Белорусская проза. Классические и современные произведения белорусских авторов. Книги, рассказы, воспоминания и пр.

Разместиться

БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА новое

Все свежие публикации

Меню для авторов

БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА: экспорт произведений
Скачать бесплатно! Научная работа на тему . Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement. Система Orphus

На фото: Што могуць ідыш, сучасны іўрыт, эсперанта, а таксама сербалужычане, палешукі і хазары сказаць пра паходжанне габрэяў-ашкеназі?, автор: maskaev

Што могуць ідыш, сучасны іўрыт, эсперанта, а таксама сербалужычане, палешукі і хазары сказаць пра паходжанне габрэяў-ашкеназі? 1256 за 24 часа

27 сентября 2004

У сатыры Лесінга „Малады шкаляр“ („Der junge Gelehre“), якая ўпершыню была прадстаўленая ў Ляйпцыгу ў 1748 г., а ўпершыню апублікаваная ў 1754 г. (перадрук у ягоных Werke 1:285, Мюнхен, 1970), Даміс, поўны пыхі малады студэнт, хваліўся перад сваім служкам, Антонам, што яму толькі-толькі стукнула дваццаць год, а ён ужо валодае некалькімі мовамі. Антон паведаміў, што сам ён можа размаўляць на славянскай сербалужыцкай мове, невядомай ягонаму гаспадару. Гэта справакавала Даміса на заўвагу, што названая славянская мова мае блізкія дачыненні да габрэйскай, і многія асаблівасці, страчаныя першаю, могуць быць раскрытыя ў другой. Усе гледачы, без сумнення, пагаджаліся з тым, што Лесінг (народжаны ў 1729 г. у Каменцы, дзе размаўлялі па-верхнялужыцку) адшукаў выдатны спосаб высмейвання ганарыстага Даміса.

Открыть полную версию

На фото: Васямнаццаць месяцаў у пекле , автор: maskaev

Васямнаццаць месяцаў у пекле 330 за 24 часа

27 сентября 2004

Хаця раней мне даводзілася адбываць 10 дзён адміністрацыйнага арышту (за сьвяткаваньне Дня Канстытуцыі), я ўсё ж быў вельмі ўражаны ўбоствам камэры ў Стаўпецкім ізалятары. Два мэтры ўшыркі, тры ўдаўжкі, двое двух’ярусных „нараў“ і шчэ адны „нары“ ў куце. Вольнай прасторы амаль не заставалася. Недзе высока пад стольлю — акенца, ды краты на ім такія частыя, што сонечнае сьвятло амаль не прабівалася. Дзьве суседнія камэры былі перапоўненыя, але мяне сьпярша трымалі аднаго. Толькі назаўтра да мяне падкінулі гаваркога мужчынку, які аж занадта цікавіўся абставінамі маёй справы. Нутром пачуў тут нешта падазронае. Пасьля даведаўся, што такіх называюць „падсадною качкаю“. З гэтага выпадку я вывеў сабе першае правіла паводзінаў за кратамі: „Ніколі ні з кім не размаўляй пра сваю справу, пакуль ідзе сьледзтва“.

Открыть полную версию

На фото: Разьвітаньне з Будславам , автор: maskaev

Разьвітаньне з Будславам 1367 за 24 часа

27 сентября 2004

Часта задавала нам пытаньне настаўніца ў польскай пачатковай школе: што вы будзеце рабіць пасьля заканчэньня школы? Розныя былі адказы. Адна толькі я казала, што пайду вучыцца далей у беларускую гімназію. Чаму я так адказвала, сама ня ведаю. Бацькі былі незаможныя, і не па сіле было ім паслаць мяне ў гімназію. Ніколі на гэтую тэму не было дома гутаркі. Я толькі чула, што дзесь у Вільні ёсьць такая гімназія. У адказ на мае словы настаўніца ня раіла ісьці ў беларускую гімназію, казала, што пасьля заканчэньня такой гімназіі не дастану нідзе работы, што гэта будзе змарнаваны час. А я ўпарта паўтарала:

Открыть полную версию

На фото: Парнаграфія (Частка другая), автор: maskaev

Парнаграфія (Частка другая) 935 за 24 часа

27 сентября 2004

Фрыдэрык узняўся з калень і рушыў на сярэдзіну пакою: — Аддайце ёй чэсць! — усклікнуў ён. — Аддайце пашану! Ён выняў з вазы ружу і кінуў яе перад канапай, пасля чаго працягнуў руку да Вацлава. — Душа, годная анёльскага хору! І нам застаецца толькі схіліць галаву! Гэтыя словы былі б тэатрам у вуснах кожнага з нас, не кажучы ўжо аб жэстах, але ён прашыў нас імі ўладарна, як кароль, якому дазволены пафас — які ўстанаўляе іншую натуральнасць, вышэйшую за агульную. Кароль–уладар і распарадчык цырыманіялу! Вацлаў, захоплены суверэннасцю гэтага пафасу, устаў з каленяў, горача паціснуў яму далонь. Здавалася, што гэтае ўмяшанне Фрыдэрыка імкнецца затушаваць усе тыя дзіўныя непаразуменні, якія азмрочылі скон, вярнуць яму поўны бліск. Ён зрабіў некалькі крокаў улева, пасля ўправа — і было гэта нейкім яго мінутным замяшаннем сярод нас — і наблізіўся да (дзецюка) — той ляжаў. — На калені! — загадаў ён. На калені! Гэты загад быў, з аднаго боку, натуральным працягам папярэдняга загаду, але, з другога боку, быў нязручнасцю, паколькі адносіўся да параненага, які не мог рухацца; і нязручнасць узрасла, калі Вацлаў, Гіпаліт і Караль, тэрарызаваныя ягоным аўтарытэтам, кінуліся, каб (дзецюка) змясціць у пажаданай пазіцыі. Так, гэта ўжо была надмернасць! А калі рукі Караля ўзялі яго пад плечы, Фрыдэрык надламіўся, аціх і згас.

Открыть полную версию

На фото: Парнаграфія (Частка першая), автор: maskaev

Парнаграфія (Частка першая) 728 за 24 часа

27 сентября 2004

Парнаграфія дзееца ў Польшчы, пачынаючы з ваенных гадоў. Чаму? Часткова таму, што клімат вайны для яе найбольш адпаведны. Часткова таму, што гэта, аднак, польскае — і нават, можа, спачатку задумлялался было крыху на ўзор таннага рамана з рэпертуару Радзевічуўны ці Зажыцкай (ці знікла гэтае падабенства пры пазнейшых перапрацоўках?). І троху наперакор — каб падказаць народу, што ў яго ўлонні месцяцца іншыя канфлікты, драмы, ідэі, апрача тых... тэарэтычна ўстаноўленных.

Открыть полную версию

На фото: Прывід у Гайцюнішках. TV-п’еса. Фарс-дэтэктыў , автор: maskaev

Прывід у Гайцюнішках. TV-п’еса. Фарс-дэтэктыў 1091 за 24 часа

27 сентября 2004

Віленская кватэра Бруна Чыка. За акном касцёл святых Пятра і Паўла. Бруна Чык і Вадзімір Даўгалевіч разбіраюць пошту.

ВАДЗІМІР ДАЎГАЛЕВІЧ: Ліст ад пані Твардоўскай.

БРУНА ЧЫК: Кінь у камін.

ВАДЗІМІР ДАЎГАЛЕВІЧ: Не чытаючы?

БРУНА ЧЫК: І гэта ў камін.

ВАДЗІМІР ДАЎГАЛЕВІЧ: Пан Берналік просіць знайсці злодзея, які замест фальшывых банкнотаў прадаў яму пачак рэзаных газетаў. А на халеру яму былі фальшывыя банкноты?

Открыть полную версию

На фото: Чырвоныя зь зялёным i чырвоныя зь белым. Агляд літаратурных часопісаў 2001 году, автор: maskaev

Чырвоныя зь зялёным i чырвоныя зь белым. Агляд літаратурных часопісаў 2001 году 386 за 24 часа

27 сентября 2004

Мне даводзiлася чытаць у “Полымi” агляды лiтаратурных часопiсаў, i я дагэтуль дзiўлюся з iхнiх аўтараў. Яны пя­шчотна парадкавалi пiсьменнiкаў, драматургаў i паэтаў у шэрагi i калоны адпаведна з векам i родам дзейнасцi. Яны з любасцю сачылi за жыццём i працаю сваiх паддоглядных, за развiццём кожнага таленту. Яны адсочвалi выхад новых кнiжак i цiкавiлiся творчымi планамi. Яны, нарэшце, шукалi паказчыкi, што характарызуюць лiтаратурнае жыццё ў цэлым — г.зв. лiтаратурны працэс.

Открыть полную версию

На фото: Спакуса светлага мінулага, автор: maskaev

Спакуса светлага мінулага 292 за 24 часа

27 сентября 2004

І ў нас ва Ўкраіне, і на іншых постсавецкіх прасторах з пабудовай новай дзяржаўнасці не клеіцца не ў апошнюю чаргу таму, што ў галовах мільёнаў сядзіць прасцюткае меркаванне, якое часам хтосьці выказвае ўголас: “Раней я атрымліваў(ла) 120—130 рублёў у месяц і неяк круціўся…” Адсюль ужо само сабой выходзіць: трэба вярнуць былое жыццё, няхай нават з усімі яго заганамі, бо гэтыя 120—130 тады ўсё-такі плацілі штомесяц… Толькі на ім — гэтым няхітрым і, здавалася б, бясспрэчным меркаваннейку — трымаецца львіная доля сімпатыяў да камуністаў наагул і да сканалага Саюзу Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік у прыватнасці: тады, маўляў, што й казаць, было кепска, але цяпер яшчэ горш. І часткова гэта, на жаль, амаль праўда…

Открыть полную версию

На фото: Украінскія авіялініі, автор: maskaev

Украінскія авіялініі 271 за 24 часа

27 сентября 2004

Салдат прэзыдэнцкай аховы ня ведае страхаў
і прымхаў

яшчэ памятаючы школу і блытаючыся ў чынах

ня маючы як такога сэксуальнага досьведу
ну там ананізм сёе-тое

служба адно пачынаецца

і ў яго яшчэ ўсё наперадзе

Открыть полную версию

На фото: Палявыя дасьледаваньні ўкраінскага сэксу. Урывак з раману, автор: maskaev

Палявыя дасьледаваньні ўкраінскага сэксу. Урывак з раману 1065 за 24 часа

27 сентября 2004

Яшчэ ня сёньня, кажа яна сабе. Не, яшчэ ня сёньня. На кухні — маленечкі eat-іn kitchen1 (лядоўня, электраплітка, шафкі з абы-як прыладжанымі дзьверкамі — толькі адвернешся, бясьсіла адвіснуць, як сківіца на твары, што ўжо не валодае сабой, — і ўсё гэта адгароджана невысокім дашчаным стаяком, чымсьці кшталту стойкі — на яго можна проста зь цеснага катушка падаваць у пакой — чаму не! — ну, скажам, ранішнюю каву, або на абед — падсмажанае кураня, якраз такое, як у тэлерэклямах: залацістае, хрумсткае, зіхоткае ад сьпелых сокаў, з гульліва падціснутымі ножкамі, пакла­дзенае на разлапістых лістах салаты, засмажанае кураня заўжды выглядае шчасьлівейшым за жывое, проста сьвеціцца цудоўным смуглым румянцам ад шчасьця, што зараз яго зьядуць.

Открыть полную версию

подняться наверх ↑

ДАЛЕЕ выбор читателей

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на канал LIBRARY.BY в Facebook, вКонтакте, Twitter и Одноклассниках чтобы первыми узнавать о лучших публикациях и важнейших событиях дня.