КАЖУХ СТАРОГА АНІСІМА

Белорусская проза. Классические и современные произведения белорусских авторов. Книги, рассказы, воспоминания и пр.

NEW БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА


БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему КАЖУХ СТАРОГА АНІСІМА. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2004-09-26

КОЛАС ЯКУБ

Хто толькі ведаў старога Анісіма, той ведаў і яго стары кажух. Ніколі ён з ім не расставаўся — ні летам, ні зімою. Такі ўжо быў звычай у старога Анісіма. А як ён шанаваў гэты кажух!
Ад доўгіх часаў жыцця кажух зусім сашмуляўся, выліняў, і сам чорт не сказаў бы, ці гэты кажух быў белы, ці чырвоны. Дый сам гэты кажух стаў непадобны да кажуха, а калі яго і называлі кажухом, дык ужо ў сілу звычаю. Паміж мужыкоў было многа жартаў пра гэты кажух. Дзеці проста пальцамі тыкалі на яго, як толькі дзед Анісім з'явіцца на вуліцу. А дзед як бы і не чуў, і вухам не вёў. Толькі ўжо як стануць надта дапякаць, ён усярдуецца.
Калі кажух і трымаўся так доўга, дык толькі дзякуючы старому Анісіму: чуць дзе з'явіцца дзірка, ён браў іголку, нітку, чапляў на нос акуляры і садзіўся за рапарацыю кажуха. Зашые адну дзірку, паложыць латку, прыгладзіць, глядзіш — у другім месцы кажух разлазіцца. Зноў дзед садзіцца за работу. Потым ён больш нічога і не рабіў, як толькі стаўляў латкі. Латкі чапляліся за латкі, то як кастры аладак, то як кучкі медзякоў. І не было на кажусе ні аднаго жывога месца: так застракацілі яго белыя і чорныя ніткі і так патыкала яго іголка. А колькі ўсякага бруду завялося ў кажусе! Ды станоўкі быў гэты дзед: нічым яго не пераставіш, ніяк не ўдзяўбеш яму ў галаву, што схадней зрабіць новы кажух.
— Ого! Зрабіць новы кажух! Лёгка сказаць «зрабіць новы кажух», — круціў дзед старымі калтунамі, пачынаў вылічваць і заўсёды канчаў тым, што рабіць новы кажух яшчэ рана.
— Га! Ці многа ты налічыш, хто б меў такі добры кажух! Ведаю я цяперашнюю моду. Зробіць стрынгаля і бегае, як кот з апечаным задам, калі мароз ударыць, — смяяўся Анісім.
— Бадай ты спрогся, стары пень! — лаяліся мужыкі. — Гэта ж ён расплодзіць такога бруду, што і не акараскацца, — заразу развядзе.
І вось маладыя хлопцы надумаліся ўкрасці гэты кажух і спаліць. Але ж як яго ўкрасці? Праўда, цяпер дзед жыў адзін — усе паразбягаліся ад яго. Толькі прусы ды тараканы гняздзіліся ў суседстве з дзедам. І дзед так шанаваў свой кажух, ніколі з ім не расставаўся і так крэпка з ім зжыўся, што трудна было пазнаць, дзе пачынаўся дзед і дзе канчаўся кажух. А зойдзеш у хату, як ён спіць, — прусакі і ўсякі бруд так заварушыцца, што няіменна абудзіць дзеда. Толькі ж хлопцы выбралі-такі часіну. Дзед спаў. Але і спаў ён у кажусе. Думалі, думалі хлопцы, як выкрасці кажух. Нічога не прыдумалі, як толькі расперазаць яго і лёгенька сцягнуць. Але старыя спяць чутка. Праўда, кажух такі расперазалі. А як сталі здымаць яго, дзед абудзіўся. Стары быў яшчэ крэпак. Як схопіцца ён, як пагоніцца за хлопцамі, як пачне латашыць кульбаю! Не для ўсіх скончылася шчасліва: хто сіняк зарабіў, хто ліхтар на лбе, а хто дык і рэбер не далічыўся. Толькі і паспелі зрабіць, што рукаў адарваць і кусок крыса вырваць. Але дзед уставіў новы рукаў з старой аўчынкі і нават каўнер падправіў. І ўсё ж такі фарсіць у старым кажусе.
— Ахвота вам, хлопцы, займаць старога! Бог з ім. Няхай дацягае свой век. Колькі яму засталося? А памрэ ён, і кажух пахаваем з ім: разам жылі, няхай разам і спачываюць.
Але хлопцы на гэтую гутарку не згадзіліся: ходзяць за дзедам крок у крок ды кажух яго скубуць. А выжыўшы з розуму дзед ганяецца за імі з кульбаю.


Новые статьи на library.by:
БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА:
Комментируем публикацию: КАЖУХ СТАРОГА АНІСІМА


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.