МАЯМУ ЗЯМДЯКУ ЯКУБУ КОЛАСУ ПРЫСВЯЧАЕЦЦА

Белорусская поэзия. Классические и современные стихи белорусских поэтов.

NEW БЕЛОРУССКАЯ ПОЭЗИЯ


БЕЛОРУССКАЯ ПОЭЗИЯ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛОРУССКАЯ ПОЭЗИЯ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему МАЯМУ ЗЯМДЯКУ ЯКУБУ КОЛАСУ ПРЫСВЯЧАЕЦЦА. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2004-09-25

ЛЕТЕЦКАЯ ВЕРА

Пакінуць вас не маю
сілы
і чую ціхі шэпат хваль:
“Мой родны кут! Як ты
мне мілы,
як ты мне любы, родны
край!”

Вера Ляцецкая


Мой славуты зямляк

Якуб Колас!.. Колькі ў двух гэтых словах велічы, мілагучнасці, радасці і смутку. Радасці ад таго, што ён жыў на нашай роднай зямлі для свайго народа, пісаў аб ім і для яго, быў вялікім педагогам, творы якога натхняюць наша сучаснае пакаленне на працоўныя подзвігі, вучаць любіць сваю Радзіму, родны край, той куток, дзе нарадзіўся і вырас. Сумна, што ён сёння не з намі. Колькі б цудоўных твораў ён яшчэ напісаў для свайго народа!

Якуб Колас – мой настаўнік, дарадца, зямляк. Дзякуючы яму, яго творам я стала выкладчыцай беларускай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе, з вялікім захапленнем, энтузіязмам працавала сорак гадоў на ніве народнай адукацыі.

Помню далёкія трыццатыя гады... Я тады вучылася ў Менскім польскім педтэхнікуме, які знаходзіўся па вуліцы Савецкай, 144. Мы часта запрашалі Канстанціна Міхайлавіча да нас на заняткі літаратурнагагуртка, дзе ён нам дэкламаваў вершы. Ды як дэкламаваў! Усёй сваёй істотай, сэрцам. Але больш ён любіў слухаць нас, чым выступаць сам. Мы чыталі яму свае першыя літаратурныя творы. Ён уважліва слухаў нашы вершы, даваў мудрыя парады. Помню яго словы адносна літгурткоўцаў: “Вядома, што не ўсе вы станеце паэтамі, празаікамі, але я веру, што на ўсё жыццё палюбіце свой край, народ, яго мову і літаратуру”.

Якуб Колас – мой зямляк. Я нарадзілася на Уздзеншчыне ў вёсцы Язвіны, што ў трох кіламетрах ад Мікалаеўшчыны. Я часта бываю ў родных мясцінах, часам сяджу на беразе Нёмана, слухаю гамонку дубоў, шэпт нёманскіх хваль, хаджу па тых лугавых, баравых сцежках, дзе калісьці хадзіў мой вялікі зямляк. Натхненне зноў прыходзіць да мяне:

Вітаю Коласа мясціны,

туман над Нёманам, лясы,

і вас, грыбныя баравіны,

дзе зацвітаюць верасы.

Вітаю гнёзды буславыя,

над Нёманам, у сясняку,

дубы сівыя, векавыя

і гэту родную раку.

Вітаю белыя бярозы:

што шэпчуць з яварам,

вярбой,

і вас, наднёманскія лозы,

якімі захапляўся ён.

Вітаю сцежкі баравыя,

што Юзік з Кастусём

таптаў,

і вас, дарогі лугавыя,

якімі статак з поля гнаў.

Вітаю, ганаруся вамі,

зайздрошчу нават

моцна вам:

былі вы сведкамі, сябрамі,

вам Колас душу адкрываў.

Пакінуць вас не маю

сілы

і чую ціхі шэпат хваль:

“Мой родны кут!

Як ты мне

мілы,

як ты мне любы,

родны

край!”





З Новым 2001-ым!



Прывітанне табе, Новы год!,

Новы век і Тысячагоддзе!

Вельмі многа ў мінулым нягод

Тут было. Мы стаміліся. Годзе!

Трэба так распачаць

Новы век,

Каб жылі мы ў ім дружна

і ў славе,

Гаспадарыў каб наш чалавек

У сваёй – незалежнай дзяржаве.

31.12.2000 г.





Аб узросце



Ў юнацтва залатой пары

(Не трэба мне ўсміхацца!),

Казала хлопцу: “Застары!”,

Калі ён меў за дваццаць.

А расцвіла мая вясна –

Я ў дваццаць зразумела:

У дваццаць – самая краса,

А ў трыццаць… адзвінела.

Прайшло імкліва трыццаць год. –

І што з таго ўлавіла?

Дальбог, і ў трыццаць – веснаход,

Красы жыццёвай сіла!

А будзе сорак?.. Гэта ж – ах!

Канец! Пара на звалку!

Хадзіць, напэўна ж, буду, жах!,

Абпёршыся на палку.

Як час бяжыць! Не ўняць яго.

Рыпяць гадоў рысоры.

І вось з календара майго

Смяецца лічба “сорак”.

І што ж? Не, не! Не інвалід.

Узнёсла, з тым жа духам,

З люстэрачка майго глядзіць

Жанчына-маладуха.

Вось-вось паўсотня. Суне ў бок

Мне старасць свае вілы, -

Але не з ёю той парог

Я свой пераступіла!

Паглядваю ў люстэрка зноў

На чуб свой рэдкі сівы:

Ну й што!? Крыху сцішэла кроў.

Ды трошкі меней сілы…

Во ў шэсцьдзесят – занемагу,

Буду ляжаць на ложку;

Ні піць, ні есці не змагу;

І давядзецца “шмактаць шошку”…

Маргае лічба “шэсцьдзесят”,

А я – нішто сабою!

І ў семдзесят яшчэ – на пяць!:

Не стаць мне качаргою!





Праз трыццаць год



Пад промневаю

сонечнаю ўсмешкай

Такі бліскучы дожджык ля ракі!

Ізноў, праз трыццаць год,

пад школьнай стрэшкай

Вы з намі, нашы вучні-сябрукі!

Вось і спатканне, так яго чакалі!

Як я хвалююся,

бы першы зноў урок.


Новые статьи на library.by:
БЕЛОРУССКАЯ ПОЭЗИЯ:
Комментируем публикацию: МАЯМУ ЗЯМДЯКУ ЯКУБУ КОЛАСУ ПРЫСВЯЧАЕЦЦА


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛОРУССКАЯ ПОЭЗИЯ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.