Вы здесь:
БЕЛОРУССКАЯ ЛИТЕРАТУРА

Таварыства Філаматаў


Увосень 1817 года два студэнты Віленскага ўніверсітэта, Тамаш Зан з-пад Маладзечна і Адам Міцкевіч з Наваградка, якія ўжо рабілі свае першыя спробы пяра на літаратурнай ніве, надумалі заснаваць тайнае студэнцкае таврыства, каб аб'яднаць блізкіх сяброў па вучобе, што захапляліся літаратурай, філасофіяй, іншымі навукамі і ўвогуле - праяўлялі ў нечым свае здольнасці.

Мэтай згуртавання была ўзаемадапамога ў паглыбленні адукацыі, у творчым самаўдасканаленні, грамадская праца для дабра зняволенай Айчыны. 1 кастрычніка 1917 года адбылося першае пасяджэнне студэнцкага згуртавання. На ім сабралася шэсць маладых хлопцаў, якія і ўтварылі Таварыства. Прэзідэнтам выбралі Юзафа Яжоўскага, віцэ-прэзідэнтам, а адначасова - касірам - Эразма Палюшынскага, сакратаром - Тамаша Зана. Сябрамі Таварыства сталь Адам Міцкевіч, Ануфры Петрашкевіч і Бруна Сухецкі. Назвалі сябры сваю арганізацыю - Таварыства філаматаў (сяброў навукі). На сваім пасяджэнні сябры створанай арганізацыі перш за ўсё абмеркавалі пытанне пра Таварыства. Яны пагадзіліся прымаць у арганізацыю толькі надзейных і правераных сяброў па вучобе. Студэнты задумалі Таварыства як змацаваную асабістым сяброўствам сям'ю аднадумцаў якую стваралі, паводле выказвання Юзафа Яжоўскага, "не на хвілю, не дзеля мімалётнай забавы, а на ўсё жыццё". Нават у статуце падкрэслівалася, што філаматы, якая б ні напаткала іх пасля доля, куды б яна іх ні закінула, застаюцца членамі Таварыства назаўсёды, што, яны і даказалі ў жыцці. У выніку жорсткіх іспытаў Таварства расло не хутка. Затое прыходзілі сюды папраўдзе годныя, неардынарныя маладыя людзі. 4 лістапада таго ж года былі прыняты Францішак Малеўскі і Зыгмунт Навіцкі, якіх рэкамендаваў Адам Міцкевіч. Праз тры тыдні арганізацыя папоўнілася яшчэ адным сябрам - Юзафам Кавалеўскім. 16 красавіка 1818 года ў яе залічылі Яна Чачота, выдатную рэкамендацыю якому даў зноў жа Адам Міцкевіч, яго школьны сябар. У тым жа годзе стаў членам Таварыства Тэадор Лазінскі. За ім, ужо ў 1819 годзе, згуртаванне папоўнілі Дзіянісій Хлявінскі, Дамінік Ходзька, Казімір Пясецкі, Ігнат Дамейка, Ян Сабалеўскі, Міхал Рукевіч. У 1820 годзе ў Таварыства прыйшоў Вінцэнты Будрэвіч, а вясной 1822 года - Станіслаў Казакевіч. Вось і ўсе сябры Таварыства філаматаў. Праўда, тры з іх - Бруна Сухецкі, Эразм Палюшынскі і Зыгмунт Навіцкі - у 1821 годзе з розных прычынаў былі выключаны з філамацкай сям'і. Усе ж астатнія да канца сваіх дзён заставаліся членамі Таварыства філаматаў. Філаматы добра разумелі, што каб лічыцца адукаванымі людзьмі, кожны з іх павінен быў ведаць некалькі замежных моваў. Таму ў дадатак да таго, што вывучалася ва універсітэце, яны арганізуюць яшчэ спецыяльныя курсы для вывучэння англійскай і нямецкай моваў, імкнуцца дасканала авалодаць імі. Апрача таго, многія філаматы добра ведалі французскую мову, не кажучы ўжо пра латынь, якую вывучалі ў школе. Нягледзячы на канспіратыўнасць згуртавання, філаматы ў сваёй дзейнасці не замыкаліся ў яго рамках. ІІаставіўшы перад сабой вялікія задачы асветы народа, яны імкнуцца супрацоўнічаць з іншымі апазіцыйнымі ўладам арганізацыямі. Дзеля гэтага звязваюцца з шубраўцамі, масонамі, з віленскім згуртаваннем польскага Патрыятычнага таварыства, але нікому не дазваляюць умешвацца ў свае справы, праводзячы самастойную палітыку. Як сведчаць факты, філаматы завязвалі кантакты з дзекабрысцкімі арганізацыямі, вялі перагаворы наконт гэтага з іх прадстаўніком Аляксандрам Бястужавым у час яго прыезду ў Вільню. Для ажыццяўлення шырокіх мэтаў асветы народа філаматы імкнуліся ствараць паводле свайго ўзору больш прадстаўнічыя арганізацыі, беручы кіраўніцтва імі ў свае рукі. Вельмі настойліва выступаў за пашырэнне такім спосабам дзейнасці Таварыства Адам Міцкевіч, які склаў цэлую праграму арганізацыі ў згуртаванні моладзі, распрацоўваў канкрэтныя іх задачы. Адна з такіх арганізацый называлася "Таварыства філарэтаў" (прыхільнікаў маральнай чысціні). Узначаліў яго Тамаш Зан. Знаходзячыся ў апазіцыі, студэнтам патрэбна было дзесьці праводзіць свае сходкі. З задавальненнем адбывалася гэта на ўлонні прыроды. Сярод многіх канспіратыўных месцаў выдзяляліся ваколіцы вёскі Карчова, дзе знаходзіўся вялікі камень, каля якога збіраліся сябры. З тых часоў і носіць камень назву "Камень Філарэтаў". Невядома, як далёка развілася б дзейнасць студэнтаў, клі б не недарэчны правал. Пачаліся масавыя арышты. Сярод арыштаваных былі вядомыя ўжо Вільні паэты і проста здольныя маладыя людзі: Адам Міцкевіч, Тамаш Зан, Ян Чачот, Ян Сабалеўскі, Юзаф Кавалеўскі, Антоні Адынец, Аляксандр Ходзька, Ігнат Дамейка, Міхал Рукевіч, Тэадор Лазінскі і многія іншыя. Дапамога Вільні дазволіла зняволеным падкупіць варту, і яны маглі цяпер хаця б збірацца разам са сваіх адзіночных келляў. Звычайна збіраліся ў келлі Адама Міцкевіча. Пра гэтыя філарэцкія зборы ў турме Адам Міцкевіч добра расказаў потым у трэцяй частцы сваіх бессмяротных "Дзядоў". Начныя сходкі сяброў вельмі паднялі іх заняпалы дух. Збіраючыся, яны нават складалі і спявалі песні, аўтарамі некаторых з іх былі Ян Чачот і Адам Міцкевіч. Добра прыдалася ўсім і напісаная тут жа, у турме-кляштары, "Філарэцкая песня" Антонія Эдварда Адынца. Згодна з прысудам, дзесяць філаматаў і дзесяць філарэтаў назаўсёды высылаліся з роднай ім "Літвы" ў "аддаленыя губерні" Расіі. 3 філаматаў такое пакаранне панеслі - Тамаш Зан, Ян Чачот, Адам Міцкевіч, Юзаф Яжоўскі, Францішак Малеўскі, Ануфры Петрашкевіч, Вінцэнты Будрэвіч, Ян Сабалеўскі, Юзаф Кавалеўскі і Тэадор Лазінскі; з філарэтаў - Адам Сузін, Мікалай Казлоўскі, Ян Гэйдатэль, Ян Крыніцкі, Фелікс Кулакоўскі, Ян Вернікоўскі, Цыпрыян Дашкевіч, Гіляры Лукашэўскі, Ян Міхалевіч і Ян Янкоўскі. Самае жорсткае пакаранне прысудзілі Тамашу Зану, Яну Чачоту і Адаму Сузіну, якіх выслалі на Урал, дзе яны павінны былі да таго ж адседзець свой тэрмін у крэпасці: першы - адзін год, два астатнія - па паўгода. 80 філаматаў і філарэтаў былі адпушчаны пад нагляд паліцыі. Не абмінуў суд і выкладчыкаў універсітэта. Ён абавязваў пакінуць універсітэт і Вільню найбольш "неблагонадежных" прафесараў, якія быццам бы садзейнічалі студэнцкім згуртаванням - Іяхіма Лялевеля, Міхала Бароўскага, Ігната Даніловіча і Юзафа Галухоўскага. Рэктар універсітэта Юзаф Твардоўскі быў заменены больш "ручным" Венцаславам Пеліканам. Вызваліць пасаду куратара Віленскай навучальнай акругі, а значыць і Віленскага універсітэта змушаны быў і князь Адам Чартарыйскі. Яго месца заняў сам Мікалай Навасільцаў, выкараняльнік свабодалюбства ў Каралеўстве польскім і на Беларусі. Асуджаныя на выгнанне філаматы і філарэты яшчэ некалькі месяцаў заставаліся ў Вільні: ім далі магчымасць як след падрыхтавацца да выезду, развітацца з роднымі і блізкімі, з роднаи зямлёй. Вывозілі першых выгнаннікаў 10 кастрычніка 1824 года. Расказваюць, што Адам Міцкевіч, развітваючыся са сваімі лепшымі сябрамі, не саромеўся слёз. Роўна праз пятнаццаць дзён давялося развітацца з роднай зямлёи, прычым назаўсёды, і самому Адаму Міцкевічу, якога везлі ў адным вазку з Янам Сабалеўскім у Санкт-Пецярбург. Адзін за адным былі высланы за некалькі дзён і ўсе астатнія асуджаныя на выгнанне. Пасля разгрому Таварыства філаматаў і Таварыства філарзтаў члены гэтых згуртаванняў ужо ніколі не змаглі сабрацца разам. Параскіданыя па свеце, яны і ў разлуцы, перапісваючыся паміж сабой, заўсёды адчувалі сябе членамі адной філамацка-філарэцкай сям'і, засталіся вернымі ёй да канца жыцця.

© Минская коллекция рефератов


Комментарии:


ИНФОРМАЦИЯ ПО РЕФЕРАТУ:

СТУДЕНТАМ! Уважаемые пользователи нашей Коллекции! Мы напоминаем, что наша коллекция общедоступная. Поэтому может случиться так, что ваш одногруппник также нашел эту работу. Поэтому при использовании данного реферата будьте осторожны. Постарайтесь написать свой - оригинальный и интересный реферат или курсовую работу. Только так вы получите высокую оценку и повысите свои знания.

Если у вас возникнут затруднения - обратитесь в нашу Службу заказа рефератов. Наши опытные специалисты-профессионалы точно и в срок напишут работу любой сложности: от диссертации до реферата. Прочитав такую качественную и полностью готовую к сдаче работу (написанную на основе последних литературных источников) и поработав с ней, вы также повысите ваш образовательный уровень и сэкономите ваше драгоценное время! Ссылки на сайт нашей службы вы можете найти в левом большом меню.

ВЕБ-ИЗДАТЕЛЯМ! Копирование данной работы на другие Интернет-сайты возможно, но с разрешения администрации сайта! Если вы желаете скопировать данную информацию, пожалуйста, обратитесь к администраторам Library.by. Скорее всего, мы любезно разрешим перепечатать необходимый вам текст с маленькими условиями! Любое иное копирование информации незаконно.



Флаг Беларуси Поиск по БЕЛОРУССКИМ рефератам