Белорусская проза. Классические и современные произведения белорусских авторов. Книги, рассказы, воспоминания и пр.

NEW БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА


Все свежие публикации



Меню для авторов

БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА: экспорт произведений
Скачать бесплатно! Научная работа на тему . Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные кнопки

BIBLIOTEKA.BY Крутые видео из Беларуси HIT.BY - сенсации KAHANNE.COM Футбольная биржа FUT.BY Инстаграм Беларуси
Система Orphus

На фото: ЧОРТАУ КАМЕНЬ, автор: maskaev

ЧОРТАУ КАМЕНЬ 1175 за 24 часа

26 сентября 2004


Ніхто не памятае таго часу, калі і як папаў сюды гэты камень. Самыя старыя людзі расказваюць, што яшчэ іх дзяды і прадзеды помняць яго. І называўся ён Чортаў камень. Чаму далі яму такую назву, не ведаю. Можа, за яго бязмерную велічыню, а можа, і за тое, што гэты камень многа зла прынёс і прыносіць людзям. Колькі людскіх калёс і восей пабіта і паламана аб камень! Колькі пакалечана рук і ног! А гузоў колькі набілі тут людскія голавы!

Открыть полную версию

На фото: БАЛОТНЫ АГОНЬ, автор: maskaev

БАЛОТНЫ АГОНЬ 97 за 24 часа

26 сентября 2004

Гэтая бярозка толькі нядаўна асталявалася тут. Кароткае жыццё выдарылася ёй, і незайздросная доля гадавала яе. Закрытая, заціснутая з усіх бакоў старымі дзеравякамі, не бачыла яна сонца, рэдка калі патыхаў на яе свежы ветрык. А як яна не бачыла іншага свету і жыцця, дык і не наракала ніколі на сваё сірочае існаванне. Яна няясна пачувала волю, прастор, сонца і, стоячы тут, сярод гэтых дрэў, як чужаніца, ні з кім не гаварыла пра свае думкі і лятункі.

Открыть полную версию

На фото: ХВАРОБА, автор: maskaev

ХВАРОБА 25 за 24 часа

26 сентября 2004


Жыў-быў... Жылі-былі. Так звычайна пачынаюцца казкі. Пачатак хоць і стары, але добры, і не варта ламаць галавы, каб выдумаць новы. Гэтак пачну і я — няхай дзяды не гневаюцца на мяне. Ну дык вось.
Жылі-былі на свеце два браты. Праўда, — нашто лгаць? — жывуць яны і цяпер, хоць і не бачацца адзін з другім і жыццё іх рознае. Калі браты былі не падзелены, хадзілі яны разам на работу, у заработкі, або проста наймаліся да людзей, бо самі яны былі бедныя, а сядзець дарма дома не любілі. Раз браты, пабраўшы косы, пайшлі на ўвесь дзень касіць. Касілі яны, касілі і патаміліся.

Открыть полную версию

На фото: ХМАРКА, автор: maskaev

ХМАРКА 190 за 24 часа

26 сентября 2004

Ніякага клопату і гора не ведала гэта прыгожая белая Хмарка. Яна не ведала, з чаго і як радзілася на свет, адкуль узялася яна; не ведала нават, ці ёсць у яе маці. Можа, затым яна і была такая шчаслівая, што нічога не ведала аб белым свеце.
Той дзень, праўдзівей, тая раніца, калі з'явілася яна на небе, была вельмі ж ціхая — такая ціхая, што нават чутно было, як спявалі, седзячы на круглым лісціку зялёнай лотаці, два прыўдалыя конікі.

Открыть полную версию

На фото: КАЛЯНДАР НА БУДУЧЫНЮ, автор: maskaev

КАЛЯНДАР НА БУДУЧЫНЮ

457 за 24 часа

26 сентября 2004

Наўрад ці першы homo sapiens мог прадбачыць, што гісторыяў будзе ўсяго чатыры: адна — пра ўмацаваны горад, абаронцы якога ведаюць, што ім наканавана загінуць, другая — пра вяртаньне, трэцяя — пра пошук, і апошняя — пра самагубства Бога.

Магчыма, у тую вырашальную ноч ён прысьніў, як пазбаўляе сябе жыцьця. Ён прачнуўся ад уласнага крыку — першы на Зямлі — і выйшаў да сваіх супляменьнікаў, каб абвясьціць ім пра існаваньне Бога.

Открыть полную версию

На фото: ДВАЦЦАЦЬ ХВІЛІН З НЕМЕЗІДАЙ, автор: maskaev

ДВАЦЦАЦЬ ХВІЛІН З НЕМЕЗІДАЙ 810 за 24 часа

26 сентября 2004

Гэты дзень быў такі ж, як і папярэднія. Я ціха прыбрала ў кватэры, выцерла кнігі на паліцы, пасля паехала да краўчыхі. Трэба было б зазірнуць у бібліятэку — я даўно не бачыла навінак, але Вера прызначыла час, а яе час быў абмежаваны: добрых краўчых куды меней, чымся нас, жонак, хатніх гаспадынь. Не паспела зняць паліто — пазваніла Таццяна, таямнічым шэптам падзялілася навіной — у яе завёўся «мілы друг», ёй патрэбен рэцэпт якой-небудзь маскі.
Пакуль пагаварыла з Таццянай, сцямнела, і цяпер заставалася толькі згатаваць вячэру, перамяніць халат на сукенку, уладкавацца на канапе і чакаць Сяргея.

Открыть полную версию

На фото: ПАЭМА ПРА ЧОРНЫЯ ВОЧЫ, автор: maskaev

ПАЭМА ПРА ЧОРНЫЯ ВОЧЫ 450 за 24 часа

26 сентября 2004

Сем гадоў я шукаў цябе ў сумятлівым моры жыцця, каб скончыць недапетую песню нашае дзівосна яскравае дружбы.
Я не сумаваў па табе, я не ўздыхаў і не плакаў. Я толькі часамі бачыў цябе, калі ў маім уяўленні спакусліва разгортваліся шырокія палотны мінулага і сталёва свежая шыр (помніш нашы паходы?) дражніла сваёй непазбыўнай рамантыкай. Я бачыў цябе зусім выяўна-тонкую, гнуткую постаць тваю ў вайсковым адзенні, антычны твой твар, твае вострыя чорныя вочы. І вось тады мне чамусьці здавалася, што я павінен знайсці цябе, што павінны мы скончыць перарваную песню нашае дружбы.

Открыть полную версию

На фото: УСПАМІНЫ ПРА ІВАНА ЛУЦКЕВІЧА, автор: maskaev

УСПАМІНЫ ПРА ІВАНА ЛУЦКЕВІЧА 609 за 24 часа

26 сентября 2004

Першы раз увідзіў я Івана Луцкевіча ў пачатку жніўня 1913-га году ў віленскай беларускай кнігарні на Завальнай, 7. У цёмным пакойчыку за крамаю, сярод усякае старадаўнае беларушчыны, рупліва і рухава нахіляўся ён над трэснутаю вазаю, меркаваў з вялікай любасьцю, як заляпіць шчэрбіну. Пачуўшы маё імя, адарваўся ад свайго інтарэсу, сказаў мне колькі дужа ласкавых слоў і зараз клапатліва зьвярнуўся да свайго чалавека ў справе здабываньня паперы на чародны нумар «Нашае Нівы». За паўмінуткі яго ўжо ня было: пабег да нейкага Папа, дзе спадзяваўся дастаць паперы напавер; бо меў з тым Папам якуюсь агульную прыгоду з часу рэвалюцыі і пагромнага настрою ў Вільні. Тады Іван Луцкевіч быў здаровы і жыцьцярадасны чалавек.

Открыть полную версию

На фото: РУСКІ, автор: maskaev

РУСКІ 54 за 24 часа

26 сентября 2004

А таму хвораму на грудзі салдату-беларусу, што прывезлі з аўстрыйскага фронту, болей выпадае ляжаць у бальніцы для нервовахворых, чым тут, у нас. Ён ляжыць на Саксанавым месцы.
Наша палата празвала яго Рускім, бо ён, калі яго забірае хвароба, крычыць шмат разоў бесперастанку:
— Я рускі! Я рускі! Рускі, рускі!..

Открыть полную версию

На фото: ФАНТАЗІЯ, автор: maskaev

ФАНТАЗІЯ 531 за 24 часа

26 сентября 2004

Клубок Зямлі, агорнуты крывавым туманом і згараючы ў ім, рабіў свой вечны шлях у сістэме Сонца.
Найгусцей прыпаў туман на прасторы Беларусі.
Пад гулкі грукат гармат, траскатанне стрэльбаў і кулямётаў, пры водбліску страшных пажарышчаў раздаваліся дзікія воплі і балючыя стагнанні забіваных, рэзаных, паміраючых з голаду людзей.
Могілкі і турмы перапоўнілісь. Грэх спавіў кожнае сэрца. Крывёю і слязьмі пазаплывалі вочы.
Сцені памёршых продкаў у смяротнай нудзе стаялі над распятай краінай і адварачываліся ад сваіх затопленых смуроднаю запечанай крывёй могілак.
З расцерзаным да краю сэрцам вялікага гуманіста вылез у поцемках з няведамай патомкам ямы панураны Францыск Скарына і падаўся ў начавым паветры да свайго радзімага Полацка.

Открыть полную версию




подняться наверх ↑

ДАЛЕЕ выбор читателей

Загрузка...
подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY на Ютубе, в вКонтакте, Одноклассниках и Инстаграме чтобы быстро узнавать о лучших публикациях и важнейших событиях дня.