Минская коллекция рефератов, рефераты Беларуси

Белорусская цифровая библиотека | LIBRARY.BY

Коллекция рефератов №1 в Беларуси!


Флаг Беларуси Поиск по БЕЛОРУССКИМ рефератам\\ более 10 тематических сайтов!


Название реферата Подрубрика Дата

Ссылка

ГРАМАТЫКА ДЛЯ ШКОЛ БРАНІСЛАВА ТАРАШКЕВІЧА ЛИТЕРАТУРА БЕЛАРУСИ 17 февраля 2003

ГРАМАТЫКА ДЛЯ ШКОЛ БРАНІСЛАВА ТАРАШКЕВІЧА



Вядомы беларускi грамадскi i палiтычны дзеяч, публiтысцыст, лiтаратуразнавец, мовазнавец i перакладчык Б.А. Тарашкевiч нарадзiўся 20 студзеня 1892 г. у засценку Мацюлiшкi (цяпер Лiтва). Скончыў гiсторыка - фiлалагiчны факультэт Петраградскага ўнiверсiтэта (1916), працаваў у iм прыват-дацэнтам грэчэскай i лацiнскай моў. З 1918 г. загадваў культурна-асветнiцкiм адзелам Пецярбургскага аддзялення Беларускага нацыянальнага камiсарыята. У 1919 г. выкладаў Беларускую i грэчаскую мовы ў Мiнскiм педiнстытуце, у 1920 г. - загадваў беларускiм сектарам дэпартамента асветы так званай Сярэдняй Лiтвы, у 1921 - 22 г. працаваў дырэктарам Вiленскай беларускай гiмназii i быў адным з кiраўнiкоў Таварыства беларускай школы. У 1922 г. выбраны паслом (дэпутатам) сейма Польшчы, узначалiў у iм Беларускi пасольскi клуб. За абарону правоў беларускага насельнiцтва i палiтчную дзейнасць у студзенi 1927 г. арыштаваны i асуджаны на 12 гадоў турэмнага зняволення. У 1930 г. з мэтай дыскрэтытацыi яго выпусцiлi на волю, але праз год зноў арыштавалi i ў лiстападзе 1932 г. асудзiлi на 8 гадоў катаржнай турмы. У вераснi 1933 г. быў абменены на савецкага палiтвязня i жыў Маскве, працаваў у Мiжнародным аграрным iнстытуцце загадчыкам адзела Польшчы i Прыбалтыкi. У маi 1937 г. арыштаваны i па беспадстаўным абвiнавачаннi ў шпiёнскай дзейнасцi на карысць Польшчы 29 лiстапада 1938 г. расстраляны.

«Беларуская граматыка для школ» Б.А. Тарашкевiча - праца, у якой упершыню былi вызначаны правапiсныя i граматычныя нормы сучаснай беларускай мовы. Надрукавана ў 1918 г. паралельна кiрылаўскiмi i лацiнскiмi лiтарамi ў знакамiтай друкарнi Марцiна Кухты ў Вiльнi. Выхад яе найлепш адпавядаў задачам нацыянальнага адраджэння беларускага народа, сярод якiх асаблiва важнымi былi - упарадкаваць выдавецкую справу i школьнае навучанне на роднай мове.

Спробы стварыць граматыку беларускай мовы, распрацаваць правiлы перадачы яе на пiсьме рабiлiся яшчэ ў мiнулым стагоддзi ў сувязi з друкаваннем запiсаў фальклору i твораў тагачасных беларускiх пiсьменнiкаў. Быў назапашаны вялiкi фактычны матэрыял пра асаблiвасцi жывой гаворкi беларусаў. Гэты матэрыял абагульнiў i папоўнiў Я.Ф. Карскi. Апiсанню структуры жывой беларускай гаворкi (яе фанэтыкi, марфалогii, сiнтаксысу) ен прысвяцiў тры кнiгi 2-га тома манаграфii «Беларусы». Але правапiсныя i граматычныя нормы беларускай мовы да выхаду граматыкi Тарашкевiча заставалiся па сутнасцi нераспрацаванымi. Грамадска-палiтычныя абставiны не спрыялi спробам лiтаратурнай апрацоўкi беларускай мовы, паколькi афiцыйна не прызнавалася самастойнай мовай i друкаванне на ёй усяляк абмяжоўвалася. Ды i практыка беларускага кнiгадрукавання не магла адразу даць адказ, якiя рысы з’яўляюцца найбольш тыповымi для беларускай мовы i iх неабходна замацаваць у якасцi яе лiтаратурных норм.Толькi на пачатку 20 ст., калi выдавецкая справа на беларускай мове пашырылася i склалiся пэўныя традыцыi беларускага кнiгадрукаваня, стыхiйна выпрацавалiся асобныя правiлы пiсьма i граматыкi, якiя, аднак, не былi апiсаны i замацаваны адпаведным чынам, а таму нярэдка парушалiся. Гэта прыводзiла да непаслядоўнасцi, разнабою ў друку, перашкаджала навучанню беларускай мове.

З прапановай стварыць граматыку беларускай мовы звярнуўся Я. Купала ад iмя Беларускага выдавецкага таварыства ў Вiльнi да Тарашкевiча яшчэ ў 1913 г., калi той быў студэнтам 3-га курса Пецярбургскага ўнiверсiтэта. Да напiсання граматыкi, паводле слоў самога Тарашкевiча, заахвочвай яго акадэмiк А.А. Шахматаў. Ён жа i кiраваў працай Тарашкевiча над граматыкай. Значную дапамогу аказаў яму i акадэмiк Я.Ф. Карскi. Сваiм натхнiцелем у працы Тарашкевiч называў яшчэ нямецкага прафесара-славiста Р. Абiхта, якi крыху раней, але таксама ў 1918 г., выдаў на беларускай мове невялiчкую брашуру «Просты спосаб стацца ў кароткi час граматным».

Граматыку Тарашкевiч выдаў ужо пасля заканчэння ўнiверсiтэта, дзе атрымаў вучоную стэпень кандыдата фiлалогii. Дасканальна спецыяльная падрыхтоўка аўтара, дапамога такiх дасведчаных вучоных, як Шахматаў i Карскi, - усё гэта спрыяла таму, што яго граматыка, у адрозненнi ад iншых тагачасных беларускiх граматык (Б. Пабочкi, А.Смолiч, А. Луцкевiча, Я. Станкевiча), аказалася найбольш удалай. Складзенная проста, з арыентацыяй на вучня, але на высокiм навукова-метадычным узроўнi, яна задаволiла найбольш надзенныя патрабаваннi выдавецкай i школьнай практыкi, атрымала ўсеагульнае прызнанне i тым самым надала беларускай мове неабходную ёй унармаванасць.

У сваёй працы Тарашкевiч выйшаў за мяжы ўласна граматыкi-марфалогii i сiнтаксысу (як гэта было прынята ў тагачаснай лiнгвiстыцы). Яго праца складаецца з наступных раздзелаў: 1. Гукi; 2. Часцiны мовы; 3. Падзел слова; 4. Правапiс; 5. Сказ. Такiм чынам, апiсваюцца ўсе ўзроўнi моўнай сiстэмы з пункту погляду iх нарматыўнасцi, правiл перадачы на пiсьме. Гэта хоць i сцiслы, але поўны падручнiк беларускай мовы. Правiлы ў iх сфармуляваны дакладна,даходлiва, iлюструюцца прыкладамi. Для iх замацавання даюцца заданнi з тэкстам, узятымi з твораў беларускiх пiсьменнiкаў i фальклору.

Тарашкевiч здолеў, як нiхто да гэтага, выявiць галоўныя заканамернасцi беларускай лiтаратурная мовы, гiстарычна-абумоўленную сувязь яе фанэтыка-граматычных рыс найперш з цэнтральнымi беларускiмi гаворкамi. Улiчваючы традыцыi беларускага кнiгадрукавання, ён замацававу фанетычны прынцып напiсання галосных, а для перадачы зычных - марфалагiчны, з некаторымi адхiленнямi ў бок фанетычнага прынцыпу, каб адлюстраваць спцеыфiку беларускай мовы. Асобна быў распрацаваны правапiс запазычаных слоў у адпаведнасцi з тым, наколькi яны асiмiлiравалiся з беларускай мовай: тыя, што ўжываюцца даўно, пiшуцца, як вымаўляюцца, а тыя, «што ўжываюцца ў кнiжках i ў кнiжнай мове i да народу не дайшлi або дайшлi нядаўна», захоўваюць на пiсьме пэўныя адметнасцi той мовы, з якой яны ўзяты. Увогуле правiльна былi вызначаны галоўныя граматычныя катэгорыi беларускай мовы, характэрныя для яе формы словазмянення.

Сфармуляваная ў граматыцы правiлы атрымалi ўсеагульнае прызнанне, многiя замацавалiся ў сучаснай беларускай лiтаратурнай мове. Аднак некаторыя з iх былi не зусiм добра распрацаваны. Збыткоўнымi аказалiся асноўныя катэгорыi i паралельныя формы скланення i спражэння, якiя аўтар уводзiў, каб адлюстраваць спецыфiку беларускай мовы або i па той прычыне, што некаторыя тыповыя рысы яе на тыя часы яшэ выразна не вызначалiся. Аўтар усведамляў, што зрабiў толькi пачатак нармалiзацыi беларускай мовы, што патрыбна далейшае ўдасканаленне яе норм. Рыхтуючы 5-е выданне граматыкi, ён значна перепрацаваў i дапоўнiў яе. На аснове граматыкi Тарашкевiча хутка сталi выходзiць падручнiкi беларускай мовы iншых аўтараў. З выхадам граматыкi Тарашкевiча пачаўся працэс стабiлiзацыi норм сучаснай беларускай лiтаратурнай мовы, быў створаны грунт для яе далейшай граматычнай распрацоўкi, удасканалення ўласцiвых ёй структурных элементаў.

У 1991 г. выдавецтва «Народная асвета» узнавiла 5-е(1929) выданне граматыкi факсiмiльным спосабам.

Лiтаратура: Б.I.Сачанка, Беларуская мова, Энцыклапедыя.

Скандалы, интриги, расследования:

Загрузка...


© Минская коллекция рефератов



Будьте внимательны!ИНФОРМАЦИЯ ПО РЕФЕРАТУ:

СТУДЕНТАМ! Уважаемые пользователи нашей Коллекции! Мы напоминаем, что наша коллекция общедоступная. Поэтому может случиться так, что ваш одногруппник также нашел эту работу. Поэтому при использовании данного реферата будьте осторожны. Постарайтесь написать свой - оригинальный и интересный реферат или курсовую работу. Только так вы получите высокую оценку и повысите свои знания.

Если у вас возникнут затруднения - обратитесь в нашу Службу заказа рефератов. Наши опытные специалисты-профессионалы точно и в срок напишут работу любой сложности: от диссертации до реферата. Прочитав такую качественную и полностью готовую к сдаче работу (написанную на основе последних литературных источников) и поработав с ней, вы также повысите ваш образовательный уровень и сэкономите ваше драгоценное время! Ссылки на сайт нашей службы вы можете найти в левом большом меню.

ВЕБ-ИЗДАТЕЛЯМ! Копирование данной работы на другие Интернет-сайты возможно, но с разрешения администрации сайта! Если вы желаете скопировать данную информацию, пожалуйста, обратитесь к администраторам Library.by. Скорее всего, мы любезно разрешим перепечатать необходимый вам текст с маленькими условиями! Любое иное копирование информации незаконно.



Флаг Беларуси Поиск по БЕЛОРУССКИМ рефератам\\ более 10 тематических сайтов!



← Library.by представляет! Советская подводная лодка К-19 | Документально-исторический проектФутбольная биржа (БЕЛАРУСЬ)DOMRACHEVA.BY | Домрачева Дарья - Королева биатлонаBIBLIOTEKA.BY | Библиотека художественной литературы
World Library Реклама в библиотеке Проект для детей старше 12 лет!

Храним прошлое, собираем настоящее, помогаем строить будущее Беларуси!

 

 
РЕКЛАМА: Информация о Библиотеке | Стоимость и условия
РЕДАКТОРАМ СЕТЕВЫХ ИЗДАНИЙ: При копировании ставьте активную гиперссылку (sic!)
АВТОРАМ & ЧИТАТЕЛЯМ: Добавить статью | Техподдержка: library@library.by
Copyright @ 1999-2017 "Белорусская цифровая библиотека". Все права защищены.