Белорусская проза. Классические и современные произведения белорусских авторов. Книги, рассказы, воспоминания и пр.

Разместиться

БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА новое

Все свежие публикации


Меню для авторов

БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА: экспорт произведений
Скачать бесплатно! Научная работа на тему . Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement. Система Orphus

На фото: Контур у прасторы. Ізраіль Басаў, автор: maskaev

Контур у прасторы. Ізраіль Басаў 1580 за 24 часа

27 сентября 2004

Калі мастацтва яўрэяў, як і самі яўрэі, нарадзілася ў галуце (егіпецкім), то мастацтва І.Басава нарадзілася ў падвойным галуце. Калі ён усур’ёз паспрабаваў увайсці ў жывапіс канца 50-х — пачатку 60-х, то адразу аказаўся выключаным з кола да сябе падобных. Гэта было звязана з відавочнай непадобнасцю яго да калегаў па пэндзлі. Ён быў іншы, яўрэй у адным з першатворных сэнсаў гэтага слова. Гэта прадвызначыла і асобае самаразвіццё мастака па-за мастацкім кантэкстам яго часу, нават насуперак яму. Ён з першых крокаў не ўкладваўся ў пануючы ў той час апавядальна-тэатральны рэалізм у жывапісе, а таксама і ў рэзкі паварот да суворага стылю, які тады толькі нараджаўся.

Открыть полную версию

На фото: Дзень нараджэньня, автор: maskaev

Дзень нараджэньня 44 за 24 часа

27 сентября 2004

Сваё саракагодзьдзе Бойка сьвяткуе ў Амэрыцы. Яго туды на сэмэстар запрасіў доктар Когут, таксама Юры, або, па-іхнаму, Джордж.

Бойка — вядомы ў пэўных колах філёляг, кандыдат навук, сябар Саюзу пісьменьнікаў. Ягоны даробак — юнацкія вершы, колькі перакладаў, кніжка крытычных артыкулаў, манаграфія па марфалёгіі (супольна з групай аўтараў). Зь ім — жонка Люда й дзьве дачкі — дванаццацёх і сямёх год.

Открыть полную версию

На фото: © Чалавек тугі. Вытлумачэньне Янкі Лучыны, автор: maskaev

© Чалавек тугі. Вытлумачэньне Янкі Лучыны 21 за 24 часа

27 сентября 2004

Няма тугі па прамінулым ХХ стагодзьдзі. Бо ўсё лепшае, што за гэты час рабілася ў беларушчыне, само было прадыктаванае тугою па стагодзьдзі дзевятнаццатым. Маю на ўвазе сам дух культуры і культурны кантэкст. У дакумэнтальнай рэальнасьці ХХ-га, нібы тыя печы на папялішчах хат, парасстаўляныя мулкія і неадушаўлёныя знакі бяды — Курапаты, Хатынь, Чарнобыль. А за імі, нібы параграфы разьдзелаў, — калектывізацыя, нацдэмы, партызаншчына, радыяцыя, намэнклятура, Лукашэнка... Блукаеш паміж гэтых знакаў, а ў душы — туга. Бо сама культура наша — туга па і­дыліі: па фантастычна прыгожых краяві­дах, як на малюнках Орды — зямля сядзі­баў; па чалавечай шчырасьці, як у лістах Пачынальнікаў; па яснай мэце змаганьня, калі не мяшаюцца дабро і зло, як у бітвах 1831-га і 1863-га; па высокім аўтарытэце гуманістыкі і адукацыі, як у Полацкім калегіюме або Віленскім унівэрсытэце; па чысьціні і людзкасьці. Самыя беларускія творцы, чыё мастацтва прасякнутае нацыянальнай ідэяй, — людзі гэтай тугі. Уладзімер Караткевіч, да прыкладу, — пісьменьнік ХІХ стагодзь­дзя.

Открыть полную версию

На фото: Нож, автор: maskaev

Нож 800 за 24 часа

27 сентября 2004

Адна за адною запальваюцца ў вёсцы газоўкi. Зь цiшынi i змроку вынырваюць слаба асьветленыя i заледзянелыя вакенцы, больш падобныя да мiгатлiвых i мутных лiхтарыкаў.

Узялося на мароз, вецер сьвiшча, анi сьледу ад сьцежкi, пратаптанай учора ў сьнезе. Нiчога не чуваць. Анi кот ня мяўкне, анi сабака не забрэша, анi чалавек не загаворыць.

Открыть полную версию

На фото: Энцыкляпэдыя мёртвых, автор: maskaev

Энцыкляпэдыя мёртвых 817 за 24 часа

27 сентября 2004

Летась, як Вы ведаеце, я была ў Швэцыі на запросіны Інстытуту тэатральных досьледаў. Маёй правадніцай і апякункай была спадарыня Ёхансан, Крыстына Ёхансан. Я прагледзела пяць ці шэсьць спэктакляў; у зьвязку з гэтым варта перадусім узгадаць пра посьпех, які мела п’еса “Ў чаканьні Гадо”, пастаўленая для вязьняў. Вярнуўшыся дадому празь дзесяць дзён, я й надалей жыла ў тым далёкім сьвеце, як у сьне.

Открыть полную версию

На фото: Сутоньне ідалаў. Успамiны пра былую Югаславiю, автор: maskaev

Сутоньне ідалаў. Успамiны пра былую Югаславiю 818 за 24 часа

27 сентября 2004

Усе прыкметы часу сьведчаць, што клiч „няхай жыве разнастайнасьць“ зрабiўся дэвiзам гэтага канца тысячагодзьдзя.

На глянцавых старонках модных часопiсаў i на рагах бэрлiнскiх, нью-ёркскiх i парыскiх вулiц можна ўбачыць сьляды гэтага „трыюмфу разнастайнасьцi“: сары прыйшло на зьмену дзелавому касьцюму, а заношаныя анучы гiпi — элегантнаму крою alta moda di Versace. Трыюмф разнастайнасьцi праяўляецца на старонках ранiшнiх газэт, што змагаюцца за нашу ўвагу пры дапамозе тэлевiзiйна прыгожых, усыпляльных вобразаў далёкiх краiн i экзатычных iншаземцаў, якiя намагаюцца адцягнуць нас ад таго, што Гегель называў „ранiшняй малiтвай буржуазii“.

Открыть полную версию

На фото: Юры Шавялёў як дасьледчык украінска-беларускіх стасункаў, автор: maskaev

Юры Шавялёў як дасьледчык украінска-беларускіх стасункаў 232 за 24 часа

27 сентября 2004

Ганаровы прафэсар Калюмбійскага ўнівэрсітэту ў Нью-Ёрку, Юры Ўладзімеравіч Шавялёў (Юры Шэрах) — постаць, добра вядомая як ва Ўкраіне, так і за яе межамі. Славіст з сусьветным імем, аўтар шматлікіх працаў па мовазнаўстве, гісторыі літаратуры, літаратурнай крытыцы, тэатра- і мастацтвазнаўстве, Ю. Шавялёў прысьвяціў нямала дасьледаваньняў або асобных разьдзелаў у шырэйшых аглядах пытаньням этна- і мовагенэзу беларусаў, гісторыі ўкраінска-беларускіх стасункаў ад перадгістарычнае пары да найноўшых часоў. Варта адзначыць, што ў кола яго зацікаўленьняў патраплялі ня толькі тэарэтычныя праблемы паходжаньня беларускага этнасу ды гісторыі беларускае мовы ў кантэксьце фармаваньня ўсходнеславянскіх моваў, але й здабыткі беларускіх навукоўцаў, што працавалі ў адпаведных галінах і спрыялі паглыбленьню разнастайных, перадусім інтэлектуальных, стасункаў украінцаў з беларусамі.

Открыть полную версию

На фото: Томас Вэнцлава — чалавек зь іншага боку, автор: maskaev

Томас Вэнцлава — чалавек зь іншага боку 51 за 24 часа

27 сентября 2004

“Дуброўнік? Прага? Кракаў? Можа, Сэйны”, — пытаўся ўголас сам у сябе былы дысыдэнт, эмігрант і бадзяга, намагаючыся на мапе сваіх духовых вандраваньняў вызначыць месца жыцьцёвага гнездаваньня. — “Хіба што Кракаў... Хоць і іншыя ня горшыя... Хаця, у прынцыпе, ня надта... Ня горшыя, а нават крыху лепшыя... Гэта значыць, крыху, і нават ня толькі крыху... Амаль напэўна... Уласна, гэта нармальна...” Ён гаварыў па-віленску, на мове, якая з адной ёй уласьцівай чуласьцяй патрапіла прытупіць вастрыё найлепшых аргумэнтаў, ён рупіўся пра сьціпласьць, пакідаў месца для іншага, зьдзекаваўся з пэўнасьці, якая раней ці пазьней мусіла стаць сьмехатой. Мы ся­дзелі ў па-амэрыканску вялізнай гасьцінай зь відам на разьлеглы кампус Ельскага ўнівэрсытэту, у будынку, уваход у які ахоўваў бездакорна апрануты і шматслоўна ветлівы чарнаскуры парт’е.

Открыть полную версию

На фото: Анты-Гогаль, автор: maskaev

Анты-Гогаль 52 за 24 часа

26 сентября 2004

Рэдкі птах далятае да сярэдзіны Дняпра. А зьнізу ўсплывае субмарына “Тарас Бульба”, дарожныя паказальнікі пішуць пра стэп Украіны. “Тарас Бульба” пускае тарпэду з какаінам у дупу птаху, тымчасам як з шынэля выходзіць літаратура краіны, пазначанай на крылах птаха нацыянальнымі апазнавальнымі знакамі, птахам узброенае войска, уніформу якога згубіў Гогаль, і вось цяпер зь яе выходзіць літаратура. Пралятаючы над зонай, баявы птах губляе тарпэду, зэкі кайфуюць, нацыянальная крыза паглыбляецца, нехта атрымлівае па карку за згублены шынэлак, Гогаль круціцца ў труне, а між тым з шынэля выходзіць літаратура, а п’яны Дастаеўскі, прайграўшыся ўшчэнт, кажа, што няма збавеньня апроч пекнаты, пекната спасёт мірвам, шалом, то бок пекната збавіць шалом, а шалом выратуе на будоўлі, калі на галаву лясьнецца цагліна, падчас будаўніцтва дзяржавы такое здараецца часта, асабліва з тымі, хто да таго будаўніцтва ні пры чым, а тым часам з шынэля выходзіць літаратура, і ўсе посткамуністычныя клясэры зьнікаюць, як субмарына “Тарас Бульба” ў блаславёных стэпах, дзе рэдкі птах і дробны заяц якраз да сярэдзіны Дняпра і ні паўфуту ні туды ні сюды.

Открыть полную версию

На фото: Правільны выбар, автор: maskaev

Правільны выбар 66 за 24 часа

26 сентября 2004

Калі ў школе празвінеў званок, у клас, як бы не спяшаючыся, увайшла настаўніца Кацярына Мацвееўна. Вопытны педагог, яна аддала школе ўжо амаль дваццаць год свайго жыцця.

„Так, каго сёння няма“, — Кацярына Мацвееўна прывычна ахінула позіркам вучняў. Не хапала двух чалавек.

„Дзе Утачкін і Пракоп’ева?“ — твар настаўніцы раптам спахмурнеў, паміж вачэй пралягла вялікая маршчына.

„Утачкін учора на веліку катаўся і недзе там за плотам паваліўся“, — хорам адказалі школьнікі.

Открыть полную версию

подняться наверх ↑

ДАЛЕЕ выбор читателей

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на канал LIBRARY.BY в Facebook, вКонтакте, Twitter и Одноклассниках чтобы первыми узнавать о лучших публикациях и важнейших событиях дня.