Вы здесь:
КУЛЬТУРА И ИСТОРИЯ БЕЛАРУСИ

Праграмная заява Беларускага Народнага Фронту "Адраджэнне"


ИСТОЧНИК: ИНФОРМАЦИОННО-АНАЛИТИЧЕСКИЙ БЮЛЛЕТЕНЬ ФОНДА СООРОСА "ОТКРЫТОЕ ОБЩЕСТВО"

ПРАГРАМНАЯ ЗАЯВА
Беларускага Народнага Фронту "Адраджэньне" Свабода-Незалежнасьць-Адраджэньне


Адраджэньне культуры й нацыянальнае сьвядомасьцi

БНФ "Адраджэньне" зыходзiць з таго, што прагрэс чалавецтва магчымы толькi ў шматстайнасьцi народаў; што пэрспэктыва Беларусi залежыць ад кансалiдацыi Беларускага народу на падставе дэмакратычных i нацыянальна-культурных каштоўнасьцяў. Нацыянальнае адзiнства - гарантыя выжываньня Беларусi ў надзвычайных эканамiчных, палiтычных, этнамоўных, экалягiчных варунках.

Улiчваючы, што Беларусь ёсьць спрадвечнай i адзiнай Бацькаўшчынаю беларускага народу й толькi тут ён можа захаваць самабытнасць, БНФ выступае:

за дзяржаўную палiтыку разьвiцьця й аховы беларускае культуры й мовы пры дапамозе адпаведных законаў ды эфектыўны кантроль за iх выкананьнем, за прыярытэт беларускае мовы ў дзяржаўным i грамадзкiм жыцьцi;
за адраджэньне й умацаваньне беларускае нацыянальнае сьвядомасьцi, гiстарычнае памяцi;
супраць спробаў асiмiляцыi беларускага этнасу: палiтыкi "дзьвюхмоўя", скiраванай на недапушчэньне беларускае мовы ў ключавыя сфэры дзяржаўнага й грамадзкага жыцьця, палiтыкi зьмяншэньня адноснае колькасьцi карэннага этнасу на Беларусi;
за дзяржаўную й грамадзкую падтрымку iмкненьня захаваць нацыянальную тоеснасьць беларусаў за межамi Беларускае Рэспублiкi, асаблiва насельнiкаў этнiчна беларускiх земляў;
за права кожнае этнiчнае супольнасьцi Беларусi на культурна-нацыянальную аўтаномiю, на дзяржаўную дапамогу ў культурна-асьветнай дзейнасьцi.
БНФ "Адраджэньне" сьцьвярджае, што Беларусь можа вярнуцца ў эўрапейскую й сусьветную супольнасьць народаў толькi праз адраджэньне шматвяковых культурных i навуковых традыцыяў.

БНФ выступае за свабоду творчасьцi, культурнае й навуковае дзейнасьцi на падставе агульначалавечых i нацыянальных маральных ды эстэтычных каштоўнасьцяў, за дзяржаўную падтрымку разьвiцьцю асьветы, навукi, культуры.

БНФ дамагаецца дэпалiтызацыi й дэмiлiтарызацыi адукацыйнае сiстэмы, лiчычь мэтазгоднай шматстайнасьць формаў арганiзацыi адукацыi (прыватныя навучальныя ўстановы), выступае за дзяржаўны кантроль за ўзроўнем базавае адукацыi й захаваньнем нацыянальных прыярытэтаў у адукацыйных установах. БНФ "Адраджэньне" лiчыць жыцьцёва важным дзеля будучынi беларускага народу прыняцьце канцэпцыi нацыянальнае адукацыi.

БНФ патрабуе дэмакратызацыi навуковага жыцьця Рэспублiкi, яго вызваленьня з-пад апекi ваеннага ведамства; эканамiчнага прадухiленьня эмiграцыi iнтэлекту з Рэспублiкi. БНФ "Адраджэньне" лiчыць iнтэлектуальны патэнцыял Беларусi найважнейшай падставаю яе дабрабыту.

Адраджэньню грамадзянскае супольнасьцi, маральнасьцi, сям'i як падставовай каштоўнасьцi будзе спрыяць адраджэньне веры - iстотнага чыньнiку паўнавартаснага духоўнага жыцьця чалавека.

БНФ выступае за свабоду веравызнаньня й рэлiгiйнае дзейнасьцi ў Рэспублiцы, эа роўнасьць канфэсiяў, за аддзяленьне атэiстычнае прапаганды ад дзяржавы. БНФ рашуча пярэчыць спробам выкарыстоўваць вызнаньнi дзеля расколу й разбурэньня беларускага этнасу. БНФ "Адраджэньне" - за грамадзка-нацыянальнае адзiнства вернiкаў i атэiстаў Беларусi, за перавод набажэнства ў рэлiгiйных супольнасьцях, якiя гуртуюць пераважна беларусаў, на беларускую мову.

Незалежнасьць Беларусi, праўная беларуская дзяржава, беларускае нацыянальна-культурнае адраджэньне - прыступкi да адраджэньня найвялiкшае каштоўнасьцi - ЧАЛАВЕКА, асобы, яе духоўнасьцi, годнасьцi й таленту. Галоўнае багацьце нашае Бацькаўшчыны - яе народ. Жыве народ - ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ.

Печатается по книге: "Палiтычныя партыi i грамадска-палiтычныя рухi Беларусi. 2-е выданне. Тэматычны зборнiк №21. Мiнск, 1993, с.205-206


© Минская коллекция рефератов


Комментарии:


ИНФОРМАЦИЯ ПО РЕФЕРАТУ:

СТУДЕНТАМ! Уважаемые пользователи нашей Коллекции! Мы напоминаем, что наша коллекция общедоступная. Поэтому может случиться так, что ваш одногруппник также нашел эту работу. Поэтому при использовании данного реферата будьте осторожны. Постарайтесь написать свой - оригинальный и интересный реферат или курсовую работу. Только так вы получите высокую оценку и повысите свои знания.

Если у вас возникнут затруднения - обратитесь в нашу Службу заказа рефератов. Наши опытные специалисты-профессионалы точно и в срок напишут работу любой сложности: от диссертации до реферата. Прочитав такую качественную и полностью готовую к сдаче работу (написанную на основе последних литературных источников) и поработав с ней, вы также повысите ваш образовательный уровень и сэкономите ваше драгоценное время! Ссылки на сайт нашей службы вы можете найти в левом большом меню.

ВЕБ-ИЗДАТЕЛЯМ! Копирование данной работы на другие Интернет-сайты возможно, но с разрешения администрации сайта! Если вы желаете скопировать данную информацию, пожалуйста, обратитесь к администраторам Library.by. Скорее всего, мы любезно разрешим перепечатать необходимый вам текст с маленькими условиями! Любое иное копирование информации незаконно.



Флаг Беларуси Поиск по БЕЛОРУССКИМ рефератам