Белорусская проза. Классические и современные произведения белорусских авторов. Книги, рассказы, воспоминания и пр.

Разместиться

БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА новое

Все свежие публикации


Меню для авторов

БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА: экспорт произведений
Скачать бесплатно! Научная работа на тему . Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement. Система Orphus

На фото: Новае поле бітвы. Расійскі культурны ўплыў у “блізкім замежжы”: украінскі варыянт, автор: maskaev

Новае поле бітвы. Расійскі культурны ўплыў у “блізкім замежжы”: украінскі варыянт 733 за 24 часа

27 сентября 2004

Культура, як мяркуюць спецыялісты, можа быць і часта з’яўляецца дзейснай прыладай як псіхалагічнага панявольвання адных нацый другімі, так і палітычнага дамінавання адных нацый над другімі. Незалежна ад таго, ці з’яўляліся савецкія рэспублікі палітычнымі і эканамічнымі калоніямі Расіі, у культурным сэнсе яны, безумоўна, уяўлялі сабой ніжэйшыя, маргінальныя часткі імперскай культуры, чыя цэнтральная, вышэйшая частка стваралася ў Расіі, дакладней у Маскве, і грунтавалася на расійскай мове, гісторыі, нацыянальных сімвалах і міфах. Усім сваім яўным зместам і прыхаваным ідэалагічным пасланнем гэтая культура свядома праводзіла ці несвядома падтрымлівала каланіяльную палітыку імперскага цэнтру. Яна цалкам адпавядала агульнай мадэлі, апісанай даследчыкамі каланіялізму: “Культурныя феномены (творы мастацтва, культурныя інстытуцыі, працэсы ў культурным жыцці грамадства) могуць разглядацца як каланіяльныя, калі яны ўдзельнічаюць ва ўзмацненні ці развіцці імперскай магутнасці — праз змяншэнне прэстыжу, звужэнне сферы функцыянавання, абмежаванне праяваў альбо нават знішчэнне ўсяго таго, што з’яўляецца мясцовым, аўтахтонным. Адным словам, каланіяльнае — гэта тое, што ўсяляк падкрэслівае каштоўнасць, сусветнае значэнне, сучаснасць, неабходнасць і натуральнасць усяго, што належыць да метраполіі і да цэнтру”.

Открыть полную версию

На фото: Мiнуўшчына Расеi i яе будучыня, автор: maskaev

Мiнуўшчына Расеi i яе будучыня 293 за 24 часа

27 сентября 2004

Расея для тых з нас, хто чакаў, што па каляпсе савецкага рэжыму гэтая краiна, хоць павольнай i рванай, але ўсё ж незваротнай хадой, ступiць на дарогу прыняцьця заходнiх вартасьцяў, сталася ў апошнiх гадох вялiкiм расчараваньнем. Праўда, мы ў нашых думках заклiньвалiся на кiрунку, якiм — хоць i з выкарыстаньнем розных мэтадаў — памкнулi прыбалтыйскiя дзяржавы, Чэхiя, Польшча й Вугоршчына, то бок краiны, што толькi нядаўна вызвалiлiся ад камунiзму. Адначасова мы не заўважалi вiдзежу, што бачыўся многiм расейцам, якiя, зрынуўшы камунiзм, спачатку былi ахопленыя энтузiязмам i лiчылi, што даволi абвесьцiць Расею дэмакратычнай i рынкава арыентаванай дзяржавай, i iх краiна ў кароткi час ператворыцца ў другiя Злучаныя Штаты.

Открыть полную версию

На фото: Чым ёсьць чэхi?, автор: maskaev

Чым ёсьць чэхi? 405 за 24 часа

27 сентября 2004

Чэхi — малы сярэднеэўрапейскi народ, якi насяляе адасоблены ад iншых, калiсьцi вельмi цяжкадаступны край (Чэхiя) i суседнюю, разьлеглую на шляхах зямлю (Марава). Былi i такiя часы, калi Эўропа зусiм цi амаль не цiкавiлася чэхамi, былi i iншыя, калi сьледам за драматычнымi калiзiямi пра чэхаў раптоўна ўзгадвалi, каб гэтак жа хутка забыцца на iх. Гэты амаль дзесяцiмiльённы народ гаворыць заходнеславянскай мовай, досыць цяжкой для навучаньня. Ён багата запазычыў з эўрапейскае спадчыны, але Эўропа вельмi мала ўзяла ад яго з-за моўнага бар’еру. Iмёны некаторых з чэхаў — палiтыкаў, музыкаў, спартоўцаў — набывалi розгалас час ад часу, зь лiтаратуры ж паўсюдна знанаю стала хiба што постаць „удалага ваякi Швэйка“. Па-за гэтым пра народ, якi пасьля першай сусьветнай вайны заняў зусiм не апошняе месца спамiж эўрапейскiх малых дзяржаваў, ведаюць у сьвеце няшмат, а ўсё, што зь iм зьвязанае, прызнаецца трывiяльным i нецiкавым, цi, прынамсi, падаецца гэткiм.

Открыть полную версию

На фото: Цэнтр Еўропы, дарогі і жыцця, автор: maskaev

Цэнтр Еўропы, дарогі і жыцця 305 за 24 часа

27 сентября 2004

Геаграфічна Цэнтральная/Сярэдняя Еўропа пачынаецца ў адпаведнасці з азначэнем Міколы Рабчука — адразу ж за агароджай саду Мэтэрніха (то бок, на ўсход ад ускраіны Вены) і цягнецца аж да Дняпра. З гледзішча сучаснай гісторыі — гэта ганебная для Захаду прастора паміж Мюнхенам і Ялтай. З гледзішча сучаснай геапалітыкі — гэта часовая нічыйная зона, шэрая пляма, якая прагне чужых уплываў і падпарадкавання. Паводле Юр’я Андруховіча — гэта памежжа “культуры віна”, “культуры піва” і “культуры гарэлкі”. Затое адносна каштоўнасцяў — гэта асобнае субцывілізацыйнае кола з вандроўным цэнтрам, няпэўнымі межамі, агульным лёсам і адзінствам светапогляду.

Открыть полную версию

На фото: Як Эдвард Кінан выбіў Богу вокны, автор: maskaev

Як Эдвард Кінан выбіў Богу вокны 1208 за 24 часа

27 сентября 2004

Часопіс “ARCHE” (2001/2) узрадаваў чытачоў новаю спробаю зьняпраўдзіць аўтэнтычнасьць “Слова пра паход Ігараў”. Падобна да таго, што слава Шэрлака Голмза (з прысмакам славы Герастрата) не дае спакою шмат якім навукоўцам. На гэты раз у якасьці новага скептыка выступіў амэрыканскі славіст, прафэсар Гарвардзкага ўнівэрсытэту Эдвард Кінан.

Трэба сказаць, што сп. Кінан ня нудзіць чытача доўгімі подступамі да праблемы, а агаломшвае яго зь першае старонкі, абвясьціўшы тэкст “Слова пра паход Ігараў” падробкаю канца ХVІІІ стагодзьдзя. І, пакуль чытач не пасьпеў апом­ніцца ды засумнявацца, прапаноўвае яшчэ пару-другую зьнішчальных аргумэнтаў з галіны псыхіятрыі. А тады ўжо -- пераходзіць да тонкасьцяў філялёгіі.

Открыть полную версию

На фото: Масонскае скарыназнаўства, автор: maskaev

Масонскае скарыназнаўства 360 за 24 часа

27 сентября 2004

Неверагодна, але дыскусія пачалася. Калі сталі зьяўляцца артыкулы Ўладзімера Агі­евіча пра тое, што Скарына — гэта праваслаўны Георгі, кніжнік-масон і г.д., неяк ня верылася, што хто-небудзь зоймецца праверкаю ўсёй гэтай “кабалістыкі”. Першым ня вытрымаў а. Аляксандар Надсан і паказаў на некаторыя памылкі “новага скарыназнаўства”, відавочныя і прыхаваныя. Агіевіч адказвае, чытач параўноўвае, скарыназнаўства быццам рухаецца наперад… У чытачу ўся і справа. Кожны з бакоў апэлюе да шырокай аўдыторыі, “люду паспалітага”. Толькі пішацца ўсё моваю ня простаю і пра рэчы досыць цьмяныя, далёкія ад дня сёньняшняга. Я сам спачатку чытаў тэксты Агіевіча праз радок, праз старонку, бо што за радасьць разьбіраць сярэднявечную лаціну, эзатэрыку, астралёгію і г.д.? Але як слова ў супрацьвагу ўсяго гэтага было сказана і дачакалася яно адказу, то ёсьць патрэба ацаніць, чаго вартая дыскусія вакол “новага скарыназнаўства” і яно само.

Открыть полную версию

На фото: Пабудова нацыяў і дзяржаваў. Гістарычная спадчына і нацыянальная самасьвядомасьць у Беларусі і Ўкраіне. Параўнаўчы аналіз, автор: maskaev

Пабудова нацыяў і дзяржаваў. Гістарычная спадчына і нацыянальная самасьвядомасьць у Беларусі і Ўкраіне. Параўнаўчы аналіз 726 за 24 часа

27 сентября 2004

Беларусь і Ўкраіна, разьвіцьцё якіх мы параўноўваем у гэтым артыкуле, маюць шмат супольнага. І можна было б чакаць, што й іх пост­савецкая трансфармацыя будзе ісьці паралельна. Замест гэтага Ўкраіна абрала курс дыстан­цыяваньня ад Расеі, у нейкай ступені нават не на карысьць сваім эканамічным інтарэсам, а Беларусь, наадварот, дзеля падтрыманьня сваёй эканомікі гатовая саступіць Расеі частку свайго сувэрэнітэту. Узьнікае пытаньне: чаму ж гэтыя суседнія і такія падобныя адна да адной краіны абралі настолькі розныя палітычныя курсы? Каб адказаць на яго, мы разгледзім асаблівасьці нацыянальных ідэнтычнасьцяў і працэсы станаўленьня ўкраінскай і беларускай нацыяў, асабліва канцэнтруючы ўвагу на падзеях пасьля 1991 году.

Открыть полную версию

На фото: Страшны год (успаміны нядаўніх дзён), автор: maskaev

Страшны год (успаміны нядаўніх дзён) 806 за 24 часа

27 сентября 2004

Я тады працаваў на электрычнай станцыі ў Вільні... У вячэрнія гадзіны тры разы на тыдзень мы зьбіраліся на лекцыі літоўскае мовы... Праз пару дзён ужо быў назначаны экзамэн, які меўся вырашыць пытаньне, хто з нас застанецца на працы, а хто — павялічыць лік беспрацоўных...

Гадзіна 6 увечары. Лекцыя скончылася. Разыходзімся. Я вяртаюся дахаты, думаючы аб блізкіх экзамэнах. Каб не “праваліцца”! Цяжка мне давалася літоўская мова!

Открыть полную версию

На фото: Тэорыя сэксуальнай палітыкі, автор: maskaev

Тэорыя сэксуальнай палітыкі 379 за 24 часа

27 сентября 2004

Коітус адбываецца далёка ня ў вакууме; хоць сам па сабе ён грунтуецца на біялягічнай і фізычнай актыўнасьці, аднак так цесна зьвязаны з шырокім кантэкстам людзкіх узаемаадносін, што выконвае функцыю пад завязку поўнага мікракосму разнастайных поглядаў і вартасьцяў, зь якіх, уласна, і складаецца культура. Акрамя таго, коітус можа стацца і мадэльлю сэксуальнае палітыкі на індывідуальным або пэрсанальным узроўні.

Открыть полную версию

На фото: Дастаеўскi й Сартр, автор: maskaev

Дастаеўскi й Сартр 566 за 24 часа

27 сентября 2004

Напэўна, я не напiшу кнiгi пра Дастаеўскага, нiшто аднак не замiнае мне апавесьцi, якой была б гэтая кнiга. Я не спаборнiчаў бы ў ёй з мноствам грунтоўных манаграфiяў i пранiклiвых аналiзаў асобных твораў, я фармаваў бы ў чытача пэўную веду пра Дастаеўскага, асьвятляючы гэтую постаць i яе месца ў сусьветнай лiтаратуры трохi iнакш, чым гэта прынята. Магчыма, менавiта iншасьць гэтай iнтэрпрэтацыi становiць прычыну таго, што напiсаньне кнiгi пра яго мне падаецца задачаю небясьпечнай ды няўдзячнай.

Открыть полную версию

подняться наверх ↑

ДАЛЕЕ выбор читателей

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на канал LIBRARY.BY в Facebook, вКонтакте, Twitter и Одноклассниках чтобы первыми узнавать о лучших публикациях и важнейших событиях дня.