Белорусская проза. Классические и современные произведения белорусских авторов. Книги, рассказы, воспоминания и пр.

Разместиться

БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА новое

Все свежие публикации


Меню для авторов

БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА: экспорт произведений
Скачать бесплатно! Научная работа на тему . Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement. Система Orphus

На фото: Ці тужаць літоўцы па камунізьме, автор: maskaev

Ці тужаць літоўцы па камунізьме 1056 за 24 часа

27 сентября 2004

Я якраз пераскочыў з адной эпохі ў другую. Зусім не для таго, каб напісаць тэкст пра настальгію па савецкіх часах. Я пасварыўся з жанчынай і з яе шыкоўных апартаментаў у прыгарадзе Вільні перанёсся ў сваю кватэру ў Каралінках. Шматпавярховы дом, збудаваны за Брэжневым, побач фантан, які даўно не дзейнічае, двор у выбоінах, мясцовыя гастраномы (некалі яны называліся “Космас” і “Сатурн”), тралейбусны прыпынак “Касманаўтаў” і да таго падобныя рэчы, якія павінны былі дапамагчы нам як мага ясней зразумець, што космас пакаралі літоўцы. Цяпер усё гэта здаецца непрыемна ўстарэлым — гэтыя лесвічныя клеткі, і людзі, што сядзелі на лаўках цэлымі га­дзінамі, і дні, якія міналі быццам у нудным дзяжурстве або чаканні нечага, што вернецца ці зменіць усё да непазнавальнасці. Мы былі прызвычаеныя жыць паволі. Піць і абсмоктваць ва ўспамінах мінулае. Хоць бы гэты фантан, у якім калісьці плёхалася вада. Кожны час нясе з сабой людзей, вымушаючы іх з’яўляцца на свет, кахаць, цешыцца маладосцю, і яшчэ ніводзін лад не здолеў гэтага змяніць, савецкі ў тым ліку. Часам лады, нават самыя жорсткія і нялюдскія, прыводзяць да таго, што людзі, якія ў іх выраслі, атаясамліваюць тугу па прамінулым жыцці з тугою па самім ладзе. Згадкі пра першыя спатканні або студэнцкія гады непарыўна з’ядноўваюцца з яго атрыбутамі.

Открыть полную версию

На фото: Жыцьцё з галавою ў пятлі, автор: maskaev

Жыцьцё з галавою ў пятлі 63 за 24 часа

27 сентября 2004

...Разбомблены цэнтар гораду згарэў, але менчукоў гэта ня вельмі патрывожыла, бо ад Карла Маркса да плошчы Свабоды — гэта быў раён энкавэдыстаў, дык хоць 4 кв. км. у цэнтры згарэла, а ўсё навакольле, дзе жылі мясцовыя, засталося цэлым. Калі ў некага згарэла жытло або не было дзе жыць, людзі маглі прыйсьці ў Менскую гарадзкую ўправу, дзе меліся сьпісы вольных кватэраў, і выбраць сабе новую кватэру з тых, што засталіся ад пераселеных пакутнікаў–габрэяў. Гэтак забясьпечылі жытлом 37 000 чалавек, а 10 000 палепшылі жыльлёвыя ўмовы. Разбураныя дамы, іх каробкі ўвесь час пагражалі абвалам, дык нямецкія сапёры падрывалі самыя небясьпечныя будынкі. Абапал Савецкай утварыліся горы друзу.

Открыть полную версию

На фото: Лірыка, автор: maskaev

Лірыка 19 за 24 часа

27 сентября 2004

Любі Акляхому, радзімы наш край,

Як бацьку і родную маму.

Аёву любі і Флярыду кахай,

Радзіму маю Алябаму.

Открыть полную версию

На фото: Гогаль і посткаляніяльны кантэкст, автор: maskaev

Гогаль і посткаляніяльны кантэкст 90 за 24 часа

27 сентября 2004

Чаму посткаляніяльныя супольнасьці дагэтуль жывуць імпэрскім досьведам? Чаму пасьля таго, як усе посткаляніяльныя супольнасьці [...] сталіся незалежнымі, праблема каляніяльных стасункаў ня страчвае актуальнасьці? [Бо] дзякуючы [імпэрскаму] літаратурнаму канону, [...] які спрэс застаецца крытэрам густу й ацэнкі [...] [у выглядзе] унівэрсальнай нормы, цяжар даўніны й надалей пануе над культурнымі здабыткамі большае часткі посткаляніяльнага сьвету.

Открыть полную версию

На фото: После современности, автор: maskaev

После современности 1362 за 24 часа

27 сентября 2004

“Оксидентализация”, или “вестернизация”, происходит от латинского “оссidens” и английского “west” соответственно и означает одно и то же — запад. Под вестернизацией, или оксидентализацией, понимается господствующий тренд развития современной цивилизации, состоящий в заимствовании путей и методов становления западной цивилизации, а также усвоении ее правил и методов производства, распределения, обмена.

Открыть полную версию

На фото: Беларускі “эканамічны цуд” 90-х: уява або рэальнасьць?*, автор: maskaev

Беларускі “эканамічны цуд” 90-х: уява або рэальнасьць?* 1127 за 24 часа

27 сентября 2004

Падчас выбарчай кампаніі 2001 году асноўныя кандыдаты на пасаду прэзыдэнта многа гаварылі пра перагляд дагэтулешняй эканамічнай палітыкі. Як правіла, пры гэтым мелася на ўвазе адмова ад умяшальніцтва дзяржавы ў гаспадарчую дзейнасьць прадпрыемстваў, напры­клад, у рэгуляваньне цэнаў, валютнага курсу і г.д. Але ў перадвыбарных праграмах асноўных кандыдатаў выбарцы так і не пабачылі сумленнай ацэнкі стрэтэгіі эканамічнага разьвіцьця апошніх год. Разам з тым, толькі аналіз эканамічных працэсаў апошніх гадоў, параўнаньне з сытуацыяй у іншых краінах, якія ўдала рэалізавалі рынкавыя рэформы, дазваляе выявіць найбольш пэрспэктыўныя крокі для рэфармаваньня эканомікі Беларусі.

Открыть полную версию

На фото: Выйсці са штольні, автор: maskaev

Выйсці са штольні 32 за 24 часа

27 сентября 2004

Апошнім часам даводзіцца шмат чытаць і проста перагортваць дзесяткі новых паэтычных зборнікаў, якія цяпер раз-пораз выскокваюць з розных выдавецтваў, як першыя восеньскія апенькі з утравелых пнёў... Зазвычай іх прыносяць самі аўтары з разлікам, што ты, прыняўшы падарунак, раптам аддзячыш ім водгукам ці рэцэнзіяй на тую кніжачку... Аднак гэта здараецца вельмі рэдка з той прычыны, што тыя зборнікі вершаў не выклікаюць у тваёй душы аніякага творчага ці хоць бы таварыскага водгуку. Як любіць жартаваць адзін мой літаратурны знаёмец, уся каштоўнасць гэтых кніжачак аплачваецца самімі аўтарамі...

Открыть полную версию

На фото: Добраахвотныя памочнікі Гітлера.. Звычайныя немцы й Галакост, автор: maskaev

Добраахвотныя памочнікі Гітлера.. Звычайныя немцы й Галакост 94 за 24 часа

27 сентября 2004

Частка ІІІ
Паліцыйныя батальёны:
звычайныя нямецкія грамадзяне ў якасьці добраахвотных забойцаў

“Я хачу гэтым сказаць, што я зусім ня думаў аб тым, што гэтыя загады могуць быць няправільнымі. Праўда, я ведаю, што да задачаў паліцыі належыць абарона нявінных, але ж тады я быў перакананы, што жыды не бязьвінныя, а вінаватыя. Я верыў прапагандзе, што ўсе жыды — злачынцы і недачалавекі, і што яны — прычына заняпаду Нямеччыны пасьля першай сусьветнай вайны. Вось жа ў мяне не было нават думкі супраціўляцца ці ўнікаць загаду на ўдзел у зьнішчэньні жыдоў. Я выконваў гэтыя загады, бо яны зыходзілі ад найвышэйшага кіраўніцтва дзяржавы, а зусім не таму, што баяўся”.

Открыть полную версию

На фото: Cуржык: правілы ўтварэньня бязладзьдзя, автор: maskaev

Cуржык: правілы ўтварэньня бязладзьдзя 81 за 24 часа

27 сентября 2004

23 жніўня 1994 году ўкраінскае дзяржаўнае радыё, якое было зьмяніла савецкую мадэль абвяшчэньня часу (“У Києві вісім годин”), зноў да яе вярнулася. Гэта выклікала вострую рэакцыю. Адзін навуковец з Львова нават зьвярнуўся да органаў улады са скаргай. Пра вынікі ён распавёў у лісьце ў “Літературну Україну”:

“Як паведаміла мне дырэкцыя радыёвя­шчаньня, яна вымушаная зрабіць гэта на падставе распараджэньня прэзыдыюму Дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Ўкраіны, прынятага нібыта ў сувязі са шматлікімі лістамі слухачоў, якія “не понімают” украінскага “восьма година”.

Открыть полную версию

На фото: Дамавікамерон найноўшы. Навелы з кнігі, автор: maskaev

Дамавікамерон найноўшы. Навелы з кнігі 1021 за 24 часа

27 сентября 2004

Бабнiк дастаў мужчыну. Натуральна. Давёў да злому, да iстэрыкi і бойкi з нажом. Гэткая пачвара — Бабнiк.

Некалi даўно паэт спытаў у мужчыны:

— Цi не ахоплiвае цябе жаданне забiць чалавека?

Тады не ахоплiвала, мужчына заставаўся перакананым пацыфiстам i ненавiдзеў зброю.

Открыть полную версию

подняться наверх ↑

ДАЛЕЕ выбор читателей

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на канал LIBRARY.BY в Facebook, вКонтакте, Twitter и Одноклассниках чтобы первыми узнавать о лучших публикациях и важнейших событиях дня.