Вы здесь:
БЕЛОРУССКАЯ ЛИТЕРАТУРА

Лiда i Лiдчына ў "Жывапiснай Расеi" А.Кiркора


Папулярнае шматтомнае выданьне “Жывапіснай Расеі” (т.1-12 СПБ., 1881-1901) было задумана і зьдзейснена адным з буйнейшых расейскіх географаў, падарожнікам Пятром Пятровічам Сямёнавым-Цянь-Шаньскім (1827-1914). Трэці том гэтага выданьня “Літоўскае Палесьсе” і “Беларускае Палесьсе” практычна поўнасьцю напісаны вядомым беларускім этнографам і гісторыкам Адамам Кіркорам. Выйшаў том у 1882 годзе і цалкам прысьвечаны апісаньню гісторыі і прыроды беларускіх і летувіскіх зямель, матэрыяльнай і духоўнай культуры тутэйшага насельніцтва, у тым ліку насельніцтва Ліды і Лідчыны.

“Ліда – сталіца ўдзельнага княства, зараз уездны горад з 3856 жыхарамі, вельмі старажытнае паселішча, на мяжы ўласнай Літвы і славянскіх зямель, чарнарусаў і дайноўцаў, іграла значную ролю ў гістарычных лёсах Літвы. Няма сумніву, што тут магло існаваць са старажытных часоў моцнае ўмацаваньне, Гедымін жа пабудаваў замак, разваліны якога ўцалелі да нашых дзён. Архітэктура замка мае шмат агульнага з медніцкім і іншымі гэтага роду ўмацаваньнямі ў Літве. На насыпной гары, да 4 сажаняў вышынёю, акружанай з трох бакоў вадою, а з чацвёртага глыбокім ірвом, узведзены ў квадрат чатыры замкавыя сьцяны, кожная даўжынёю ў 32 сажані, таўшчынёю над фундаментам каля 2 сажаняў, вышынёй у 5 сажаняў 2 аршыны. Уцалелі таксама разваліны дзьвюх вежаў, адна насупраць другой разьмешчаных. У замку, унутры двара, былі драўляныя будынкі.

Ліда была ўдзелам Альгерда, Ягайлы, Вітаўта, Вітаўт, прыняўшы пад сваю апеку Тахтамыша, прызначыў для яго месцазнаходжаньнем Ліду (1396-1399гг.)

Хан жыў ў асобным доме, захаваўшым надоўга назву Тахтамышавага двара, дзе зараз прыходзкі дом рымска-каталіцкага сьвятара. Потым хаджы-Гірэй, хан Кіпчацкай арды, з 1434 па 1443г. быў лідзкім старастам, пакуль пры садзейнічаньні вялікага князя Казіміра не вярнуўся на ханскі пасад. У часы Казіміра Ліда лічылася значным горадам. Насельніцтва яе дасягала 15 тысяч чалавек хрысьціян і 160 габрэяў. Праваслаўная царква знаходзілася ў самым замку, але ў 1533 годзе пабудавана новая царква ўнутры горада. Пад час вайны 1655г., калі Хаванскі ўзяў замак, горад быў разрабаваны і спалены. Потым, у пачатку XVII ст., пад час шведзкай вайны Ліда патрапіла пад новае разбурэньне. У гэты час стваражытны архіў, уключаўшы шмат важных грамат, быў узяты з замка і перавезены ў Смаленск, дзе згарэў у 1812г. За 5 вёрст ад Ліды, на ўсход, у маёнтку Дуброўкі (Дуброўня С.С.) паказваюць месца і каменныя фундаменты палаца Вайдалы, любімца Ягайлы, жанатага на сястры яго Марыі і пакаранага сьмерцю Кейстутам у 1381 г. як вінаватага ў варожасьці яго зь Ягайлам.

Ліда, як мы ўжо сказалі, ляжыць амаль на мяжы двух плямён, что насяляюць Лідзкі ўезд, літоўцаў і чарнарусаў, аддзеляных адно ад другога рэчкаю Дзітвою, упадаючы ў Нёман. Найстаражытнейшая сталіца дайноўцаў, Дайнова, у 15 вярстах ад Ліды, зараз невялікая вёска. Дайноўскае княства існавала яшчэ ў пачатку ХІІІ стагоддзя. Яно межавала з Гарадзенскім княствам па р.Котры, з сёняшнімі ўездамі Ваўкавыскім, Наваградзкім і Ашмянскім. У Дайнове захаваўся вялікі камень, які народ называе “кабылкаю”, бо, паводле паданьня, на ім каралі злачынцаў.

У літоўскай палове асабліва адметныя тры мясцовасьці: Дубічы, з развалінамі замка на выспе, абмываемай водамі возера Пелясы і рэчкі Котры. Захаваліся яшчэ фундаменты замка з валам і глыбокім ірвом, а таксама падземным ходам. У Дубічах часта жыў Вялікі князь Вітаўт. Вядомы дзьве граматы яго, падпісаныя ў Дубічах, адна 6 сакавіка 1415 года да вялікага магістра Эбельгарда наконт абмену палонных, другая 25 ліпеня 1421 года наконт гадавога замірэньня з крыжакамі. На могілках у Дубічах спачываюць парэшткі славутага ліцьвінскага гісторыка Тодара Яўхімавіча Нарбута. Эйшышкі і Радунь нязначныя мястэчкі, прыкметныя гарадзішчамі, да нашых часоў выдатна захаваўшыміся. Эйшышкаўскае гарадзішча займае шэсць тысяч квадратных метраў, абкружана валам і ірвом. Радуньскае некалькі меншае: тут вышыня вала 40 метраў, шырыня 108 метраў. Вартая ўвагі таксама мясцовасьць, што называецца Шайбак-поле паблізу мястэчка Васілішак, дзе адбывалася крывавая бітва літоўска-рускіх князёў з Шайбаком, палкаводцам Батыя, у 1242г., і дзе загінуў апошні.

У Лідзкім уезьдзе прыкметна яшчэ так званая ваколіца Трабушкі, за 20 вёрст ад Эйшышак, на поўнач. У гэтым паселішчы, у доме дробнага шляхціца Льва Ільіцэвіча, на працягу трох дзён, з 28 па 30 жніўня (1705г. С.С.) жыў Пётр Вялікі з князямі Меншыкавы, Шафаравым і прыхільнікам караля Аўгуста ІІІ, князем Рыгорам Агінскім. Значныя войскі накіраваліся тады зь Вільні радуньскім трактам, праз Эйшышкі і Радунь у Горадню. Пётр Вялікі быў вельмі задаволены Ільцэвічам і ад’яжджаючы пакінуў яму ахоўны аркуш”.

У Адама Кіркора ёсьць тут недакладнасьці. Магіла Тэадора Нарбута знайходзіцца ў Нарачы, зараз Воранаўскі раён. А пад Дубічамі загінуў і быў пахаваны ў Дубічах сын Тэадора, кіраўнік паўстаньня 1863 года на Лідчыне, Людвік Нарбут. Магчыма ёсьць яшчэ недакладнасьці, але мы мусім дараваць Кіркору. Так ён апісаў кожны больш-менш значны горад Беларусі, а гэта настолькі грандыёзны аб’ём інфармацыі, што пазьбегнуць памылак было проста немагчыма.

© Минская коллекция рефератов


Комментарии:


ИНФОРМАЦИЯ ПО РЕФЕРАТУ:

СТУДЕНТАМ! Уважаемые пользователи нашей Коллекции! Мы напоминаем, что наша коллекция общедоступная. Поэтому может случиться так, что ваш одногруппник также нашел эту работу. Поэтому при использовании данного реферата будьте осторожны. Постарайтесь написать свой - оригинальный и интересный реферат или курсовую работу. Только так вы получите высокую оценку и повысите свои знания.

Если у вас возникнут затруднения - обратитесь в нашу Службу заказа рефератов. Наши опытные специалисты-профессионалы точно и в срок напишут работу любой сложности: от диссертации до реферата. Прочитав такую качественную и полностью готовую к сдаче работу (написанную на основе последних литературных источников) и поработав с ней, вы также повысите ваш образовательный уровень и сэкономите ваше драгоценное время! Ссылки на сайт нашей службы вы можете найти в левом большом меню.

ВЕБ-ИЗДАТЕЛЯМ! Копирование данной работы на другие Интернет-сайты возможно, но с разрешения администрации сайта! Если вы желаете скопировать данную информацию, пожалуйста, обратитесь к администраторам Library.by. Скорее всего, мы любезно разрешим перепечатать необходимый вам текст с маленькими условиями! Любое иное копирование информации незаконно.



Флаг Беларуси Поиск по БЕЛОРУССКИМ рефератам