Друкар з Вялічак. 390 год з дня смерці Яна Карцана.

Критика на произведения белорусской литературы. Сочинения, эссе, заметки.

NEW КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ


КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Друкар з Вялічак. 390 год з дня смерці Яна Карцана.. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2003-02-17

АЎТАР: Антось Савук

Друкар з Вялічак
390 год з дня смерці Яна Карцана

Ёсць на Лідчыне такая вёска Вялічкі. Адсюль, як мяркуецца, паходзіў адзін з знакамітых друкароў нашага краю Ян Карцан.

Біяграфічных звестак пра гэтага чалавека амаль не захавалася. Невядома, ў якім годзе ён нарадзіўся. Затое дакладна вядомы год смерці – 1611. І жыццёвы шлях яго можна прасачыць толькі па дайшоўшых да нашага часу выдадзеных ім кнігах.

Справе свайго жыцця Ян Карцан навучаўся ў Кракаве, які не толькі славіўся ў той час сваімі навукоўцамі, пісьменнікамі і мастакамі, але і выдат-нымі друкарамі. Доўгі час, займаючыся ўжо сваёй друкарскай справай, падтрымліваў сувязі з сябрамі-выдаўцамі з гэтага горада Мікалаем Шарфенбергерам і Якубам Сібенейхерам.

На небасхіле друкарскай справы імя нашага земляка ўпершыню з’явілася ў мястэчку Лоск (Вало-жынскі р-н), дзе ён змяніў на пасадзе выдаўца Даніеля Лянчыцкага, што працаваў у магната Яна Кішкі і выехаў у Вільню. У 1576 годзе выходзяць з так званай Замковай друкарні Яна Кішкі сачыненне Сымона Буднага “Аб артыкулах веры” і праца Цыцэрона “Аб павіннасцях”, пераложаная на польскую мову С. Кашуцкім. За час працы ў Лоску з 1576 па 1580 г.г. Карцан выпусціў сем кніг: пяць на польскай мове і дзве на лацінскай. Пасля гэтага імя Карцана сустракаецца на выданнях, што выходзяць у Вільні.

Першыя кнігі выдаўца віленскага перыяду: “Тлумачэнне малітваў” (“Wyklad na modlitwie”) С. Судровіса і “Новы запавет” (“Nowy testament”) датуюцца 1580-ым годам.

Невядома месцазнаходжанне друкарні Кар-цана ў Вільні. Актавыя кнігі паведамляюць толькі, што 31 ліпеня 1599 года ён уступіў у законнае валоданне домам па вуліцы Бернардынскай, які адкупіў у віленскага мешчаніна Захарыяша Амуратовіча. А ў акце ад 4 студзеня 1601 г. запісана, што “Ян Карчан, друкар места Віленскага” зрабіў заяву аб “продажы дома свайго на вуліцы Бернардынскай… Андрэю Беліковічу, падсудку земскаму Ашмянскаму”.

Усё справаводства ў той час, як вядома, вялося па-беларуску. І вышэйзгаданыя акты таксама напісаны па-беларуску. На адным з іх ад 4 студзеня 1601 года ёсць подпіс Карцана на польскай мове (“Ian Karczan drukarz renka wlasna”). Мяркуецца, што сам гаспадар такім асабістым подпісам напамінае сваё сапраўднае прозвішча. Бо ў дакуменце сустракаецца і Карчан, а не Карцан, як заўсёды падпісваўся выдавец.

За трыццаць год працы з 1580 г. па 1611 г. Ян Карцан выдаў 101 кнігу на польскай, лацінскай і грэчаскай мовах; у тым ліку – сачыненні антычных аўтараў – 11, на маральна-этычныя тэмы – 4, наву-кова-вучэбная літаратура – 7, па медыцыне - 3, на палітычныя тэмы – 10, апісанне вандровак - 3, календары – 3, палемічная літаратура – 9, панегірыкаў – 22, тэалагічнага характару – 21, на іншыя тэмы – 8. Для свайго часу друкарня Карцана ўяўляла сабой добра абсталяванае паліграфічнае прадпрыемства. Сярод друкарскага матэрыялу былі самыя розныя шрыфты: гоціка, анціква, курсіў, грэчаскі алфавіт, багаты набор гравіраваных ініцыялаў, арнамента-льных упрыгожванняў. Кнігі выдаваліся вельмі хутка. Сам Ян працаваў у друкарні над наборам кніг, перадаючы свой досвед і веды іншым супрацоўнікам.

Пасля смерці Яна Карцана ў 1611 годзе справа бацькі разам з друкарняй перайшла яго сыну Іосіфу. Так на тытуле кнігі П. Скаргі “Заклік да адзінай веры” можна знайсці надпіс, дзе пазначана, што кніга надрукавана ў Вільні і яе выдаў Іосіф Карцан ў 1611 годзе.

Змяніліся ў інтарэсах кірункі выдавецкай дзейнасці малодшага Карцана. Іосіф Карцан стаў католікам (бацька належаў да пратэстанскай веры), што падпарадкавала ўсю яго дзейнасць каталіцкаму касцёлу.

За перыяд з 1611 па 1620 г.г. з друкарні Карцана-сына выйшла амаль 40 выданняў.

Дзейнасць друкарні нашага славутага земляка, як у адносінах зместу выдадзеных у ёй кніг, так і ў адносінах майстэрства друку – адна з яскравых старонак у гісторыі кнігадрукарства Вялікага Княства Літоўскага.

Літаратура:

1. Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцык. дав. – Мн.: БелЭн, 1995;
2. Анушкин.А. На заре книгопечатания в Литве / Выд. “Mintis” – Вільнюс, 1970.

Новые статьи на library.by:
КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ:
Комментируем публикацию: Друкар з Вялічак. 390 год з дня смерці Яна Карцана.


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.