Вы здесь:
КУЛЬТУРА И ИСТОРИЯ БЕЛАРУСИ

Стыхія заўсёды разбуральная (Куропаты)


АВТОР: Пальчевский А.

ИСТОЧНИК: газета "Звязда", 4 декабря 1988 г.



Апублікаваныя ў друку ў сярэдзіне пістапада вывады камісіі прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР і Пастанова Прэзідыума «А6 выніках вывучэння абставін, звязаных з забаронай правядзення і спыненнем мітынгу ў гор. Мінску 30 кастрычніка 1988 года», здавалася, павінны былі расставіць усе кропкі над «і» ва ўзнікшай сітуацыі. Аднак наступныя артыкулы на гэту тэму ў некаторых выданнях, у тым ліку і саюзных, парадзілі новую хвалю неўразумелых пытанняў. Фактычна, яны паставілі пад сумненне і вывады камісіі, і Пастанову Прэзідыума Вярхоўнага Савета рэспублікі. У сувязі э гэтым карэспандэнт БЕЛТА папрасіў сакратара Белсаўпрофа, дэпутата Вярхоўнага Савета БССР М. I. РОША, які кіраваў работай камісіі, вярнуцца яшчэ раз да гэтых падзей.

— Мікалай Іванавіч, па якому прынцыпу камісія Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР праводзіла расследаванне, ці ўсе абставіны былі вывучаны?

— Састаў камісіі быў вызначаны ў першых чыслах лістапада, да работы прыступілі адразу ж. Старшынёй Прэзідыума Вярхоўната Савета рэслублікі была нам дадзена тольні адна інструкцыя: разабрацца ва ўсім э гранічнай аб'ектыўнасцю, асабліва звярнуўшы ўвагу на высвятленне няхай нават самых нязначных парушэнняў дэеючых законаў. Те­му мы пачалі з рвзгляду матывіровак арганізатараў мітынгу, а таксама а выканкомаў Саветаў, якія адмовілі ім у яго правядзенні. Вынікі былі падрабязна выкладзены ў друку. Падкрэслю толькі яшчэ раз важную, на мой погляд, дэталь: ніякага дазволу на правядзенне мітынгу, як сцвярджаюць некаторыя аўтары, не было. Не значыўся сярод яго арганізатараў і «Мартыралог», створаны пасля паступлення заявак. Камісія недвухсэнсава заявіла аб тым, што выканкомы не выкарысталі прадастаўленага ім права прапанаваць іншае месца і час правядзення мерапрыемства і паведаміць аб гэтым яго ініцыятарам. Гэта так. Але афіцыяльная адмова заяўнікам была ўручана, і па закону яе трэба выконваць. Затым камісія пачала апытанне ўдзельнікаў мітынгу і прадстаўнікоў органаў унутраных спраў. Прычым не мы, а самі грамадзяне гаварылі, з кім яшчэ мы павінны сустрэцца. Усе названыя таварышы намі запрашаліся і маглі выказацца па сутнасці справы. Атмасфера сустрэч была спакойнай і канструктыўнай. 10 лістапада вывады камісіі былі падрыхтаваны і прадстаўлены на разгляд у Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР. Кож­ная прапанова і нават асобныя словы абмяркоўваліся членамі камісіі, і толькі калі была поўная аднадушнасць, пункт прымаўся.

— У гэтым дакуменце змяшчаецца сцвярджэнне аб тым, што несанкцыяніраваны мітынг меў мэты, розныя з тэмай, якую указалі ў сваіх заявах ініцыятары яго правядзення. Што паслужыла для вас доказам гэтага?

— Па агульнапрынятых, і не толькі ў нас у краіне, нормах арганізатары любога масавага мерапрыемстаа, у тым ліку і мітынгу, абавязаны ўказаць час, месца, мэту яго правядзення, назваць тэксты нагляд­ных сродкаў (плакаты, лозунгі), а таксама ўказаць прыкладную колькасць удзельнікаў, Органы аховы правапарадку абавязаны сачыць за іх выкананнем, а пры парушэннях прыняць меры да спынення мерапрыемства.

У распараджэнне камісіі былі прадстаўлены пералічаныя дакументы. Але паступілі і тыя, якія выкарыстоўваліся 30 кастрычніка ля могілак на Маскоўскай шашы. Апошнія нічога агульнага з названымі ў заяўках на мітынг і да свята памінання «Дзяды» не мелі. Тэк­сты лістовак насілі правакацыйны характар. Гэта прызналі і самі грамадзяне пры іх апытаннях камісіяй. Акрамя таго, як паведаміла нам МУС БССР, у адказ на заклікі работнікаў міліцыі разыходзіцца, бо правядзенне мітынгу не было дазволена, з натоўпу чуліся зняважлівыя выкрыкі, лаянка ў адрас органаў аховы грамадскага парадку.

— А як камісія расцаніла дзеянні міліцыі?

— Пачну з таго, што мы звярнуліся да ініцыятараў пра­вядзення мітынгу з зусім зразумелым пытаннем: чаму яны, ведаючы аб забароне мера­прыемства, не дабіваліся яго переносу на іншы час, не аб'явілі грамадзянам аб рашэнні мясцовых улад і не прынялі мер, якія выключалі б магчымыя эксцэсы? Мяркуючы па іх адказах, кантроль за развіццём падзей яны страцілі. Апытаныя адмаўлялі якую-небудзь сувязь з распаўсюджанымі ў горадзе запрашэннямі і заклікамі, у наяўнасці была стыхія ў гэтай справе, была невядома і колькасць людзей, якія могуць адгукнуцца на гэтыя ананімныя аб'явы.

У гэтых ўмовах былі зроблены адпаведныя крокі орга­намі аховы грамадскага па­радку. Колькасць асабовага саставу міліцыі была, на наш погляд, завышана, але, паўтараю, гэта дыктавалася няяснасцю абстаноўкі.

Міліцыя, якая ўдзельнічала ў дзеяннях па спыненню мітынгу, не ўжывала спецыяльныя сродкі. Яе намаганні былі накіраваны на тое, каб прадухіліць горшае пры ўзнікненні панікі або ў выніку магчымай правакацыі. Там жа былі і дзеці! Вядомы шматлікія фак­ты, і не толькі за рубяжом, калі масавыя зборы людзей па даволі бяскрыўдных выпадках (спартыўныя матчы, святы) прыводзілі да ахвяр. I ў разглядаемым выпадку любое здарэнне ў натоўпе магло выклікаць ланцуговую рэакцыю. Тады ўсе слоўныя заклікі міліцыі, ды і саміх удзельнікаў мітынгу, аказаліся б дарэмнымі. А калі б здарылася бяда, пацярпеўшыя наўрад ці былі б удзячны ўладам за тое, што не былі прыняты ўсе меры для яе прадухілення.

Як ужо адзначалася, у вывадах камісіі і Пастанове Прэзідыума, пракуратура рэспублікі не знайшла ў прынятых міліцыяй дзеяннях таго, што супярэчыла б закону.

— Вы ўпамянулі аб спецыяльных сродках. Дык ці былі дубінкі, газ, вайсковыя падраздзяленні?

— Гэтыя моманты камісія расследавала асабліва скрупу­лёзна. Пры апытанні сведак некаторыя гаварылі аб прымяненні дубінак, Калі ж мы папрасілі больш канкрэтна ўказаць факты — хто прымяняў, каго ўдарылі, дзе сляды удараў — відавочцаў не аказалася. Толькі адна з удзельніц падзей 30 кастрычніка сказала, што міліцыянер адштурхнуў яе нечым падобным на палку. Дарэчы, у далейшым мы так і не змаглі даведацца ў яе аб якіх-небудзь канкрэтных пацвярджэннях гэтаму.

Наогул, у зоне правядзення мітынгу, як было высветлена, не было міліцыі, аснашчанай спецсродкамі, хоць у месцы сканцэнтравання сіл правапарадку ў раё не вуліцы Каліноўскага знаходзілася падраздзяленне, якое мела іх. Стаялі там і машыны з вадамётнымі ўстаноўкамі. Людзі, ідучы да могілак, вядома, бачылі іх, ну, а чуткі і меркаванні маюць уласцівасць абрастаць з цягам часу «дакладнымі дэталямі». Цяпер пра салдат, якія быццам бы знаходзіліся там. Іх не было. Былі работнікі апаратаў гарадскога УУС і МУС, якія носяць афіцэрскую фор­му ваеннага ўзору і ніякіх адносін да войск не маюць.

— А што гэта за называемыя відавочцамі «людзі ў цывільным»?

— У дапамогу міліцыі былі прыцягнуты дружыннікі.

— Вы не ўпамянулі пра газ, МІкалай Іванавіч...

— Мне застаецца толькі паўтарыцца, хоць тут трэба назваць некаторыя дэталі. Некато­рыя з тых, з кім мы гаварылі, сцвярджалі, што адчувалі на сабе ўздзеянне нейкай аэразолі з маленькіх балончыкаў, але ніхто ясна не назваў хоць бы прымет тых, хто прымяніў гэтыя балончыкі, не даў яснага адказу на пытанне, чаму не звярнуліся да экспертызы або ў пракуратуру са скаргай.

Акрамя таго, у Мінску працавала, акрамя нашай, камісія Пракуратуры МУС СССР. Ёю ўстаноўлена, што газавыя балоны ў той дзень не выдаваліся. Была праверана іх наяўнасць, усе дакументы, балоны ўзважаны на спецыяльных ва­гах. Ніводнага грама газу не зрасходавана.

— Ці супалі вашы вывады з тымі, што зрабіла маскоўская камісія?

— Так. Што ж датычыць ноткі недавер'я якая прагучала ў вашым пытанні, скажу наступнае: у рабоце камісіі з Масквы ўдзельнічалі мінчане — дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР і мясцовых Саветаў, людзі і аўтарытэтныя, і надзеленыя вялікімі паўнамоцтвамі. Так што аб спробах выратаваць «гонар мундзіра» тут гаварыць не прыходзіцца.

— Ці звярталіся да вас з якімі-небудзь заявамі пасля публікацыі ў друку вывадаў камісіі і Пастановы Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР па мітынгу ў Мінску 30 кастрычніка?

— Не. Ні заяў, ні званкоў не было.

— А па тых публікацыях, што былі надрукаваны ўслед за афіцыяльнымі?

— Таксама не.

— У апошніх артыкулах аб неправедзеным мітынгу акцэнт робіцца на вядомыя цяпер усёй краіне Курапаты. Што вы можаце сказаць наконт гэтага!

— Пытанне, уласна, прамых адносін да работы камісіі не мае, таму што ў заяўках на дазвол мітынгу Курапаты не ўпаміналіся. Яго арганізатары правядзенне мерапрыемства планавалі іменна ў горадзе. Гэта потым ужо некалькі соцень чалавек выйшлі за кальцавую дарогу, дзе, дарэчы, прагучалі і прамовы, і вершы...

Што ж датычыць агульнага нашага болю — проціпраўных рэпрэсій 30-х—40-х гадоў — то як член Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР і камуніст ма­гу сказаць наступнае. Трэба аднавіць ва ўсёй паўнаце карціну жудаснай трагедыі ўсіх народаў нашай краіны, у тым ліку і беларускага, вярнуць добрае імя ўсім аганьбаваным людзям, Гэтым і займаюцца цяпер у рэспубліцы камісіі па рэабілітацыі бязвінна пацярпеўшых, і ў першую чаргу — Камісія Бю­ро ЦК КПБ. Па Курапатах працуе афіцыяльна створаная ўрадавая камісія, пракуратурай рэспублікі закончана следства. Наколькі мне вядома, іх вывады і абагульненыя матэрьіялы хутка будуць перададзень ўра­ду рэспублікі для прыняцця канчатковых рашэнняў.

— I апошняе пытанне, Мікалай Іванавіч. Якія вывады на будучыню зрабілі вы, удзельнічаючы ў рабоце камісіі?

— Думаю, трэба ўпамянуць пра нашы прапановы ў гэтай сувязі. Сярод іх — неабходнасць больш спакойнай рэакцыі мясцовых Саветаў, калі справа датычыць новых форм развіцця дэмакратыі і праяўленняў грамадскай актыўнасці. Тут неабходны максімум дэмакратызму і публічінасці. 3 другога боку — лозунг «Вучыцца дэмакратыі» актуальны і для многіх наваствораных грамадскіх фарміраванняў, а ўзважаны падыход і аб'ектыўнасць — для сродкаў масавай інфармацыі. Стыхія заўсёды разбуральная, у чым бы яна ні праяўлялася — прыродных катаклізмах, учынках людзей, нават у словах. Нам цяпер вельмі неабходна будаваць, а не разбураць.

Кар. БЕЛТА А. Пальчэўскі

"Звязда", 4 снежня 1988 г.


© Минская коллекция рефератов


Комментарии:


ИНФОРМАЦИЯ ПО РЕФЕРАТУ:

СТУДЕНТАМ! Уважаемые пользователи нашей Коллекции! Мы напоминаем, что наша коллекция общедоступная. Поэтому может случиться так, что ваш одногруппник также нашел эту работу. Поэтому при использовании данного реферата будьте осторожны. Постарайтесь написать свой - оригинальный и интересный реферат или курсовую работу. Только так вы получите высокую оценку и повысите свои знания.

Если у вас возникнут затруднения - обратитесь в нашу Службу заказа рефератов. Наши опытные специалисты-профессионалы точно и в срок напишут работу любой сложности: от диссертации до реферата. Прочитав такую качественную и полностью готовую к сдаче работу (написанную на основе последних литературных источников) и поработав с ней, вы также повысите ваш образовательный уровень и сэкономите ваше драгоценное время! Ссылки на сайт нашей службы вы можете найти в левом большом меню.

ВЕБ-ИЗДАТЕЛЯМ! Копирование данной работы на другие Интернет-сайты возможно, но с разрешения администрации сайта! Если вы желаете скопировать данную информацию, пожалуйста, обратитесь к администраторам Library.by. Скорее всего, мы любезно разрешим перепечатать необходимый вам текст с маленькими условиями! Любое иное копирование информации незаконно.



Флаг Беларуси Поиск по БЕЛОРУССКИМ рефератам