Белорусская проза. Классические и современные произведения белорусских авторов. Книги, рассказы, воспоминания и пр.

Разместиться

БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА новое

Все свежие публикации


Меню для авторов

БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА: экспорт произведений
Скачать бесплатно! Научная работа на тему . Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement. Система Orphus

На фото: НІЖНІЯ БАЙДУНЫ, автор: maskaev

НІЖНІЯ БАЙДУНЫ 88 за 24 часа

26 сентября 2004

Пэўна ж, ёсць і ў мяне паваротка з гасцінца на палявую дарогу, у родную вёску. Нават не адна, а дзве, з захаду і з усходу, нібы сімвалічна. З захаду я аднойчы вярнуўся дахаты пасля даўжэйшай разлукі; з усходу, госцем, прыязджаю даволі часта і амаль заўсёды з хваляваннем. Яно бывае то большае, то меншае, але ж у нечым кожны раз адно, сваё на ўсё жыццё.
Аўтамашыны пакуль што не адчуваюць на паваротках ніякай узрушанасці, а коні калісьці, чуючы дом, таксама як і людзі, хваляваліся.
Гнеды ў старога Качкі быў сляпы, з гасцінца яго трэба было паварочваць ляйчынай. А гаспадар і сам не бачыў на правае. Пра іх з канём гаварылі: «адно на двух». Цяжэй сказаць, як там яны дзялілі сваё хваляванне.

Открыть полную версию

На фото: ЗОЛАК, УБАЧАНЫ ЗДАЛЁК, автор: maskaev

ЗОЛАК, УБАЧАНЫ ЗДАЛЁК 73 за 24 часа

26 сентября 2004

Рака шырокая, пакуль што чыстая, трыснёг, лаза і асака абноўлена зялёныя, сонца зноў, як штогоду, грэе па-летняму, і ліпа ў самай квецені, гудзе ад цямна да цямна. Сяджу пад ёю ў халадку, і гуд пчаліны люба пяе ад высокай травы, да якое звісае духмянае голле, і ў самае неба, ажно тая ліпа варушыцца ўся. Пчол, паважаючы працу, баяцца не трэба. Можна зблізку паназіраць, як яны робяць сваё. Бясконцае, нястомнае і вельмі важнае.
Ліпа тут, над ракой, на ўзлессі, не адна. За палянай, дзе пачынаецца белая грэчка, стаяць яшчэ чатыры такія красуні, таксама ў шчодрай духмянасці і неабсяжным гудзе.

Открыть полную версию

На фото: ИЗБРАННОЕ, автор: maskaev

ИЗБРАННОЕ 2051 за 24 часа

26 сентября 2004

Наталіцца прахалодай
І мацней зямлю любіць,
І лічыць за ўзнагароду –
Сынам тут
да скону жыць.

Открыть полную версию

На фото: ИЗБРАННОЕ (переводы на белорусский язык), автор: maskaev

ИЗБРАННОЕ (переводы на белорусский язык) 1783 за 24 часа

26 сентября 2004

Як часта, святкуючы сваё знаходжанне на матулі-зямлі, альбо, інакш, жывучы на ёй, мы не ўсведамляем, што ўсё, з чым мы сутыкаемся, праз зусім кароткі час зыходзіць у гісторыю, і мы, нават не задумваючыся, можам быць сведкамі таго, як блізкае і звычайнае становіцца далёкім і вялікім.

Напярэдадні 70-годдзя Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча я перакапаў увесь свой літаратурны архіў з надзеяй знайсці менскі хатні адрас пісьменніка, напісаны яго рукою, але марна. Гэта быў адзіны доказ нашай сустрэчы. Хаця павінны быў быць яшчэ адзін...

Открыть полную версию

На фото: ГІСТОРЫЯ

ГІСТОРЫЯ "ЗНІЗУ" [Джим Шарп] (перавод) 1235 за 24 часа

26 сентября 2004

18 чэрвеня 1815 г. паблізу сяла Ватэрлоа ў Бельгіі адбылася бітва. Кожнаму, хто вучыў гісторыю Вялікай Брытаніі, вядома, што ў выніку гэтай бітвы саюзніцкія войскі пад камандаю герцага Ўэлінгтана пры аказанай пазней, але вырашальнай падтрымцы прускіх сілаў на чале з Блюхерам перамаглі французскую армію Напалеона Банапарта, і гэткім чынам быў вырашаны далейшы лёс Еўропы. У наступныя пасля бітвы дні адзін з тых людзей, што дапамагалі вызначыць долю нашага кантынента, шараговец 51-га пяхотнага палка Ўільям Ўілер (William Wheeler) напісаў некалькі лістоў дадому сваёй жонцы: «Трохдзённая бойка скончаная. Я жывы-здаровы, і таго досыць. Цяпер пры кожным выпадку я буду апісваць дэталі вялікай падзеі — тое, што мне ўдалося назіраць на свае вочы... Калі надышла раніца 18 чэрвеня, можна было бачыць нас, наскрозь прамоклых ад дажджу, скарчанелых да калатуна... Калі я летась быў дома, Ты часцяком мяне лаяла за тое, што я палю, але мушу Табе сказаць: калі б тады ў мяне не было ладнага запасу тытуню, дык я проста аддаў бы Богу душу».

Открыть полную версию

На фото: МАЛАЯ, автор: maskaev

МАЛАЯ 1364 за 24 часа

26 сентября 2004

Над маёй канапай партрэт паэта Мацея Юзафа. З тых самых продкаў Малой, з Канановічаў. Душа яго ў вечным святле і заўсёды каля мяне. Навучыў мяне не паддавацца смутку. У снах каляровых лётаў. Там мы і сустракаемся - у снах каляровых, высока, у лёце. А Малая і не ў сне можа паляцець.

Открыть полную версию

подняться наверх ↑

ДАЛЕЕ выбор читателей

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на канал LIBRARY.BY в Facebook, вКонтакте, Twitter и Одноклассниках чтобы первыми узнавать о лучших публикациях и важнейших событиях дня.