Вы здесь:
БЕЛОРУССКАЯ ЛИТЕРАТУРА

ВЕРАШЧАКА МАРЫЛЯ [ЖОНКА АДАМА МІЦКЕВІЧА]


Марыля Верашчака… Ахутанае легендамі імя жанчыны, якой было наканавана ўвайсці ў гісторыю дзякуючы каханню. Лаура, Беатрычэ, Марыля… Гэтыя імёны стаяць побач. Што мы ведаем пра жанчыну, чый вобраз праходзіць праз усю творчасць сусветна вядомага паэтычнага генія? Самым радасным для Міцкевіча быў 1818 год, калі Адам з сябрам Тамашам Занам прыехаў у Туганавічы. Гаспадароў госці дома не засталі - знайшлі на жніве. Там жа і пазнаёміліся Адам з Марыляю. Каханне ўспыхнула адразу. Першае і апошняе. Шчаслівыя хвіліны і гады пакут. Каханне, якое прынесла з сабою смутак і журбу. І адзіноту на ўсё жыццё. Нягледзечы, што пазней былі ў Адама і жанчыны, была і свая сям'я, і дзеці… Даволі хутка яны знайшлі агульную тэму для размовы - рамантычная літаратура таго часу. Непаўторная прыгажосць Марыі (Марылі, як яе называў Міцкевіч) засланіла ў вачах маладога паэта хараство прыроды. Паэту імпанавала і тое, што Марыля была адукаванай жанчынай. Яна добра ведала французскую, нямецкую і італьянскую мовы, сучасную літаратуру, сама пісала вершы, іграла на фартэпіяна і спрабавала ствараць п'есы, прыгожа спявала, асабліва беларускія песні. Любіла вышываць, прымаць гасцей, ездзіць на балі ў суседнія маёнткі. "Лёгкасць яе зграбнай постаці, - успамінаў сябра Міцкевіча - яшчэ адзін наш славуты зямляк Ігнацій Дамейка, - падкрэслівалі свабоднае летняе адзенне і шалікі. Твар яе быў спакойны, сімпатычны і вельмі выразны, валасы светлыя, у вялікіх блакітных вачах адлюстроўвалася глыбіня пачуццяў і жывасць уяўленняў". Паездкі Адама ў Туганавічы паўтараліся кожнае лета. Маладыя людзі сустракаліся, гаварылі, хадзілі ў Туганавіцкі парк, блукалі каля возера Свіцязь, натхнёна апетага потым Міцкевічам у многіх вершах, баладах, паэмах. Там яны сустрэлі старога рыбака, які расказаў аб тым, што на дне возера ёсць затоплены горад, што на берагах Свіцязі ўначы з'яўляюцца вадзяныя німфы - свіцязянкі… Спачатку маці Марылі не прыдавала сур'ёзнага значэння сяброўству маладых людзей, бо была ўпэўнена, што Адам для яе дачкі не пара: па-першае - Верашчакі жылі заможна, бацька Марылі быў калісьці нават маршалкам Навагрудскай шляхты, а па-другое - Марыля была ўжо заручана з графам Путкамерам, маладым сімпатычным і багатым уладальнікам некалькіх маёнткаў у Лідскім павеце. У жніўні 1921 года Адам апошні раз прыехаў у Наваградак. "Ніхто мяне не сустрэў, не пачуў я былога "Адам, Адам!". І такая туга ахапіла мяне, што я доўга не мог апамятавацца…". Было шмат прычын для такой роспачы. У мінулым годзе памерла маці паэта, а пяць месяцаў таму яго каханая Марыля выйшла замуж за графа Путкамера. Гэта расстанне было найцяжэйшым для абодвух

Прымаючы бацькоўскае блаславенне, нявеста залілася слязамі… Знаёмыя асуджалі Марылю за здраду каханню. Аднак у Адама з сям'ёй Путкамераў склаліся дружалюбныя адносіны. Міцкевіч нават падарыў свой першы зборнік мужу Марылі. А граф спакойна глядзеў на заляцанні рамантыка Міцкевіча да сваёй жонкі. Як яму здавалася, ён добра разумеў сентыментальныя дзівацтвы Марылі і не надаваў ім асаблівай увагі, бо лічыў, што Марыля добра выхавана, каб зрабіць што-небудзь неспадзяванае. Міцкевіч, як і яго папярэднікі-паэты, маліўся на сваю каханую, укленчваў перад сваёй багіняю. А іншыя здзіўляліся: што ён знайшоў у ёй, чаму пакланяецца? Навошта пакутуе? Віленскія студэнты, сябры паэта гаварылі пра Марылю "Жанчына як жанчына". А сын Міцкевіча Уладзіслаў, які пазнаёміўся з Марыляю Путкамер у Вільні праз шэсць год пасля смерці бацькі, скажа вельмі ўпэўнена: "Напэўна, яна ніколі не была прыгожаю". А Міцкевіч бачыў гэтую прыгажосць. І жыў ёю. І пакутаваў ёю. І, напэўна, калі б не гэтае каханне, магчыма і не было б паэта Адама Міцкевіча.


© Минская коллекция рефератов


Комментарии:


ИНФОРМАЦИЯ ПО РЕФЕРАТУ:

СТУДЕНТАМ! Уважаемые пользователи нашей Коллекции! Мы напоминаем, что наша коллекция общедоступная. Поэтому может случиться так, что ваш одногруппник также нашел эту работу. Поэтому при использовании данного реферата будьте осторожны. Постарайтесь написать свой - оригинальный и интересный реферат или курсовую работу. Только так вы получите высокую оценку и повысите свои знания.

Если у вас возникнут затруднения - обратитесь в нашу Службу заказа рефератов. Наши опытные специалисты-профессионалы точно и в срок напишут работу любой сложности: от диссертации до реферата. Прочитав такую качественную и полностью готовую к сдаче работу (написанную на основе последних литературных источников) и поработав с ней, вы также повысите ваш образовательный уровень и сэкономите ваше драгоценное время! Ссылки на сайт нашей службы вы можете найти в левом большом меню.

ВЕБ-ИЗДАТЕЛЯМ! Копирование данной работы на другие Интернет-сайты возможно, но с разрешения администрации сайта! Если вы желаете скопировать данную информацию, пожалуйста, обратитесь к администраторам Library.by. Скорее всего, мы любезно разрешим перепечатать необходимый вам текст с маленькими условиями! Любое иное копирование информации незаконно.



Флаг Беларуси Поиск по БЕЛОРУССКИМ рефератам