Ода да маладосьці

Белорусская поэзия. Классические и современные стихи белорусских поэтов.

NEW БЕЛОРУССКАЯ ПОЭЗИЯ


БЕЛОРУССКАЯ ПОЭЗИЯ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛОРУССКАЯ ПОЭЗИЯ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Ода да маладосьці. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Автор(ы):
Публикатор:

Опубликовано в библиотеке: 2010-04-07

ОДА ДА МАЛАДОСЬЦІ

Без душ і сэрцаў, не людзі — шкілеты;
О маладосьць! Дай мне крылы,
Каб я ў рай ляцеў па ласку,
Мёртвы сьвет пакінуў гэты.

Там, натхнёнасьцю сагрэты,
Цуд знайду я, шчасьця краску,
Там прамень надзеі мілы.

Хай стары, жыць неахвочы,
Голаў сівы свой схіліўшы над долам,
Змрочным бачыць сьвет наўкола,
Бо не глядзяць ужо яго вочы.

Запал, маладосьць, твой усюды
Пасьвету прасторах крыляе,
Ты сонцам грамаддзе люду
Азорвай з краю да краю.

Глянь доле, дзе пануе змрок зацята,
Абшар мярзоты і тлі паскуднай:
Зямля там!
Глянь над мёртваю вадою —
Гад, пакрыты шкарлупою,
Сам за плыўца, за стырно і за судна,
Дробныя гоніць і нішчыць стварэньні,
То ўгору ўзьнясецца, то — хвалі схавалі;
Ні да гада хваля, ані гад да хвалі,
І, як пухір, ён лопне на каменьні.
Хто знае, як жыве ён і як жыцьцё ён згубіць:
Ён самалюбец!..

О маладосьць, нектар жыцьця вясною.
Салодшы, як з кім іншым яго дзеліш,
Сэрца тады яшчэ больш узьвяселіш,
Калі іх зьвяжаш ніцьцю залатою.

Разам, сябры маладыя!..
У шчасьці для ўсіх — нашы мэты сьвятыя;
Розумам дужыя, ў цьвеце і сіле,
Разам, сябры маладыя...
І той шчасьлівы, хто ў бойцы загінуў,
Лёгшы ў брацкай магіле,
Славу ўздымае краіны;
Разам, сябры маладыя!
Коўзкую маем, крутую дарогу,
Гвалт і стома — рух спыняюць:
Змалку над стомай здабудзь перамогу,
Гвалт жа гвалтам заўсёды ламаюць.

Той, хто ў калысцы сьцяў голаў у Гідры,
Зьнішча ў юнацтве Кентаўры,
Зможа ў пекла ахвяру выдраць,
Пойдзе ў неба па лаўры.
Зрокам сігнуўшы над горы, даліны,
Ламай, чаго розум ня зломіць, упарта.
О маладосьць! Сьмелы ўзьлёт твой арліны
І грому падобны удар твой.

Плячо ў плячо! Бясконцымі радамі
Зямную глыбу апяражам,
Душы і думкі з'яднаем разам,
Каб палымнець над шляхамі!..
Далей, глыба! З асноў струхлелых
Цябе штурхнём кірункам новым,
Згадаеш ты свой дзень вясновы,
Як скінеш струп'е кары сплясьнелай.

Там, у прасьцягах начы, няладу
Стыхіі ў шале і непакоры,
Гучыць «хай будзе», і тым загадам
Сьвет рэчаў стаў, навек адзіны;
Шуміць віхор, цякуць глыбіны,
Блакіт высокі азьзялі зоры.

Ноч чалавецтва ляжыць яшчэ глуха,
Жыцьця стыхіі яшчэ ў змаганьні.
Вось агонь любові вяшчуе:
Скрозь — чаканьне прыйсьця духа,
Юнацтва зачне яго і ўзгадуе,
А дружба зьдзейсьніць яго яднаньне.

Крышацца крыгі лёду,
прымхі зьнікаюць, як цені.
Вітаем зару свабоды,
За ёю — сонца збавеньня.

Новые статьи на library.by:
БЕЛОРУССКАЯ ПОЭЗИЯ:
Комментируем публикацию: Ода да маладосьці

© Адам Міцкевіч ()

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛОРУССКАЯ ПОЭЗИЯ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.