Белорусская проза. Классические и современные произведения белорусских авторов. Книги, рассказы, воспоминания и пр.

Разместиться

БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА новое

Все свежие публикации


Меню для авторов

БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА: экспорт произведений
Скачать бесплатно! Научная работа на тему . Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement. Система Orphus

На фото: Пра фатаграфію, автор: maskaev

Пра фатаграфію 69 за 24 часа

27 сентября 2004

Людзі заўсёды інтэрпрэтавалі рэчаіснасць пры дапамозе яе вобразаў, і з часоў Платона філосафы імкнуліся паслабіць нашу залежнасць ад вобразаў, выпрацоўваючы бязвобразны шлях асэнсавання рэальнасці. Аднак, калі ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя здалося, што такі шлях можа быць знойдзены, адкат старых рэлігійных ды палітычных ілюзіяў пад націскам гуманістычных ды навуковых падыходаў не выклікаў спадзяванага агульнага вяртання да рэальнасці. Наадварот, новы век бязвер’я ўзмацніў прыхільнасць да вобразаў. Толькі цяпер давяралі ўжо не рэальнасцям, падаваным у форме вобразаў, а рэальнасцям, падаваным як вобразы, ілюзіі. У прадмове да другога (у 1843 г.) выдання кнігі “Сутнасць хрысціянства” Фаербах заўважае пра “наш час”, што ён “аддае перавагу вобразу перад рэччу, копіі перад арыгіналам, уяўленню перад рэальнасцю, выгляду перад сутнасцю” — і робіць гэта свядома. У ХХ стагоддзі гэтая заўчасная скарга стала ўсеагульна прызнаным дыягназам: грамадства робіцца “мадэрным”, калі адным з галоўных відаў ягонай дзейнасці становіцца выпрацоўка і спажыванне вобразаў, калі вобразы маюць незвычайную ўладу і вызначаюць нашыя патрабаванні да рэальнасці, робяцца заменнікамі непасрэднага вопыту, пераўтвараючыся ў рэчы, неабходныя для здароўя эканомікі, стабільнасці дзяржаўнага ладу ды дасягнення асабістага шчасця.

Открыть полную версию

На фото: Яму быў дар Святога Духа..., автор: maskaev

Яму быў дар Святога Духа... 86 за 24 часа

27 сентября 2004

Калісьці, дай Бог памяці — калі?, здаецца, у 1975 годзе, давялося мне па справах выдання ў Беларусі “Анталогіі ўкраінскай паэзіі” пабываць у Кіеве — першы і пакуль што апошні раз. Залатвіўшы ўсе службовыя справы ў Саюзе пісьменнікаў, наважыўся выканаць і другі пункт маіх кіеўскіх планаў: пазнаёміцца з Міколам Лукашом. А як што я быў чалавек заезны, дык рашыў — язык не толькі да Кіева, але і ў Кіеве куды трэба давядзе. Пачаў распытвацца — што? дзе? як? тэлефон? адрас?..

Открыть полную версию

На фото: Карона зь пер’я , автор: maskaev

Карона зь пер’я 1323 за 24 часа

27 сентября 2004

Рэб Нафталі Халішыцэр, старшыня кагалу ў Краснабрудзе, дажыў да старасьці і застаўся безь дзяцей. Адна ягоная дачка памерла пры народзінах, другая — ад халеры пад час паморкі. Сын патануў, плывучы на кані цераз Сан. Засталася ў рэба Нафталі толькі ўнучка — сірата Ахса. Паводле кагальнага звычаю дзяўчынкі не наведваюць ешывы, бо „дачка царова ў сваім доме слаўная“, а ў гэбрайскіх сем’ях усе дочкі — прынцэсы. Ахса, аднак, вучылася — у хаце. І ўсіх, хто яе бачыў, яна ўражвала сваёй прыгажосьцю, розумам ды стараннасьцю. Скура ў яе была белая, валасы — чорныя, а вочы — сінія.

Открыть полную версию

На фото: Выкраданьне вепрука. Усiм, хто пра смаленьне вепрука пiсаў, прысьвячаецца, автор: maskaev

Выкраданьне вепрука. Усiм, хто пра смаленьне вепрука пiсаў, прысьвячаецца 83 за 24 часа

27 сентября 2004

Грысь Чаравячка ўвесь Божы дзень ды добры жмут ночы жлукцiў каламутную первачыну. Трэба сказаць, што жлукцiў ён яе i дзень таму, i тыдзень, i месяц, i яшчэ шмат-шмат гадоў да тых знамянальных падзеяў, якiя неўзабаве разгорнуцца перад ягоным займглiстым позiркам i пра якiя ён нават яшчэ й не здагадваецца.

Открыть полную версию

На фото: Дыскурс мадэрнізму, автор: maskaev

Дыскурс мадэрнізму 284 за 24 часа

27 сентября 2004

У сутнасць тэрміну “мадэрнізм” укладзенае разуменне мадэрнасці і эстэтычнае стаўленне да яе. Паводле распаўсюджанай думкі даследчыкаў, “пад мадэрнасцю разумеюцца пэўныя інтэлектуальныя рухі, палітычныя накірункі і сацыяэканамічыя тэндэнцыі і прадугледжваецца пастаноўка аптымістычных сацыяльных мэтаў. Мадэрнасць, якую можна пазнаць ужо ў сярэдзіне XVII стагоддзя, грунтуецца на пэўнасці, што сучаснасць адкрывае новую нечуваную эру. Новая форма чалавечай самасвядомасці павінна паўплываць на гісторыю... Чалавечая рацыянальнасць будзе дамінаваць, скараючы ірацыянальнасць, традыцыю і забабоны, і, як вынік, будзе планаваць і дасягаць прагрэсіўных зменаў ва ўсіх сацыяльных інстытуцыях шляхам свабоднага волевыяўлення” (Berman A. Preface to Modernism. Urbana, Chicago, 1994). У XX стагоддзі між мадэрнасцю як грамадскай практыкай і тэорыяй і мадэрнасцю як эстэтыкай паглыблялася напружанне, адчувальнае ў еўрапейскіх культурах дзесьці з сярэдзіны XIX стагоддзя. Якраз тады мадэрнізм як эстэтычны рух, які ўзнікаў па вялікім рахунку як сродак набліжэння да мадэрнасці, усё больш засяроджваючыся на яе крытыцы і нават на абсалютным адасабленні ад яе.

Открыть полную версию

На фото: Беларускі дзэн, альбо „Дзевяць аповесьцяў“ Адама Глёбуса , автор: maskaev

Беларускі дзэн, альбо „Дзевяць аповесьцяў“ Адама Глёбуса 44 за 24 часа

27 сентября 2004

Час, калі зацікаўленьне ўсходняю філязофіяй здавалася на Захадзе чымсьці незвычайным і экзатычным, адышоў у мінулае. У апошнюю палову стагодзьдзя яно ператварылася ў трывалую традыцыю, якая завалодала розумамі пэўнай часткай інтэлектуалаў Эўропы і Амэрыкі. Раз-пораз з розных бакоў Атлянтыкі зьяўляюцца людзі, што не знаходзяць у заходняй цывілізацыі гэткіх неабходных усім ГАРМОНІІ, ВЕДЫ ды СУПАКОЮ і зьдзяйсьняюць дзеля іх пошуку ўласную „Вандроўку на Ўсход“.

Открыть полную версию

На фото: Мёртвая цішыня, автор: maskaev

Мёртвая цішыня 7 за 24 часа

27 сентября 2004

Сярод ночы я раптам прачнуўся. Нешта выхапіла мяне са сну, і я ня мог сьцяміць, што менавіта. Цераз шыбы лілося сьвятло азоранага месяцам неба, і аконная рама падавалася крыжам, што распасьцёрся па пакоі наўскос, пераламіўшыся на сьцяне. Месяца ў пакоі ўжо не было, але густа асьветленая верхняя шыбіна падказвала, што ён толькі што заглядаў.

Открыть полную версию

На фото: Глоссалалії, автор: maskaev

Глоссалалії 1244 за 24 часа

27 сентября 2004

істинно кажу вам

трава істинно кажу

вам вода істинні

кажу вам слова допоки

горить звізда

Открыть полную версию

На фото: Інтэрнэт, яўрэі і Беларусь , автор: maskaev

Інтэрнэт, яўрэі і Беларусь 6 за 24 часа

27 сентября 2004

Апошнім часам у Беларусі пра Інтэрнэт як прэстыжную крыніцу інфармацыі гавораць усе. Пра яго раз-пораз узгадваюць традыцыйныя СМІ, уключаючы папулярную беларускую прэсу ад „Нашай Нівы“ да „Советской Белоруссии“. Безумоўна, мае рацыю сп.Станішэўскі, калі заўважае: „Сёньня ў Беларусі няшмат хто ходзіць у Інтэрнэт, але цікавасьць да яго вялікая — як да дзіва... Самая пара казаць пра „Інтэрнэтаманію“1. Банальным ужо падасца наступнае сцвярджэнне: той, хто мае што сказаць — адміністрацыя прэзідэнта, часопіс ARCHE ці Беларускі дзяржаўны універсітэт — скарыстае для гэтага Інтэрнэт, заводзячы ўласны сервер2 (www.president.gov.by; arche.home.by; www.bsu.unibel.by). Як быццам, нічога дзіўнага, тым больш падазронага. Але, як кожны складаны феномен, сусветная сетка WWW (зараз гэта найбольш папулярны абсяг Інтэрнэту) абрастае масай міфаў. Вось аўтар(ка) рэкламнага артыкулу ў рэкламнай газеце параўноўвае Інтэрнэт, „вялізарную даведачную сістэму“, з комплексам бібліятэк: „Пытанне: кнігу якой тэмы магчыма знайсці ў гэтых бібліятэках. Адказ: любую. Што ў галаву прыйшло, тое і знайшлі“3.

Открыть полную версию

На фото: “Пляменнік Рыльке” і “сын Тараса”, автор: maskaev

“Пляменнік Рыльке” і “сын Тараса” 15 за 24 часа

27 сентября 2004

Сярод публічных постацяў Украіны гэтага стагоддзя, здаецца, ніхто не мае большых падставаў лічыцца культурным героем нацыі, як Васіль Стус (1938—1985) — выдатны паэт і грамадзянін, што мужна кінуў выклік сістэме, далучыўшыся ў свае дваццаць з нечым гадоў да дысідэнцкага руху, за што ў 1965 годзе быў адлічаны з аспірантуры, у 1972 годзе — арыштаваны і, нарэшце, у 1985 годзе — замардаваны ў пермскім канцлагеры. Велічэзны літаратурны талент і высокая культура ў спалучэнні з пэўнымі рысамі характару — бескампраміснасцю, адвагаю, гордасцю і, нарэшце, самаахвярнасцю ў абароне сваёй зняволенай айчыны — робяць яго сапраўды ўнікальнаю постаццю нацыянальнага пантэону, аб’ектам інтэнсіўнай патрыятычнай міфалагізацыі ды іканізацыі.

Открыть полную версию

подняться наверх ↑

ДАЛЕЕ выбор читателей

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на канал LIBRARY.BY в Facebook, вКонтакте, Twitter и Одноклассниках чтобы первыми узнавать о лучших публикациях и важнейших событиях дня.