Белорусская проза. Классические и современные произведения белорусских авторов. Книги, рассказы, воспоминания и пр.

Разместиться

БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА новое

Все свежие публикации


Меню для авторов

БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА: экспорт произведений
Скачать бесплатно! Научная работа на тему . Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement. Система Orphus

На фото: Пол і характар, автор: maskaev

Пол і характар 508 за 24 часа

27 сентября 2004

Дзякуючы сваім дагэтулешнім ацэнкам жанчыны нашае дасьледаваньне сягала ўсё глыбей і глыбей, але прызнаць за ёй усё больш высокае i шляхотнае, вялiкае i прыўкраснае было б галаслоўнасьцю. Цяпер, калi ў гэтым разьдзеле мне выпадае зрабiць яшчэ адзiн, вырашальны, скрайнi крок у тым самым кiрунку, дык, каб папярэдзiць непаразуменьне, я адразу ж хачу зазначыць тое, да чаго я яшчэ вярнуся: што я напраўду зусiм далёкi ад таго, каб прамаўляць у абарону азiяцкага гледзiшча ў дачыненьнi да жанчыны. Хто больш уважлiва сачыў папярэднiя разважаньнi пра несправядлiвасьць, якую чынiць жанчыне ўсялякая сэксуальнасьць, ды нават эротыка, той, мусiць, ужо ўсьвядомiў, што гэтая кнiга — не ўхваленьне гарэму, i што мы пiльнуемся таго, каб не скампрамэтаваць неабходную вялiкую жорсткасьць выраку праз патрабаваньне такой праблематычнай кары.

Открыть полную версию

На фото: “Праект Украіна”: вынікі дзесяцігодзьдзя, автор: maskaev

“Праект Украіна”: вынікі дзесяцігодзьдзя 439 за 24 часа

27 сентября 2004

Несумненнай перадумовай узьнікненьня новай незалежнай дзяржавы з назвай “Украіна” стаў глыбокі крызыс савецкага грамадзтва, фактычная параза, якую нанесьлі СССР і ягонаму блёку ў “халоднай вайне”, альбо, як яе называюць, — “трэцяй сусьветнай вайне”, ЗША й іхныя саюзьнікі. Прычыны гэтага вельмі розныя — ад неэфэктыўнасьці грамадзкай арганізацыі да немінучага тэхналягічнага адставаньня. Іх сукупнасьць прывяла да глыбокай эрозіі нават рэшткаў камуністычнай ідэалёгіі, да татальнага цынізму, які ахапіў усё грамадзтва — ад вярхоў да нізоў.

Открыть полную версию

На фото: Лялечка – балетніца – каралева – сплетніца, автор: maskaev

Лялечка – балетніца – каралева – сплетніца 1041 за 24 часа

27 сентября 2004

1943 год, 23 траўня. Сьвет цесны, і ў ім варочаецца навальніца. Яна прачынаецца. Неба насунулася на зямлю, макраватае зялёнае гольле запляло прастору. Немцы паляць вёскі Задоўба, Пераходы, Фадзееўку, Жылін Брод, Беразінец, Адамоў, Краснае, Пярэвалаку, Дудкаўку, Палікараўку і Крушнік. Сырое гарыць кепска. Але немцам ня церпіцца. Іх дадзелі партызаны атрадаў “Овад” і “Фрунзэ”. Усе рускія, скінутыя парашутам. Цяпер овад і фрунзэ назіраюць зь лесу.

Открыть полную версию

На фото: Беззащитная Венера: размышления о феминистской критике истории и теории искусства, автор: maskaev

Беззащитная Венера: размышления о феминистской критике истории и теории искусства 754 за 24 часа

27 сентября 2004

Феминизм многими воспринимается как довольно агрессивный способ пересмотра основных ценностей и достижений западной цивилизации и часто ассоциируется преимущественно со сферой социальных и политических наук, то есть понимается, прежде всего, как феминизм политический. “Агрессивность” феминизма может быть понята не столько как проблема восприятия феминистской идеологии “широкой мужской общественностью”, но, скорее, как интенсивный рост, расширение круга обсуждаемых проблем, дисциплинарная экспансия, “колонизация” новых областей знания и культуры. Трудно представить себе сегодня такую гуманитарную дисциплину, которая не подверглась бы пересмотру в свете современной концепции гендерных отношений (к сожалению, иногда это происходит как следствие “экономической рентабельности” феминистских идей, довольно часто — это вопрос денег и политического капитала для тех, кто использует феминистскую риторику). На протяжении последних десятилетий феминизм упорно отвоевывал право на собственную точку зрения в социологии, психологии, политологии, истории, культурной антропологии, лингвистике, юриспруденции, однако наиболее радикальным шагом феминистской критики явилось вторжение в сферу философии — “святая святых” патриархальной культуры, традиционно понимаемой (со времен Платона и Аристотеля) как исконно мужская сфера занятий, узурпировавшая право на рефлексию.

Открыть полную версию

На фото: Паэтыка адкрытага твору, автор: maskaev

Паэтыка адкрытага твору 1097 за 24 часа

27 сентября 2004

Сярод апошніх твораў інструмэнтальнай музыкі можна адзначыць шэраг твораў, якія вылучаюцца агульнай уласьцівасьцю: надзвычайнай свабодай, якая прадастаўляецца выканаўцу твору. Ён ня толькі можа паводле ўласнага разуменьня інтэрпрэтаваць указаньні кампазытара (як гэта робіцца ў традыцыйнай музыцы), але мае права зьмяняць самую форму твору, часта самавольна вызначаючы даўжыню нотаў або пасьлядоўнасьць гукаў у працэсе творчай імправізацыі. Прывядзем толькі найбольш вядомыя прыклады: 1) у Klavierstuck XI Карлгайнца Штокгаўзэна аўтар прапануе выканаўцу шэраг групаў на агульным аркушы, сярод якіх выканавец мае выбраць, па–першае, тую, зь якой ён будзе пачынаць, а далей тыя, да якіх ён будзе пераходзіць; свабоду музыкі абумоўлівае “камбінаторная” структура ўрыўка, і выканаўца самастойна “мантуе” пасьлядоўнасьць музычных фразаў.

Открыть полную версию

На фото: Вацлаў Іваноўскі і беларускае адраджэньне, автор: maskaev

Вацлаў Іваноўскі і беларускае адраджэньне 580 за 24 часа

27 сентября 2004

Вацлаў і Юры Іваноўскія выехалі з Варшавы не пазьней 11 верасьня 1939 году, бо на наступны дзень усе дарогі, што вялі з сталіцы на ўсход і на поўдзень, былі перарэзаныя войскамі Вэрмахту. Яны разьвіталіся ў Любліне, гэтым разам назаўсёды. Юры падаўся да Румыніі, а адтуль да Францыі і Вялікабрытаніі, падзяліўшы лёс новай польскай эміграцыі. Вацлаў жа, ачуняўшы пасьля кантузіі, якую ён атрымаў падчас бамбардаваньня Любліну, накіраваўся ў Вільню.

Открыть полную версию

На фото: Кіно ўкраінскае, хахляцкае, бандэраўскае, автор: maskaev

Кіно ўкраінскае, хахляцкае, бандэраўскае 1072 за 24 часа

27 сентября 2004

Гадоў зь дзесяць таму я езьдзіў па справах у сталіцу тагачаснае нашае радзімы Маскву і жыў там у нейкім гатэлі. Аднаго вечара прыходжу ў свой нумар, а там новы сусед, узбэк. Мужчына просты — скінуўшы абутак, сядзеў на ложку, падціснуўшы пад сябе ногі. Адразу чамусь мной зацікавіўся: Кто такой?

Адказваю: імярэк з Кіева. А нацыянальнасьць? Украінец…

— Украинец? — вядома, зносіліся мы не на ўзбэцкай і не на ўкраінскай, а на веліком і могучем.

— Украинец или хохол? — мой новы сусед прасіў удакладненьняў.

Я патлумачыў, што нацыянальнасьць адна — украінец, а ўсе іншыя слоўцы ніякай рэальнасьці не фіксуюць.

— Ну, да, — не паверыў узбэк. — Я-то знаю.

Открыть полную версию

На фото: Лірыка, автор: maskaev

Лірыка 40 за 24 часа

27 сентября 2004

Горить сосна — од низу догори.

Горить сосна — червоно-чорна грива

над лісом висить. Ой і нещаслива

ти, чорнобрива Галю, чорнобри...

Прив’язана за коси до сосни,

вся біла, наче біль, за біль біліша.

Открыть полную версию

На фото: Параўнальныя асаблівасці ўкраінскага і беларускага аўтарытарызму, альбо Яшчэ раз пра славянскую традыцыю выбіраць з двух ліхаў меншаe, автор: maskaev

Параўнальныя асаблівасці ўкраінскага і беларускага аўтарытарызму, альбо Яшчэ раз пра славянскую традыцыю выбіраць з двух ліхаў меншаe 502 за 24 часа

27 сентября 2004

Недзе пры канцы 1997 году я набыў унікальны вопыт, якога ў жыцці і блізка ніколі не меў. На нешматлюдным і цалкам легальным мітынгу беларускай апазіцыі ў Менску (траскучы мароз, тры-чатыры сотні людзей з бел-чырвона-белымі сцягамі на плошчы Якуба Коласа, сярод якіх невядома як трапіў чырвоны штандар Саюзу ССР — як растлумачылі сябры, гэта быў камуніст-дысідэнт Шчукін) мяне ў твар, нахабна здымалі на відэа людзі з мясцовага КДБ.

Открыть полную версию

На фото: Нацыяналізм пасьля камунізму: Расея, Украіна, Беларусь і Польшча, автор: maskaev

Нацыяналізм пасьля камунізму: Расея, Украіна, Беларусь і Польшча 1117 за 24 часа

27 сентября 2004

Зьвяртаючыся да тэмы “нацыяналізм пасьля камунізму”, можна датрымлівацца двух падыходаў да яе: альбо абмежавацца падзеямі пасьля 1989—1991 гадоў (акурат гэтак хтосьці мог бы зразумець назву гэтай лекцыі), альбо, ускладніўшы заданьне, паспрабаваць іначай паглядзець на сутнасьць нацыяналізму — якім ён быў у камуністычную пару і перад ёй. Другі варыянт можа быць вельмі карысным і плённым для разуменьня сучаснага, посткамуністычнага нацыяналізму.

Открыть полную версию

подняться наверх ↑

ДАЛЕЕ выбор читателей

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на канал LIBRARY.BY в Facebook, вКонтакте, Twitter и Одноклассниках чтобы первыми узнавать о лучших публикациях и важнейших событиях дня.