Джон Кітс - У гонар восені

Иностранная поэзия. Стихи, поэмы зарубежных авторов.

NEW ЗАРУБЕЖНАЯ ПОЭЗИЯ


Все свежие публикации



Меню для авторов

ЗАРУБЕЖНАЯ ПОЭЗИЯ: экспорт произведений
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Джон Кітс - У гонар восені. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные кнопки

BIBLIOTEKA.BY Крутые видео из Беларуси HIT.BY - сенсации KAHANNE.COM Футбольная биржа FUT.BY Инстаграм Беларуси

Система Orphus

2974 за 24 часа
Автор(ы): • Публикатор:


Час туманоў і плёну сакаўнога!
У змове з сонцам бласлаўляеш ты
Лазу ля стрэх, каб грон трымала многа,
Сад сьціхлы, каб яму да ламаты
Ў суках ставала клопату старога;
Мяздру салодзіш пахкай садавіны,
Арэхі сьпеліш, гарбузу жывот
Выкругліваеш, сочыш штохвіліны,
Каб кветак позьніх ліўся сьмех вясёлы,
Каб як пазьней адчулі холад пчолы,
Бо лету душна ў клейкіх келлях сот.

Хто ўвагу на заможную не зьверне?
Сядзіш ты бестурботна на таку,
Вятрэц, які нядаўна веяў зерне,
Твае кудлаціць пасмы неўзнаку,
Ці сьпіш на недакошаным пракосе,
Ад маку ахмялелай лета сьніцца,
У кветках палачу шкадуе серп,
А часам, як зьбіральшчыца калосься,
Гнеш галаву цяжкую да крыніцы.
Цурку з давільні віцца, не спыніцца,
Табе глядзець гадзінамі няўсьцерп.

Дзе веснавыя сьпевы, пералівы?
Не дбай пра іх — ёсьць музыка ў цябе,
Пакуль, аценіўшы іржышча нівы,
Ласкава дзень канае ў харашбе,
І камарыны хор нуду гайдае
У лазняках на выпасах лагоды,
Цвыркун не пакідае жываплот,
Бляюць ягняты, і ручай рыдае,
Малінаўка зайшлася ў садзе згоды,
І ластаўкі, сабраўшыся ў чароды,
Шчабечуць у нябёсах на адлёт.

Пераклад Рыгора Барадуліна.


Опубликовано 09 мая 2010 года

Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL+ENTER!

© Джон Кітс • Публикатор (): Евгений Соболев

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle

Скачать мультимедию?

подняться наверх ↑

ДАЛЕЕ выбор читателей

Загрузка...
подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY на Ютубе, в вКонтакте, Одноклассниках и Инстаграме чтобы быстро узнавать о лучших публикациях и важнейших событиях дня.