Вы здесь:
БЕЛОРУССКАЯ ЛИТЕРАТУРА

Віктар Казько


Віктар Казько, аўтар раманаў “Неруш”, “Хроніка дзетдомаўскага саду”, аповесцей “Суд у Слабадзе”, “Но пасаран”, “Выратуй і памілуй нас, чорны бусел”, адносіцца да сярэдняга пакалення пісьменнікаў. У полі зроку яго знаходзіцца тэма вайны, пасляваеннае аднаўленне гаспадаркі, узаемаадносіны чалавека з прыродай.

У аповесці “Суд у Слабадзе” аўтар паказаў жорсткае аблічча фашысцкіх вылюдкаў – вампіраў, якія ў гады вайны ператварылі палонных дзяцей у донараў для сваіх салдат і афіцэраў.

Героямі аповесці “Выратуй і памілуй пас, чорны бусел” з’яўляюцца звычайныя палешукі, якія многа чаго зведалі ў сваім нялёгкім жыцці. Жывучы надзённымі клопатамі аб ежы, кураве, адзенні, яны як бы змірыліся са сваім лёсам і “бесперспектыўным” становішчам, адышлі ад грамадскай дзейнасці. Калі ж паўстала пытанне аб знісчэнні парадзелай пасля шматлікіх вырубак дубровы, дзе жыў занесены ў Чырвоную кнігу чорны бусел, людзі прачнуліся. Яны нарэшце зразумелі, што іх раўнадушша, абыякавасць да навакольнага могуць прывесці да бездані, забыцця, самазнішчэння. Аўтар сцвярджае, што кожны чалавек павінен заныць актыўную жыццёвую пазіцыю ў адносінах да прыроды і жывёльнага свету, грамадства наогул.

Цэментуючай асновай у рамане “Хроніка дзетдомаўскага саду”, дзе спалучыліся падзеі мінулай вайны і сённяшняга дня, з’яўляецца сад. Калісці яго пасадзіў Трахім Трубецкі, які верыў, што дрэвы — гэта працяг чалавечага жыцця, сувязь пакаленняў. Чалавек, на думку героя твора, жыве, “пакуль яго не забыліся” : “Пасаджанае табою дрэва — гэта ты сам, гэта чалавек, працяг яго ў вяках … Людзі пра яго не забудуцца, сад будзе расці”. Аднак у гады вайны сад быў знішчаны фашыстамі. Але зноў зашапацелі маладой лістотай дрэвы сада, які паслы вайны аднавіў дырэктар дзіцячага дома Мар’ян Знавец са сваімі выхаванцамі. Клопаты пра сад аб’ядналі герояў твора, зблізілі іх духоўна. У барацьбе з Сідарам Місцюком, які на месцы саду пабудаваў сваю хату, маральную перамогу атрымалі дырэктар і яго выхаванцы. Сад для іх, як і прырода наогул,-- гэта аснова чалавечага жыцця, яго будучыні.

Раман В. Казько “Неруш” прысвечаны Палессю, асушэнню балот. Галоўны герой — Мацвей Роўда — сумленна працуе на пасадах начальніка будаўніча—мантажнага ўпраўлення і старшыні калгаса, безадказна выконваючы інструкцыі і распаражэнні начальства, не дбаючы пра сістэму вадасховішчаў. Задумаўшыся аб выніках сваёй дзейнасці, Роўда разумее, што ён спрыяў парушэнню раўнавагі ў прыродзе і таму павінен несці адказнасць за здзейсненнае. Жалезны Чалавек, яго двайнік, судзіць галоўнага героя : “Ты ўзяў зямлю ў першароднасці і квецені, дез смецця і паскудства. Чыстымі білі туманы, вольнымі птушкі, пладзіліся жывёлы твае, пладаносілі дрэвы, яшчэ Княжбор дастаўся табе ў першароднасці і першастворанасці лясоў, рэк і крыніц, верхавых і нізавых балот, але ты кінуўся, улёг перарабляць яго, муляла вока табе першастворанасць, крануў ты неруш, крануў і сябе. І цяпер ужо тваё ўласнае дзіця, машына, створаная табой жа, і шкодзіць табе ж. Хутка ты сам будзеш шкодзіць, ужо шкодзіш, ужо лішні сам сабе, імкнешся пераступіць і цераз сябе. Але я табе не дазваляю, не даю. І тваё шчасце, што ў цябе ёсць я, што пакуль яшчэ існую”. Роўда прыходзіць да канчатковай высновы, што здрадзіць сваёй зямлі нельга, што неабходна змагацца за Княжбор, шукаць разумных узаемаадносін з прыродай і навакольным светам, што трэба процістаяць прагматыкам Шахраю і Рачэўскаму, якія знішчэнне прыроды апраўдваюць утылітарнымі мэтамі.

© Минская коллекция рефератов


Комментарии:


ИНФОРМАЦИЯ ПО РЕФЕРАТУ:

СТУДЕНТАМ! Уважаемые пользователи нашей Коллекции! Мы напоминаем, что наша коллекция общедоступная. Поэтому может случиться так, что ваш одногруппник также нашел эту работу. Поэтому при использовании данного реферата будьте осторожны. Постарайтесь написать свой - оригинальный и интересный реферат или курсовую работу. Только так вы получите высокую оценку и повысите свои знания.

Если у вас возникнут затруднения - обратитесь в нашу Службу заказа рефератов. Наши опытные специалисты-профессионалы точно и в срок напишут работу любой сложности: от диссертации до реферата. Прочитав такую качественную и полностью готовую к сдаче работу (написанную на основе последних литературных источников) и поработав с ней, вы также повысите ваш образовательный уровень и сэкономите ваше драгоценное время! Ссылки на сайт нашей службы вы можете найти в левом большом меню.

ВЕБ-ИЗДАТЕЛЯМ! Копирование данной работы на другие Интернет-сайты возможно, но с разрешения администрации сайта! Если вы желаете скопировать данную информацию, пожалуйста, обратитесь к администраторам Library.by. Скорее всего, мы любезно разрешим перепечатать необходимый вам текст с маленькими условиями! Любое иное копирование информации незаконно.



Флаг Беларуси Поиск по БЕЛОРУССКИМ рефератам