Вы здесь:
КУЛЬТУРА И ИСТОРИЯ БЕЛАРУСИ

Стан беларускай мовы і перакладная літаратура XV-XVI стст. як паказальнікі магутнасці ВКЛ і яго ўплыву на ўсходнюю культуру


ВЫСТУПЛЕНИЕ АВТОРА НА КОНФЕРЕНЦИИ

СПРАВКА:
1 чэрвеня 2002 г. МГА "Згуртаваньне беларусаў сьвету "Бацькаўшчына" правяло навукова-практычную канфэрэнцыю "Рэфармацыя й Залаты Век Беларусі", удзельнікамі якой сталі вядомыя гісторыкі, філёзафы, грамадзкія дзеячы, а таксама служыцелі эвангельскіх цэркваў ўсіх дэнамінацыяў. Канфэрэнцыя ставіла сваёй мэтай дасьледваньне ўплыву Рэфармацыі на развіцьцё беларускага грамадзтва ў ХУІ ст., вывучэньне прычынаў Залатога Веку Беларусі.


Гісторыя развіцця беларускай мовы мае неаднародны характар. Так, на працягу існавання беларуская мова мела як перыяды хуткага развіцця, так і доўгага заняпаду. Вытокі беларускай мовы сягаюць у Х-ХІІІ ст.

Перыяд XVI - першай паловы XVII стст. лічыцца "залатым векам" у развіцці беларускай мовы і культуры. Беларусы жылі тады ў Вялікім Княстве Літоўскім, якое і рэгулявала моўныя працэсы. Некаторыя навукоўцы мяркуюць, што ў гэты перыяд мова набывае тры асноўныя статусы: становіцца дзяржаўнай, міжнацыянальнай, а таксама набывае рысы мовы міжнародных зносінаў. Дзяржаўнасць мовы замацаваная ў Статуце ВКЛ 1566 года, дзе ў раздзеле 4 арт.1 патрабуецца: "А писаръ земский по руску маеть литэрами и словы рускими все листы и позвы писати, а не инъшым языком и словы". Гэты пункт быў захаваны і ў Статуце 1588 г. Згодна са статусам дзяржаўнай, наша мова выкарыстоўвалася ва ўсіх сферах жыцця. На ёй пісаліся летапісы, ствараліся дзяржаўныя дакументы. Узорам канцылярска-юрыдычнай лексікі з'яўляюцца Метрыка і Статут ВКЛ, які стаў асновай для ўпарадкавання права ў суседніх дзяржавах: у Прусіі, Польшчы, Расіі, Латвіі, Эстоніі і інш.

Другі статус - мовы міжнацыянальных зносінаў - дазваляе беларускай мове пашырыцца ў зносінах людзей, што насялялі ВКЛ: украінцаў, літоўцаў, палякаў, яўрэяў, татараў, немцаў і інш. Агульнавядома, што святыя татарскія кнігі "Аль-Кітабы" напісаныя на старабеларускай мове арабскімі літарамі.

Імклівае развіццё старабеларускай мовы вывелі мову на яшчэ больш высокі ўзровень: некаторыя краіны-суседзі ВКЛ пачалі весці дыпламатычную перапіску на старабеларускай мове.

"У ВКЛ … старабеларуская мова стала не толькі дзяржаўнай, але паступова разам з лацінай і верхненямецкай - мовай міждзяржаўных зносін, якую ў дыпламатычнай перапісцы выкарыстоўвалі і іншыя суседнія краіны, напрыклад, княства Валахія (сённяшняя Малдова)".

Такім чынам, тры статусы мовы забяспечылі ёй уваход у творы мастацкай і рэлігійнай літаратуры, у адукацыйную прастору. У гэты перыяд жылі і працавалі Францішак Скарына, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі, Мялецій Сматрыцкі. Упершыню ў гісторыі ўсходніх славян у 1517 годзе у ВКЛ з'явіліся друкаваныя кнігі на старабеларускай мове. У сваіх кнігах Ф.Скарына ўпершыню зрабіў спробу сінтэзу мёртвай царкоўнаславянскай мовы і жывой беларускай гаворкі (М.В.Ламаносаў пачаў сінтэз кніжнаславянскай і рускай гутарковай моваў на два стагоддзі пазней). Мова заваёўвала адукацыйную і канфесійную сферы. Так, ва ўніяцкіх школах, праваслаўных і каталіцкіх брацкіх школах, Віленскім універсітэце (Акадэміі) вывучалася і падтрымлівалася "руская" (беларуская) мова. З 1583 г. у Віленскім езуіцкім калегіюме беларуская мова стала прадметам вывучэння (разам з лацінай і грэчаскай). З сярэдзіны XVI ст. тэксты Святога Пісання выходзяць на беларускай мове. У 1643 годзе ў Арасе (Францыя) з'яўляецца "Граматыка словенская…" Івана Ужэвіча, у якой аўтар спрабуе апісаць мову ВКЛ канца XVI - пачатку XVII ст.ст. шляхам параўнання з лацінскай, польскай, чэшскай і інш. мовамі.

Асобна трэба сказаць пра пераклады ў XV-XVI стcт. Заходнееўрапейская культура мела выдатныя ўзоры літаратуры, якія хутка пранікалі на Беларусь у выглядзе перакладаў на беларускую мову і толькі праз некаторы час траплялі ў Масковію ў перакладзе на рускую. Гэта гаворыць пра тое, што беларуская мова ў гэты перыяд займала адно з цэнтральных месцаў у сусветнай прасторы. Заходнееўрапейская літаратура ішла ў Беларусь, а адтуль у Расію рознымі шляхамі: праз Польшчу, Чэхію, пасярэдніцтва паўднёвых славянаў (сербаў), праз яўрэйскую літаратуру і інш. Гэта сведчыць пра шырыню і плённасць беларускіх літаратурных дачыненняў з іншымі літаратурамі.

З Польшчы да нас прыйшлі "Хроніка ўсяго свету" М. Бельскага, "Хроніка Польская, Літоўская і Жамойцкая" Мацея Стрыйкоўскага, "Жыціі Святых" Пятра Скаргі і інш. З Чэхіі ў Беларусь прыйшлі "Аляксей, чалавек Божы", "Рымскія Дзеі"і шмат іншых. Праз сербскае пасярэдніцтва дайшлі "Гісторыя аб княжаці Гвідоня", "Гісторыя Варлаама і Іасафа" і інш., праз габрэйскую літаратуру прыйшлі "Тайна Тайнаў", "Шастакрыл" і інш. Усе гэтыя кнігі былі перакладзеныя з беларускай мовы на рускую і мелі ў Расіі вялікую папулярнасць.

Неабходна асобна вылучыць асаблівасці перакладаў:

1. Перакладная літаратура вызначаецца шматжанравасцю. Гэта рэлігійныя творы, навуковыя (геаграфічнага, гістарычнага характару), мастацкія: навэлы, раманы, апавяданні.

2. Пераклады рабіліся, маючы шырокае пасярэдніцтва. Літаратура трапляла ў Беларусь праз Польшчу, Чэхію, паўднёвыя краіны (сербы), яўрэйскую літаратуру.

3. Пераклады рабіліся спачатку на беларускую мову, якая ў тыя гады называлася рускай, а потым ужо, значна пазней, траплялі ў Маскоўскае княства ў перакладзе на рускую мову, якая мела назву маскоўскай мовы.

4. Пераклады на беларускую мову рабіліся з самых разнастайных моў: з польскай, лацінскай, чэшскай, сербскай, яўрэйскай і інш. Гэта ёсць сведчанне высокага ўзроўню лінгвістычнай адукацыі ў ВКЛ. Так, "Хроніка ўсяго свету" М.Бельскага перакладзена на беларускую мову з польскай, "Александрыя" - з сербскай, "Кніга пра Таўдала Рыцара" - з лаціны, "Аляксей, чалавек божы" - з лаціны і чэшскай, "Апалон Тырскі" - з чэшскай, "Шастакрыл", "Тайны Тайнаў" - з яўрэйскай.

5. Пераклады на рускую мову рабіліся беларусамі або выхадцамі з Беларусі.

6. Мова перакладаў на рускую мову ўтрымлівала ў сабе беларусізмы.

Узнікае пытанне: чаму заходнееўрапейская літаратура не перакладалася на рускую мову адразу, без пасярэдніцтва ВКЛ? Справа ў тым, што ў Маскоўскім княстве гэтая літаратура лічылася ерассю. Калі ў Вялікім княстве Літоўскім кнігі друкаваліся для выхавання і асветы люду паспалітага, то ў Маскоўскай дзяржаве, дзе ўмацоўвалася таталітарная сістэма ўлады, панавала нецярпімасць да іншадумства, кнігадрукаванне ўводзілася ў мэтах кантролю над грамадствам, кананізацыі слова і думкі. У Маскве спальвалі заходніх лекараў, каралі друкароў за "ерась" і "чары" (асудзілі Максіма Грэка на доўгія гады астрогу за чараванне), палілі заходнееўрапейскую літаратуру. Гуманіста, прадстаўніка еўрапейскай культуры Францішка Скарыну ў Маскве абвінавацілі ў ерасі, спалілі яго кнігі, а сам ён вымушаны быў ратавацца ўцёкамі.

А ў ВКЛ тым часам панавала Рэфармацыя, якая засноўвалася на законах заходнееўрапейскага ладу. І ў гэтым працэсе нашай дзяржаве належала адна з цэнтральных роляў.

Такім чынам, можна адзначыць, што "залаты век" Вялікага Княства меў праяву і ў той высокаразвітай культуры мовы і друкавання, што ўмацоўвалі дэмакратычныя формы грамадскага і палітычнага жыцця.

© Минская коллекция рефератов


Комментарии:


ИНФОРМАЦИЯ ПО РЕФЕРАТУ:

СТУДЕНТАМ! Уважаемые пользователи нашей Коллекции! Мы напоминаем, что наша коллекция общедоступная. Поэтому может случиться так, что ваш одногруппник также нашел эту работу. Поэтому при использовании данного реферата будьте осторожны. Постарайтесь написать свой - оригинальный и интересный реферат или курсовую работу. Только так вы получите высокую оценку и повысите свои знания.

Если у вас возникнут затруднения - обратитесь в нашу Службу заказа рефератов. Наши опытные специалисты-профессионалы точно и в срок напишут работу любой сложности: от диссертации до реферата. Прочитав такую качественную и полностью готовую к сдаче работу (написанную на основе последних литературных источников) и поработав с ней, вы также повысите ваш образовательный уровень и сэкономите ваше драгоценное время! Ссылки на сайт нашей службы вы можете найти в левом большом меню.

ВЕБ-ИЗДАТЕЛЯМ! Копирование данной работы на другие Интернет-сайты возможно, но с разрешения администрации сайта! Если вы желаете скопировать данную информацию, пожалуйста, обратитесь к администраторам Library.by. Скорее всего, мы любезно разрешим перепечатать необходимый вам текст с маленькими условиями! Любое иное копирование информации незаконно.



Флаг Беларуси Поиск по БЕЛОРУССКИМ рефератам