходзіць міма ўнітаза?
ГАЛІЦКАЯ: Я не лічу, што наўмысна, але ж... Лужыны ёсць!
СІДАРАВА: Трэба нешта рабіць. Тым больш, што ў апошні час гэтыя лужыны з'яўляюцца досыць рэгулярна.
ЦІШЧАНКА: А што мы будзем рабіць?
СІДАРАВА: Вось я і чакаю нейкіх канструктыўных прапаноў.
МУЛЬКІНА: Трэба неяк даведацца, хто гэта робіць.
ТАНЕЧКА: Але як жа мы даведаемся - аўтографаў ён пасля сябе не пакідае?!
ЦІШЧАНКА: Альбо яна.
ТАНЕЧКА: Што?
ЦІШЧАНКА: Альбо ён, альбо яна.
ГАЛІЦКАЯ: Вось тут, Наталля Сяргееўна, я не магу з Вамі пагадзіцца. Гэта, напэўна, хто-небудзь з мужчын.
СІДАРАВА: Чаму Вы так лічыце, Таіса Фёдараўна?
ГАЛІЦКАЯ: Жанчына садзіцца, а мужчына робіць сваю справу стоячы. А пры апошнім варыянце, як мне здаецца, часцей можна не трапіць туды, куды трэба.
ТАНЕЧКА: Ха-ха-ха!
Цішчанка і Мулькіна таксама закрываюць твары далонямі, каб не зарагатаць. Сідарава і Галіцкая застаюцца сур'ёзнымі.
СІДАРАВА: Нічога няма смешнага! Я лічу, што Таіса Фёдараўна правільна разважае. Але ж у нас ўсяго два мужчыны - Кацман і Дабрыцкі. Хто ж з іх?
ГАЛІЦКАЯ: Дабрыцкі сур'ёзны, сталы чалавек. А вось Кацман... Кацман - трыццаць тры няшчасці! Хутчэй усяго гэта ён.
МУЛЬКІНА: Калі Кацман маладзейшы, гэта яшчэ не значыць, што менавіта ён усё робіць
СІДАРАВА: Для вывучэння спраў прыйдзецца скласці спецыяльную камісію. У яе мы ўключым усіх прысутнічаючых акрамя Танечкі.
ТАНЕЧКА: Чаму акрамя мяне?
СІДАРАВА: Табе па пасадзе нельга. Але ж нам усё трэба высветліць. Заўтра мы вывучым сітуацыю на месцы, таму прыдзецца падзяжурыць ля прыбіральні.
ЦІШЧАНКА: У ганаровым каравуле?!
СІДАРАВА: Мне не да жартаў. Пасля таго, як Кацман ці Дабрыцкі пакарыстаюцца прыбіральняй, хто-небудзь з вас зойдзе пасля яго і... З'явіцца магчымасць ва ўсім заўпэўніцца.
ЦІШЧАНКА: А хто гэта будзе?
СІДАРАВА: Я за вечар складу графік дзяжурства. I ты, Танечка, таксама будзеш у ім удзельнічаць. Асабліва папярэджваю ўсіх, каб ніхто залішне не лапатаў - гэта пакуль павінна застацца паміж намі. Дзякуй за ўвагу. Да пабачэння.
УСЕ: Да пабачэння.
Сідарава выходзе з класа. Следам за ёй Маслава, Мулькіна і Танечка. Пачакаўшы, пакуль яны выйдуць, Галіцкая звяртавцца да Цішчанка.
ГАЛІЦКАЯ: Чулі, Наталля Сяргееўна, як Мулькіна Кацмана абараняе? Нават смешна, як яўрэі адзін аднаго падтрымліваюць! А гэта ўсё ж Кацман робіць! Яўрэі, калі становяцца старыя, вельмі брыдкія ў быце. А наш Кацман, відаць, ужо і зараз такі.
ЦІШЧАНКА: Што падтрымліваюць - добра. Не так, як мы - адзін аднаго разарваць гатовы. Пра старых яўрэяў я чула, але гэта, мабыць, плёткі?
ГАЛІЦКАЯ: Ды не плёткі - чыстая праўда.
ЦІШЧАНКА: Усё ж такі я лічу, што не трэба адразу на Кацмана думаць - магчыма і сапраўды труба цячэ.
ГАЛІЦКАЯ: Пабачым.
Яны паднімаюцца і выходзяць з класа. Гасне свет, зачыняецца занавес.
КАРШНА ТРЭЦЦЯЯ
Дэкарацыі тыя ж самыя, што былі ў першай карціне. Каля стэнду з фотаздымкамі лепшых вучняў стаіць Цішчанка і робіць еыгляд, што ўважліва яго вывучае, Па калідоры ўзад-уперад крочаць вучні. 3-за правых куліс з'яўляюцца Дабрыцкі і Ямпольская. Звініць званок і вучні знікаюць за кулісамі.
ЯМПОЛЬСКАЯ: Што гэта ты тут робіш, Наташа?
ЦІШЧАНКА: Я? Так - нічога асаблівага. . . Я, Воля... стэнд ахоўваю.
ЯМПОЛЬСКАЯ: Навошта ж яго ахоўваць?
ЦІШЧАНКА: Ужо некалькі фотаздымкаў размалявалі. Сідарава загадала.
ДАБРЫЦКІ: А чаму ў калідоры раней Мулькіна стаяла? Таксама стэнд ахоўвала?
ЦІШЧАНКА: Таксама...
ЯМПОЛЬСКАЯ: А чаму толькі кіраўніцтва?
ЦІШЧАНКА: Кацярына Міхайлаўна сказала, што калі мы не ў стане арганізаваць парадак, то павінны самі за ім назіраць. Наконт стэнда я, вядома, пажартавала.
ДАБРЫЦКІ: Вось так дурасць прыдумалі! Добра, што мне тут стаяць не трэба.
Дабрыцкі і Ямпольская знікаюць за левымі кулісамі, а Цішчанка застаецца ў калідоры адна. 3-за правых кулісаў з'яўляецца Галіцкая.
ГАЛІЦКАЯ: Ну як справы?
ЦІШЧАНКА: Усё нармальна. У прыбіральню ніхто з мужчын пакуль што не заходзіў, толькі жанчыны. Лужынаў няма.
ГАЛІЦКАЯ: Ага! Ну што я вам казала?
ЦІШЧАНКА: Толькі стаяць тут непрыемна. Толькі што Ямпольская і Дабрыцкі запытваліся, што я тут раблю.
ГАЛІЦКАЯ: Ну і што вы ім сказалі?
ЦІШЧАНКА: Сказала, што Кацярына Міхайлаўна загадала, каб усе члены адміністрацыі па чарзе назіралі за парадкам у калідоры.
ГАЛІЦКАЯ: Добра, Наталля Сяргееўна, што Вы менавіта так адказалі. Трэба будзе і ўсіх астатніх папярэдзіць, каб і яны таксама так адказвалі.
ЦМШЧАНКА: Я скажу. Ну, Таіса Фёдараўна, прагучала ваша зорная гадзіна - здаю вам дзяжурства, а сама пайду.
ГАЛІЦКАЯ: Ідзіце. Папярэдзьце толькі Танечку, каб яна своечасова мяне змяніла.
ЦІШЧАНКА: Добра.
Цішчанка знікае за правымі кулісамі. Галіцкая пачынае крочыць узад-уперад па калідоры. 3-за левых куліс з'яўляецца Дабрыцкі. Ён падыходзіць да прыбіральні і знікае за яе дзвярыма. Галіцкая ўважліва сочыць за ім. Разважае ўслых.
ГАЛІЦКАЯ: Вядома ж гэта не Дабрыцкі, але ж... Хто яго ведае. Трэба за абодвума сачыць. Зайду ў прыбіральню, як толькі ён выйдзе.
Праз невялікі час з-за правай кулісы з'яўляецца Кацман.
КАЦМАН: Добры дзень, Таіса Фёдараўна.
ГАЛІЦКАЯ: Добры дзень, Барыс Абрамавіч. У Вас што - фортачка?
КАЦМАН: Так - фортачка. Быццам вы пра гэта не ведаеце?!
ГАЛІЦКАЯ: Што такое?!
КАЦМАН: Я ўжо некалькі разоў прасіў вас змяніць мне расклад заняткаў. Вы ж ведаеце, Таіса Фёдараўна, што гэта вельмі нязручна. А ў мяне сёння нават дзве фортачкі! Цэлыя дзве гадзіны я марную ў школе замест таго, каб што-небудзь рабіць.
ГАЛІЦКАЯ: А Вы, Барыс Абрамавіч, не павінны іх марнаваць - вы ў гэты час павінны рыхтавацца да наступных заняткаў, працаваць над методыкай, творча падыходзіць да сваёй справы.
КАЦМАН: Быццам бы ў нашай школе гэта каму-небудзь трэба?! Вось калі б я ў агульнаадукацыйнай працаваў...
ГАЛІЦКАЯ: У чым жа справа - ідзіце і працуйце! Хто вам не дае?
КАЦМАН: Мне і тут пакуль добра.
ГАЛІЦКАЯ: Тады не трэба розную лухту гаварыць! Бачыце, якая праблема - дзве гадзіны марнуецца?!
КАЦМАН: Але ж, Таіса Фёдараўна, гэта сапраўды непрыемна. Дабрыцкі звярнуўся да вас с просьбай і вы змянілі яму расклад - цяпер аніякіх фортачак. А я чым горш?!
ГАЛІЦКАЯ: Ён раней са мной пра гэта размаўляў - я і паабяцала. Я не магу зрабіць кожнаму расклад па яго жаданню.
КАЦМАН: Чаму?
ГАЛІЦКАЯ: Таму што настаўнікаў шмат, а расклад адзін!
3 прыбіральні выходзе Дабрыцкі. Кацман збіраецца зайсці, але яго апярэджвае Галіцкая.
ГАЛІЦКАЯ: Я думаю, што вы, Барыс Абрамавіч, дазволіце жанчыне прайсці першай?!
Кацман разгублена глядзіць на Галіцкую. Дабрыцкі знікае за правымі кулісамі.
ГАЛІЦКАЯ: Дзякуй!
Галіцкая знікае ў прыбіральні. Кацман адыходзе да стэнда з фотаздымкамі.
КАЦМАН: Ніколі не ведаў, што жанчын трэба прапускаць наперад нават у прыбіральні! Ну і справы! Але, магчыма ж, чалавеку дрэнна і нельга далей цярпець?!
Праз невялікі час, пакуль Кацман крочыць па калідоры, дзверы адчыняюцца і з прыбіральні выходзе Галіцкая. Кацман заходзе ў прыбіральню і зачыняе за сабой дзверы.
ГАЛІЦКАЯ: Так! Ніякай лужыны там няма! Ва ўсялякім выпадку гэта не Дабрыцкі. Але ж я ў гэтым і не сумнявалася. Паглядзім, што будзе пасля Кацмана. Здаецца мне, што з'язіцца лужына. А магчыма і... не з'явіцца. Напэўна, Кацман не кожны ж раз трапляе міма ўнітаза. Гэтак у нас ужо даўно б разруха ў прыбіральні пачалося, а не толькі б лужына з'явілася.
Кацман не выходзе. Галіцкая асцярожна падыходзіць да дзвярэй і прыслухоўваецца.
ГАЛІЦКАЯ: Колькі ўжо магчыма там сядзець?! I што можна рабіць там столькі часу?! Не падабаецца мне гэта.
Дзверы прыбіральні пачынаюць адчыняцца. Галіцкая хуценька адыходзіць убок і робіць выгляд, што вывучае расклсд заняткаў. Кацман, убачыўшы Галіцкую, спыняецца і разгублена глядзіць у яе бок. Галіцкая заўважае яго погляд і яны некаторы час уважліва разглядаюць адзін аднаго. Галіцкая нарэшце падыходзе да Кацмана.
ГАЛІЦКАЯ: Дазвольце, Барыс Абрамавіч, я прайду?! Чаму вы ўсталі поперак дзвярэй?!
КАЦМАН: Вам трэба ў прыбіральню?!
ГАЛІЦКАЯ: Ну, вядома ж! Чаго б тады я сюды ішла?!
КАЦМАН: Але ж, Таіса Фёдараўна, вы да мяне... Ужо былі толькі што... Тут былі.
Кацман выглядае вельмі збянтэжаным.
ГАЛІЦКАЯ: Ну і што, што была?! У мяне што - не можа быць больш тут спраў?
КАЦМАН: Прабачце, калі ласка, але мне... Мне трэба яшчэ раз зайсці ў прыбіральню. Я зараз.
Кацман знікае ў прыбіральні і зачыняе дзверы прама перад тварам Галіцкай. Галіцкая выглядае вельіі здзіўленай.
ГАЛІЦКАЯ: А гэта яшчэ што такое?! Я і так здагадвалася, што тут нешта не тое. Чаму ён не дазволіў мне зайсці ў прыбіральню?! Напэўна, гэты невядомы і ёсць Кацман. Цяпер я яго абавязкова дачакаюся! Як кажуць, зловім з "палічным"!
Галіцкая крочыць узад-уперад па калідору і пільна паглядае на дзверы прыбіральні. 3-за левых куліс з'яўляюцца Ямпольская і Дабрыцкі. Яны жвава размаўляюць паміж сабой.
ДАБРЫЦКІ: Не зразумеў, Волга Іванаўна, чаму Вы павінны былі плаціць гэты мільён?
ЯМПОЛЬСКАЯ: Сяргей Сцяпанавіч, справа не ў тым, што я павінна была заплаціць гэты мільён, а ў тым, што ў той сітуацый інакш было нельга.
ДАБРЫЦКІ: Ну і што гэта за сітуацыя?
ЯМПОЛЬСКАЯ: Памятаеце, Сяргей Сцяпанавіч, я ў студзені была на курсах удаскакалення ў нашым інстытуце павышэння кваліфікацыі?
ДАБРЫЦКІ: Так - памятаю. Вы нават на педсавеце з прамовай выступалі. Казалі, колькі ўсяго новага і карыснага пра сучасныя тэхналогіі навучання пачулі.
ЯМПОЛЬСКАЯ: Колькі карыснага?! Кіньце Вы, Сяргей Сцяпанавіч! Неслі розную лухту, абы што-небудзь прачытаць і грошы атрымаць. Якія там тэхналогіі - не, каб людзям зарплату нармальную заплаціць ці кампутары альбо новае абсталяванне даць! Гэта і былі б новыя тэхналогіі! А так -выдумляюць байкі пра белага бычка!
ДАБРЫЦКІ: У дзяржавы няма грошай.
ЯМПОЛЬСКАЯ: А міліцыі, пракуратуры ды банкам дзяржаўным плаціць - ёсць?!
ДАБРЫЦКІ: У міліцыі рызыка... А банкі... Яны ж грошы робяць.
ЯМПОЛЬСКАЯ: Якая рызыка?! П'яных падбіраць?! А банкі?! Калі ў міліцыі "рызыка", то што робяць банкі?! Яны такія ж служачыя, як і мы. Гэта дзяржаўная ўстанова. Але чамусці ж прыбіральшчыца ў банку атрымлівае столькі ж, колькі дзеяч культуры, настаўнік ці доктар. А я так скажу - банкірам улада плаце, каб лягчэй было грошы разам красці! А міліцыі - каб народ у іх гэтыя грошы не адабраў. Але ж - дарма стараюцца. Колькі ваўка не кармі, ён усё роўна ў лес глядзіць! Усе гэтыя памочнікі ўлады здадуць гэтую ўладу, як толькі гэта будзе выгадна.
ДАБРЫЦКІ: Вы, Вольга Іванаўна, прама рэвалюцыянерка нейкая!
ЯМПОЛЬСКАЯ: Якая я рэвалюцыянерка - проста абрыдла ўсё ўжо?!
ДАБРЫЦКІ: Чаму ж тады на педсавеце так курсы размалёўвалі выключна ў ружовым колеры і праўду не казалі?!
ЯМПОЛЬСКАЯ: Я ж з глузду не з'ехала яшчэ! Што загадалі, тое сказала. Хіба можна ў нас праўду казаць?! Сабе даражэй!
ГАЛІЦКАЯ: Ніхто Вас, Вольга Іванаўна, не прымушаў! Вядома ж і ў працы супрацоўнікаў інстытута ўдасканалення ёсць свае негатыўныя моманты, але ж не трэба перабольшваць і маляваць усё чорнай фарбай! Тым больш, за тую зарплату, што яны атрымліваюць... Ды і ў нашай школе вам рот ніхто не загыкае - чаму гэта нельга сказаць праўду?! Перабольшваць не трэба. Я прасіла, сапраўды, каб вы расказалі пра дасягненні інстытута, бо на педсавеце прысутнічаў іх прадстаўнік. Што ў гэтым дрэннага?
ЯМПОЛЬСКАЯ: Таіса Фёдараўна, я ж не нашу школу мела на ўвазе, калі пра праўду гаварыла, а навогул - наша грамадства.
ГАЛІЦКАЯ: Тым больш пра грамадства - нам яшчэ толькі палітыкі не хапала!
ЯМПОЛЬСКАЯ: Ды не ў палітыцы справа! Вядома ж, я не шкадую пра тое, што казала на педсавеце, але ж, шчыра кажучы, гэтую працу мог бы рабіць і педагагічны ўніверсітэт. Так што інстытут павышэння кваліфікацыі нам не надта і трэба. Лепш бы нам іх зарплату аддалі.
ГАЛІЦКАЯ: Якая там зарплата... Не трэба лічыць чужыя грошы.
ЯМПОЛЬСКАЯ: Зарплата малая? А падарункі кожны месяц яшчэ на паўзарплаты бяруць! У мяне гэты раз мільён старымі забралі. А нас - трыццаць два чалавекі было. Трыццаць два мільёны сабралі і купілі па патэльні "Тэфаль" для абедзвух кіраўніц курсаў. Вось вам і зарплата!
ГАЛІЦКАЯ: Але ж вы, Вольга Іванаўна, маглі, напэўна, гэтыя грошы і не здаваць?! А так - здалі, а зараз абгаворваеце. Мне здаецца, што гэта не зусім прыгожа!
ЯМГЮЛЬСКАЯ: А грошы з людзей збіраць прыгожа?! Там у нас на курсах была адна вельмі актыўная - яна ў дзіцячай калоніі хімію выкладае. Яна і збірала грошы з ўсіх. Падыйшла да мяне і кажа: "Я за Вас заклала мільён - аддайце, калі ласка!". Як тут было не аддаць?! Вось я і аддала.
ДАБРЫЦКІ: Раней мы вучыліся і нічога нікому не давалі. Што за мода такая пайшла на гэтыя мелкія хабары? Ды й было б за што - за курсы, якія і так павінны былі прайсці, таму што дзяржавай фінансуюцца.
ГАЛІЦКАЯ: Зараз, Сяргей Сцяпанавіч, зусім іншы час. Так сказаць - эпоха новага чалавека! Ды й калі дзяржава нічога не плаціць, трэба толькі дзякуй сказаць, што нехта разумее цяжкую працу выкладчыка і нешта кампенсуе... Хай тымі ж патэльнямі.
ДАБРЫЦКІ: Мы ж не бярэм хабар ад вучняў?!
ГАЛІЦКАЯ: А хто вам дасць?! Мы тыдзень іх ўгаворваем, каб адзін раз у школу з'явіліся. I на наступным тыдні - зноў тое ж самае! Хутка мы пачнем вучням хабар даваць, каб яны ў школу хадзілі. Адукацыя і так ужо амаль нікому не патрэбна, а нашым вучням - тым больш.
ДАБРЫЦКІ: I ўсё ж такі... Не разумею я гэтага.
ГАЛІЦКАЯ: Не разумееце? Дык вы ж, Сяргей Сцяпанавіч, самі сваю бібліятэку прадаеце - ведаеце кошт грошам!
ДАБРЫЦКІ: Мне зубы трэба ўставіць.
ГАЛІЦКАЯ: Няўжо ж, калі паедзеце ў Ізраіль, вам там зубы не ўставюць?!
ДАБРЫЦКІ: Там вельмі дорага. Тут уставляць лепш - танней.
ГАЛІЦКАЯ: Вы ўжо, Сяргей Сцяпанавіч, нават, як яўрэй, разважаць пачалі. I не страшна вам, беларусу, ехаць жыць паміж яўрэямі ў Ізраіле? Магчыма, нават у сінагогу хадзіць прымусяць?
ДАБРЫЦКІ: Сінагогу па асабістаму жаданню наведваюць - гэта вам не прафсаюзны сход! Сям'я маёй жонкі не з артадоксаў. У Іерусаліме і праваслаўныя храмы ёсць. А ехаць не страшна - горш, чым тут, не будзе. Я ўсё жыццё прапрацаваў, а каб зубы уставіць, павінен бібліятэку прадаваць. Ды і не еду я пакуль нікуды - там бачна будзе.
Дабрыцкі і Ямпольская знікаюць за правымі кулісамі. Галіцкая незадаволена глядзіць у іх бок.
ГАЛІЦКАЯ: Як жа - на зубы яму не хапае! Грошай, напэўна, куры не клююць - так і складае недзе даляры! Рэчы праз мяжу везці вельмі дорага - вось і пераводзе ўсё ў грошы. А нам байкі пра зубы распавядае. Але чаму ж Кацман не выходзе? На воры, як кажуць, і шапка гарыць!
Галіцкая падыходзе да дзвярэй прыбіральні і прыслухоўваецца. Чуюцца гукі змыва ўнітаза. Галіцкая адскоквае у бок. 3-за дзвярэй з'яўляецца Кацман.
ГАЛІЦКАЯ: Ну-у, нарэшце, Барыс Абрамавіч! Што з вамі такое здарылася. а?!
Кацман выглядае вельмі збянтэжаным.
КАЦМАН: А вы, Таіса Фёдараўна, не здагадваецеся?
ГАЛІЦКАЯ: Уявіце сабе - не вельмі!
КАЦМАН: Мне вельмі дрэнна. 3 жыватом.
ГАЛІЦКАЯ: Хто б мог падумаць?! Дазвольце прайсці цяпер мне.
КАЦМАН: I ў вас таксама?!
ГАЛІЦКАЯ: Што "таксама"?
КАЦМАН: 3 жыватом?
ГАЛІЦКАЯ: Яшчэ чаго?! Не, вядома! Але ж... Нейкія вы пытанні задаеце...
КАЦМАН: А што тут такога? Вы ж самі ў мяне толькі што пра гэта спыталі.
Галіцкая знікае ў прыбіральні і зачыняе за сабой дзверы. 3-за правых куліс з 'яўляецца Мулькіна.
МУЛЬКІНА: Барыс Абрамавіч? А дзе Таіса Фёдараўна?
КАЦМАН: У прыбіральні. Сёння нейкі дрэнны дзень. Магчыма - нейкія магнітныя анамаліі, ці што яшчэ.
МУЛЬКІНА: Я, Барыс Абрамавіч, стаўлюся да вас з вялікай павагай, але ж... У мяне ёсць жаданне вас папярадзіць...
КАЦМАН: Слухаю вас, Роза Яўхімаўна.
МУЛЬКІНА: Справа ў тым, Барыс Абрамавіч... Справа ў тым... Дзям'янаўна, жанчына недалікатная і, калі сказаць проста - нахабная, лаялася з Маславай і дырэктарам. Казала, што не будзе прыбіраць у прыбіральні, таму што настаўнікі не здольныя ёй карыстацца. Чыя б карова мычала! Дзям'янаўна, напэўна, сама ўвесь час саломай замест салфетак карысталася, а цяпер яшчэ нас павучае - прабачце за грубасць, вядома. А дырэктар яе паслухала і...
Прыбіральня адчыняецца і адтуль з'яўляецца Галіцкая.
МУЛЬКІНА: Так што памятайце пра гэта, Барыс Абрамавіч!
Кацман паціскае плячыма і знікае за правымі кулісамі.
ГАЛІЦКАЯ: Пайшоў?
МУЛЬКІНА: Пайшоў.
ГАЛІЦКАЯ: А лужыну на падлозе пасля сябе пакінуў. Я сама заходзіла ў прыбіральню пасля Дабрыцкага - ён там перад Кацманам быў. Падлога была сухая. А пасля Кацмана з'явілася лужына. Так што - усё больш, чым відавочна! Гэта Кацман. Зайдзіце, Роза Яўхімаўна і праверце, калі ласка.
Мулькіна знікае ў прыбіральні.
ГАЛІЦКАЯ: Будзе лепш, калі яна на ўласныя вочы пабачыць.
Мулькіна выходзе з прыбіральні.
ГАЛІЦКАЯ: Ну як, Роза Яўхімаўна?
МУЛЬКІНА: На жаль, Таіса Фёдараўна, усё так і ёсць. Напэўна, гэта і сапраўды Кацман.
ГАЛІЦКАЯ: Калі так, то больш тут стаяць, напэўна, няма ніякага сэнсу.
МУЛЬКІНА: Я таксама так лічу, Таіса Фёдараўна. Вось мне і пашанцавала - дзяжурыць не трэба. Зараз зачынім прыбіральню і можна ісці.
ГАЛІЦКАЯ: Зойдзем спачатку да Кацярыны Міхайлаўны.
Мулькіна замыкае прыбіральню і разам з Галіцкай яны падыходяць да кабінета дырэктара. Галіцкае стукае ў дзверы і яны праходзяць у кабінет. Закрываецца занавес. Гучыць музыка з кінастужкі "Прыгоды Шэрлака Холмса і докіара Ватсана".

АНТРАКТ

ДЗЕЯ ДРУГАЯ
КАРЦІНА ЧАЦВЁРТАЯ
Узнімаецца занавес. Гучыць музыка з кінастужкі "Прыгоды Шэрлака Холмса і доктара Ватсана". Клас хіміі. Дэкарацыі тыя ж. што былі ў другой карціне. За сталам настаўніка сядзяць сакратар Танечка і Мулькіна. Насупраць іх, за сталамі - Арлоўскі, Вашкевіч і іншыя вучні. Арлоўскі амаль спіць, а Вашкевіч разглядае парнаграфічны журнал і час ад часу з рогатам паказвае здымкі вучням, якія сядзяць ззаду ад яго. Звініць званок. Вучні ўстаюць. Арлоўскі працягвае сядзець. Вашкевіч б'е яго далонню па спіне.
ВАШКЕВІЧ: Пад'ём, Дзяцел - дупло спёрлі!
Арлоўскі ўскоквае.
АРЛОЎСКІ: Ты што, Лысы, ахрынеў?
ВАШКЕВІЧ: Урок пачьнаецца!
АРЛОЎСКИ: Бачыў я твой урок...
МУЛЬКІНА: Добры дзень дзеці - сядайце.
ВАШКЕВІЧ: А Таццяна чаго з вамі, Роза Яўхімаўна?
МУЛЬКІНА: Зараз вы пра ўсё даведаецеся - не трэба спяшацца.
АРЛОЎСКІ: Тады пачакаем.
МУЛЬКІНА: Дзякуй, Сяргей, за дазвол!
АРЛОЎСКІ: Няма за шго!
Вашкевіч зноў паказвае фотаздымак з журнала і яны рагочуць разам з Арлоўскім.
МУЛЬКІНА: Што там у цябе, Ігар?
ВАШКЕВІЧ: Дзе?
Вашкевіч робіць выгпяд, што не разумее, пра што ў яго пытаюцца.
МУЛЬКІНА: Не рабі выгляд дурня! Што гэта за журнал?
ВАШКЕВІЧ: "Мурзілка". Гы-гы-гы.
АРЛОЎСКІ: "Вясёлка". Толькі для дарослых. Дарослы варыянг.
МУЛЬКІНА: Дайце яго сюды.
ВАШКЕВІЧ: Вам, Розя Яўхімаўна, будзе не цікава.
МУЛЬКІНА: Не хвалюйся за мяне, Ігар - мне вельмі цікава. Давай сюды журнал.
АРЛОЎСКІ: Я і не ведаў, Роза Яўхімаўна, што такое вам вельмі цікава. Ну што, Лысы - дадзім паглядзець?
Мулькіна ўстае, і ўглядаецца ў журнал, які ўсё яшчэ ляжыць на стале Вашкевіча і Арлоўскага.
МУЛЬКІНА: Што гэта - парнаграфія?! Зараз жа прыбярыце гэта паскудстаа - каб я больш не бачьгаа!
АРЛОЎСКІ: Ну вось! То вельмі цікава, то бачыць не жадаеце!
Усе вучні смяюцца.
МУЛЬКІНА: Арлоўскі! Калі вы не жадаеце, каб усё скончылася для вас сумна, зараз жа прыбярыце гэту дрэнь!
АРЛОЎСКІ: Ты, Лысы, хочаш, каб ўсё сумна скончылася?
ВАШКЕВІЧ: Не.
АРЛОЎСКІ: I я таксама не. Прыйдзецца прыбраць.
Арлоўскі аддае журнал назад аднаму з вучняў і той хавае яго ў сваю сумку.
МУЛЬКІНА: Ну што - скончылася ўзбуджэнне? Будзем працаваць?
АРЛОЎСКІ: Гэта, Роза Яўхімаўна, залежыць ад тога, хто які фотаздымак бачыў. У каго ўжо прайшло, а ў каго і не!
МУЛЬКІНА: Арлоўскі!
ВАШКЕВІЧ: Вы лепш інакш: Дзяцел - у дупло!
Усе смяюцца.
МУЛЬКІНА: Вашкевіч!
ВАШКЕІЧ: Усё-маўчу!
МУЛЬКІНА: Мы з вамі жывем у старажьтным горадзе, вельмі цікавым сваёй гісторыяй.
АРЛОЎСКІ: У нас што - гісторыя?!
МУЛЬКІНА: Не перашкаджай мне.
ВАШКЕВІЧ: Дзяцел - у дупло!
Усе смяюцца.
АРЛОЎСКІ: Зараз як дам у рыла!
ВАШКЕВІЧ: Роза Яўхімаўна - ён пагражае маяму здароўю! Абараніце мае правы - вы ж павінны назіраць за выкананнем праў дзіцяці!
МУЛЬКІНА: Колькі будзе працягвацца гэты балаган?!
АРЛОЎСКІ: Балаган? А я лічыў, што ў нас класная гадзіна.
МУЛЬКІНА: Арлоўскі! Калі вы мяне яшчэ раз прыпыніце, вам будзе сапраўды дрэнна. Зразумеў?
АРЛОЎСКІ: Зразумеў.
МУЛЬКІНА: Але наш горад багаты не толькі старажытнай гісторыяй, але і больш сучаснай. У нас дзейнічае шмат маладзёжных арганізацый, горад наведваюць замежныя грамадзяне. У Еўропе вельмі добра распрацаваны валанцёрскі рух. I вось адзін з замежных грамадзян прапанаваў нашаму аддзелу адукацыі дапамагчы ўсталяваць гэты валанцёрскі рух і ў нас.
ВАШКЕВІЧ: Які рух?
МУЛЬКІНА: Рух "валанцёраў" - маладых людзей, якія будуць дапамагаць хворым альбо старым весці гаспадарку.
ВАШКЕВІЧ: Гэта замест службы ў арміі, ці што?! Альтэрнатыўная служба?
МУЛЬКІНА: Чаму ты вырашыў, што гэта замест арміі?
ВАШКЕВІЧ: Дык назва ж падыходзіць - "валанцёры".
МУЛЬКІНА: Не, служба ў раміі не мае да гэтага ніякага дачынення. Гэта добраахвотны маладзёжны рух. Наша Танечка ўжо ўступіла ў гэтую арганізацыю. Але ж, напэўна, і сярод вучняў знойдуцца тыя, хто пажадае ўступіць.
АРЛОЎСКІ: Асабліва з будуна. Тут, калі ў бакі раскачвае, куды хочаш уступіш.
Вучні смяюцца.
МУЛЬКІНА: Арлоўскі!
ВАШКЕВІЧ: Прабачце, Роза Яўхімаўна - нешта я дрэнна зразумеў. Гэта трэба працаваць на старых альбо інвалідаў? Гаршкі выносіць?
МУЛЬКІНА: Чаму менавіта гаршкі? Проста дагамагаць. А, нават, калі і гаршкі?! А калі ты, Ігар, калі-небудзь у такім стане будзеш? Магчыма і з пад цябе трэба будзе вынесці.
ВАШКЕВІЧ: Цьфу, блін! Ну вы і скажыце, Роза Яўхімаўна!
АРЛОЎСКІ: 3 пад яго Танечка вынесе - яна ж ужо "валанцёр". Вынесеш, Танька, а?
ВАШКЕВІЧ: I гэта ўсё трэба рабіць дарма?
МУЛЬКІНА: Што ты маеш на ўвазе?
ВАШКЕВІЧ: Дарма, кажу? Грошай плаціць не будуць?
МУЛЬКІНА: Не.
ВАШКЕВІЧ: Ха - знайшлі дурняў! Хто гэта будзе дарма працаваць - камунізм скончыўся!
МУЛЬКІНА: Наконт цябе, Ігар, я ніколі асабліва і не сумнявалася. Але ж ёсць і іншыя вучні.
АРЛОЎСКІ: Ён лайдак, Роза Яўхімаўна. Але ж мы не вырашылі галоўнае пытанне - ці будзе Танька з-пад Лысага гаршкі выносіць?!
МУЛЬКІНА: Сяргей, перастань выпендрывацца! Яна табе не Танька, а Таццяна Міхайлаўна. Табе што, няма больш пра што спытаць акрамя гэтага гаршка?
АРЛОЎСКІ: Але ж перад тым, як уступіць, я ж павінен ведаць - сапраўды Таццяна Міхайлаўна будзе асабіста выносіць гаршкі з-пад Вашкевіча, ці толькі так - для карысці ў гэтыя "валанцёры" уступіла?
ТАНЕЧКА: Дазвольце, Роза Яўхімаўна?
МУЛЬКІНА: Калі ласка.
ТАНЕЧКА: Справа ў тым, што "валанцёры" - гэта сапраўды добраахвотная арганізацыя. Яна дзейнічае ў большасці краін Еўропы. Грошы ж будуць плаціць толькі апарату - бн вельмі маленкі, але ж павінен быць.
АРЛОЎСКІ: Такім чынам - ты будзеш атрымліваць грошы, а мы - працаваць?! Знайшла прыдуркаў!
ТАНЕЧКА: Ніякіх грошай я атрымліваць не буду. Я - радавы член. I гаршкі, калі спатрэбіцца -вынесу! А вось ад вас, Арлоўскі, гэтага, напэўна, не дачакаешся!
АРЛОЎСКІ: У кожнага сваё хоббі. Ну што, Лысы - пойдзем у "цімураўцы"?
ВАШКЕВІЧ: Я б пайшоў, але, на жаль, піянерскі ўзрост скончыўся. Мы лепш у скінхэды пойдзем.
МУЛЬКІНА: У якія "скінь кеды"?
ВАШКЕВІЧ: Скінхэды, а не "скінь кеды"!
ТАНЕЧКА: Гэта такая фашысцкая арганізацыя - брытагаловыя!
ВАШКЕВІЧ: Сама ты фашыстка, дура! Гэта супраць чорных. Каб нашых дзяўчат не чапалі!
МУЛЬКІНА: Вашкевіч, зараз жа выйдзі з класа!
ВАШКЕВІЧ: I выйду! Можна падумаць, што мне гэтую лухту слухаць цікава!
Вашкевіч выходіць з кпаса.
МУЛЬКІНА: Хто-небудзь жадае ўступіць у "валанцёры"?
Арлоўскі паварочваецца тварам да астатніх вучняў,
АРЛОЎСКІ: Хто страціў розум?
МУЛЬКІНА: Арлоўскі, выйдзі з класа!
Арлоўскі выходзе.
МУЛЬКІНА: Ну - смялей. Калі хто будзе добра працаваць у гэтай арганізацыі, зможа, наколькі я ведаю, ўсур'ёз разлічваць на цікавую замежную паездку - будзе магчымасць папрацаваць і разам з тым адпачыць за мяжой.
Вучні маўчаць. Звініць званок.
МУЛЬКІНА: Калі хто пажадае ўступіць - трэба будзе падыйсці да Таццяны Міхайлаўны. Я думаю, што тыя, хто ўступіць - не пашкадуюць. А зараз усе могуць ісці дадому.
Вучні па аднаму выходзяць з класа. У калідоры чуецца іх рогат.
ТАНЕЧКА: Роза Яўхімаўна - я ж вам казала, што нічога не атрымаецца.
МУЛЬКІНА: Не трэба адчайвацца. Гэта з-за паводзін Арлоўскага і Вашкевіча. Трэба будзе перагаварыць без іх. Я лічу, што вынік будзе іншы.
ТАНЕЧКА: Неяк цяжка мне. Магчыма, ёсць сэнс адмовіцца?
МУЛЬКІНА: Выкінь гэта з галавы. Па-першае, ты не ведаеш, ад чаго адмаўляешся - табе можа пашанцаваць: па Еўропе пападарожнічаць, а па-другое - мы абяцалі загадчыцы раённага адцзела адукацыі гэта зрабіць. Калі па школах не будуць створаны гэтыя "валанцёры", яе ў Францыю не запросяць. Не думаю,што яна нам гэта даруе. Нічога - трэба будзе індывідуальна з вучнямі перагаварыць. Уступяць, як міленькія.
ТАНЕЧКА: Калі яны пад прымусам уступяць - ці будуць што рабіць?
МУЛЬКІНА: Пакуль галоўнае - іх набраць, а там разбярэмся. Мне здаецца, што французы не будуць усё гэта правяраць асабіста. Дзе на самой справе крыху парацуем, дзе на паперы напішам! Не ў першы раз! Ды і старым людзям дапаможам - бачыла, як Вашкевіч і Арлоўскі цынічна рагаталі? Хіба ў іх ёсць што святое?
ТАНЕЧКА: Але ж, Роза Яўхімаўна - можа хто з вучняў гэтых нашых "валанцёраў" узначаліць?
МУЛЬКІНА: Яшчэ чаго?! Яны толькі дыскрэдытуюць усё сваімі паводзінамі Ды і прозвішча тваё я ў аддзел адукацыі ўжо падала. Так што, Танечка, прыйдзецца папрацаваць. А дапамогу я табе сваю абяцаю.
У клас адна за адной уваходзяць Сідарава, Цішчанка, Галіцкая і Маслава. Мулькіна і Танечка ўстаюць з-за стала.
МУЛЬКІНА: Калі ласка, КацярынаМіхайлаўна - сядайце.
СІДАРАВА: Дзякуй. Ну як вашы "валанцёры"?
Сідарава сядае за стол настаўніка. Усе астатнія - на месцы вучняў.
МУЛЬКІНА: Вашкевіч і Арлоўскі, як заўсёды, ўсё сарвалі. Трэба з імі нешта рабіць.
ЦІШЧАНКА: Што ж мы з імі зробім? Калі б хоць аднаго са школы выключылі, астатнія крыху б разважаць пачалі.
СІДАРАВА: Мы, Наталля Сяргееўна, не можам іх выключыць - іх правы ахоўвае Закон аб правах дзіцяці.
ЦПІІЧАНКА: А нашы правы? А правы тых вучняў, якія жадаюць вучыцца? Чаму тыя ж Вашкевіч і Арлоўскі павінны ўсім перашкаджаць?! А такіх вашкевічаў і арлоўскіх у кожным класе па некалькі чалавек.
СІДАРАВА: На педсавеце разгледзім іх пытанне. Мне таксама ад іх п'янства і свавольства ўжо дрэнна робіцца. На жаль, мы мала чаго можам зрабіць. Але ж... Працягнем паседжанне адміністрацыі... Калі больш дакладна - сумеснай камісіі адміністрацыі і прафкама. Калі ласка, Таіса Фёдараўна.
ГАЛІЦКАЯ: Я думаю - можна прама з месца?
СІДАРАВА: Ну вядома ж! У нас, так сказаць, не зусім афіцыйнае паседжанне, бо разглядаецца пытанне... Даволі складанае пытанне.
ГАЛІЦКАЯ: Учора, як мы і дамовіліся на папярэднім паседжанні, мы арганізавалі сіламі адміністрацыі і прафкама дзяжурства. Праводзілі яго дастаткова асцярожна, каб настаўнікі нічога не заўважылі. Спачатку дзяжурыла Танечка, пасля Наталля Сяргееўна, потым я, і апошняй, так сталася - Роза Яўхімаўна. Мне здаецца, што трэба даць слова ўсім па чарзе.
СІДАРАВА: А чаму Маславу не запрасілі падзяжурыць?
МАСЛАВА: Мне Таіса Фёдараўна сказала, што не трэба.
ГАЛІЦКАЯ: Гэта было б не зусім зразумела - заўгаса звычайна ніяк не прыцягвалі да дзяжурства.
ЦІШЧАНКА: Я сказала, Кацярына Міхайлаўна, што мы ахоўваем па вашаму загаду дошку з фотаздымкамі, калі ў мяне спьггаў Дабрыцкі.
СІДАРАВА: Гэтаму Дабрыцкаму больш усіх трэба! Ну, Танечка, мы цябе слухаем.
ТАНЕЧКА: За дзве гадзіны з самай раніцы прыбіральню наведалі Кацман, Дабрыцкі і... ўсё. Лужы на падлозе не было.
СІДАРАВА: I ўсё? Больш ніхто не наведваў?
ТАНЕЧКА: Не.
СІДАРАВА: А я?
ТАНЕЧКА: Ну... Я лічыла, Кацярына Міхайлаўна, што калі вы пра гэта ведаеце... Магчыма і не гаварыць.
Танечка выглядае вельмі збянтэжанай.
СІДАРАВА: Пра мяне, як і пра ўсіх.
ЦІШЧАНКА: Можна падумаць, што само наведванне прыбіральні стала ў нас злачынствам!? Я таксама наведвала яе ў сваё дзяжурства, ды і кантраляваць становішча нам неяк трэба было - для гэтага ж і заходзілі.
СІДАРАВА: Не будзем на гэтым прыпыняцца. Так што, Танечка - лужы не было?
ТАНЕЧКА: Не, Кацярына Міхайлаўна - не было. Я вельмі уважліва сачыла.
Цішчанка з цяжкасцю стрымлівае смех, закрываючыся далонямі. Спачатку разам з ёй усміхаецца і Танечка, але, сустрэўшыся погпядам з Сідаравай, зноў становіцца сур'ёзнай.
СІДАРАВА: Вазьміце сябе ў рукі, Наталля Сяргееўна. Гэта не такое простае пьгганне, як вам здаецца. Дарэчы, наколькі я разумею, зараз мы паслухаем вас.
Цішчанка з цяжкасцю перастае смяяцца, апе ж час ад часу на яе твары зноў узнікаюць усмешкі.
ЦШІЧАНКА: За час майго дзяжурства таксама нічога асаблівага не здарылася. Прыбіральню наведвалі, але ніякай лужы ніхто пасля сябе не пакінуў.
СІДАРАВА: А хто наведваў прыбіральню?
ЦІШЧАНКА: Але ж... Калі нічога не здарылася... Я думала, што гэта не цікава.
СІДАРАВА: Зараз нам, Наталля Сяргееўна, цікава ўсё, што непасрэдна датычыцца нашай справы. Хто наведваў прыбіральню?
ЦПІІЧАНКА: Калі так - добра. За маё дзяжурства прыбіральню наведвалі Кацман, Дабрыцкі і Ямпольская. Ніякіх луж пасля яго не было.
СІДАРАВА: Вы пасля кожнага ў прыбіральню заходзілі?
ЦІШЧАНКА: Калі быць шчырай - не. Я перад перадачай дзяжурства зайшла, калі мне самой было трэба.
СІДАРАВА: Вельмі дрэнна, Наталля Сяргееўна, што вы так несур'ёзна аднесліся да агульнашкольнай справы. Мы ж дамаўляліся, што дзяжурныя будуць заходзіць у прыбіральню пасля кожнага, хто яе наведвае. Інакш проста нельга знайсці таго, хто пакідае пасля сябе лужы на падлозе.
ЦПІІЧАНКА: Але ж... Ніякай лужы я не знайпша. Таму што яе ніхто не пакінуў. Яна ж не магла выпарыцца?!
СІДАРАВА: А калі б хто пакінуў? Як бы вы даведаліся - гэта лужа пасля Кацмана, Дабрыцкага ці Ямпольскай?
ЦППЧАНКА: Ну прыкладна ведалі б...
СІДАРАВА: Нам трэба дакладна, а не прыкладна!
ЦПІІЧАНКА: I ўсё ж такі мне здаецца, што гэта і ад каналізацыі можа залежыць.
ГАЛІЦКАЯ: Вы, Наталля Сяргееўна, калі і не аднесліся з поўнай сур'ёзнасцю да агульнай справы і даверу ў патрэбны час, то і зараз не трэба нейкія тлумачэнні шукаць! Гэта проста смешна - каналізацыя! Памятаеце, у "Сабачым сэрцы" Булгакава? Так і ў нас - разруха не ў каналізацыі, а ў нашых галовах!
СІДАРАВА: Не ў нашых, а ў некаторых - не трэба абагульняць!
ГАЛІЦКАЯ: Я не так выказалася, Кацярына Міхайлаўна - прабачце, калі ласка. Я, у адрозненні ад Наталлі Сяргееўны, сачыла ўважліва і не дзіўна, што пра нешта даведалася. Дазвольце, Кацярына Міхайлаўна?
СІДАРАВА: Калі ласка, Таіса Фёдараўна.
ГАЛІЦКАЯ: У час майго дзяжурства прыбіральню наведалі Кацман і Дабрыцкі. I калі наведванне Дабрыцкага было безвыніковым...
Цішчанка і Танечка смяюцца.
ГАЛІЦКАЯ: Так - безвыніковым!
СІДАРАВА: Цішэй - не перашкаджайце прамове.
ГАЛІЦКАЯ: А вось наведванне Кацмана - вельмі выніковым! Барыс Абрамавіч адразу павёў сябе неяк незразумела. Спачатку ён зайшоў у прыбіральню і знаходзіўся там нейкі час. Калі ён ўбачыў, што я жадаю зайсці адразу пасля яго, Кацман павёў сябе зусім незразумела - ён проста-напраста зачыніўся ў прыбіральні. I выйшаў толькі хвілін праз пятнаццаць. Пры тым ён быў вельмі збянтэжаны і не жадаў, як мне здалося, прапускаць мяне ў прыбіральню нават і другі раз. Мне адразу ўсё гэта здалося вельмі падазорным і ўсё гэта мела поўную рацыю. Калі я ўсё ж прайшла ў прыбіральню, я ўбачыла, як і разлічвала, лужу на падлозе. Перад наведваннем прыбіральні Кацманам ніякай лужы не было. 3 гэтага лёгка можна зрабіць вывад, што лужу на падлозе зрабіў менавіта Кацман. Вядома, гэта не даказвае, што ён заўсёды робіць лужы на падлозе ў прыбіральні - і гэта падцверджана назіраннямі Натальі Сяргееўны, але ж... Факт, як кажуць, меў месца! Як кажуць - злоўлены на месцы злачынства! Напэўна, ён пра нешта здагадваўся - раз не жадаў дапускаць мяне ў прыбіральню.
ЦІШЧАНКА: Магчыма, ў яго быў панос? Няўжо чалавеку не можа быць дрэнна?
ГАЛІЦКАЯ: Ён, дарэчы, мне так і сказаў.
ЦШЧАНКА: Ну вось - бачыце!
ГАЛІЦКАЯ: Наіўная лухта - для прасцякоў! Калі панос, лужы на падлозе не пакідаюць! I не паводзяць сябе, як нашкодзіўшы кот.
СІДАРАВА: Я думаю, што ўсё зразумела. Гэта Кацман. Я, шчыра кажучы, таксама чамусці адразу думала на яго - нейкі ён нязграбны. I што ў ім Ямпольская знайшла - яны, здаецца, жадаюць ажаніцца. Як кажуць - "любовь зла - полюбишь и козла"!
МУЛЬКІНА: Якая там "любовь"? Ямпольская хітрая - яна жадае праз Кацмана ў Ізраіль выехаць.
ЦІШЧАНКА: Чаму адразу пра дрэннае думаць? Магчыма, людзі сапраўды пакахалі адзін аднаго?
ГАЛІЦКАЯ: Мне здаецца, што Роза Яўхімаўна наконт Ізраіля лепш, чым вы, разумее. I наогул, Наталля Сяргееўна - часам здаецца, што вы нават і жыцця не ведаеце.
ЦІШЧАНКА: Веданне жыцця - гэта не абавязкова дрэнныя думкі і разважанні пра жыццё людзей. Нават, калі і так - гэта іх асабістая справа.
СІДАРАВА: Зараз не пра гэта - яны нас не цікавяць. Ямпольская, я маю на ўвазе. А Кацман нам цікавы не сваім будучым шлюбам, а... сваімі паводзінамі. Як вы лічыце, што мы будзем рабіць?
МАСЛАВА: Трэба яго выклікаць і прама пра ўсё паразмаўляць.
СІДАРАВА: Не - гэта дрэнна. Вельмі груба і не далікатаа.
ЦІШЧАНКА: Калі Таіса Фёдараўна сказала, што Кацман быў збянтэжаны - магчыма і не трэба нічога гаварыць. Ён і так усё зразумеў.
СІДАРАВА: Не, на гэта разлічваць нельга - трэба нешта зрабіць. Мне здаецца, што гэтае пьгганне трэба вынесці на чарговы педагагічны савет. Ён, дарэчы, ужо зусім хутка - праз тыдзень. I там, на педсавеце, мы паразмаўляем, але вельмі далікатна, на гэтую тэму.
МУЛЬКІНА: А калі інакш? Магчыма, ёсць сэнс спачатку паразмаўляць з Ямпольскай? Хай бы яна, так сказаць, прыватна давяла да Кацмана ўсё сама.
ГАЛІЦКАЯ: Альбо выклікаць на педсавет Дзям'янаўну - хай яна сама пра ўсё скажа.
СІДАРАВА: Не - толькі не Дзям'янаўну. Трэба ўсё больш далікатна зрабіць. I Ямпольскую пакуль чапаць не трэба - мне здаецца, што мы ўсё і праз педсавет можам зрабіць. Ну што - ўсё зразумела і будзем разыходзіцца дадому. Да пабачэння.
УСЕ: Да пабачэння.
Усе паднімаюцца з-за сталоў і выходзяць з класа. Апускаецца занавес. Гучыць музыка з "Прыгодаў Шэрлака Холмса і Доктара Ватсана ".



КАРЦІНА ПЯТАЯ
Клас хіміі. Усё тое самае, што было ў чацвёртай карціне. У клас па аднаму праз дзверы ўваходзяць Цішчанка, Мулькіна, Маслава, Кацман, Дабрыцкі, Танечка, Ямпольская, Галіцкая.
ЦІШЧАНКА: Садайце, калі ласка.
ЯМПОЛЬСКАЯ: Нешта, Наташа, твой клас ў апошні час усё часцей выбіраюць пад розныя мерапрыемствы. Цяпер вось пад педагагічны савет. Так што адчуваецца, як расце теой уплыў пасля абрання на пасаду старшыні прафсаюзнага камітэта.
ЦПІІЧАНКА: Кінь ты, Вольга, розную лухту несці - які там ўплыў?! Проста мой клас дастаткова вялікі і ёсць магчымасць сабраць ўсіх разам.
Усе садзяцца за сталы. Спачатку Цішчанка і Дабрыцкі, потым Кацман і Ямпальская, пасля - Мулькіна і Галіцкая і апошнімі - Танечка і Маслава. Гучыць званок. У клас ўваходзе Сідарава. Яна трымае ў руках вялікую папку з паперамі.
СІДАРАВА: Добры дзень, таварышы!
УСЕ: Добры дзень, Кацярьша Міхайлаўна!
СІДАРАВА: Сёння, як мне здаецца, мы бачьліся з пераважнай большасцю тут прысутнічаючых, але ж лепей павітацца два разы, чым ніводнага.
Сідарава займае настаўніцкі стол.
СІДАРАВА: Адразу жадаю павінпшваць вас з першым днём канікул. Пачнем наш педагагічны савет - ужо другі ў гэтым навучальным годзе. Адразу хачу прадаставіць магчымасць для прамовы Галіцкай Таісіі Фёдараўне.
Галіцкая выходзе да стала Сідаравай і, павярнуўшыся да настаўнікаў, пачынае выступаць з прамовай.
ГАЛІЦКАЯ: Гэтую чвэрць мы скончылі дастаткова добра, калі не лічыць некаторых непрыемных недакладнасцяў. Я маю на ўвазе тое, што са ўсёй школы не атэставаны толькі два чалавекі - Пятроўская з дванаццатага і Вашкевіч з адзінаццатага. У Пятроўскай класны кіраўнік - Дабрыцкі. У Вашкевіча -Ямпольская. Яны, дарэчы, тут сёння прысутнічаюць.
СІДАРАВА: Мы іх яшчэ паслухаем, чаму так атрымалася.
ГАЛІЦКАЯ: Не вельмі добра ішлі справы і ў дзесятым - да апошняга класны кіраўнік Цішчанка нават не ведала, зможа Пятліцына быць атэставана, ці не.
ЦІШЧАНКА: Вядома ж, бо яна проста не прыходзіла ў школу амаль ўвесь апопші тыдзень. Я ледзь яе ўгаварыла пайсці ў жаночую кансультацыю. Два разы прыходзіла да яе на кватэру. I толькі ўчора яна, нарэшце, прыйшла ў школу і напісала адразу сем кантрольных работ.
СІДАРАВА: Вось бачыце, Наталля Сяргееўна - можам працаваць, калі ёсць жаданне! I кантрольныя напісала!
ЦІШЧАНКА: Сем кантрольных за дзве гадзіны?! Усё гэта - прафанацыя!
СІДАРАВА: Ну, няхай сабе і дапамаглі ёй Ямпольская і Галіцкая. Але ж... Мы маем справу з дзецьмі, якім цяжка даецца вучоба. Гэта мы і ўлічваем.
ЦШІЧАНКА: Але ж не датакой ступені, каб за два дні праходзіць курс за чвэрць!
ГАЛІЦКАЯ: Мы, Наталля Сяргееўна, сапраўды напісалі чатыры кантрольныя за гадзіну. Аднак перад гэтым працавалі... Тыдні тры назад. Так што не трэба лічыць, што мы нешта тут фальсіфікуем. Так - дапамагаем і ўлічваем асаблівасці, але не фальсіфікуем!
СІДАРАВА: Мы ўхіліліся ў бок ад нашай асноўнай размовы. Я лічу, што нас зараз цікавяць не погляды Наталлі Сяргееўны - мы іх і так ведаем, а неатэставаныя вучні. Бо, як бы тое не было, Пятліцына атэставана і да Цішчанка ў нас пытанняў няма. А вось Пятроўская і Вашкевіч - не атэставаныя. Таму мы зараз паслухаем Дабрыцкага і Ямпольскую - іх класных кіраўнікоў. Паслухаем, як такое магло здарыцца і што яны цяпер будуць рабіць, каб выправіць гэта вельмі непрыемнае становішча. Калі ласка, Сяргей Сцяпанавіч. Мы паслухаем вас першым. Сядайце, Таіса Фёдараўна.
Галіцкая садзіцца на сваё месца, а Дабрыцкі выходзе да стала, за якім сядзіць Сідарава.
ДАБРЫЦКІ: Вы ж, Кацярына Міхайлаўна, і самі ўсё добра ведаеце - пра што тут расказваць?!
СІДАРАВА: У нас афіцыйны педагагічны савет, Сяргей Сцяпанавіч. Таму трэба менавіта афіцыйна ўсё растлумачыць. А там пабачым, што я ведаю, а што не.
ДАБРЫЦКІ: Добра. Калі так, то я пачну. Пятроўская ў апошні час усё больш увагі надае сваёй, так сказаць, працы.
Ямпольская смяецца.
СІДАРАВА: Нічога тут няма смешнага, Вольга Іванаўна - зараз мы, дарэчы, і вас паслухаем.
ЯМПОЛЬСКАЯ: Прабачце.
СІДАРАВА: Ну што вы, Сяргей Сцяпанавіч, маўчыце? Якой такой працай займаецца Пятроўская?
ДАБРЫЦКІ: Яна... Яна падбухторвае дзяўчынак нашай школы ехаць у Маскву. Збірае групы.
ГАЛІЦКАЯ: Яна што - у турыстычным бюро працуе?
Ямпольская і Цішчанка смяюцца. Сідарава стукае далонню па паверхні стала і яны супакойваюцца.
ДАБРЫЦКІ: Не... Яна асабіста. Мне здаецца, пгго яны там нечым дрэнным займаюцца.
ЦПІІЧАНКА: Не нечым дрэнным, а звычайнай прастьпуцыяй! Пятроўская іх агітуе і атрымлівае за гэта ад гаспадароў з Масквы грошы. Я гэта асабіста не бачыла, але лічу, што ўсё менавіта так.
ГАЛІЦКАЯ: Пятроўская? Яна ж зусім не сімпатычная! I вельмі тлустая! Няўжо ж яна можа займацца прастьпуцыяй?!
ЦППЧАНКА: Яна займаецца не прастытуцыяй, а агітацыяй. Таму і займаецца, што непрыгожая. Каб была б прыгожая - займалася прастытуцыяй.
ЯМПОЛЬСКАЯ: Ёй і так не блага і рызыкі менш - атрымлівай свае працэнты ад кожнай з'агітаванай і ўсё.
СІДАРАВА: Прыгажосць тут не пры чым. Не будзеце ж вы, Наталля Сяргееўна, сцвярджаць, быццам усе прыгожыя прастьпуткамі робяцца?! Як быццам няма сумленных дзяўчат?!
ЦІШЧАНКА: Вядома ж - ёсць! Але не думаю, што да іх пры ўсім жаданні можна аднесці Пятроўскую.
СІДАРАВА: I хто ўжо ў Маскву паехаў?
ЦІШЧАНКА: 3 маіх - ніхто А так, наколькі я ведаю - Харытонава, Благун і Светлая. Зараз яны, напэўна, у Маскве. Ды і Пятліцына мая, магчыма, там зацяжарыла. Яна ў Маскве таксама была.
СІДАРАВА: Яны.. Усе, хто ў Маскву паехаў... Атэставаныя?
ЦПІІЧАНКА: Так - атэставаныя.
СІДАРАВА: Добра, што хоць так. Але пра гэта мы крыху пасля пагаворым. Дык што з Пятроўскай? Чаму яе нельга атэставаць, Сяргей Сцяпанавіч?
ДАБРЫЦКІ: Яна, наогул, адмаўляецца што-небудзь рабіць. Казала, што ў тыдзень аірымлівае столькі, колькі я за месяц.
ЯМПОЛЬСКАЯ: Ёй няма калі вучыцца - увесь час працуе. Паспрабуйце каго-небудзь з'агітаваць - не такая гэта і лёгкая справа.
ГАЛІЦКАЯ: Якое паскудцтва! Да чаго дажылі! Мне здаецца, што тут трэба падумаць пра выхаваўчую работу.
МУЛЬКІНА: Трэба, магчыма, выклікаць у школу бацькоў Пятроўскай. Пагутарыць з імі. Вы рабілі гэта, Сяргей Сцяпанавіч?
ЯМПОЛЬСКАЯ: Яна сваёй працай, магчыма, і бацькоў корме. Можа яны зусім і не супраць. А што рабіць, калі інакш зарабіць грошы нельга?!
СІДАРАВА: Але гэта таксама не выйсце. Трэба, Сяргей Сцяпанавіч, вам высветліць, як бацькі Пятроўскай ставяцца да яе дзейнасці. I з атэстацыяй трэба вырашаць. Сяргей Сцяпанавіч, паспрабуйце яшчэ раз пагутарыць з Пятроўскай - магчыма, яна пагадзіцца напісаць некалькі кантрольных. Хай і не ўсе, але хоць праз адну, каб тройку паставіць. I я на фізіцы, і Наталля Сяргееўна на хіміі, і Роза Яўхімаўна на матэматыцы... Мы ўсе разумеем становішча і пойдзем насустрач. Але ж і вы, Сяргей Сцяпанавіч, павінны нешта зрабіць - тым больш, што вы такі вопытны і сталы настаўнік. Трэба выклікаць у школу бацькоў тых, хто паехаў у Маскву і, магчыма, правесці нейкае выхаваўчае мерапрыемства. Лекцьпо ці якую размову... Магчыма, запрасіць спецыялістаў. Вось ваш муж, Наталля Сяргееўна, напрыклад, працуе псіхолагам у абласным дыягностыка-рэабілітацьійным цэнтры. Можна запрасіць яго правесці размову на тэму "Псіхалагічная небяспечнасць ранняга палавога жыцця". Альбо запрасіць каго з жаночай кансультацыі.
МУЛЬКІНА: Трэба выпусціць сцянную газету, прысвечаную СНІДу. I правесці лекцыю на гэтую тэму. Я запрашу спецыялістаў. Тым больш, што гэта мерапрыемства ўключана ў наш план выхаваўчай работы і яно на кантролі ў раённым аддзеле адукацыі.
ЦІШЧАНКА: Якія бацькі?! Якое мерапрыемтсва?! У нас у школе на нашых вачах робіцца брыдота, а мы невядома пра што размаўляем!
СІДАРАВА: Не спяшайцеся, Наталля Сяргееўна - дойдзем і да прыбіральні! Усяму свой час.
ЦІШЧАНКА: Дык я ж не пра прыбіральню! Я маю на ўвазе Пятроўскую. Яна ж па сутнасці займаецца суценёрствам і зрабіла з нашай школы нейкі бардэль! Няўжо ж мы так і будзем абыякава за гэтым сачыць?! I ніякія бацькі тут не дапамогуць! Трэба ісці ў міліцыю! Лекцыі ўжо позна праводзіць.
СІДАРАВА: Не трэба, Наталля Сяргееўна, кідацца ў паніку! Нічога такога не здарылася. Вядома ж, Пятроўская паводзіць сябе не вельмі прыгожа, але ж... Магчыма, гэта толькі некалькі выпадкаў. I школа, зноў жа, не лепшым чынам будзе выглядаць. Так што ніякага бардэля мы з нашай школы не рабілі. Мы з вамі пакуль што не займаемся ж прастытуцыяй?!
ЦІШЧАНКА: Пакуль не.
СІДАРАВА: Вось - бачыце! А так вашыя словы наконт бардэля некаторыя могуць і не зразумець.
ЯМПОЛЬСКАЯ: А што - магчыма, і сапраўды трэба заняцца прастытуцыяй?! 3 нашым заробкам толькі гэта і рабіць.
СІДАРАВА: Вы, Вольга Іванаўна, сёння занадта ўжо актыўная! Лепш раскажыце нам, калі ласка, што мы будзем рабіць з Вашкевічам? Ён не атэставаны. Дарэчы, таксама, як і Пятроўская. Што вы на гэта адкажыце? Як разлічваеце жыць далей?
ЯМПОЛЬСКАЯ: Разлічваю жыць добра і заможна. А што я магу зрабіць з Вашкевічам - ён п'е, прагульвае школу, удзельнічае ў бойках. Вы памятаеце, як у лістападзе ён быў затрыманы разам з Арлоўскім за крадзёж цыгарэт з камерцыйнага кіёска? Абодва атрымалі ўмоўнае пакаранне на год. Па Вашкевічу не школа, па ім турма слёзы лье.
МАСЛАВА: Я таксама, Кацярына Міхайлаўна, жадала б сказаць некалькі слоў наконт Вашкевіча.
СІДАРАВА: У якім сэнсе?
МАСЛАВА: Пра панядзелак.
СІДАРАВА: Добра. Давайце паслухаем Галіну Пятроўну.
МАСЛАВА: У панядзелак Вашкевіч і Арлоўскі п'яныя прыйшлі ўвечары ў школу, лаяліся матам, на другім паверсе разбілі некалькі гаршкоў з кветкамі. Я выклікала Вольгу Іванаўну. Але яны не толькі не паслухаліся свайго класнага кіраўніка, але яшчэ і аблаілі і яе, і мяне разам з ёй. Міма праходзіла Наталля Сяргееўна Цішчанка. Яна сагнала гэтых мярзотнікаў на першы паверх. Яны з ёй таксама лаялісь, але усё ж паслухаліся і сышлі ўніз. Але і там не супакоіліся, а працягвалі паводзіць сябе нахабна і агрэсіўна. Тады я выклікала з кабінета Кацярыну Міхайлаўну.
СІДАРАВА: Я ўжо і сама пачула, што на калідоры нешта адбываецца, бо стаяў страшэнны лямант. Прыйшлося выгнаць іх са школы.
МАСЛАВА: Але ж яны так проста не пайшлі - уззлаваўшыся, пачалі біць нагамі па сцяне школьнага сарая. Сцяна не вьпрымала і праламілася адразу ў трох месцах.
СІДАРАВА: Я ўжо выклікала ў школу ўчастковага. Ён прыйдзе заўтра. Але аднаму з нашых вучняў ніякі ўчастковы больш не спатрэбіцца.
ЯМПОЛЬСКАЯ: Чаму?
ЦІШЧАНКА: Што такое здарылась?
СІДАРАВА: Вельмі дрэнна, Вольга Іванаўна, што вы, як класны кіраўнік, да гэтага часу нічога не ведаеце. А павінны былі б ведаць у першую чаргу.
ЯМПОЛЬСКАЯ: Дык што ж у рэшце рэшт здарылася?!
СІДАРАВА: Учора на дыскатэцы ў "яме"...
ГАЛІЦКАЯ: У якой яме?
МУЛЬКІНА: У яме?
ЦІШЧАНКА: Гэта так дыскатэка называецца. Яна побач з Амфітэатрам. Таму і "яма".
СІДАРАВА: Дык вось. Учора на дыскатацы ў "яме" Вашкевіч пырнуў нажом нейкага араба. Яго адразу забрала міліцыя і адвезла ў СІЗА.
ГАЛІЦКАЯ: Куды?
ЦШІЧАНКА: У следчы ізалятар.
МУЛЬКІНА: I адкуль вы, Наталля Сяргееўна, ведаеце?
ЦІШЧАНКА: Жыццё вучыць. Тым больш, што з нашымі вучнямі і не тое вывучыш.
СІДАРАВА: Там была групавая бойка. Затрымалі нашага Арлоўскага і некалькі яго сяброў. Арыштавалі і некалькі арабаў. Некаторыя з іх - студэнты медыцынскага інстытута. Была магчымасць міжнароднага скандала - нам толькі гэтага яшчэ не хапала. Але, дзякуй Богу, той араб, якога пырнуў Вашкевіч нелегал. Ён ужо два гады, як скончыў інстытут, але застаўся тут.
ЦІШЧАНКА: Кацярына Міхайлаўна, а як усё атрымалася?
СІДАРАВА: Я дакладна не ведаю. Напэўна, нешта не падзялілі. 3 міліцыі іх вазілі ў пракуратуру. А ўжо адтуль Вашкевіча адправілі ў СІЗА, а Арлоўскага адпусцілі дадому. Так што ў Вашкевіча цяпер не надта хутка ўзнікне магчымасць ліквідаваць свае прабелы ў ведах!
ЯМПОЛЬСКАЯ: Ну і дзякуй Богу, што так усё атрымалася. 3-за гэтага Вашкевіча працаваць было нельга. Амаль на галаву сеў! Шкада, што Арлоўскага выпусцілі - яму таксама ў турму шлях! Але калі ўжо і на гэты раз Вашкевіча зноў вызваляць, тады... У мяне проста не будзе слоў!
ЦІШЧАНКА: Яго больш не вызваляць, бо ў Вашкевіча і так было два гады ўмоўна. Цяпер гэта ўсё разам з новым тэрмінам дадуць!
ГАЛІЦКАЯ: Ну і дзякуй Богу, што так!
ЦІШЧАНКА: Не трэба ўвесь час Бога ўспамінаць. Тым больш - пры такіх выгадках! Гэта грэх! Шкада, што ўсё так атрымалася. Вашкевіч не такі ўжо і дрэнны, але ж... Вядома, што двор і, наогул, усё наша жыццё вялі яго да турмы. I мы, вядома, нічога не маглі з гэтым зрабіць.
МУЛЬКІНА: Якая вы веруючая сталі! Грэх?! А рабіць так, як зрабіў Вашкевіч - не грэх?!
ЦПІІЧАНКА: Грэх! Але ж мы не ведаем, чаму ён гэта зрабіў, хоць, ў любым выпадку, ён зрабіў дрэнна.
МУЛЬКІНА: Колькі зараз веруючых стала! Дзесяць гадоў таму не надта ў царкву ішлі.
ЦППЧАНКА: Дзесяць гадоў назад я яшчэ амаль дзяўчынкай была, таму за той час адказваць не магу. А зараз... Магчыма я і дрэнная веруючая, але калі глядзіш на ўсю гэтую брыдоту вакол нас, душа між волі да Бога цягнецца.
МУЛЬКІНА: Які пафас! Нам яшчэ палітінфармацыі не хапала.
ЦШІЧАНКА: Я партбілет не кідала, калі перабудова пачалась, таму што ў КПСС не састаяла. Так што наконт палітінфармацый ведаю дрэнна.
МУЛЬКІНА: Вы пра мяне? Я выйшла з КПСС, таму што... таму што гэта ўжо нікому не трэба. А Вы б, Наталля Сяргееўна, лепш узгадалі пра тое, як вы некалькі разоў выказаліся пра мае выхаваўчыя мерапрыемствы. Памятаеце, як вы "скінькедаў" абаранялі?
ГАЛІЦКАЯ: Якіх "скінькедаў"? Босых, ці што?
ЦІШЧАНКА: Брытагаловых. Наконт КПСС - прабачце мяне, Роза Яўхімаўна. Я не жадала вас пакрыўдзіць - так атрымалася. А наконт "скінхэдаў"... Я ні Вашкевіча, ні Арлоўскага, ні іншых нашых хлопцаў не апраўдваю. Ды толькі ніякія яны не "фашысты" - не трэба з мухі раздуваць слана.
МУЛЬКІНА: Не "фашысты"? А гэты выпадак з арабам? Гэта не "фашызм"?
ЦППЧАНКА: I Вашкевіч, і Арлоўскі - з дастаткова бедных сем'яў. У Вашкевіча няма маці - яе ў тым годзе збіла мапшна. Бацька ўвесь час п'е. У іх нядаўна забралі малодшага брата Вашкевіча - у інтэрнат. У Арлоўскага, наадварот, няма бацькі, а маці - настаўніца. Як ім на яе грошы пражыць?! Вось і ўззлаваліся яны на ўвесь свет. А наконт іншаземцаў... Яны госці, але часам і грошай у іх больш і паводзіць сябе імкнуцца, як гаспадары. Нашым хлопцам гэта не падабаецца. Ды яшчэ беспрацоўе! А "скінхэды" - гэта цікава. У іх уяўленні "скінхэды" - моцныя, смелыя хлопцы. Там яны адчуваюць сябе сваімі і атрымліваюць магчымасць помсты ўсяму свету. Так што не ў "фашызме" тут справа, а ў шмат чым іншым. А брытагаловыя -толькі следства.
ГАЛІЦКАЯ: Чулі мы ўжо гэтую казку пра цяжкае жыццё. Гэтак усе стануць злачынцамі А сам Вашкевіч не вінаваіы?
ЦППЧАНКА: Вінаваты, вядома. I за гэта трэба караць. Калі шчыра, то я лічу, што ні з Вашкевіча, ні з Арлоўскага нічога не атрымаецца добрага, але ж... Яны не за адну гадзіну сталі такімі. Злачынцамі не нараджаюцца. А караць трэба было раней. Магчыма, каб Вашкевіч ці Арлоўскі раней зразумелі, што ім можна рабіць далёка не ўсё з таго, што жадаюць, да турмы ў Вашкевіча і не дайшло б. А так - яны рабілі, што жадалі! Чаму ж зараз мы здзіўляемся?!
СІДАРАВА: Прыпынім гэтую дыскусію. Часу ўжо шмат, а мы яшчэ не вырашылі адно вельмі важнае пытанне. Вы, Вольга Іванаўна, падрыхтуйце характэрыстыкі на Вашкевіча і Арлоўскага. Усё роўна з пракуратуры запросяць. Пра Вашкевіча можна больш шчыра напісаць - усё роўна пасадзюць. А вось пра Арлоўскага трэба крыху мякчэй. Усё ж такі з сям'і педагога. Ды і нам будзе толькі горш, калі і яго забяруць. Каб пасля выхадных характэрыстыкі былі ў мяне.
ЯМПОЛЬСКАЯ: Добра, Кацярына Міхайлаўна - зраблю.
СІДАРАВА: I апошняе. Магчыма, гэта самае значнае сённешняе пытанне. Калі ласка, Наталля Сяргееўна.
ЦІШЧАНКА: А чаму я?
СІДАРАВА: Таму, што вы - старшьшя прафкама. Дзям'янаўна менавіта да вас у прафкам са скаргай з'яўлялася.
Цішчанка ўзнімаецца з месца, разводзе рукамі, але ўсё ж выходзе да стала дырэктара.
ЦІШЧАНКА: Дзям'янаўна звярнулася са скаргай аб тым, што настаўнікі не захоўваюць правілы асабістай гігіены пры наведванні настаўніцкай прыбіральні. Прасіла, каб мы звярнулі на гэта ўвагу. Напэўна, трэба прыслухацца да яе меркаванняў.
Першай смяецца Ямпольская. Потым Кацман і Дабрыцкі. Астатнія захоўваюць маўчанне. Цішчанка раз-пораз усміхаецца, але ўсё ж стрымлівае смех.
СІДАРАВА: Нічога тут смешнага няма! Пытанне сур'ёзнае. Дарэчы, Наталля Сяргееўна, я не разумею гэтых вашых усмешак. I само пытанне вы асвятлілі зусім не так, як трэба. А вам, Барыс Абрамавіч, я б раіла наогул не смяяцца.
КАЦМАН: Чаму менавіта мне?
СІДАРАВА: 3 улікам вашых адносін... Вашы адносіны да працы.
КАЦМАН: Я, па вашаму, дрэнна стаўлюся да працы?
СІДАРАВА: Зараз не пра гэта. Калі Наталля Сяргееўна не паклапацілася пра тое, каб дасканала пра ўсё растлумачыць, прыйдзецца гэта зрабіць мне. Дзям'янаўна, наогул, была адмовілася мыць прыбіральню, таму што... Таму што...
ДАБРЫЦКІ: Наталля Сяргееўна нешта пра гігіену казала.
СІДАРАВА: Сапраўды... Справа ў тым... Справа ў тым... Пасля наведвання адным з настаўнікаў на падлозе прыбіральні пачалі заставацца лужы. I мы... I мы вымушаны былі правесці... Так сказаць... Службовы дослед. I даведаліся, што лужы пасля сябе... Лужы пакідае настаўнік нашай школы...
У класе становіцца вельмі ціха.
СІДАРАВА: Я задаволена, што вы зразумелі, што скарга Дзям'янаўны - зусім не жарт. А калі пра гэта даведаецца які-небудзь карэспандэнт? Я не буду зараз называць услых прозвішча гэтага настаўніка - ён і сам ведае, што гаворка ідзе менавіта пра яго.
ДАБРЫЦКІ: Хто гэта - я?
КАЦМАН: Альбо я? Больш настаўнікаў у нас няма - адны настаўніцы.
ГАЛІЦКАЯ: На воры і шапка гарыць!
Спачатку Галіцкая, потым Сідарава, Маслава і Мулькіна паварочваюць галаву ў бок Кацмана. Цішчанка адыходзе ў бок і робіць выгляд, што разглядае нешта праз вакно. Дабрыцкі апускае галаву ўніз. Ямпольская пераводзе позірк з Кацмана на ўсіх па чарзе.
СІДАРАВА: Я думаю, што той, хто вінаваты, і сам пра гэта добра ведае.
ЯМПОЛЬСКАЯ: Бора, яны ж гэта пра цябе! Яны пра цябе гэта! Ты чуеш?!
КАЦМАН: Не, не можа быць! Пры чым тут я?! Я тут зусім не пры чым. 3 чаго вы ўсё гэта ўзялі? Хто вам пра гэта сказаў?
ГАЛІЦКАЯ: Не трэба адпірацца, Барыс Абрамавіч - мы пра ўсё ведаем.
КАЦМАН: Пра што "пра ўсё"?! Нельга ж вось так проста... Проста абвінаваціць чалавека! Трэба ж нейкія доказы!
ГАЛІЦКАЯ: Доказы? Добра, калі вы так настойваеце - будуць і доказы. Мы ўсе бачылі гэтую лужу... I я, і Роза Яўхімаўна, і Наталля Сяргееўна.
МУЛЬКІНА: Я, дык шчыра сказаць, не ўсё і памятаю.
Мулькіна сустракаецца са здзіўленым позіркам Сідаравай і папраўляецца.
МУЛЬКІНА: А - дык гэта пра той выпадак... У прыбіральні?
ГАЛІЦКАЯ: Пра той, Роза Яўхімаўна. Менавіта пра той.
ЦІШЧАНКА: Як вам усім не сорамна! Трэба зараз жа прыпыніць гэтую брыдкую размову! Знайшлі тэму!
СІДАРАВА: Вы, Наталля Сяргееўна, не забывайцеся! Пакуль я яшчэ дырэктар, а не вы. I мне вырашаць, што прыпыняць, а што не. I чаму вы ўвесь час стаіце ля вакна, быццам бы да вас наша размова зусім не датычыцца. Сядзьце на сваё месца.
КАЦМАН: Не трэба іх прыпыняць, Наталля Сяргееўна. Прагучала сур'ёзнае абвінавачанне і я... Жадаю пачуць хоць нейкія доказы...
ЯМПОЛЬСКАЯ: Бора, няўжо ты не бачыш, што над табой здзекваюцца?! Не трэба кідаць бісер перад гэтымі...
ГАІЦКАЯ: Перад кім "перад гэтымі"? Не хапала яшчэ, каб пасля такіх учынкаў нас жа яшчэ і свіннямі называлі! Вы, Барыс Абрамавіч, жадаеце паслухаць доказы? Добра - я прапаную вам такую магчымасць. Памятаеце, некалькі дзён назад мы дзяжурылі ў калідоры?
КАЦМАН: Так. I што?
ГАЛІЦКАЯ: А тое! Памятаеце, як вы цэлую гадзіну сядзелі ў прыбіральні і не выходзілі? Што вы там рабілі? Чаму вы зноў зачыніліся ў прыбіральні, калі ўбачылі, што я жадаю туды зайсці пасля вас?
КАЦМАН: У мяне было дрэнна з жыватом.
ЯМПОЛЬСКАЯ: Бора, будзь мужчынам - няўжо ты будзеш і далей слухаць гэтую лухту?!
Кацман апускае галаву ўніз і моўчкі сядзіць.
ЯМПОЛЬСКАЯ: Бора! Што з табой?! Адкажы ж ім хоць што-небудзь.
ГАЛІЦКАЯ: Не трэба ўмешвацца, Вольга Іванаўна. Калі чалавеку сорамна, гэта гаворыць пра тое, што ён асэнсаваў свой учынак. А калі асэнсаваў - напэўна, гэтага больш не паўторыцца.
ЯМПОЛЬСКАЯ: Які ўчынак?! Бора - гэта праўда?!
Кацман ахоплівае галаву рукамі і яшчэ ніжэй схіляе яе ўніз.
ЯМПОЛЬСКАЯ: Бора?! Чаму ты маўчыш?! Скажы, каб ішлі на тры літары!
СІДАРАВА: Вы, Вольга Іванаўна, тут не хуліганьце. Гэта педагагічны савет! I, тым больш, што збіраецеся выйсці замуж за Барыса Абрамавіча, нельга падбухторваць яго на такія паводзіны.
ЯМПОЛЬСКАЯ: Гэта не педагагічны савет, а балаган! Папрашу не вырашаць за мяне, за каго, куды і калі мне ісці - сама разбяруся! А ты, Бора... Рабіў ты гэта, ці не - мне не вельмі цікава. Але ж калі мужык нагадвае макрыцу, жыць з ім не надта жадана!
Ямпольская ўстае з-за стала і выбягае праз дзверы ў калідор. Кацман таксама ідзе ўслед за ёй, але ля самых дзвярэй паварочваецца да настаўнікаў.
КАЦМАН: Я нічога не рабіў у прыбіральні, а вам... Вам яшчэ будзе вельмі сорамна за сённяшні дзень.
Кацман выходзе з класа. Цішчанка пляскае ў далоні.
ЦІШЧАНКА: Біс! Брава! У нас не проста заасад - у нас заасад і вар'яцкі дом разам!
Занавес.


КАРШНА ШОСТАЯ

Школьны калідор. Дэкарацыі тыя ж, што ў першай карціне. Ля стэнда з раскладам заняткаў стаіць Цішчанка. Дзверы кабінета дырэктара адчыняюцца і адтуль на калідор выходзіць Ямпольская.
ЯМПОЛЬСКАЯ: Наташа!
ЦІШЧАНКА: Воля?! Ну як справы - да чаго дамовіліся з Кацярынай Міхайлаўнай?
ЯМПОЛЬСКАЯ: Пакуль што ні да чаго не дамовіліся. Яна запрашае мяне застацца ў школе.
ЦІШЧАНКА: А ты?
ЯМПОЛЬСКАЯ: Пасля ўсяго, што адбылося?! Ведаеш - як у душу наплявалі?! Адно добра - да вяселля з Кацманам усе кропкі над "і" паставілі.
ЦІШЧАНКА: Ён тыдзень таму звольніўся ад нас?
ЯМПОЛЬСКАЯ: Напэўна - не ведаю. Мне зараз не вельмі цікава, калі ён звольніўся і куды пайшоў.
ЦІШЧАНКА: Вы гэта ўсур'ёз?
ЯМПОЛЬСКАЯ: Што ўсур'ёз?
ЦІШЧАНКА: Вырашылі прыпыніць адносіны.
ЯМПОЛЬСКАЯ: Мне патрэбен мужык, а не нейкі смоўж. I, калі шчыра сказаць, мне да гэтага часу сорамна пры думцы, што ён рабіў гэтыя лужы на падлозе прыбіральні. Гэта ж трэба - знайшла сабе, дура, кавалера!
ЦІШЧАНКА: А калі гэта не ён? Ты ўсё ж такі лічыш, што ён?!
ЯМПОЛЬСКАЯ: А ты так не лічыш?!
Цішчанка разводзе рукамі.
ЯМПОЛЬСКАЯ: Вось бачыш! I паводзіў ён сабе неяк незразумела - спачатку сядзеў, як у рот вады набраўшы, а потым наогул заяву аб звальненні напісаў. Спачатку з перапугу маўчаў, як нашкодзіўшы кот, а пасля, калі зразумеў, што пра ўсё даведаліся - ціха звольніўся.
ЦІШЧАНКА: Але ж ён сказаў, што ні ў чым не вінаваты!
ЯМПОЛЬСКАЯ: А што яму яшчэ было казаць? Не казаць жа, што сапраўды гэта ён лужы ўвесь час рабіў?! I да таго ж - адразу лужы зніклі пасля гэтага выпадка.
ЦІШЧАНКА: Шкадаваць не будзеш? Ты ж у Ізраіль збіралася паехаць?
ЯМПОЛЬСКАЯ: 3 такім, як Кацман, і ў Ізраілі ніякага дабра не пабачыш. Смоўж - ён і ёсць смоўж! А за мяне, Наташа, не хвалюйся - на мой век яўрэяў хопіць!
ЦІШЧАНКА: Ну... Як ведаеш... Мне, калі шчыра казаць, вельмі шкада, што так усё атрымалась!
ЯМПОЛЬСКАЯ: Ты ведаеш, што адбылось у апошні дзень яго працы?
ЦІШЧАНКА: Не вельмі дакладна. А што? Здаецца, там нешта з дысцыплінай здарылась?
ЯМПОЛЬСКАЯ: Нешта? Там не "нешта" здарылась - там вельмі "што" здарылась! Кацман вёў урок у маім класе. Вучні ўжо ведалі, што ён заяву напісаў аб звальненні і паводзілі сябе, вядома, даволі вольна. Да таго ж нельга выключаць, што яны даведаліся пра сапраўдную прычыну звальнення.
ЦІШЧАНКА: Няўжо гэта магло здарыцца?!
ЯМПОЛЬСКАЯ: А чаму б і не? Тая ж Дзям'янаўна магла сказаць, альбо яшчэ хто.
ЦІШЧАНКА: Чаму ты так вырашыла?
ЯМПОЛЬСКАЯ: Таму, што калі Кацман растлумачыў, што знайшоў новае месца працы, Арлоўскі зарагатаў прама яму ў твар і спытаў, ці добрыя там прыбіральні. Кацман адказаў, што гэта непасрэдна да тэмы ўрока не адносіцца і стаў тлумачыць геаграфію. Вядома ж, яго ўжо ніхто не слухаў. А Кацман разгубіўся. Смоўж - ёсць смоўж. I зусім больш не звяртаў увагі на парушэнні дысцыпліны. Арлоўскі і астатнія ў выніку зусім распаясаліся. Яны пасядалі на падлогу ў канцы класа і пачалі гуляць у карты прама на ўроку. Далей - болей. Арлоўскі накідаў паперы, некалькі лінеек, адарваў кавалкі паркету і ўсё гэта запаліў і растаумачыў, што яму халодна. Але Кацман на гэта, нават, увагі не звярнуў, а толькі выйшаў з класа і пайшоў да мяне! Разумееш, Наташа - да мяне?! Каб я яго ратавала!
ЦІШЧАНКА: Ты ж класны кіраўнік, таму ён і прыйшрў да цябе. Ты ж павінна была меры прыняць.
ЯМПОЛЬСКАЯ: Супакойся, я гэтага смаўжа не пакінула - пайшла ў клас разам з ім. Ты ведаеш, што зрабіў Арлоўскі?
ЦІШЧАНКА: Што?
ЯМПОЛЬСКАЯ: Крыкнуў "Зік хайль!" і нешта пра жыдоўскую морду. Я падыйшла і затушыла полымя і загадала расчыніць фортачкі.
ЦІШЧАНКА: А Кацман?
ЯМПОЛЬСКАЯ: Збялеў, як снег і пайшоў са школы.
ЦІШЧАНКА: Яму, напэўна, было крыўдна. Тым больш "жыдоўскай мордай" назвалі.
ЯМПОЛЬСКАЯ: Уявіце сабе - якая вялікая крыўда! Тым больш, што праўда. А ты чаго так на гэта рэагуеш - быццам бы не твой муж на тым тыдні напісаў вялікі артыкул пра міравы сіянізм?!
ЦІШЧАНКА: Барацьба з сіянізмам - палітыка. А абражаць чалавека толькі таму, што ён іншай нацыянальнасці - нельга.
ЯМПОЛЬСКАЯ: Калі Кацман лічыў сябе абражаным, трэба было падаць у суд, як гэта зрабіў журналіст Шульман у такім жа выпадку. Але Кацман - нешта незразумелае. Ён нават абараніць сябе не ў стане.
3-за правых куліс з'яўляецца Пятліцына. Яна падыходзе да размаўляючых паміж сабой Ямпальскай і Цішчанка, але разгублена спыняецца на даволі вялікай адмегласці ад іх.
ПЯТЛІЦЫНА: Наталля Сяргееўна!
Яе не чуюць.
ПЯТЛІЦЫНА: Наталля Сяргееўна!
ЯМПОЛЬСКАЯ: Глядзі - твая маці-гераіня прыйшла!
ЦІШЧАНКА: Што табе, Іра?
ПЯТЛІЦЫНА: Мне вельмі трэба з вамі пагутарыць, Наталля Сяргееўна! Вельмі трэба!
ЦІШЧАНКА: Дык у чым справа? Я цябе слухаю.
ПЯТЛІЦЫНА: Я, Наталля Сяргееўна, жадаю з вамі перагаварыць сам на сам. Вельмі трэба!
ЯМПОЛЬСКАЯ: Ну - раз такія таямніцы, то... Мне ўсё роўна трэба ісці - зараз фортачка і я не жадаю марнаваць час. Яшчэ пабачымся.
Ямпольская знікае за левымі кулісамі.
ЦІШЧАНКА: Ну - што?! Іра, нам трзба адшукаць нейкае памяшканне, каб пагутарыць. На жаль усё зараз занята - нават мая лабаранцкая. Што ж рабіць?
ПЯТЛІЦЫНА: Не хвалюйцеся, Наталля Сяргееўна - мы можам з вамі і тут пагутарыць, на калідоры, пакуль нікога няма. Гэта хутка.
ЦІШЧАНКА: Ну, што ў цябе? Напэўна, пра Пятроўскую? Яе яшчэ два тыдні таму назад на педагагічным савеце разбіралі.
ПЯТЛІЦЫНА: А што пра яе гаварыць... Будзе так далей рабіць - альбо ў турму, альбо на кладбішча пойдзе. Харытонаву маці ўчора з Масквы прывезла.
ЦІШЧАНКА: Знайшла?
ПЯТЛІЦЫНА: Як жа - знойдзеш там! Кінулася да мяне, ну а я... Я ўсё расказала - маці Харытонавай вельмі плакала. Тады яна кінулася да нашых блатных. Тыя загадалі збіраць грошы - тысячу даляраў. Разам з блатнымі маці Харытонавай паехала ў Маскву. Там частку грошай аддалі "гаспадарам", частку нашы блатныя забралі сабе, а Харытонаву ў выніку дазволілі забраць дадому. Я яе ўчора бачыла. Спачатку думала, што Харытонава будзе лаяцца, што я яе здала, а яна ледзь мне на шыю не кідалася, што яе выратавалі. Казала, што Светлую ўжо моцна пабілі.
ЦІШЧАНКА: Ну і як ёй у прастытутках?
ПЯТЛІЦЫНА: Яна гаварыла, што адразу папшарты адабралі. Спачатку ўсіх дзяўчат прымушаюць проста размаўляць, а потым, праз месяц-другі - спаць з усімі, хто плаце грошы. А хто адмовіцца - б'юць. Як Светлую. Харытонава казала, што ў Маскве ні з кім не спала, але брэша яна, я лічу. Напэўна, ледзь адно месца не працёрла!
ЦІШЧАНКА: А Светлую б'юць?
ПЯТЛІЦЫНА: Б'юць! Яна жадае вярнуцца дадому - яе з-за гэтага і збілі.
ЦІШЧАНКА: Трэба выцягваць яе адтуль.
ПЯТЛІЦЫНА: У яе бацькоў грошай няма.
ЦІШЧАНКА: Паспрабую нешта зрабіць. Толькі ты ўсё, што ведаеш наконт Светлай, падрабязна паведаміш аднаму чалавеку.
ПЯТЛІЦЫНА: А пасля са мной што-небудзь здарыцца?
ЦІШЧАНКА: Ты зробіш так, як я табе сказала - інакш мы нічога не зробім. Ты ж не жадаеш, каб Светлую забілі?
ПЯТЛІЦЫНА: Не, вядома. Добра - скажу, Толькі... Каб пра гэта ніхто не ведаў. Але ж... Я не пра гэта з вамі збіралася пагутарыць.
ЦІШЧАНКА: А пра што?
ПЯТЛІЦЫНА: Паабяцайце, Наталля Сяргееўна, што нікому нічога не скажыце?!
ЦІШЧАНКА: Па-першае, Іра, ты добра ведаеш, што я ніколі гэтага не абяцаю, а па-другое - там пабачым. ІІІто здарылася?
ПЯТЛІЦЫНА: Арлоўскага зноў затрымалі - зараз у пракуратуры сядзіць.
ЦІШЧАНКА: За што?
ПЯТЛІЦЫНА: Ён вельмі ўззлаваўся, калі Вашкевіча пасадзілі. Учора ўвечары Арлоўскі вырашыў пажартаваць - зняў шыльды са школы і з пракуратуры, якая побач з намі і памяняў месцамі. Нехта сёння раніцай стукануў пра яго і Арлоўскага забралі ў пракуратуру - ён там зараз дае тлумачэнні.
ЦІШЧАНКА: Дык ён тут - побач са школай?
ПЯТЛІЦЫНА: Я ж так і тлумачу!
ЦІШЧАНКА: А ты адкуль пра гэта ведаеш?
ПЯТЛІЦЫНА: А мяне таксама затрымалі - каб яго асобу ўдакладніць.
ЦІШЧАНКА: Ну як - удакладнілі?
ПЯТЛІЦЫНА: Удакладнілі. Дык Арлоўскі і не хлусіў - адразу сказаў, хто ён такі.
ЦІШЧАНКА: Як жа яму было хлусіць, калі пра яго сказалі. Ну - а ад мяне што трэба?
ПЯТЛІЦЫНА: Там прасілі, каб нехта з настаўнікаў прыйшоў - таксама асобу Арлоўскага удакладніць.
ЦІШЧАНКА: Чаму ж ты Вользе Іванаўне не сказала пра гэта - яна ж толькі што са мной размаўляла?! Да таго ж яна класны кіраўнік Арлоўскага - ёй і трэба ісці ў пракуратуру, а не мне. Толькі цяпер трэба яе пачакаць - у Вольгі Іванаўны фортачка.
ПЯТЛІЦЫНА: Лепш вы, Наталля Сяргееўна! Чакаць нельга - Арлоўскага, мабыць, з вамі адпусцяць, а так, магчыма, і ў следчы ізалятар адвязуць. Да таго ж у Вольгі Іванаўны фортачка - вы самі казалі.
ЦІШЧАНКА: Не магу я - што за глупства такое?! У мяне зараз урок!
ПЯТЛІЦЫНА: Ну калі ласка, Наталля Сяргееўна - пра гэта і сам Арлоўскі прасіў!
ЦІШЧАНКА: Арлоўскі прасіў? Што гэта яшчэ за навіна? А ён разумее, што я яго пакрываць не збіраюся?!
ПЯТЛІЦЫНА: Разумее, Наталля Сяргееўна - усё роўна з пракуратуры на школу паперы дашлюць! Пойдзем, калі ласка, Наталля Сяргееўна!
ЦІШЧАНКА: Ну як там ён - такі ж "герой"?!
ПЯТЛІЦЫНА: Які там "герой" - размазваў слёзы па твары, калі я ўвайшла. Ён адразу мяне не заўважыў, бо на яго моцна лаялісь - крычалі, што шлангам гумавым рукі адаб'юць! А калі мяне ўбачыў, то плакаць перастаў, але я ўсё роўна заўважыла. I яны перасталі лаяцца, таму што ўбачылі, што я цяжарная. Пойдзем хутчэй, Наталля Сяргееўна!
ЦІШЧАНКА: Плача? Добра, што плача - магчыма, хоць так нешта зразумее! Ён, напэўна, разлічваў, што яму за яго "мастацтвы" прэмію дадуць?! Шчыра кажучы, Пятліцына, было б добра, каб яму разы з тры гэтым самым гумавым шлангам упоперак спіны прайшліся - магчыма, дур крыху б выйшла! Ну - пойдзем ужо.
Пятліцына і Цішчанка знікаюць за левымі кулісамі. Пасля невялікай паўзы з-за левых куліс з'яўляецца сантэхнік. Ён ідзе па калідоры і чытае шыльдачкі на дзвярах. Падыйшоўшы да дзвярэй заведуючай гаспадаркай, некалькі разоў стукае. Дзверы адчыняюцца і адтуль выходзе Маслава.
САНТЭХНІК: Вы выклікалі сантэхніка?
МАСЛАВА: Мы.
САНТЭХНІК: Што здарылася?
МАСЛАВА: У падвале ўчора пацякла вада. Гарачая. Там цяпер цэлыя гейзеры, як на Камчатцы. Мы толькі ўвечары заўважылі, што яна цячэ і адразу паведамілі ў ЖЭУ. А вы толькі сёння прыйшлі! А калі там нешта сур'ёзнае? У нас у прыбіральні гарачая вада цяпер амаль не цячэ.
САНТЭХНІК: Позна паведамілі - у нас таксама, як і ва ўсіх, свой асабісты час ёсць. Паказвайце, дзе ваша прыбіральня?!
Маслава падводзе сантэхніка да прыбіральні. Ён некаторы час корпаецца за дзвярыма - адтуль чуецца металічны звон.
МАСЛАВА: Пакуль вы працуеце, я пайду?
САНТЭХНІК: Тут, здаецца, усё ў норме - трэба ў падвал ісці - напэўна там нешта здарылася.
МАСЛАВА: Добра - калі так, я вас правяду.
Маслава і сантэхнік знікаюць за левымі кулісамі. 3-за правых з'яўляюцца Мулькіна і Галіцкая. Яны вельмі гучна размаўляюць і амаль лаюцца.
ГАЛІЦКАЯ: Вы, Роза Яўхімаўна, згадзіцеся, што Кацман усё ж зрабіў не вельмі добра - кінуў школу з нейкім выклікам! Ці не так?!
МУЛЬКІНА: Магчыма і так, Таіса Фёдараўна, але ж Кацман зараз больш пра Ізраіль думае, чым пра нашу школу - напэўна, праз два-тры тыдні наогул ад нас ад'едзе. Так што Ямпольская, магчыма, яшчэ не раз пашкадуе, што ў іх ўсё так адбылося.
ГАЛІЦКАЯ: Аднак і такога смаўжа, як Кацман, мець таксама не падарунак!
Дзверы кабінета дырэктара адчыняюцца і адтуль з'яўляецца Сідарава.
СІДАРАВА: Пачула ваш голас, Таіса Фёдараўна і зазірнула ў калідор. А тут і вы, Роза Яўхімаўна. А я якраз збіралася вас шукаць. Толькі што ліст з бібліятэкі атрымала. Наконт Пятліцынай. Злавілі нашу Пятліцыну на крадзяжы журналаў "Бурда-модэн" з чытацкай залы Яна журналы не цалкам крала, а так - асноўныя чарцяжы і выкрайкі.
МУЛЬКІНА: Яны пра гэта ў міліцыю паведамілі?
СІДАРАВА: Не - пашкадавалі, што цяжарная. А памятаеце, як Наталля Сяргееўна абараняла Пятліцыну - чытае, бачыце, Іра кніжкі ў бібліятэцы. Вось як яна іх чытала! А класны кіраўнік, як заўсёды, нічога не ведае!
ГАЛІЦКАЯ: Мне наогул здаецца, Кацярына Міхайлаўна, што наша Цішчанка надае працы з класам не надта шмат увагі. Як вы лічыце, Роза Яўхімаўна?
МУЛЬКІНА: Моладзь зараз наогул не вельмі жадае працаваць.
СІДАРАВА: Ну, не трэба перабольшваць - наконт Цішчанка гэтага якраз і не скажаш.
МУЛЬКІНА: А я гэта і мела на ўвазе - моладзь працуе дрэнна, але ж Цішчанка на гэтым фоне выглядае неблага.
ГАЛІЦКАЯ: Я толькі пра тое, што мы, як больш сталыя таварышы і калегі, павінны часам падказваць той жа Цішчанка, як лепей арганізаваць працу з класам.
СІДАРАВА: Зразумела, мы павінны будзем абмеркаваць гэты ўчынак Пятліцынай. А зараз зайдзіце, калі ласка, да мяне.
Мулькіна і Галіцкая разам з дырэктарам ўваходзяць у кабінет і зачыняюць за сабой дзверы. 3-за левых куліс з'яўляюцца Цішчанка і Арлоўскі.
АРЛОЎСКІ: Магчыма, я лепш дадому пайду? Вы ж адпусцілі Пятліцыну? Я таксама перанерваваўся.
ЦІШЧАНКА: Калі ты таксама будзеш цяжарны, Арлоўскі, тады я і цябе дадому адпраўлю у падобным выпадку.
АРЛОЎСКІ: Справа за малым - прыйдзецца зацяжарыць.
ЦІШЧАНКА: А пра якія гэта апельсіны ў пракуратуры пыталіся?
АРЛОЎСКІ: Гандлярка паскардзілася ў міліцыю. Дык мы ўзялі з Лысым усяго на тры "штукі" - а яна вішчэць пачала. Ад жаднасці памрэ, падла!
ЦІШЧАНКА: Калі даведаюцца - пасадзяць.
АРЛОЎСКІ: Зараз! За апельсіны не пасадзяць. У мяне, напрыклад, цяжкае дзяцінства - не хапае вітамінаў! А Лысы ўсё роўна сядзіць ужо.
ЦІШЧАНКА: Наконт дзяцінства - я згодна, бо гэта па табе і тваім учынкам бачна. А што датычыцца вітамінаў... Гэта гандлярка, магчыма, на гаспадара працуе...
АРЛОЎСКІ: На сябе яна працуе - я ведаю. А апельсіны мы толькі раз кралі - адпомсцілі, каб не аблічвала.
ЦІШЧАНКА: Якія Робін Гуды знайшліся! Пра апельсіны я не раз чула - хлусіш, напэўна, Сяргей?!
АРЛОЎСКІ: Мы ж не адны ў горадзе - магчыма і яшчэ хто краў.
ЦІШЧАНКА: Слухай мяне, Сяргей, уважліва - за тое, што я цябе забрала, будзеш два тыдні ў школу хадзіць! Зразумеў?
АРЛОЎСКІ: Зразумеў. Дзякуй, Наталля Сяргееўна.
ЦІШЧАНКА: А цяпер яшчэ пра адно. Гэта праўда, што ты на ўроку ў Кацмана "Зік хайль" крычаў?
Арлоўскі апускае галаву ўніз.
ЦІШЧАНКА: Гэта праўда?
АРЛОЎСКІ: Праўда. Так - дур нейкая ў галаву стукнула.
ЦІШЧАНКА: Гэта добра, што і ты, і Вашкевіч імкнецеся абараніць нашу нацыянальную годнасць. Але гэтага ніколі нельга зрабіць, калі імкнешся абразіць іншыя народы. Вось ты неяк казаў, што ва ўсіх банках сядзяць яўрэі, а арабы спяць з нашымі дзяўчатамі. Казаў?
АРЛОЎСКІ: Казаў!
ЦІШЧАНКА: А ад нас саміх тут нічога не залежыць? А ці не імкнуцца нашы дзяўчаты леч пад каго хочаш - пад араба, негра, кітайца ці сваяго ж беларуса за лішні даляр?!
АРЛОЎСКІ: Не ўсе, але шмат і такіх.
ЦІШЧАНКА: А хто вінаваты, што вы з Вашкевічам замест таго, каб вучыцца той жа банкаўскай справе, п'еце гарэлку, робіце крадзяжы?! Зноў той яўрэй, які будзе кіраваць банкам замест вас?! А якія дзеці нараджаюцца ў алкаголікаў? Калі так пойдзе далей, мы ператворымся ў нацыю дэбілаў і дэгенератаў! Вось пра што ў першую чаргу трэба разважаць, Арлоўскі. Магчыма, ты са мной не згодны?!
АРЛОЎСКІ: I згодны, і не згодны. Хіба не праўда, што яўрзі цягнуць адзін аднаго, дапамагаюць адзін аднаму ўсталявацца ў жыцці?!
ЦІШЧАНКА: Праўда! Але хто вінаваты ў тым, што мы - беларусы, украінцы і рускія ніколі не дапамагаем адзін аднаму? Хто ў гэтым вінаваты - яўрэі, чукчы, немцы? Ці мы самі?!
АРЛОЎСКІ: Ну вы даяце, Наталля Сяргееўна!
ЦІШЧАНКА: Пра гэта мы яшчэ пагаворым. Трэба папрасіць прабачэння ў Кацмана! Абавязкова трэба, Арлоўскі!
АРЛОЎСКІ: Я ўжо папрасіў - учора яго ў горадзе бачыў. Ён добры быў настаўнік - шкада, што ў Ізраіль едзе. I ён нейкі сумны. А мяне адразу прабачыў.
3-за левых куліс з'яўляюцца Маслава і сантэхнік. Адначасова з кабінета дырэктара выходзяць Сідарава, Галіцкая і Мулькіна.
САНТЭХНІК: Зараз паглядзім, што робіцца ў прыбіральні.
СІДАРАВА: 3 гэтай сантэхнікай адны турботы.
Усе збіраюцца вакол дзвярэй у прыбіральню. Арлоўскі, заўважыўшы, што на яго ніхто не звяртае ўвагі, пакрыху адыходзіць да левых куліс.
АРЛОЎСКІ: Пакуль тут шум ды гам, лепш пайду піва пап'ю, але пасля трэба назад прыйсці, раз Наталлі Сяргееўне паабяцаў.
Арлоўскі знікае за левымі кулісамі. Маслава першай адчыняе дзверы ў прыбіральню, але зараз жа выходзе назад у калідор.
МАСЛАВА: Там лужа! Як пасля Кацмна.
МУЛЬКІНА: Магчыма, гэта і не Кацман рабіў, раз так.
ГАЛІЦКАЯ: Альбо не толькі Кацман.
САНТЭХНІК: Дайце мне паглядзець.
Сантэхнік знікае за дзвярыма прыбіральні. Адтуль чуецца металічнае дзіньканне і сантэхнік з'яўляецца ў калідоры.
САНТЭХНІК: Напэўна, у вас і раней такія лужы ўзнікалі?
СІДАРАВА: Узнікалі. Але мы лічылі, што... Апошні месяц ніякіх луж на падлозе не было.
САНТЭХНІК: Вядома ж - не было, бо гарачай вады ў кране не было. А сёння і ўчора спачатку не было таму, што прарвала ў падвале трубу, як толькі гарачую ваду далі пасля рамонта на трасе. Я цяпер гайку падцягнуў - ніякай лужы больш не будзе. Толькі нешта я не разумею, чаму вы мяне раней не выклікалі - лужы на падлозе, напэўна, амаль заўсёды з'яўляліся?!
Нямая сцэна.
Гучыць музыка з кінастужкі "Прыгоды Шэрлака Холмса і доктара Ватсана" і апускаецца занавес.
КАНЕЦ

г.Віцебск - 20 чэрвеня 2000 года г.Гарадок


Надрукавана - "Беларускія п'есы", Віцебск, 2007 год.

У автора есть сайт: http://beloruslit.hut.ru.
Новые статьи на library.by:
САМИЗДАТ: ПРОЗА:
Комментируем публикацию: КАЦМАН альбо ТАЯМНІЧАЕ ЗЛАЧЫНСТВА Ў ШКОЛЬНАЙ ПРЫБІРАЛЬНІ (камедыя ў дзвух дзеях, шасці карцінах)

© Герашчанка Андрэй Яўгенавіч () Источник: http://portalus.ru

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

САМИЗДАТ: ПРОЗА НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.