публикация №1531332074, версия для печати

Паэма да святога Iаана Кармянскага. 1. Гомель


Дата публикации: 11 июля 2018
Автор: Ангеліна Дабравольская
Публикатор: AngelinaD (номер депонирования: BY-1531332074)
Рубрика: САМИЗДАТ: ПОЭЗИЯ Религиозная лирика


Па горадзе, родным стаўшым,
Спяшаю хадой таропкай —
Туды, дзе, ноч недаспаўшы,
Ішла з вінаграднай гронкай
На свята — Праабражэння! —
Па сонным яшчэ праспекце,
З маленнем — аб ачышчэнні,
З прашэннем — каб не памерці,
З літаннем — уратавання! —
Праз слёзы, праз боль, у скрусе...
 
 
 
I мне было — даравана...
 
 
I — на ўрачыстым абрусе —
На вінаград і яблык Упалі жывыя каплі,
А ў сэрцы, болей не ззяблым,
Ужо рассычаўся камень,
I ў кожным яго асклепку,
Такім ледзяным і бязбожным —
Нібы люстравалася Неба,
Пяшчотна і асцярожна.

 

Опубликовано 11 июля 2018 года


Главное изображение:

Паэма да святога Iаана Кармянскага. 1. Гомель

На фото: Паэма да святога Iаана Кармянскага. 1. Гомель


Полная версия публикации №1531332074 + комментарии, рецензии

LIBRARY.BY САМИЗДАТ: ПОЭЗИЯ Паэма да святога Iаана Кармянскага. 1. Гомель

При перепечатке индексируемая активная ссылка на LIBRARY.BY обязательна!

Библиотека для взрослых, 18+ International Library Network