Вы здесь:
КУЛЬТУРА И ИСТОРИЯ БЕЛАРУСИ

Крыштап Мікалай Дарагастайскі, аўтар "Гіпікі"


Аўтар "Гіпікі" Крыштап Мікалай Дарагастайскі

Сьвятлана Ішчанка

Гісторыкі й пісьменьнікі пакуль, здаецца, абыходзяць увагай род Дарагастайскіх, а шкада. Часьцей згадваюць адным-двума радкамі вялікага маршалка літоўскага Крыштапа Мікалая Дарагастайскага (1562 -- 1615), найперш як аўтара "Гіпікі, альбо Кнігі пра коней".

Ваявода полацкі, бацька Крыштапа, меў, паводле ўспамінаў сучасьнікаў, "моцную руку і ўладу". Мікалай Дарагастайскі браў удзел ва ўсіх войнах Стэфана Баторыя і вызначаўся мужнасьцю. У 1577 г. ён з 80 вершнікамі дагнаў пад уласнымі Дарагастаямі вялікі загон татараў, якія вярталіся з набегу, ушчэнт разьбіў іх і адабраў нарабаванае. У 1579 г. гэты здольны военачальнік праславіўся ўзяцьцем дзьвюх крэпасьцяў у Полацкай зямлі, якія баранілі маскавіты, -- Сушы і Няшчарды. А праз год разам з Полацкім рыцарствам і жаўнерамі Замойскага здабыў бліскучую перамогу пад Невелем.

Мікалай Дарагастайскі быў ня толькі выдатным ваяром, але й высокаадукаваным дзяржаўным дзеячам, шмат клапаціўся пра асьвету й дабрабыт свайго краю. Ён удзельнічаў у карэктуры ІІ Статуту ВКЛ, фінансаваў кнігадрукаваньне. Дбайны кальвініст, ён пабудаваў у Мураванай Ашмянцы пратэстанцкі збор і заклаў друкарню. Гэтую спадчыну атрымаў ягоны сын Крыштап.

Уражвае адзін толькі пералік пасадаў і тытулаў К.М. Дарагастайскага: староста ваўкавыскі, шарашоўскі і лепельскі, стольнік літоўскі, падчашы літоўскі, маршалак надворны і, нарэшце, вялікі літоўскі маршалак. Староста дынамундзкі, барон Сьвятой Рымскай імпэрыі, ганаровы грамадзянін Вэнэцыі ... Ён набыў вышэйшую адукацыю ў Страсбуры і Фрыбурга-Брызгоўскай акадэміі, дзе пакінуў спробы ў напісаньні вершаў на лаціне й грэцкай мове. Прыхільнасьць да вызваленых навукаў Дарагастайскі захаваў на ўсё жыцьцё. Ён старанна штудыяваў антычных філёзафаў і мэдыкаў, пераймаў дасягненьні сучасьнікаў. Сам маляваў эскізы муштукоў для "Гіпікі" і ўпрыгожыў яе ўласнымі перакладамі "Георгікаў" Вяргілія.

На стварэньне навуковай працы пра конегадоўлю й падрыхтоўку рыцарскіх коней Дарагастайскага натхніла знаёмства зь неапалітанскай школай коннай язды падчас падарожжа па Італіі. Майстры коннай справы П.А. Фэрары, К. Кортэ, П. Карацыёла давалі яму ўрокі, і дапытлівы малады шляхціц пажадаў падзяліцца перадавым вопытам з суайчыньнікамі. Але паміж высакароднай задумай і яе зьдзяйсьненьнем паўсталі гады ратнай працы - камандаваньне ўласнай харугвай у войнах Баторыя, гераічная абарона Інфлянтаў ад швэдаў. У часы замірэньня ўвагу К.М. Дарагастайскага адцягнула пасольская дзейнасьць, у якой ён заўсёды бараніў інтарэсы літоўскай шляхты.

Мураваная Ашмянка была ўлюбёным маёнткам вялікага маршалка. Тут ён адпачываў пасьля паходаў і залечваў раны, разьвіваў дзейнасьць друкарні. Тут на пачатку XVII ст. засяроджваўся над старонкамі "Гіпікі". Менавіта ў Ашмянку ў 1615 г. было перавезена з Уроцлава ягонае цела на вечнае супакаеньне.

Адзіны сын Крыштапа Дарагастайскага Ўладзіслаў (1611 -- 1638), крайчы ВКЛ, пражыў надта нядоўгае жыцьцё, але пакінуў пасьля сябе славу апекуна навук, заступніка пратэстантаў і праваслаўных вернікаў. Ян Амос Каменскі оназываў яго сваім вучнем і прысьвяціў яму твор "Брама да моваў", выдадзены ў Гданьску ў 1634 г.

На дачцэ Ўладзіслава Соф'і род Дарагастайскіх перапыніўся. Мураваная Ашмянка перайшла да Сапегаў, потым - да Важыньскіх. Зьнік кальвінскі збор, спыніла сваю дзейнасьць друкарня ... У сярэдзіне ХІХ ст. яе перарабілі на палац, дабудаваўшы 2-гі паверх у стылі клясыцызму. Ад сапраўднай друкарні часткова захаваўся падвал і цагляныя сьцены 1-га паверху.

У літаратуры ёсьць зьвесткі, што ў памяць пра будаўніцтва каля ўваходу ў сядзібу быў умураваны камень з датамі 1590 - 1843. Яго даўно няма, і ад палацу засталіся адныя руіны, гледзячы на якія нават цяжка вызначыць архітэктурны стыль. Дах адсутнічае, першы паверх амаль увайшоў у зямлю. Усярэдзіне буйна разрасьліся бярозкі, клёны, рознае кустоўе. Калі пільна ўгледзецца ўніз, скрозь лісьце бачныя некалькі хадоў у лёхі.

Магчыма, новыя зьвесткі аб творчай і мэцэнацкай дзейнасьці К.М. Дарагастайскага далі б раскопкі друкарні. Пры ягоным жыцьці адтуль выйшла найбольш кнігаў, у тым ліку вядомая "Цэнзура" В. Салінарыюса (1615 г.). Некаторыя навукоўцы лічаць, што ў Мураванай Ашмянцы ўпершыню быў надрукаваны і невялікі, пробны наклад "Гіпікі", зь якога не засталося ніводнага асобніку. Я. Парэцкі прыводзіць у доказ цытаты зь лістоў Дарагастайскага да Радзівіла Сіроткі. Зь іх вынікае, што аўтар лічыў айчыннае выданьне больш якасным за кракаўскае 1603 г. А раптам ахеолягі знайшлі б канчатковае пацьверджаньне гэтай гіпотэзе? Прапанова аб раскопках сустрэла зацікаўленасьць у Інстытуце гісторыі НАН РБ. Друкарні Дарагастайскіх патрабуюцца дзейсныя ратавальнікі й руплівыя дасьледнікі.

_______________________________________________
Паводле газэты Культура, 26 жніўня - 1 верасьня 2000 г.

© Минская коллекция рефератов


Комментарии:


ИНФОРМАЦИЯ ПО РЕФЕРАТУ:

СТУДЕНТАМ! Уважаемые пользователи нашей Коллекции! Мы напоминаем, что наша коллекция общедоступная. Поэтому может случиться так, что ваш одногруппник также нашел эту работу. Поэтому при использовании данного реферата будьте осторожны. Постарайтесь написать свой - оригинальный и интересный реферат или курсовую работу. Только так вы получите высокую оценку и повысите свои знания.

Если у вас возникнут затруднения - обратитесь в нашу Службу заказа рефератов. Наши опытные специалисты-профессионалы точно и в срок напишут работу любой сложности: от диссертации до реферата. Прочитав такую качественную и полностью готовую к сдаче работу (написанную на основе последних литературных источников) и поработав с ней, вы также повысите ваш образовательный уровень и сэкономите ваше драгоценное время! Ссылки на сайт нашей службы вы можете найти в левом большом меню.

ВЕБ-ИЗДАТЕЛЯМ! Копирование данной работы на другие Интернет-сайты возможно, но с разрешения администрации сайта! Если вы желаете скопировать данную информацию, пожалуйста, обратитесь к администраторам Library.by. Скорее всего, мы любезно разрешим перепечатать необходимый вам текст с маленькими условиями! Любое иное копирование информации незаконно.



Флаг Беларуси Поиск по БЕЛОРУССКИМ рефератам