Максiму Багдановiчу

Белорусская поэзия. Классические и современные стихи белорусских поэтов.

Разместиться

БЕЛОРУССКАЯ ПОЭЗИЯ новое

Все свежие публикации

Меню для авторов

БЕЛОРУССКАЯ ПОЭЗИЯ: экспорт произведений
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Максiму Багдановiчу. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement. Система Orphus

1253 за 24 часа
Автор(ы): • Публикатор: • Источник:

                          Алёна Шарэпа-Лапiцкая


Максiму Багдановiчу

Устань, Максiм! I пойдзем, паглядзiм,
Якi наш свет прыгожы i шырокi,
Як ймкнуцца ў бляску сонца залатым
Пад неба шпарка белыя аблокi,

А мора ззяе вечнаю красой
I да ўзбярэжжа пенiцца прыбой...

Устань, Максiм! Я знаю: Ты жывы
I будзеш жыць, як жыў даўней мiж намi,
Ты хiба, выпiў крыху зелля сон-травы
I ад таго забыўся сном гадамi, -

Устань, Паэт! З магiлы да жыцця
Цябе да шчасця сяння клiчу я!

Устань, Максiм! Я памагу Табе
Падняцца з дна Тваёй сырой магiлы
I зноў Ты зложыш песнi аб вясне,
Аб матыльках у садзе сiнякрылы, -

Ад ямы цёмры вечнай здалячы
Зноў будзеш марыць днямi i ўчасы,

Яшчэ паклiчу з хмараў пяруны,
Каб загрымелi грознай навальнiцай,
Каб разагналi чары сон-травы,
Дапамаглi з Тваёй знямогай бiцца,

Каб у агнiстым зараве з руiн
Жывы з магiлы ўстаў Максiм.

I рушымся тады з Табой мiж скал
Уславiць днi, якiя напаткалi
Нас прывiтае песняй белапенны вал
I адгукнуцца срэбразвонка хвалi,

I скажа з мора хваляў перазвон,
Што прамiнуў Твой шматгадовы сон,

Падымемся вышэй на горны шчыт -
Умiг закрасуюць кветкамi далiны -
Усмiхнецца ясны сонечны блакiт,
Пагрозна азавецца клiч арлiны, -

Хто мае ў серцы многа пачуцця,
Той шчыра ўславiць час Твайго жыцця.

Калi-ж уначы завые грозны шквал,
А мора азавецца непакоем звонка, -
Пазнаюць усе, што Ты з магiлы устаў
I да Радзiмай адыйшоў старонкi, -

Ты - наш Пясняр, найлепшы з нас адзiн,
Далёкай Беларусi вечны сын,
Устань, Максiм!

 

1989 г.

 

 



Опубликовано 19 апреля 2015 года

Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL+ENTER!

© Алёна Шарэпа-Лапiцкая • Публикатор (): Nickolas Источник: http://artdic.eu

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle

Скачать мультимедию?

подняться наверх ↑

ДАЛЕЕ выбор читателей

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на канал LIBRARY.BY в Facebook, вКонтакте, Twitter и Одноклассниках чтобы первыми узнавать о лучших публикациях и важнейших событиях дня.