Вы здесь:
КУЛЬТУРА И ИСТОРИЯ БЕЛАРУСИ

Першы ўспамін аб месцы Зецела


Ад першага ўпамінку месца Зецела гісторыя пакінула нам некаторыя звесткі аб яго жыхарах і бліжэйшых весках. На працягу стагоддзяў у афіцыйных дакментах назва мястэчка не адзін раз мянялася і перадавалася па-рознаму: Зецела, Здятел, Здзецель, Здзенцель, Дзенцел, Здечал і апошні час - Дзятлава. Паходжанне назвы Дзятлава упершыню паспрабаваў вытлумачыць В.Жучкевіч. Ен палічыў, што мястэчка атрымала назву ад ракі Дзятлаўчанкі, на якой яно знаходзіцца. А рака названа ад віда птушкі. Але адарванасць гэтага меркавання ад гістарычных крыніц стала відавочнаю ў апошні час, калі ўсе часцей пасля лінгвістычных пошукаў паўстала пытанне этнічнага уздзеяння балцкіх пляменау на нашу гісторыю. Першы крок для больш дакладнага вывучэння паходжання назвы Дзятлава (раней Зецела) зрабіў А.Непокупны. Ен узяў пад увагу ўрывак з Іпацьеўскага летапісу 1253 года, у каторым апавядаецца аб сутыкненні Галіцка-валынскага войска з Літоўскім(Беларускім): "…й послаша сторож Литва на озеро Зьято и гнаша через болота реки Щары…". А.Непокупны даследаваў лінгвістычную аснову назвы Зецела - імя ракі і мястэчка. Ен прыйшоў да высновы, што імя ўтварылася ад назвы возера, каторае знаходзілася ля вытокаў, альбо ў рэчышчы ракі. Бо толькі ў гэтым выпадку ўжываецца суфікс "ело". Я падтрымліваю такое меркаванне аб паходжанні назвы ракі. На яго карысць і тапанімічная жывучасць назвы Зецела. Сталыя жыхары Дзятлава і бліжэйшых вёсак горад найчасцей называлі Зецела альбо Зецел. Такім чынам, тапонім Зецела не згінуў. Захаваліся і рэшткі старажытнага возера. Вядома што з ХІІІ-ХІV стст. пачалося малое ледавіковае пахаладанне.Яно ахапіла ўсё паўночнае паўшар'е. Пахаладанне паступова завяршылася ў ХVІІІ-ХІХ стст. У названы перыяд часу адзначана павелічэнне ападкау і зніжэнне тэмпературы. Вялікая колькасць азераў і руслаў рэк пачала інтэнсіуна забалочвацца. У 1990 г. намі былі абследаваны вытокі Дэятлаўчанкі за 2,5 кіламетра на захад ад Дзятлава. Аказалася, што русла ракі мела наслаенні торфу да аднаго метра. Ніжэй па цячэнню, на поўнач ад горада звыш аднаго метра, і як расказвалі жыхары тут у пасляваенныя гады здабывалі торф. У гэтых мясцінах магутнасць торфу адзначана на карце мясцовасці маштабам 1:25000. У якой з гэтых двух мясцін магло быць старажытнае возера Зьято? У вытоку ракі, ці ніжэй па цячэнню? Паказала мясцовая тапанімія. Ніжэй па цяченню ракі Дзятлаўкі, за асушаным балотам месціцца веска Засецце. Яна ўпамінаецца ў дакуменце ХVІ ст.:"…прй томь же селе Засецкомь застенокь есть сеножатный над рекой Здетелкой абаполь рекй, которого есть волока целая сь полем й сь кустовьемь…". Названая сенажаць відавочна не выкарыстоўвалася для ворыва з-за балоцістасці. Гэта можа сведчыць пра завяршэнне да ХVІ ст. працэса поўнага забалочвання ракі. Возера, верагодна, было тут, што ўскосна паказвае склад слова ў назве вескі. Яе назва падзяляецца на прыстаўку "за" і асноўнае слова "сецце". Корань слова літоўскага паходжання і азначае "звязваць". Каля вескі ў Дзятлаўку злева ўпадае рачулка Патыльты, а трохі ніжэй па цячэнню справа - Карачоўка. У часы ранняга сярэднявечча возера магла быць на месцы адной з суток і як бы звязвала, злучала рэкі. У Іпацьеўскім летапісу назва возера пісьмова перадавалася інакш - так, як яеа вымаўлялася ў іншай мясціне, дзе пісаўся летапіс. Мясцовая назва відавочна адрознівалася, і да нашага часу ў беларускай мове захавалася калька ад літоўскай. Прыстаўка ў назве вескі паказвае на яе размяшчэнне адносна Дзятлава: "За" возерам "сецце". Вернемся яшчэ раз да карты мясцовасці. Ніжэй па цячэнню Дзятлаўчанка робіць рэзкі паварот, таму што ей перагароджвае шлях пясчаная града. Ці не стала гэта прыродным фактарам, калі ў падпружанай рэчцы замедліўся ток вады, стварылася "штучнае" возера, у якое ўпадалі рэчкі Патыльты і Карачоўка? Названныя прыклады могуць удакладніць лінгвістычную еднасць паходжання назвы Зецела ад возера з балцкай назвай, якое ў старадаўнія часы звязвала, злучала тры рэчкі.

© Минская коллекция рефератов


Комментарии:


ИНФОРМАЦИЯ ПО РЕФЕРАТУ:

СТУДЕНТАМ! Уважаемые пользователи нашей Коллекции! Мы напоминаем, что наша коллекция общедоступная. Поэтому может случиться так, что ваш одногруппник также нашел эту работу. Поэтому при использовании данного реферата будьте осторожны. Постарайтесь написать свой - оригинальный и интересный реферат или курсовую работу. Только так вы получите высокую оценку и повысите свои знания.

Если у вас возникнут затруднения - обратитесь в нашу Службу заказа рефератов. Наши опытные специалисты-профессионалы точно и в срок напишут работу любой сложности: от диссертации до реферата. Прочитав такую качественную и полностью готовую к сдаче работу (написанную на основе последних литературных источников) и поработав с ней, вы также повысите ваш образовательный уровень и сэкономите ваше драгоценное время! Ссылки на сайт нашей службы вы можете найти в левом большом меню.

ВЕБ-ИЗДАТЕЛЯМ! Копирование данной работы на другие Интернет-сайты возможно, но с разрешения администрации сайта! Если вы желаете скопировать данную информацию, пожалуйста, обратитесь к администраторам Library.by. Скорее всего, мы любезно разрешим перепечатать необходимый вам текст с маленькими условиями! Любое иное копирование информации незаконно.



Флаг Беларуси Поиск по БЕЛОРУССКИМ рефератам