Вы здесь:
КУЛЬТУРА И ИСТОРИЯ БЕЛАРУСИ

Мэнталітэт у сістэме каардынат нацыянальнага быцця


ИСТОЧНИК: ИНФОРМАЦИОННО-АНАЛИТИЧЕСКИЙ БЮЛЛЕТЕНЬ ФОНДА СООРОСА "ОТКРЫТОЕ ОБЩЕСТВО"

Генадзь ПРАНЕВIЧ,
кандыдат фiлалагiчных навук, дацэнт


МЭНТАЛIТЭТ У СIСТЭМЕ КААРДЫНАТ НАЦЫЯНАЛЬНАГА БЫЦЬЦЯ


"Чалавек - гэта тое, што ён спажывае", - афарыстычна заўважыў неяк нямецкi фiлосаф Г. Лейбнiц.

"Чалавек - гэта тое, дзе i ў якiх умовах ён нарадзiўся i жыве", - дадасьць не фiлосаф i таксама будзе мець рацыю.

"Чалавек - гэта тое, што ён думае i як ён дзейнiчае" - падоўжыць рад гэтых азначэньняў нехта трэцi i зробiць свой унёсак у характарыстыку мэнталiтэту: Так, менавiта мэнталiтэту - паняцьця, якiм мы звычайна карыстаемся, калi патрабуецца акрэслiць адметнасьць, спецыфiчную своеасаблiвасьць, самасьць пэўнага суб'екта гiстарычнага працэсу - чалавека, этнасу, нацыi, пэўнай этнаграфiчнай групы людзей цi нават цэлай расы.

Калi зьвесьцi да нейкай сумы шматлiкiя назiраньнi вучоных i тыя вызначэньнi, якiя даюць энцыклапедычныя даведнiкi, дык мэнтальнасьць ( ад лац. mens - уяўленне, розум) - гэта сьветабачаньне, адмысловы, адметны спосаб мысьленьня i стаўленьня пэўнага этнасу альбо папуляцыi да жыцьця i рэчаiснасьцi, якiя вынiкаюць з цэлага шэрагу фактараў, такiх як прыродна-геаграфiчныя асаблiвасьцi i ўмовы жыцьцядзейнасьцi, прырода, клiмат, рэлiгiя, гiстарычны вопыт i г.д.

Заўважым у дадатак, што мэнталiтэт - фактар гiстарычна ўстойлiвы, кансэрватыўны, бо грунтуецца на базавых архетыпах падсьвядомага нацыянальнага "я", зь якiх складаецца адмысловая матрыца сьветаадчуваньня i этыкi паводзiн асобнага чалавека i цэлага народа, якая перадаецца з пакаленьня ў пакаленьне ўсёй плыньню жыцьця - генэтычна, праз выхаваньне, культуру, мастацтва, бытавы i гаспадарчы ўклад i г. д. i ў той жа час - рухомы, зьменьлiвы, залежны ад канкрэтных прыродных, гiстарычных, сацыяльна-палiтычных умоў iснаваньня этнасу.

Складаныя праблемы, з якiмi сутыкнулася беларускае грамадзтва ў працэсе этнiчнай i гiсторыка-культурнай самаiдэнтыфiкацыi, пабудовы дэмакратычнай прававой дзяржавы i рынкавай эканомiкi, вiдавочны разрыў памiж дэмакратычнай элiтай i масай, памiж пасiянарнай часткай грамадзтва i яе iнэртнай большасьцю, цяжкасьць паразуменьня прымушаюць больш пiльна прыгледзецца да духоўных асноў нацыянальнага характару i мэнтальнасьцi беларусаў, шукаючы найперш тут разгадку нязвыклай, часта парадаксальнай рэакцыi народа i асобных сацыяльных груп насельнiцтва на рэалii сучаснага сьвету, узаемадачыненьнi з уладай, палiтычнымi рухамi i г.д. У самую пару задумацца i над такiм пытаньнем: наколькi палiтычная iдэалогiя дэмакратычнага руху ўлiчвае асаблiвасьцi беларускага мэнталiтэту i цi надае яму належнае месца ў палiтычных тэхналогiях.

1. ПАНЯЦЬЦЕ АБ БАЗАВЫМ МЭНТАЛIТЭЦЕ: ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫЯ I САЦЫЯЛЬНЫЯ НАЗIРАНЬНI

Для ацэнкi дынамiкi мэнтальнай сфэры, зьмен, якiя ў ёй адбывалiся i адбываюцца, не абысьцiся без такога паняцьця, як базавы мэнталiтэт, зь якiм мы звычайна атаясамлiваем талерантнасьць, памяркоўнасьць, традыцыйны кансэрватызм беларусаў.

Прырода беларускага нацыянальнага мэнталiтэту ў значнай ступенi вызначаецца фактарам унiверсальнай прыродна-геаграфiчнай, геапалiтычнай i цывiлiзацыйна-культурнай прамежкавасьцi цi, як слушна лiчыць А.Мальдзiс, сярэдзiннасьцi альбо эўрацэнтрызму беларускага этнасу [1]. На гэтыя акалiчнасьцi некалi зьвярталi ўвагу такiя выдатныя вучоныя, фiлосафы i мысьлiцелi эпохi Рэнесансу, як Ф.Скарына, М.Гусоўскi, С.Будны, а ў ХiХ-ХХ ст.ст. - А.Мiцкевiч, Ф.Багушэвiч, Я.Купала, Я.Колас, М.Гарэцкi, i.Канчэўскi, А.Смолiч i iнш.

Можна назваць яшчэ некалькi важнейшых фактараў, якiя паўплывалi на фармаваньне гэткай адмысловай беларускай мэнтальнасьцi: 1) геаграфiчна-ландшафтныя i прыродна-клiматычныя асаблiвасьцi тэрыторыi Беларусi; 2) геафiзiчны склад глебаў i бiясфэры; 3) сацыяльна-гаспадарчы ўклад жыцьця.

Вытокi талерантнасьцi, прырода памяркоўнага, неканфлiктнага характару беларусаў карэняцца, вiдаць, ужо ва ўмераных прыродна-клiматычных умовах жыцьця, у пераходным ад поўначы да поўдня характары флоры i фаўны, мяккiм раўнiнна-ўзгоркавым рэльефе i лясiста-балоцiста-палявым ландшафце, у якiх выявiлася складаная прыродна-геаграфiчная разнастайнасьць i шматаблiчнасьць акаляючага нас сьвету, яго супярэчлiвасьць i адзiнства, натуральна ўраўнаважаныя i пагоджаныя ў агульным прыродна-клiматычным балансе Беларусi.

Яшчэ ў большай ступенi на ўсталяваньне талерантнасьцi як нормы паводзiн i этыкi ўзаемаадносiн памiж людзьмi i народамi паўплывалi, аднак, умовы i асаблiвасьцi гiстарычнага i сацыяльна-палiтычнага жыцьця беларускай нацыi, сярод якiх важнейшую ролю адыграў якраз геапалiтычны фактар - эўрацэнтрычнае месцазнаходжаньне Беларусi на перасячэньнi шляхоў з Усходу на Захад i з Поўначы на Поўдзень, па так званым былым шляху "из варяг в греки", што абумовiла тут, як шчыльнае ўзаемадзеяньне i суiснаваньне культур рознай рэлiгiйна-этнiчнай i духоўнай арыентацыi: усходняй i заходняй, каталiцка-пратэстанцкай i вiзантыйска-праваслаўнай, iудзейскай i iсламскай, - так i перманентную ўключанасьць краю ў кола стратэгiчных ваенна-палiтычных i эканамiчных iнтарэсаў народаў i краiн Эўропы i нават Азii [2].

Прыкладам, А.Мiцкевiч ў сваiм курсе славянскiх лiтаратур, чытаным ў Калеж дэ Франс у Парыжы, так пiсаў пра гiстарычны лёс Лiтвы-Беларусi: "Нарманы i ляхi прыходзiлi сюды са сваёй уладай, i схiлялiся яны то пад скiпетрам рускiх князёў, то пад уладай Польшчы. З той пары, калi iх заваяваў дом Рурыка, яны былi ў складзе рускiх земляў: Тут сутыкалася каталiцкая рэлiгiя з усходняй царквой, шляхецкая Рэч Паспалiтая з сiстэмай самаўладства:" [3].

Жыцьцёвая неабходнасьць падтрыманьня складанай раўнавагi, балансу рознахарактарных i рознанакiраваных сiл i ўплываў (комплекс Шаляў), у сфэры якiх нязменна аказваўся беларускi народ на працягу сваёй тысячагадовай гiсторыi, як i ўвогуле кансэрватыўна-ахоўны статус цэнтра, на наш погляд, i паслужылi асновай талерантнасьцi беларусаў як сьветапогляду i своеасаблiвай фiласофii жыцьця.

Надзвычай разьвiты iнтэграцыйны складнiк беларускага нацыянальнага характару, выяўлены ў фiласофii i этыцы талерантнасьцi, абумоўлены, такiм чынам, не толькi ўзьдзеяньнем эўрацэнтрычных фактараў, павышанай камунiкатыўнасьцю i цiкавасьцю беларусаў да вонкавага сьвету, але i абмежаванымi мажлiвасьцямi для разьвiцьця i эмансыпацыi свайго ўласнага нацыянальнага "эга", зьвязаны з фiласофiяй выжываньня, пастаяннай неабходнасьцю залагоджваньня "чужога" як неабходнай умовай самазахаваньня.

Пераважна з гэтых пазiцый варта разглядаць i ацэньваць утварэньне дзяржаўнай канфэдэрацыi памiж Вялiкiм княствам Лiтоўскiм i Польскiм Каралеўствам, замацаванае актам Люблiнскай унii 1569 года падчас Лiвонскай вайны з Масковiяй. У значнай ступенi тое ж датычыцца i Брэсцкай унii 1596 года памiж праваслаўнай i каталiцкай цэрквамi.

Нездарма здольнасьць да сацыяльна-этнiчнай мiмiкрыi, падладжваньне пад моцнага i дужага дзiвосным чынам спалучаюцца ў беларусаў з так званым "комплексам ваўка", якi характарызуецца выключнай любоўю да роднай зямлi, прывязанасьцю да родных мясьцiн, адданасьцю традыцыям свайго роду-племенi i гатоўнасьцю баранiць сваю зямлю i ўласныя самабытныя духоўна-этычныя i маральныя пачаткi, выяўленыя ў натуральных прынцыпах дабра, праўды, справядлiвасьцi.

Аналiзуючы дамiнантныя фактары беларускай мэнтальнасьцi, асаблiвую ўвагу неабходна зьвярнуць на спецыфiчны працэс станаўленьня беларускай нацыi, наяўнасьць у iм дзьвюх гiстарычных фазаў разьвiцьця, калi, пачаўшы фармiравацца яшчэ ў фэўадальную эпоху па класiчным эўрапейскiм тыпе, маючы сваёй асноўнай сацыяльнай базай буйных магнатаў, шляхту, гараджан, яна ў вынiку рэалiзавалася ў новым часе (ХiХ-пачатак ХХ ст.ст.) ужо як нацыя сялянская паводле сваёй асноўнай сацыяльнай дамiнанты.

Страта элiтарных слаёў, узрастаньне ролi мужыцка-сялянскiх пачаткаў iстотна паўплывалi на характар i зьмест беларускай нацыянальнай мэнтальнасьцi, пазначанай на гэтым этапе большай кансэрватыўнасьцю сацыяльна-палiтычнага мысьленьня, абачлiвасьцю i асьцярожнасьцю, характэрнымi для сялянскага класа.

Адначасна гэты працэс суправаджаўся паглыбленьнем i замацаваньнем у рэестры нацыянальных каштоўнасьцяў такiх традыцыйных рысаў сялянскага сьветапогляду, як любоў i прывязанасьць да свайго кутка зямлi, гаспадарлiвасьць, ашчаднасьць, працавiтасьць, цярплiвасьць, адданасьць сям'i i сямейна-родавая салiдарнасьць, усьведамленьне магчымасьцяў i межаў уласнай свабоды.

У гэты перыяд складаецца своеасаблiвы тып мэнтальнасьцi, цесна спалучаны з iдэяй выжываньня i самазахаваньня народа. Нездарма ў лiтаратуры i мастацтве гэтага перыяду амаль культавай увагай карыстаюцца вобразы ваўкоў альбо ваўкалакаў як своеасаблiвых татэмаў-прабацькоў, заклiканых вытлумачыць мэнтальнасьць беларусаў як народа ляснога, земляробча-аседлага, гаспадарлiвага, накрэпка прывязанага да свайго жытла, сям'i, роднага кутка, адпорнага i стойкага ў вайне, асаблiва пры абароне сваёй зямлi.

Згодна з гэтай мэнтальнасьцю беларусы не любяць пакiдаць родныя мясьцiны. Лiчылася ледзь не амаральным, калi чалавек прадаваў сваю хату альбо сядзiбу. З пагардай i недаверам ставiлiся ў вёсках да прымакоў, што не мелi свайго кутка, хаты i прыходзiлi на жончыну гаспадарку. Цi да тых перакiнчыкаў, што лёгка спакушалiся на чужыя ласункi i прынады.

Успомнiм радкi выдатнага нацыянальнага паэта Ф.Багушэвiча:

"Ад чужога хлеба губы абсядаюць,
Што чужога прагнуць, то сваё кiдаюць.
Я не кiну хаты, хоць вы мяне рэжце.
Не пайду да вас я, хiба ў арэшце.
А хоць сiлай навет адарвалi б з дому,
Калiсьцi вярнуўся б, як мядзьведзь да лому.
Завалiцца й хата, зарастуць пакосы,
Усё б я вярнуўся, хоць голы да босы" [4].

Такiм чынам, мэнтальнасьць не мiстыка, а аб'ектыўны i вельмi сур'ёзны фактар, якi падлягае ўлiку i ацэнцы пры выпрацоўцы стратэгii i тактыкi дэмакратычных пераўтварэньняў, правядзеньнi сацыяльных i рынкавых рэформаў, прыняцьцi адказных палiтычных i гаспадарчых рашэньняў.

Паказальна, што ў былым СССР вывучэньне мэнтальных асаблiвасьцяў шматлiкiх народаў было пастаўлена на салiдную навуковую аснову, а iх вынiкi выкарыстоўвалiся для правядзеньня адпаведнай нацыянальнай палiтыкi.

Так, па сьведчаньнi вучоных-эколагаў, у часы халоднай вайны ў СССР рабiлiся спробы растварыць i зьнiшчыць беларускi этнас, паколькi Беларусь разглядалася як плацдарм для магчымых ваенных дзеяньняў з Захадам, у сувязi з чым яе тэрыторыю меркавалася зрабiць своеасаблiвым выпрабавальным палiгонам. Для рэалiзацыi задачы патрэбна было ператварыць тубыльцаў у дэнацыяналiзаванае насельнiцтва, якое не пачувала б сябе гаспадаром на ўласнай зямлi i было б не ў стане прадухiлiць рэалiзацыю адпаведных планаў. Таму карэнных жыхароў (пераважна моладзь) мэтанакiравана адпраўлялi на ўдарныя камсамольскiя новабудоўлi, у шахты Данбаса, на цалiнныя землi, адначасова замяшчаючы iх на Беларусi вызваленымi з турмаў крымiнальнiкамi - выхадцамi з розных куткоў былога СССР.

Аднак эксперымэнт не зусiм ўдаўся: масавай дэградацыi i разлажэння этнасу не адбылося. Большасьць новапрыбылых, асвоiўшыся на новым месцы, праз колькi гадоў не толькi выпраўлялiся, станавiлiся нармальнымi людзьмi, больш за тое - беларусамi, набывалi тутэйшы мэнталiтэт, прымалi жыцьцёвую фiласофiю тубыльцаў.

Праведзеныя Мiнiстэрствам абароны СССР у 70-х гг. сакрэтныя дасьледаваньнi далi сэнсацыйныя вынiкi: адказнай за правал была прызнана сама зямля Беларусi, у глебах якой (зразумела, што i ў прадуктах харчаваньня) адсутнiчаюць цi знаходзяцца ў вельмi малой колькасьцi такiя элемэнты, як цынк, бор, селен, ёд, што адказваюць за працэсы ўзбуджэньня кары галаўнога мозгу. У вынiку ў пэўнай часткi новапрыбылых з часам падаўлялася празьмерная агрэсiўнасьць, нэрвова-псiхiчная неўраўнаважанасьць, якiя, як вядома, штурхаюць людзей на канфлiкты i злачынствы.

Няма асаблiвай патрэбы тлумачыць, што названыя тут прыродныя i бiяфiзiчныя фактары складаюць пэўныя перадумовы для фармаваньня асаблiвага тыпу нацыянальнага характару i мэнтальнасьцi беларусаў, з якiх вынiкае крыху меланхалiчны, нясьпешны, спакойна-разважлiвы спосаб паводзiн i адносiн да жыцьця i рэчаiснасьцi. Яшчэ на пачатку ХVi стагодзьдзя на гэтыя рысы характару i мэнтальнасьцi жыхароў роднага краю зьвярнуў увагу паэт-лацiнiст М.Гусоўскi, алегарычна ўвасобiўшы свой гераiчны рыцарскi народ у вобразе раслiннаежнага волата пушчанскiх лясоў - зубра:

"Зубр для людзей не страшны: не чапай - не зачэпiць,
Будзе стаяць як укопаны - пастыр на варце,
Не страпянецца, а позiркам пасцiць няспынна
I чараду, i сям'ю ў чарадзе на папасе,
Ды i любую пагрозу ўласнай бяспецы" [5].

Iдэал мiрнага воiна-абаронцы ляжыць i ў аснове скарынавага запавета неагрэсiўнага, але адпорнага нацыянальнага суiснаваньня з iншымi людзьмi i народамi, якi асьветнiк сьцьвярдзiў на аснове аднаго з важнейшых пастулатаў хрысьцiянскай этыкi: ": то чинити иным всем, что самому любо ест от иных всех, и того не чинити иным, чего сам не хощеши от иных имети" [6].

Паказальна аднак, што ўжо ў тую эпоху пачынае ўсьведамляцца адносны характар фiласофii талерантнасьцi, каштоўнасьць якой залежала ад канкрэтных гiстарычных умоў i непасрэдных нацыянальна-дзяржаўных задач, з якiмi сутыкалася краiна.

Так, калi ў пачатку ХVi стагодзьдзя М.Гусоўскi яшчэ паэтызаваў мiралюбнасьць зубра-рыцара ("не чапай - не зачэпiць"), яўна атаясамлiваючы ягоны прыродны нораў з характарам свайго народа, дык ужо ў другой палове ХVi-ХVii стст. залiшняя прыродная мяккасьць, рахманасьць, падатлiвасьць лiцьвiнаў ва ўмовах агрэсiўнага наступу Польшчы i Масковii пачынаюць усьведамляцца як недахоп, як адна з прычын дзяржаўна-палiтычнага заняпаду Вялiкага княства Лiтоўскага.

У гэтым сэнсе надзвычай паказальны погляд на мэнталiтэт беларусаў выдатнага пiсьменьнiка-публiцыста другой паловы ХVi стагодзьдзя Фiлона Кмiты-Чарнобыльскага, якi, аналiзуючы ў сваiх "Допiсах" агрэсiўны характар палiтыкi i дзеяньняў суседзяў, з горыччу пiсаў: "Давно резать почали литвина, и тот де, с прыроженя натуры на себе сам необачное: просто як овца: где их больш берет волк, там оне дальше за ним идут! Большы будет жычлившый народу польскому, нижели своему! Ова просто есмо як рыба в омуте:слепи, неведоми! Не ведаем, куды в сию есмо диру влезли" [7].

Як бачым, гэтую больш як чатырохсотгадовую характарыстыку лёгка прымерыць да стану сучаснага беларускага грамадзтва, што пераканальна сьведчыць аб устойлiвасьцi некаторых зыходных рысаў базавага мэнталiтэту.

Трэба аднак улiчваць, што алгарытм нацыянальнага разьвiцьця ў роўнай ступенi абапiраецца на дзьве разнавiднасьцi нацыянальнага мэнталiтэту i спосабу гiстарычнага дзеяньня. Адвеку ў нашым народзе суiснавалi як бы два тыпы, дзьве разнавiднасьцi цi, дакладней, якасьцi нацыянальнага характару: цьвёрдасьць i мяккасьць, падатлiвасьць i маўклiвая, зацятая ўпартасьць, цярплiвасьць i адчайны, гераiчны радыкалiзм. Пры гэтым у залежнасьцi ад канкрэтнай сiтуацыi паступальны гiстарычны прагрэс нацыi адбываўся як праз гераiчны радыкалiзм, так i праз ахоўны кансэрватызм i памяркоўны лiбералiзм.

Ствараецца ўражаньне, што менавiта суiснаваньне i цеснае ўзаемадзеяньне гэтых двух тыпаў нацыянальных паводзiн якраз i забясьпечваюць унутраную жыцьцёвую устойлiвасьць беларускай нацыi, яе здольнасьць жыць i выжываць на скразняках эўрапейскай i сусьветнай гiсторыi.

Цiкава, што, распрацоўваючы ў свой час план "Барбароса" - вайны з Савецкiм Саюзам, - немцы недастаткова адэкватна ацанiлi гэтую мэнтальную асаблiвасьць нацыянальнага характару, ахарактарызаваўшы беларусаў як памяркоўны, мяккi, рахманы народ, якi лёгка здымаецца з месца, схiльны да падарожжаў i г.д., i ў вынiку атрымалi ў сваiм тыле ў часе апошняй вайны паўмiльённую армiю партызан, якiя адчайна змагалiся за сваю зямлю, родныя хаты i сям'i супраць акупацыйнай палiтыкi карных аперацый у дачыненьнi да мiрнага насельнiцтва i прымусовага вывазу моладзi на работы ў Германiю.

У цэлым жа, безумоўна, мы - народ, гiстарычная дзейнасьць i палiтычная воля якога выяўляюцца на мяжы цярпеньня, у экстрэмальных сiтуацыях, цяжарных класiчным "альбо-альбо".

Гэта значыць, што пры дамiнаваньнi ў нацыянальным жыцьцi этыкi талерантнасьцi i палiтычнай iдэалогii кансэрватызму гiстарычнае разьвiцьцё нацыi адбываецца праз пасiянарныя штуршкi-прарывы, якiя ўносяць у фiласофiю нацыянальнага жыцьця iстотныя папраўкi i карэктывы. Асобныя з iх, такiя, напрыклад, як знакамiтая фраза К.Калiноўскага "Тады дажджэшся, народзе, старасьцi спакойна, калi над табой ужо маскаля не будзе" ("Пiсьмо з-пад шыбенiцы"), альбо не менш слынныя заклiкi Я.Купалы "паверыць сiле - збавiцельцы ад усiх мук", дабiвацца "поўнай дзяржаўнай незалежнасьцi", якая адна толькi i можа даць нашаму народу "i праўдзiвую свабоду, i багатае iснаваньне, i добрую славу" (артыкул "Незалежнасьць"), яшчэ i сёньня выконваюць у жыцьцi народа функцыю нацыянальнага запавета.

Дарэчы, пасля распаду Рэчы Паспалiтай гэтыя пасiянарныя штуршкi паўтаралiся з зайздросным пастаянствам амаль праз кожныя трыццаць гадоў: 1794 г. - паўстаньне Т.Касцюшкi; лiстападаўскае паўстаньне 1830-31 гг.; паўстаньне 1863 г. пад кiраўнiцтвам К.Калiноўскага; адраджэнскi рух пачатку ХХ стагодзьдзя. У савецкi час гэтыя штуршкi папросту мiкшыравалiся перманентнымi рэпрэсiямi i войнамi, аднак падзеi апошнiх 10 гадоў засьведчылi, што пасiянарны патэнцыял народа не вычарпаны i мае тэндэнцыю да ўзрастаньня i пашырэньня на розныя сацыяльныя колы i пласты беларускага грамадзтва, уключаючы нацыянальна арыентаваную наменклатуру.

2. "ЗРУШАНЫ" МЭНТАЛIТЭТ: ДЭГРАДАЦЫЯ ЦI ПАСIЯНАРНЫ ЎЗДЫМ?

Зыходзячы з вядомай тэорыi Л.Гумiлёва, мэтазгодна задаць пытаньне: чакае беларусаў неўзабаве эпоха новага пасiянарнага ўздыму (як у часы ўзьнiкненьня i росквiту Вялiкага княства Лiтоўскага), зьвязанага з працягам этнагенэзу (ролю мутагенных фактараў адыгралi тут узмоцненая саветызацыя i русiфiкацыя насельнiцтва, мiграцыйныя працэсы, мiжнацыянальныя шлюбы i г.д., а апошнiм часам - iмклiвая эўрапеiзацыя жыцця), цi канчатковая дэградацыя, абумоўленая мутацыямi эколага-тэхнагеннага i сацыяльнага плана, якiя закранулi прыродныя базiсныя асновы традыцыйнага нацыянальнага мэнталiтэту. Сярод гэтых новых мутацыйных фактараў, якiя Беларусь перажыла напрыканцы ХХ стагодзьдзя (у апошнiя трыццаць гадоў), можна вылучыць наступныя:

1. Чарнобыль i наступствы глабальнага радыяцыйнага забруджваньня, якiя закранулi практычна ўсю нацыю, унеслi почасту неабарачальныя зьмены ў генатып чалавека i механiзм спадчыннасцi;

2. Катастрафiчныя экалагiчныя зрухi ў прыродзе, выклiканыя мелiярацыяй, злачыннай хiмiзацыяй сельскай гаспадаркi, якiя пацягнулi за сабой масавую дэградацыю глебаў, зьмену бiясфэры i прыродных ландшафтаў;

3. Радыкальная урбанiзацыя вясковага насельнiцтва;

4. iнфармацыйны выбух;

5. Глабалiзацыя жыцьця.

Пры гэтым неабходна зазначыць, што бiясацыяльныя мутацыi - з'ява неадназначная: яны альбо вядуць да поўнай дэградацыi i выраджэньня этнасу, спараджаюць монстраў, альбо ствараюць механiзмы адаптацыi i прыстасаваньня да новых умоў жыцьця, спрыяюць выпраўленьню збоеў i паломак у сiстэме.

Карацей кажучы, этнас павiнен альбо загiнуць, альбо адрадзiцца праз мутацыйную карэкцыю, зьмену некаторых, гiстарычна (прыродна) абумоўленых рысаў традыцыйнай мэнтальнасьцi i новы пасiянарны ўздым.

Першае i самае iстотнае, што вынiкае з аналiзу катастрафiчных пагроз, што ўзьнiклi на пераломе тысячагодзьдзяў, - неабходна пазбавiцца фаталiзму i абыякавасьцi ў дачыненнi да ўласнага лёсу. Больш самачыннасьцi i веры ва ўласныя магчымасьцi i сiлы. Традыцыйнае беларускае "няхай", "само зробiцца" больш не можа гарантаваць нашай прысутнасьцi ў сьвеце. Да гэтага часу (нават ва ўмовах татальнай русiфiкацыi i саветызацыi) задачу самаiдэнтыфiкацыi, узнаўленьня i перадачы базавых рысаў (архетыпаў) нацыянальнай мэнтальнасьцi незалежна ад нашых намаганьняў выконвала сама прырода, традыцыйны вясковы ўклад жыцьця, захаваныя на сялянскiм падворку саха, мова i песьня, - яны прадукавалi з пакаленьня ў пакаленьне традыцыйны тып беларуса. Пасля Чарнобыля, мелiярацыi, калектывiзацыi, урбанiзацыi, якiя радыкальна зьмянiлi характар, умовы i спосаб жыцьця папуляцыi, асноўнымi крынiцамi ўзнаўленьня базавага мэнталiтэту застаюцца геапалiтычны фактар, культура, мова, гiстарычная памяць.

Другое. Сёння Беларусь перажывае неймаверныя сацыяльна-палiтычныя, псiхалагiчныя, маральныя перагрузкi i стрэсы, якiя выклiканы вострым канфлiктам "зрушанай", тыранiчна прышчэпленай савецкай мэнтальнасьцi i новых цывiлiзацыйных каштоўнасьцяў дэмакратыi i гуманiзму, носьбiтам якiх з'яўляецца найбольш пасiянарная частка грамадзтва - моладзь, навуковая i творчая iнтэлiгенцыя, прадстаўнiкi бiзнэсу. Задача заключаецца ў стварэннi прымальнай палiтычнай iдэалогii, якая магла б аб'яднаць канфлiктуючыя групы грамадзтва на аснове гуманiстычных каштоўнасьцяў нацыянальнага мэнталiтэту ( перш за ўсё базавага ўзроўню) праз уключэньне насельнiцтва краiны ў працэс нацыянальна-культурнай i гiстарычнай самаiдэнтыфiкацыi дзеля глыбейшага пазнаньня самiх сябе i вызначэньня перспектывы ўласнага гiстарычнага разьвiцьця.

3. МЭНТАЛIТЭТ ЯК АБ'ЕКТ ПАЛIТЫЧНАЙ IДЭАЛОГII: МАНIПУЛЯЦЫI I СЬПЕКУЛЯЦЫI

Нацыянальны мэнталiтэт, якi ўяўляе сабой складаную каштоўнасна-арыентацыйную сфэру сучаснага чалавека, з'яўляецца адным з важнейшых складнiкоў i аб'ектаў палiтычнай iдэалогii дзяржавы, палiтычных партый i рухаў разнастайнай арыентацыi, па-за якiм вельмi цяжка ўявiць сабе выпрацоўку сучаснай стратэгii i тактыкi грамадзкiх пераўтварэнняў, правядзеньне сацыяльных i рынкавых рэформаў, прыняцьце адказных палiтычных i гаспадарчых рашэньняў.

Вядома таксама, што веданьне нацыянальнай псiхалогii i мэнтальнасьцi, адчуваньне падсьвядомай мэнтальнай сфэры, зьвязанай з iнстынктамi, стэрэатыпамi мысьленьня i паводзiн, фобiямi i сурагатамi бытавой сьвядомасьцi значна пашыраюць (асаблiва ў часе выбарчых кампанiй) магчымасьцi палiтычнага прагназаваньня, выбару аптымальных шляхоў i сродкаў дасягненьня пастаўленых мэтаў, робяць палiтычную дзейнасьць палiтычных партый i грамадзкiх лiдэраў унутрана матываванай, асэнсаванай.

Калi гаварыць пра стаўленьне да гэтага фактару беларускiх палiтыкаў, дык, як нi дзiўна, давядзецца прызнаць тут пэўныя "посьпехi" найперш за кiруючым рэжымам.

Найперш зазначым, што i В.Кебiч i А.Лукашэнка (цi тыя, хто планаваў i кантраляваў гэты працэс ужо на стадыi фармаваньня перадвыбарчай платформы тагачаснага кандыдата ў прэзiдэнты ў 1994 г.), выключна ўдала сыгралi на талерантнасьцi i традыцыйным кансэрватызме настрояў выбаршчыкаў, стомленых настальгiяй i падзеньнем жыцьцёвага ўзроўню насельнiцтва пасьля распаду СССР.

Прыгадаем, што ўжо ў часы В.Кебiча iдэалагiчнае ведамства Ул. Замяталiна для камуфляжу сваёй дэструктыўнай антынацыянальнай дзейнасьцi ў пары з традыцыйнымi лозунгамi аб iнтэрнацыянальным брацтве i дружбе з вялiкiм рускiм народам узмоцнена рэкламавала i ўхваляла як узор талерантнасьцi падатлiвасьць i пластычнасьць беларускага нацыянальнага характару, што ва ўмовах перадвыбарчай кампанii мела на мэце падоўжыць летаргiю беларускага нацыянальнага жыцьця, закансэрваваць здавальняючы кiруючую элiту стан палiтычнай самасьвядомасьцi народа, каб захаваць статус-кво, выгадны ёй расклад палiтычных сiл i, вядома ж, уладу. Пад прыкрыцьцём змаганьня за талерантнасьць улада фактычна праводзiла ранейшую камунiстычную палiтыку дэнацыяналiзацыi, якая абярнулася для беларускага грамадзтва руйнаваньнем i вынiшчэньнем самабытных асноў нацыянальнага жыцьця, культуры i мовы народа i, як высьветлiлася пазьней, рыхтавала глебу пад сумнавядомы рэферэндум 1995 года аб наданьнi рускай мове статуса другой дзяржаўнай i аб эканамiчнай iнтэграцыi з Расiяй, што фактычна паклала пачатак новай унутранай акупацыi краiны.

Што датычыць А.Лукашэнкi, дык нельга не адзначыць яго асьцярожнага абыходжаньня з так званым комплексам "мiрнага воiна", якi вынiкае з мэнтальных рысаў беларускага нацыянальнага характару. Аглядка на гэты комплекс пастаянна прысутнiчае ў палiтычнай iдэалогii i дзеяньнях А.Лукашэнкi. Нават прымаючы актыўны ўдзел ва ўсiх мерапрыемствах, што вынiкаюць з Дамовы аб калектыўнай бяспецы краiн СНД, i выступаючы iншы раз з надзвычай рызыкоўнымi iнiцыятывамi, накшталт стварэньня сумеснай трохсоттысячнай беларуска-расiйскай ваеннай групоўкi, ён кожны раз суправаджае свае дзеяньнi абяцаньнямi не пасылаць салдат у гарачыя кропкi.

Паводле назiраньняў, iдэалагiчныя манiпуляцыi i сьпекуляцыi мэнтальнымi асаблiвасьцямi нацыянальнага характару з мэтай прышчапiць, укаранiць у падсьвядомасьць народа патрэбныя iдэалагемы альбо навязаць выгадныя палiтычныя сцэнарыi, ацэнкi i рашэньнi становяцца адным з самых распаўсюджаных сродкаў барацьбы рэжыма з апазiцыяй.

Трэба прызнаць, што рэжым досыць пасьпяхова сьпекулюе на частых ваяжах i апэляцыях апазiцыйных сёньняшняму рэжыму палiтыкаў да Захаду, абвiнавачваючы iх у непатрыятызме i добра ведаючы, што ў адпаведнасцi з даўняй, укаранёнай у народзе звычкай "не выносiць сьмецьце з хаты, а спрэчак на людзi" такiя дзеяньнi не знойдуць у насельнiцтва асаблiвай падтрымкi i спачуваньня. "Лiхая тая птушка, што ў сваё гняздо паскудзiць", - прыпомнiць народную прымаўку неспакушаны глядач БТ i зробiць "свой" вывад аб "барацьбiтах за народнае шчасьце".

Зьвернем увагу i на такi факт, што нават безьлiч разоў высьмеяная ў незалежных СМi "трасянка" А.Лукашэнкi ў спалучэньнi з актыўнай барацьбой з "нацыяналiзмам" яшчэ зусiм нядаўна прыносiла яму значна больш палiтычных дывiдэндаў, чым бездакорная беларуская мова яго больш адукаваных палiтычных апанентаў, бо аб'ектыўна працавала на iмiдж так званага "народнага прэзiдэнта", як бы сьведчыла аб ягонай большай блiзкасьцi да простага народа.

Такiм чынам, справа не толькi ў абсалютнай манаполii Лукашэнкi на электронныя сродкi масавай iнфармацыi цi ў нейкай надзвычайнай харызматычнасьцi ( З.Пазьняк i С.Багданкевiч не менш пасiянарныя i харызматычныя асобы), але ў яго ўнiкальных прыроджаных якасьцях манiпулятара, iнтуiтыўнай альбо сьвядома прагназуемай палiтычнай гульнi на кансэрватыўных рысах беларускага мэнталiтэту, заснаванага на iмкненьнi да стабiльнасьцi i раўнавагi.

Пралiкi на гэтым фронце самога Лукашэнкi толькi пацьвярджаюць важнасьць улiку заканамернасьцяў разьвiцьця i функцыянаваньня мэнтальнай сфэры, iгнараваньне якiх пагражае адчувальнымi палiтычнымi паразамi. Прыгадаем хоць бы, як на самым пiку папулярнасьцi не былi падтрыманы насельнiцтвам экстрэмiсцкiя заклiкi Лукашэнкi аб байкоце парламенцкiх выбараў 1995 г., а ўжо ў 2000 г., на фазе вычарпаньня кансэрватыўных чаканьняў i надзеяў выбаршчыкаў, не мелi абсалютна нiякага вынiку ягоныя звароты i заклiкi да электарата прыйсьцi на выбары ў "мёртвую палатку". А якi рашучы адпор атрымала палiтыка дэнацыяналiзацыi i захады па зьнiшчэньнi беларускай мовы, аб чым яскрава можна меркаваць па вынiках апошняга перапiсу насельнiцтва Беларусi?!

Гэтыя факты сьведчаць найперш пра тое, што i ва ўмовах татальнай iдэалагiчнай "прамыўкi мазгоў" базавыя архетыпы нацыянальнай мэнтальнасьцi застаюцца ўстойлiвымi i жыцьцяздольнымi, а iнстынкт самазахаваньня ва ўмовах крызiсу абвастраецца.

Чатыры гады - гэта натуральны межавы тэрмiн эксплуатацыi i дзеяньня любой палiтычнай iдэалогii, своеасаблiвы рэсурс, на якi яна можа iснаваць, асаблiва не клапоцячыся пра падмацаваньне якiмi-кольвек адчувальнымi рэальнымi вынiкамi. Далей пачынаецца непазбежны перыяд яе кансэрвацыi, дэградацыi i гiбелi. Для рэжыму А.Лукашэнкi гэты перыяд пачаўся з 1999 года. Лiчыльнiк уключаны - i можна толькi назiраць, як мiтусiцца перад крэдыторамi спалоханы вiнавайца, прыцiснуты неабходнасьцю плацiць па пазыках.

Праўда, цяжка сказаць, цi зможа апазiцыя нешта скарыстаць з гэтых новых мажлiвасьцяў. Яе ранейшыя палiтычныя дзеяньнi ў гэтым напрамку сьведчаць аб выключнай сьхiльнасьцi да экспромтаў, а практычны досьвед зусiм невялiкi. Можна прыгадаць хiба што колiшнюю распрацоўку Ул. Падголам iдэалагемы "Наш дом - Беларусь", але яна, на жаль, не знайшла ў дэмакратычным асяродзьдзi таленавiтых пасьлядоўнiкаў i папулярызатараў. Гэта сьведчыць пра тое, што ў цэлым дэмакратычная апазiцыя недастаткова ўлiчвае ў сваiх акцыях, палiтычнай iдэалогii i прагнозах фактар нацыянальнага мэнталiтэту i яго асноўных складнiкоў, слаба валодае гэтым разьдзелам палiтычнай барацьбы, стаўкай у якой з'яўляецца лёс i будучыня народа.

4. "ВЫБАРЫ - 2001" I БЕЛАРУСКАЯ ПЕРСЬПЕКТЫВА Ў НОВЫМ СТАГОДЗЬДЗI

Прагноз на новае стагодзьдзе ў значнай ступенi залежыць ад адказу на пытаньне: якая палiтычная iдэалогiя, палiтыкi якога тыпу будуць запатрабаваныя на новы перыяд?

Калi зыходзiць з факту пасiянарнага ўздыму 90-х гадоў (маецца на ўвазе ўздым нацыянальна-патрыятычнага руху 1989-94 гг. i iрацыянальны псеўдасацыялiстычны рэнесанс Лукашэнкi 94-99 гг.), дык, згодна з алгарытмам нацыянальнага разьвiцьця, нас павiнен чакаць перыяд стабiлiзацыi, пошуку рацыянальных прагматычных падстаў нацыянальнага жыцьця, якiя павiнны прывесьцi беларускае грамадзтва ў стан раўнавагi на аснове рэабiлiтацыi i аднаўленьня традыцыйных каштоўнасьцяў базавага мэнталiтэту.

90-я гады, як вядома, мелi патрэбу ў лiдэрах радыкальнага тыпу (З.Пазьняк, А.Лукашэнка). У абодвух выпадках iх лiдэрства было прадвызначана найперш комплексам нацыянальнай непаўнавартаснасьцi, якi правакаваўся, з аднаго боку, даведзеным да крайнасьцi савецкiм абскурантызмам у дачыненьнi да гiсторыi, мовы, культуры i нацыянальнай самабытнасьцi беларусаў i Беларусi (З.Пазьняк). Запатрабаванасьць жа Лукашэнкi тлумачыцца настальгiяй значнай часткi электарата па страце Беларусьсю былога лiдэрства i прывiлегiяванага становiшча ў былым СССР, а таксама абясцэньваньнем ва ўмовах пасля распаду СССР iдэалагемы пра асаблiвы ўклад i героiка-трагедыйную ролю краiны i беларускага народа ў вайне СССР з фашысцкай Германiяй, на якой было выхавана i з якой душой зраслося старэйшае пакаленьне.

Як паказаў перыяд прэзiдэнцтва А.Лукашэнкi, сацыяльна-палiтычнае абслугоўваньне i забесьпячэньне гэтых надзвычай iдэалагiзаваных каштоўнасьцяў савецкага кшталту аказалася для дзяржавы непасiльным цяжарам. Трэба ўлiчваць таксама, што два пасiянарныя штуршкi, якiя беларусы перажылi на працягу 90-х гадоў, у вынiку жорсткага сутыкненьня i канфрантацыi палярных iдэалогiй (нацыянальна-патрыятычнай i савецка-камунiстычнай), узаемна дэкампенсавалi i сур'ёзна абясцэнiлi прапанаваныя грамадзтву каштоўнасьцi i мадэлi разьвiцьця, аб'ектыўна прывялi да ўнутранай i вонкавай палiтычнай iзаляцыi носьбiтаў i лiдэраў гэтых iдэалогiй, палiтычны рэсурс якiх аказаўся iстотна падарваны. У вынiку нiводзiн з традыцыйных палiтыкаў, што прадстаўляюць гэтыя палiтычныя плынi, не мае на сёньня колькi-небудзь рэальных шанцаў на перамогу ў прэзiдэнцкiх выбарах 2001 года.

Ва ўмовах, калi ў грамадзкай думцы Беларусi канца мiнулага - пачатку новага стагодзьдзя ясна абазначыўся прыярытэт рацыянальных, прагматычных фактараў над рамантызмам самых прывабных i спакушальных iдэалагем, патрабуецца кардынальная пераарыентацыя палiтычнай iдэалогii на якасна iншыя мэнтальныя каштоўнасьцi, якiя могуць быць запатрабаваныя ў самай недалёкай персьпектыве.

Спрабуючы неяк асэнсаваць цяперашнi актуальны стан народа, iнтуiтыўна сьпеючыя ў iм новыя жаданнi i патрэбы, публiцыст А. Казловiч у сваiм нядаўнiм эсэ "Высокая гара" выявiў iх у iмператыве "Беларусы, сядайце на сваю зямлю!", якiм засьведчыў, што ва ўмовах сiстэмнага крызiса, якi перажывае краiна, у грамадзкай сьвядомасьцi адбываецца iнтуiтыўны, стыхiйны паварот да iдэй памяркоўнага лiберальна-дэмакратычнага i нацыянальна-адраджэнскага кшталту, зьвязаных з разьвiцьцём iндывiдуальнай iнiцыятывы i самадзейнасьцi насельнiцтва, абуджэньнем у народзе пачуцьця гаспадара, з усьведамленьнем матэрыяльна-прагматычнай i духоўнай каштоўнасьцi роднай прыроды i ўласнага гiстарычнага быцьця, унiкальнай каштоўнасьцi народнай культуры i самога беларускага мэнталiтэту, што дасталiся нам у спадчыну ад продкаў [8].

Сёньня, калi ў беларускiм грамадзтве паступова высьпявае i фармуецца цалкам новая парадыгма нацыянальнага мысьленьня, у аснове якой ляжыць прагматычны нацыянальны iнтарэс, а маладое пакаленьне ўсё больш настойлiва заяўляе аб сваiх памкненьнях да эканамiчнай свабоды, рынка i дэмакратыi, праяўляе зацiкаўленасьць ў рэалiзацыi праграмаў малой i сярэдняй прыватызацыi, у мiжнародных праектах эканамiчнага i культурнага супрацоўнiцтва з эўрапейскiмi краiнамi, варта згадаць i пра тыя агромнiстыя iнтэграцыйныя магчымасьцi, якiя вынiкаюць з эўрацэнтрычнага становiшча Беларусi, традыцыйнай адкрытасьцi i чуласьцi яе насельнiкаў да ўздзеяньня агульнаэўрапейскiх геапалiтычных, эканамiчных i духоўных фактараў.

Таму што ня толькi сваiмi трактарамi, калiйнымi ўгнаеньнямi, iнтэлектам i квалiфiкаванай працоўнай сiлай, але найперш персьпектывай пабудовы ў цэнтры кантынента надзейнага i трывалага эўрапейскага маста з Захаду на Усход i з Поўначы на Поўдзень, унiкальным нацыянальным мэнталiтэтам, талентам залагоджваць, яднаць i здружваць людзей, народы, культуры i рэлiгii прывабныя i цiкавыя мы сваiм славянскiм i балтыйскiм суседзям, усёй Эўропе, urbi et orbi.

Да выкананьня гэтай iнтэграцыйнай эўрапейскай ролi Беларусь прыгатавана ўсёй сваёй папярэдняй гiсторыяй, паколькi менавiта тут адвеку праходзiла цывiлiзацыйная мяжа памiж эўрапейскiм рыма-каталiцкiм Захадам i праваслаўна-вiзантыйскiм Усходам. Тут у часы Ф.Скарыны i С.Буднага зазналi пару росквiту эўрапейскi гуманiзм i пратэстантызм, сфармiравалiся i дзейнiчалi сiстэма саслоўна-прадстаўнiчай дэмакратыi i iнстытуты прававой дзяржавы, а гандлёвыя шляхi i культурныя кантакты краiны дасягалi самых далёкiх куткоў тагачаснай Эўропы.Тут напрацоўваўся ўнiкальны вопыт сумеснага жыцьця i неканфлiктнага суiснаваньня розных народаў, рэлiгiй, культур, людзей розных нацыянальнасьцяў i веравызнаньняў. У талерантнасьцi як духоўнай аснове нашага быцьця найбольш яскрава i пасьлядоўна выявiлiся сэнс i зьмест нашай нацыянальнай iдэi, якая сфармавалася ўжо ў ХVi стагодзьдзi, а на рубяжы ХViii-ХiХ ст.ст. аказалася цалкам сугучнай марам лепшых эўрапейскiх мысьлiцеляў аб аб'яднанай Эўропе.

Палiтычныя рэальнасьцi цяперашняга часу такiя, што ўпершыню за доўгiя стагодзьдзi талерантнасьць, якая была заўсёдным прадметам нашага нацыянальнага гонару перад зьнешнiм сьветам i адначасна ўнутранай драмай нашага ўласнага жыцьця, стала крынiцай нацыянальнай нявызначанасьцi, раз'яднанасьцi i проста слабасьцi: Тая самая талерантнасьць можа стаць сёньня крынiцай нашай сiлы i кансалiдацыi ў выпадку, калi ўдасца акумуляваць у сваiм нацыянальным разьвiцьцi тыя магутныя памкненьнi да мiжнароднай кааперацыi, iнтэграцыi i супрацоўнiцтва, якiя востра адчуваюць практычна ўсе эўрапейскiя краiны i народы.

Менавiта таму насуперак мэтанакiраванай самаiзаляцыi цяперашняга рэжыму ад цывiлiзаванага свету, насуперак "дикому крену на Восток" i наменклатурнаму беларуска-расейскаму саюзу, што абслугоўвае iнтарэсы дзяржаўна-палiтычных кланаў па абодва бакi ад нафта-газавых i гарэлачных калектараў, перадвыбарная Беларусь чакае выпрацоўкi такога курса, якi поруч з аднаўленьнем поўнага нацыянальна-дзяржаўнага суверэнiтэту краiны замацуе ў сваiм палiтычным вектары вялiкую мару нашых суайчыньнiкаў аб аб'яднанай Эўропе ад Атлантыкi да Урала, Эўропе без войнаў, межаў i мытняў, без разьдзяляльных лiнiй i палiтычных бар'ераў. Пра такую новую Эўропу марылi некалi Вальтэр i наш вялiкi суайчыньнiк А.Мiцкевiч, якi натхнёна клiкаў той час, "калi народы, забыўшыся пра спрэчкi, адзiнаю сям'ёй у свеце стануць жыць".

Гiстарычны парадокс нашага нацыянальнага быцьця заключаецца ў тым, што Беларусь можа атрымаць свой шанц для поўнай i канчатковай самарэалiзацыi ў якасьцi самастойнага i паўнапраўнага суб'екта мiжнароднай супольнасьцi толькi ў рамках агульнага руху да аб'яднанай Эўропы ў вынiку адаптацыi i пашырэньня эўрапейскiх цывiлiзацыйна-прававых стандартаў на ўвесь кантынент. Шмат чаго ў гэтым працэсе будзе залежаць ад актыўнасьцi i пасiянарнасьцi самой Беларусi, якая ў ХХi стагодзьдзi можа стаць адроджаным Хрыстом Эўропы праз спаўненьне перад людзкасьцю i сьветам той наканаванай нам ад Бога мiсii быць злучальнiкам, мастом памiж iншымi людзьмi, народамi, культурамi, дзеля якой мы паклiканы ў сьвет i якая дадзена нам мэнтальна ў выглядзе нашай уласнай нацыянальнай iдэi.

ЗАЎВАГI

1. Мальдзiс А. Беларуская культура барока як пасрэднiца памiж заходнеславянскiм i ўсходнеславянскiмi сьветамi. Мн.: "Навука i тэхнiка", 1993, с.4-6.

2. Праневiч Г. Гiстарычныя формы дэмакратыi i самакiравання на Беларусi. // Да дэмакратыi праз грамадзянскую супольнасць. Шчэцiн, 1999, с.72-73.

3. Mickiewicz A. Dziela. T.VII. Literatura slowianska. Warszawa. 1955, с.106.

4. Багушэвiч Ф. Творы. Мн.: "Мастацкая лiтаратура", 1991, с.28.

5. Гусоўскi М. Песня пра зубра. Мн.: "Мастацкая лiтаратура", 1973, с.16.

6. Скарына Ф. Творы. Мн.: "Навука i тэхнiка", 1990, с.62.

7. Помнiкi старажытнай беларускай пiсьменнасцi. Мн.: "Навука i тэхнiка", 1975, с.87.

8. Казловiч А. Высокая гара. Беларусы памiж небам i зямлёй. // "Народная воля", 7 сакавiка 2001 г.

© Минская коллекция рефератов


Комментарии:


ИНФОРМАЦИЯ ПО РЕФЕРАТУ:

СТУДЕНТАМ! Уважаемые пользователи нашей Коллекции! Мы напоминаем, что наша коллекция общедоступная. Поэтому может случиться так, что ваш одногруппник также нашел эту работу. Поэтому при использовании данного реферата будьте осторожны. Постарайтесь написать свой - оригинальный и интересный реферат или курсовую работу. Только так вы получите высокую оценку и повысите свои знания.

Если у вас возникнут затруднения - обратитесь в нашу Службу заказа рефератов. Наши опытные специалисты-профессионалы точно и в срок напишут работу любой сложности: от диссертации до реферата. Прочитав такую качественную и полностью готовую к сдаче работу (написанную на основе последних литературных источников) и поработав с ней, вы также повысите ваш образовательный уровень и сэкономите ваше драгоценное время! Ссылки на сайт нашей службы вы можете найти в левом большом меню.

ВЕБ-ИЗДАТЕЛЯМ! Копирование данной работы на другие Интернет-сайты возможно, но с разрешения администрации сайта! Если вы желаете скопировать данную информацию, пожалуйста, обратитесь к администраторам Library.by. Скорее всего, мы любезно разрешим перепечатать необходимый вам текст с маленькими условиями! Любое иное копирование информации незаконно.



Флаг Беларуси Поиск по БЕЛОРУССКИМ рефератам