БЕЛОРУССКАЯ ЛИТЕРАТУРА


Алесь Адамовіч


Алесю Адамовічу споўнілася 15 гадоў, калі ён стаў падпольшчыкам і партызанам. Вайна пакінула глыбокі след у свядомасці юнака, і гэта з’вілася адной з прычын таго, што тэма вайны стала асноўнай у творчасці пісьменніка. Вопыт перажытага падчас вайны знайшоў сваё адлюстраванне ў дылогіі “Партызаны” ( раман “Вайна пад стрэхамі” і “Сыны ідуць у бой” ).

Вялікая Айчынная вайна закранула кожны дом, кожную сям’ю. Пісьменнік, імкнучыся замацаваць у народнай памяці трагедыю кожнага чалавека, а’бездзіў (разам з Я. Брылём і У. Калеснікам) амаль усю Беларусь, запісаў звыш 300 жахлівых маналогаў–успамінаў ад ўдзельнікаў і ахвяр фашызму. У выніку з’явілася кніга “Я з вогненнай вёскі” (1975) — публіцыстычны дакумент, абвінавачванне фашызму. Жудасным расказам пра людзей, якія ператварыліся ў катаў, здраднікаў, з’яўляецца аповесць Адамавіча “Капнікі” (1979).

“Хатынская аповесць”, як і многія іншыя творы А. Адамовіча, аснована на дакументальных фактах. Твор як бы сатканы з успамінаў жывых сведак спаленых беларускіх вёсак, партызанаў, падпольшчыкаў. Галоўным героем аповесці з’яўляецца Фларыян Пятровіч Гайшун, ветэран вайны, выкладчык псіхалогіі. Ён разам з былымі партызанамі Касачом, Косцем, Сталетавым, Лапцёнкам едзе ў Хатынь. Перад вачымі Гайшуна, сляпога чалавека, як бы ажывае ваеннае ліхалецце. Ён падлеткам ваяваў ў партызанскім атрадзе, цудам вырваўся з “вогненнай вескі”, бачыў смерць блізкіх людзей, сяброў. Ніколі не можа сцерціся зрамяці героя твора жудасная справа карнікаў над мірнымі жыхарамі вёскі Пераходы, смерць маці, дзвюх сястрычак–блізнятак, лепшага сябра … Аповесць гучыць як мастацкі дакумент, абвінавачванне фашызму, як заклік да аб’яднання ў барацьбе з карычнневай чумой. Важнае месца ў “Хатынскай аповесці” займае палеміка Гайшчуна з яго аспірантам Бокіем, праз якую аўтар спрабуе асэнсаваць складаныя і супярэчлівыя пытанні сучаснасці, абараніць вечныя гуманістычныя каштоўнасці чалавека.

Па матывах “Хатынскай аповесці” ў Дзяржаўным рускім драматычным тэатры Беларусі пастаўлена п’еса “Вяртанне ў Хатынь”. Кінарэжысёрам Э. Клімавым у 1985 г. знята мастацкая кінастужка “Ідзі і глядзі”, у аснову якой пакладзена “Хатынская аповесць”. Фільм атрымаў першую прэмію на Сусветным кінафестывалі і ўзнагароджаны залатым медалём.

Комментарии:

Последние скандалы:

Загрузка...


© Минская коллекция рефератов



Будьте внимательны!ИНФОРМАЦИЯ ПО РЕФЕРАТУ:

СТУДЕНТАМ! Уважаемые пользователи нашей Коллекции! Мы напоминаем, что наша коллекция общедоступная. Поэтому может случиться так, что ваш одногруппник также нашел эту работу. Поэтому при использовании данного реферата будьте осторожны. Постарайтесь написать свой - оригинальный и интересный реферат или курсовую работу. Только так вы получите высокую оценку и повысите свои знания.

Если у вас возникнут затруднения - обратитесь в нашу Службу заказа рефератов. Наши опытные специалисты-профессионалы точно и в срок напишут работу любой сложности: от диссертации до реферата. Прочитав такую качественную и полностью готовую к сдаче работу (написанную на основе последних литературных источников) и поработав с ней, вы также повысите ваш образовательный уровень и сэкономите ваше драгоценное время! Ссылки на сайт нашей службы вы можете найти в левом большом меню.

ВЕБ-ИЗДАТЕЛЯМ! Копирование данной работы на другие Интернет-сайты возможно, но с разрешения администрации сайта! Если вы желаете скопировать данную информацию, пожалуйста, обратитесь к администраторам Library.by. Скорее всего, мы любезно разрешим перепечатать необходимый вам текст с маленькими условиями! Любое иное копирование информации незаконно.




Флаг Беларуси Поиск по БЕЛОРУССКИМ рефератам


ДАЛЕЕ выбор читателей



Канал LIBRARY.BY в VK Лучшие новинки - в Twitter Мы в Одноклассниках ... и даже в Facebook!