Вы здесь:
КУЛЬТУРА И ИСТОРИЯ БЕЛАРУСИ

19 верасня 1991: нараджэнне Рэспублікі Беларусь


19 верасьня 1991 году на нечарговай сэсіі Вярхоўнага Савету была прынятая новая назва краіны — Рэспубліка Беларусь, а таксама зацьверджаныя дзяржаўныя сымбалі — герб “Пагоня” і бел-чырвона-белы сьцяг. “Радыё Свабода” узгадвае гэтыя гістарычныя падзеі.

У верасьні 1991 году, празь некалькі дзён пасьля правалу маскоўскага путчу і наданьня на пазачарговай сэсіі Вярхоўнага Савету “Дэклярацыі аб сувэрэнітэце” статусу канстытуцыйнага закону, на патрабаваньне дэпутатаў Апазыцыі БНФ была скліканая яшчэ адна сэсія. У парадак дня было ўключана і пытаньне аб назове краіны і дзяржаўных сымбалях.

Аднак настроі большасьці дэпутатаў у сярэдзіне верасьня істотна розьніліся ад жнівеньскіх, “пасьляпутчаўскіх”. Дзейнасьць КПБ-КПСС была прыпыненая, але ва ўрадавых кабінэтах заставаліся тыя ж самыя чыноўнікі, якія былі прызначаныя партыяй. Вячаслаў Кебіч, які ў грамадзкай сьвядомасьці ўвасабляў намэнклятуру, заявіў пра намер заняць пасаду старшыні Вярхоўнага Савету (у верасьні 1991-га ён саступіць толькі некалькі галасоў Станіславу Шушкевічу).

Калі 25 жніўня 1991 г. канстытуцыйнасьць “Дэклярацыі аб сувэрэнітэце” набрала дзьве траціны галасоў, дык праз тры тыдні атрымаць галасы дэпутатаў, неабходных для прыняцьця дзяржаўнай сымболікі, выглядала праблематычна.

Акрамя таго, трэба было тэрмінова зрабіць эталён дзяржаўных сьцяга і гербу (як вядома, у розных крыніцах існавалі розныя (у дэталях) выявы “Пагоні”). На просьбу Зянона Пазьняка, групу мастакоў узначаліў Яўген Кулік, яму дапамагалі Лявон Бартлаў і Мікола Купава. Эталён гербу і сьцягу імі быў створаны.

У Доме ўраду, у фае перад Авальнай заляй была зроблена выстава, прысьвечаная гісторыі Бел-чырвона-белага сьцягу і “Пагоні”. Дэпутаты Апазыцыі БНФ у прыватных гутарках тлумачылі калегам па парлямэнце эпізоды беларускай гісторыі; некаторыя дэпутаты-ветэраны толькі ў тыя дні ўпершыню пачулі пра Грунвальд.

19 верасьня, калі падышоў час абмеркаваньня і галасаваньня, па настроях значнай часткі дэпутатаў зрабілася відавочна, што рашэньне можа і не прайсьці. Тады Зянон Пазьняк патэлефанаваў акадэміку-матэматыку Уладзімеру Платонаву, папрасіў яго тэрмінова прыехаць і зачытаць афіцыйнае заключэньне навукоўцаў-гісторыкаў. Для “намэнклятурных” дэпутатаў пасада Платонава – прэзыдэнт Акадэміі Навук – мела аўтарытэт. Яшчэ большы аўтарытэт у намэнклятуры меў Георгій Таразевіч – былы Старшыня Прэзыдыюму ВС БССР, а ў той момант – старшыня камісіі і член Прэзыдыюму ВС СССР, якога таксама папрасілі выступіць у падтрымку нацыянальных сымбаляў.

У інтэрв’ю “Радыё Свабода” прыгадвае Старшыня Апазыцыі БНФ у ВС 12-га скліканьня Зянон Пазьняк:

“...Ужо апошняе галасаваньне, і зноў не набярэм адзін-два галасы. І гэта ўжо будзе канец. І тады я падышоў да аднаго намэнклятурнага камуніста, нашага ворага, я бачыў, што ён галасаваў "супраць". Узяў яго за руку і, гледзячы ў вочы, сказаў: "Я Вас вельмі прашу, прагаласуйце за Сьцяг, дзеля нашай будучыні. Мы ж – беларусы!". Ён быў ашаломлены. Але гэта быў прыстойны чалавек, і ён сказаў: "Добра. Я прагаласую". І прагаласаваў. Трэба было набраць 231 голас. І калі на табло зьявілася лічба 231, я страціў прытомнасьць. Я проста ўпаў на стол галавой...

Павінен сказаць, што за ўсё жыцьцё, у цяжкіх фізычных і маральных абставінах, я ніколі не губляў прытомнасьці, ніколі не "адключаўся". Прыняцьце сьцягу нагэтулькі было цяжкім, нагэтулькі вымучыла усіх нас, “фронтаўцаў”, у Вярхоўным Савеце, і нагэтулькі вісела на валаску, што калі сьцяг быў прыняты, я адключыўся на нейкі час.

Прыйшоў у сябе хутка, сэрца было ў вельмі дрэнным стане, трэба было адпачыць трохі, але мяне пацягнулі на плошчу. Там стаяла тысячы дзьве людзей, можа, тысяча, трэба было выступаць. І калі я прыйшоў на плошчу, я яшчэ не адышоў ад вобмараку, і ня мог выступаць. Я пачаў нешта лепятаць, і ў мяне пацяклі сьлёзы. Цякуць сьлёзы перад усімі, я думаю: "Ну ўсё, канец палітыку Пазьняку. Плача, як баба. Усё". І як ні дзіўна, гэтага ніхто не заўважыў. Проста ўсе жылі гэтай падзеяй. Плакалі многія, гэта здавалася натуральным, і многія проста не заўважылі майго стану. Вось як запомнілася мне псыхалягічна гэта ўсё”.

[...]

© Минская коллекция рефератов


Комментарии:


ИНФОРМАЦИЯ ПО РЕФЕРАТУ:

СТУДЕНТАМ! Уважаемые пользователи нашей Коллекции! Мы напоминаем, что наша коллекция общедоступная. Поэтому может случиться так, что ваш одногруппник также нашел эту работу. Поэтому при использовании данного реферата будьте осторожны. Постарайтесь написать свой - оригинальный и интересный реферат или курсовую работу. Только так вы получите высокую оценку и повысите свои знания.

Если у вас возникнут затруднения - обратитесь в нашу Службу заказа рефератов. Наши опытные специалисты-профессионалы точно и в срок напишут работу любой сложности: от диссертации до реферата. Прочитав такую качественную и полностью готовую к сдаче работу (написанную на основе последних литературных источников) и поработав с ней, вы также повысите ваш образовательный уровень и сэкономите ваше драгоценное время! Ссылки на сайт нашей службы вы можете найти в левом большом меню.

ВЕБ-ИЗДАТЕЛЯМ! Копирование данной работы на другие Интернет-сайты возможно, но с разрешения администрации сайта! Если вы желаете скопировать данную информацию, пожалуйста, обратитесь к администраторам Library.by. Скорее всего, мы любезно разрешим перепечатать необходимый вам текст с маленькими условиями! Любое иное копирование информации незаконно.



Флаг Беларуси Поиск по БЕЛОРУССКИМ рефератам