Вы здесь:
КУЛЬТУРА И ИСТОРИЯ БЕЛАРУСИ

Як бальшавікі рэфармавалі беларускую мову?


АВТОР: Войніч Янка

ОПУБЛИКОВАНО: 100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. І. Саверчанка, Зм. Санько.- Мн.: "Звязда", 1993. С. 67-68.

Бальшавікі імкнуліся да стварэння імперыі, у якой усё было б аднолькавае, стандартнае. Ім належыць ідэя “зліцця моваў”, г.зн. пераходу ўсіх народаў на расейскую мову. Першы этап гэтага зліцця - “збліжэнне” моваў, якое праводзілі прымусовымі, рэпрэсіўнымі метадамі.

Беларуская літаратурная мова адрадзілася ў ХІХ - пачатку ХХ стагоддзя. Складаліся граматыкі, слоўнікі, стваралася навуковая тэрміналогія. Але праца гэтая не была завершаная. Пры канцы 20-х гадоў бальшавіцкія ўлады абвінавацілі мовазнаўцаў у шкодніцтве і за некалькі хваляў рэпрэсіяў вынішчылі фізічна. Сярод знішчаных - Браніслаў Тарашкевіч, Вацлаў Ластоўскі, Язэп Лёсік, Сцяпан Некрашэвіч, Мікола Байкоў ды іншыя.

“Варожымі” былі абвешчаныя і іхныя працы, у тым ліку пастановы Акадэмічнае канферэнцыі па рэформе правапісу 1926 года, праект рэформы правапісу 1930 года. У 1933 годзе беларускай мове паспешліва, без грамадскага абмеркавання, дэкрэтам навязалі бальшавіцкую рэформу. Мэтай яе было “ліквідаваць штучны бар'ер паміж беларускай і рускай мовамі”, г.зн. спыніць развіццё беларускай мовы, пазбавіць яе непаўторнага аблічча. Скасавалі мяккі знак, які абазначаў памякчэнне (песьня - песня, зьява - з'ява), сталі пісаць не як чуецца, а на расейскі лад (чэскі - чэшскі, ня быў - не быў), у выніку чаго пачало страчвацца характэрнае для беларусаў вымаўленне. Запазычаныя словы мелі пісацца ўжо не на заходнеэўрапейскі, а на расейскі ўзор (дакляраваць - дэклараваць, газэта - газета). Нават скланяць і спрагаць словы беларускай літаратурнай мовы цяпер даводзілася аналагічна расейскім (у садох, у палёх - у садах, у палях; не ганеце - не ганіце). Уводзіліся зусім не ўласцівыя беларускай народнай мове дзеепрыметнікі (эксплуатуючы і эксплуатуемы клас). Востры пратэст супраць рэформы выказала інтэлігенцыя Заходняй Беларусі, з ціхім незадавальненнем успрынялі гвалт над мовай у самой сталінскай БССР.

Пад канец 30-х гадоў прыхільнікі “зліцця моваў” падрыхтавалі чарговую рэформу з напісаннямі тыпу весна, братскі, бібліатека. Яшчэ ў адным праекце (1951) прапаноўвалася пісаць снегі, цеатр, басціон. Толькі відавочная абсурднасць гэтых прапановаў уратавала нашую мову ад іх прыняцця.

Русіфікацыя перайначыла слоўнікі нашае мовы. Асаблівую нянавісць у бальшавікоў выклікалі спрадвечныя і самабытныя беларускія словы, якія яны называлі “нацдэмаўскімі”, “кулацкімі”. Партыйныя загады патрабавалі ўкладаць слоўнікі паводле “пралетарска-інтэрнацыянальнага” прынцыпу. Вяршыняй такіх “дасягненняў” стаў слоўнік пад рэдакцыяй А.Александровіча (1937), дзе знаходзім словы забыўчывы, неўстрашымы, брадзячы. Рукапісы ж раней падрыхтаваных слоўнікаў пайшлі пад нож, і для нашчадкаў загінулі шматтомны “Слоўнік жывой беларускай мовы”, двухтомныя расейска-беларускі і беларуска-расейскі слоўнікі, польска-беларускі і беларуска-польскі, эсперанцка-беларускі і беларуска-эсперанцкі, латышска-беларускі, гістарычны, арфаграфічны...

На загад з партыйных кабінетаў зрусіфікавалі расейска-беларускі слоўнік 1953 года. Да беларускіх словаў дапісвалі расейскія сінонімы, ставячы іх часта на першае месца: рас. батрак - бел. батрак, парабак; большак - гасцінец, бальшак; поезд - поезд, цягнік; минута - мінута, хвіліна. Яшчэ далей пайшоў слоўнік 1982 года, які рэкамендаваў ужываць поруч са словамі вавёрка, бусак таксама белка, багор і г.д. У 50-х гадах беларускія мовазнаўцы “прывезлі” з Масквы новы загад русіфікаваць граматыку беларускае мовы, што і здзейснілі ў двухтомнай акадэмічнай “Граматыцы”.

Сёння расейскія моўныя элементы пранізваюць словаўтваральную сістэму нашае мовы. Пад чужаземным уплывам мы і цяпер страчваем нацыянальны сінтаксіс, фразеалогію, тэрміналогію (дзялімае і прэдзел у матэматыцы, скорасць і рычаг у фізіцы, свінец і раствор у хіміі, засядацель і наследнік у юрыспрудэнцыі і да т.п.). Гэта служыць для шавіністаў падставаю зневажаць беларускую мову, называць яе “испорченным русским языком”, “грубым диалектом русского языка”, заяўляць пра яе няразвітасць. Пара пазбыцца цяжкой бальшавісцкай спадчыны і аднавіць самабытнасць нашае мовы.

© Минская коллекция рефератов


Комментарии:


ИНФОРМАЦИЯ ПО РЕФЕРАТУ:

СТУДЕНТАМ! Уважаемые пользователи нашей Коллекции! Мы напоминаем, что наша коллекция общедоступная. Поэтому может случиться так, что ваш одногруппник также нашел эту работу. Поэтому при использовании данного реферата будьте осторожны. Постарайтесь написать свой - оригинальный и интересный реферат или курсовую работу. Только так вы получите высокую оценку и повысите свои знания.

Если у вас возникнут затруднения - обратитесь в нашу Службу заказа рефератов. Наши опытные специалисты-профессионалы точно и в срок напишут работу любой сложности: от диссертации до реферата. Прочитав такую качественную и полностью готовую к сдаче работу (написанную на основе последних литературных источников) и поработав с ней, вы также повысите ваш образовательный уровень и сэкономите ваше драгоценное время! Ссылки на сайт нашей службы вы можете найти в левом большом меню.

ВЕБ-ИЗДАТЕЛЯМ! Копирование данной работы на другие Интернет-сайты возможно, но с разрешения администрации сайта! Если вы желаете скопировать данную информацию, пожалуйста, обратитесь к администраторам Library.by. Скорее всего, мы любезно разрешим перепечатать необходимый вам текст с маленькими условиями! Любое иное копирование информации незаконно.



Флаг Беларуси Поиск по БЕЛОРУССКИМ рефератам