Белорусская проза. Классические и современные произведения белорусских авторов. Книги, рассказы, воспоминания и пр.

Разместиться

БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА новое

Все свежие публикации


Меню для авторов

БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА: экспорт произведений
Скачать бесплатно! Научная работа на тему . Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Twitter города Минска Крутые видео из Беларуси Аэросъемка - все города РБ KAHANNE.COM: это любовь! Футбольная биржа (FUT.BY) Система Orphus

На фото: Плач па Косаве (6), автор: maskaev

Плач па Косаве (6) 476 за 24 часа

27 сентября 2004

Дзясятак сьпевакоў чакалі сваёй чаргі. Французы апявалі свайго героя Ралянда, як ён перад сьмерцю трубіў у рог; пасьля немцы баялі пра пярсьцёнак Зыгфрыда; пасьля шчэ нейкі іншы, не падобны ні да француза, ні да немца, сьпяваў пра доблесьць нейкага Вільгельма, што патрапіў у яблык, які паставіў на галаве ў сына.

Нарэшце прыйшла іх чарга; зараз вы пачуеце балканскіх рапсодаў, якія прыбылі проста з поля Косаўскай бітвы, дзе хрысьціянству нанесьлі цяжкае параненьне, — зьвярнуўся да прыяцельства гаспадар і папрасіў прысутных памаліцца, каб гэта была апошняя параза хрысьціянскага сьвету.

Открыть полную версию

На фото: Плач па Косаве (5), автор: maskaev

Плач па Косаве (5) 233 за 24 часа

27 сентября 2004

Уцекачы падаліся далей на Поўнач адразу пасьля страты, баючыся, каб інквізыцыя не ўзялася за тых, хто калегаваў зь небаракам. Яны ехалі ўжо шмат дзён. Дзяржавы рабіліся ўсё меншымі па памерах, затое больш суворымі. Можна было падумаць, што старыя крыўды скручвалі гэтыя пляцы і вежы і вастрылі рапіры рыцараў, што несьлі варту на брамах.

Уцекачоў часта правяралі, ператрасалі, шукалі схаваных абразоў, фальшывых манэтаў, аглядалі на прыкметы чумы. Большасьць людзей тут нават ня чула пра сечу ў Косаве; таму, калі яны згадвалі пра бітву, на іх глядзелі не са спагадаю, а з падазрэньнямі. Часам ім раілі наймацца ў адзін з шматлікіх вайсковых загонаў, што вандравалі краем. Заўсёды нейкія князі й графы б’юцца, казалі ім, дык патрэба ў жорсткіх ваярох не зьмяншаецца.

Открыть полную версию

На фото: Плач па Косаве (4), автор: maskaev

Плач па Косаве (4) 409 за 24 часа

27 сентября 2004

Цяпер яны вандравалі так далёка, што навіны да іх болей амаль не даходзілі. А калі нейкая навіна й даходзіла, дык адлегласьць так зьмяняла яе, што невядома было нават, што пра яе думаць, бо верыць ёй было ўсё адно што верыць ганцу, які пасьпеў састарэць, а мо нат памерці за час даўжэзнага падарожжа, і ўсё ж знайшоў вас і перадаў вам нарэшце пасланьне.

Так, дайшла навіна, што туркі зноў зьмянілі тытул свайго валадара: раней яго былі звалі эмірам, пасьля султанам, а цяпер яго клічуць “ялдрэм”, што па–іхнаму значыць “бліскавіца”.

Открыть полную версию

На фото: Плач па Косаве (3), автор: maskaev

Плач па Косаве (3) 212 за 24 часа

27 сентября 2004

Кожны раз, зьбіраючыся вярнуцца на Балканы, яны сустракалі на дарозе ўцекачоў адтуль. Вы здурэлі? — пыталіся тыя. Мы ледзьве вырваліся адтуль, а вы хочаце вярнуцца? Там цяпер пануе сьмерць...

На людзях, што брылі адтуль, ляжаў такі тоўсты слой пылу, што нават лікі сьвятых на прынесеных імі абразох здаваліся ў параўнаньні зь імі не такімі ўжо змардаванымі. І навіны яны прыносілі мала суцяшальныя. Сэрбію разьбілі. Што сталася з Валахіяй і Босьніяй, невядома. Толькі палова Альбаніі трымаецца вакол альбанска–вэнэцыянскіх цьвярдыняў ды харвацкі і славенскі краі яшчэ ня трапілі ў ярмо, але ўсе балканскія князі, і тыя, каго скінулі з прастолаў, і тыя, хто захаваў сваю ўладу, слухаліся султана.

Открыть полную версию

На фото:   Плач па Косаве (2), автор: maskaev

Плач па Косаве (2) 41 за 24 часа

27 сентября 2004

Вось ужо чатыры дні ішлі ўцекачы, самі ня ведаючы, дзе. Месцамі іх рака перасыхала, месцамі паток зьбіраўся ў віры. Да іх сюд–туд далучаліся жаўнеры–вугорцы, мовы якіх ніхто не разумеў, валахі, якія ўпарта шукалі Дунаю, жыды, што ўзяліся невядома скуль. Увесь гэты народ зьнікаў таксама раптоўна, як і аб’яўляўся, усё адбывалася, як у сьне. Аднойчы да іх прыбіўся турэцкі падафіцэр, адзіны, напэўна, басурман, які далучыўся да хрысьціянаў. Ён зьдзіўлена аглядаўся і на кожным адпачынку прасіў спадарожнікаў навучыць яго хрысьціцца.

Открыть полную версию

На фото: Плач па Косаве, автор: maskaev

Плач па Косаве 369 за 24 часа

27 сентября 2004

Яшчэ ніколі ён не апынаўся пасьля бітвы ў стане пераможаных. Аднак у гэты раз на схіле дня яму прымроіліся першыя прадвесьці паразы. Ад стомы ён заплюшчыў веі, а калі расплюшчыў зноў, ягоным вачам адкрылася тая самая карціна: жаўнераў і афіцэраў круціў вялізны чалавечы вір. Двойчы ці тройчы яму здавалася, што нехта выгукваў: Г’ёрг Шкрэлі! — але пасьля ён дапяў, што гэта ўласнае імя мроіцца яму ў галаве. У навакольным хаосе ён нікога не пазнаваў. Яшчэ апоўдні ён згубіў сваіх альбанцаў.

Открыть полную версию

На фото: Алесь Салавей, якім я яго памятаю, автор: maskaev

Алесь Салавей, якім я яго памятаю 255 за 24 часа

27 сентября 2004

Пад восень 1946 г. я прыехаў з Карынтыі наведаць Зальцбург, які быў тады цэнтрам украінскага жыцьця ў Аўстрыі: там жылі некалькі пісьменьнікаў, дзей­нічаў лягерны1 тэатрык, выходзілі газэты, існавала выдавецтва Пятра Валыняка й пачынала сваю дзейнасьць нядаўна заснаваная Суполка ўкраінскіх навукоўцаў, літаратараў і мастакоў. А галоўнае, там пасяліўся мой асабісты сябар і літаратурны аднадумец — малады паэт Барыс Аляксандраў, які толькі што выдаў свой першы зборнік. Ад Барыса я даведаўся, што найцясьнейшае сяброўства зьвязвае яго не зь землякамі-ўкраінцамі, а зь беларускім паэтам Алесем Салаўём.

Открыть полную версию

На фото: Пераклады эміграцыі, автор: maskaev

Пераклады эміграцыі 572 за 24 часа

27 сентября 2004

Пераклад як літаратурны жанр вылучае сярод іншых пэўная безабароннасьць, асабліва ва ўмовах таталітарнай краіны. Бо забараніць грамадзянам думаць і пісаць у роднай мове сваё, патаемнае, вольнае, як мы пераканаліся на лёсе беларускае літаратуры, немагчыма. Зусім іншае -- адлучыць ад сусьветнай культуры празь ненавучаньне замежным мовам, праз старанны адбор дазволенага да перакладу дазволенымі перакладчыкамі. Дзяржава магла кантраляваць гэты працэс, робячы аддзелы іншамоўнай літаратуры ў бібліятэках даступнымі адно па пропусках (чым прыраўноўвала яе да антысавецкай, эміграцыйнай літаратуры, у аддзелы захоўваньня якой, каб патрапіць, таксама быў патрэбны адмысловы дазвол). І тут цяжка не пагадзіцца з Андрэем Дыньком: “Савецкі рэжым у Беларусі ставіў задачу поўнага сьціраньня ранейшае культурнае традыцыі... і татальнай падмены яе культурай новага, “сацыялістычнага” зьместу. ...Існавала негалоснае вэта на пераклады з сусьветных моваў на беларускую. Кантакт беларускай думкі з сусьветам мусіў адбывацца праз расейскае пасрэдніцтва”.

Открыть полную версию

На фото: Ня бойцеся свайго 50–годзьдзя, автор: maskaev

Ня бойцеся свайго 50–годзьдзя 410 за 24 часа

27 сентября 2004

У Бэрнардзкім коледжы я перавынайшла сябе; я стала моднай гравюрай у стылі “шыкоўнай студэнткі”: хадзіла на сямісантымэтровых абцасах, якія ўвальваліся (і ня раз ламаліся) у шчыліны на брукаваных цэглаю сьцежках Калюмбійскага ўнівэрсытэту, насіла кашміравыя гарнітуры: пуловэр плюс кардыган — і жэмчуг, перафарбоўвала пазногці штодня, не дазваляла сабе выходзіць на людзі без стопудовага макіяжу і заўсёды цягала за сабой у сумачцы запасныя панчошкі і “Шанэль №5”.

Открыть полную версию

На фото: Украінства ў Беластоцкім краі: ілюзіі за грошы, автор: maskaev

Украінства ў Беластоцкім краі: ілюзіі за грошы 159 за 24 часа

27 сентября 2004

Казаць пра нарадзіны ўкраінскага руху ў Беластоцкім краі можна толькі ўмоўна. У грамадзкім значэньні ён нават і не маргінальны; зводзіцца да групы фальклярыстаў ды аматараў украінскае мовы і літаратуры. Адсутнічае ў ім ідэя лёсу гэтай зямлі, канцэпцыя яе разьвіцьця, што і прадрашае аб ягоным вяскова-самадзейным характары. Называюць яны сябе ўкраінцамі паўночнага Падляшша, г. зн. ад разлогаў Бугу да Нарвы і Нараўкі (апошняя мяжа Вялікага Княства Літоўскага). У сваім сялянскім думаньні ня выйшлі на ўзровень нацыянальнага, хоць і прапагандуюць украінскую сьвядомасьць. Гэты парадокс тлумачыцца ня столькі іх невысокай інтэлектуальнасьцю, колькі аддаленай экзатычнасьцю самое Ўкраіны. Калі вось Беларусь знаходзіцца поруч, і яе праблемы маюць сувязь з тутэйшымі.

Открыть полную версию

подняться наверх ↑

ДАЛЕЕ выбор читателей


Последние скандалы:

Загрузка...
подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY на Ютубе, в вКонтакте и Одноклассниках чтобы быстро узнавать о лучших публикациях и важнейших событиях дня.