Вы здесь:
КУЛЬТУРА И ИСТОРИЯ БЕЛАРУСИ

Фарны касцёл у Навагрудку


Пярлiнай старадаўняга Навагрудка, былой сталіцы Вялікага Княства Літоўскага, з'яўляецца барачная фара - касцёл Перамянення Пана. Яна была пабудаваная ў 1723 г. замест драўлянага касцёліка, якi залажыў у 1395 годзе лiтоўскі князь Вітаўт, у хуткім часе пасля хрышчэння нашых продкаў па каталіцкаму абраду. Як выглядаў першы будынак касцёла - невядома. Ёсць звесткі, што ён быў часткова драўляны, таму што ад яго засталіся толькі мураваныя фрагменты, якія можна бачыць і сёння. У гэтай першай святынi польскі кароль Уладыслаў Ягайла ў 1422 г. узяў шлюб з Соф'яй - княжной Гальшанскай, будучай маці Ягелончыкаў, родапачынальніцай каралеўскай дынастыі Ягелонаў. У другой 12 лютага 1799 г. святар ахрысціў сына Барбары і Мікалая Міцкевічаў і надаў яму імя Адам. 3 правага боку навагрудскай святынi дабудаваныя дзве бакавыя капліцы. У адной з іх, імя Мацi Божай, знаходзiцца цудоўны абраз Мацi Божай Навагрудскай. На ім прадстаўлена Найсвяцейшая Панна з Дзіцяткам Езусам і жазлом у правай руцэ. Найсвяцейшыя постаці ўпрыгожвае цяжкая срабраная сукенка і дзве срабраныя кароны. Намаляваная на палатне і наклееная на дошцы выява Маці Божай з Дзiцяткам паходзiць прыкладна з першай паловы 18 ст. Яна была змешчана на месцы папярэдняга цудадзейнага абраза, якi згарэў у 1751 г. падчас пажару Навагрудка.
3 самага пачатку новы абраз карыстаўся вялiкай пашанай навагрудчанаў. Праўдападобна перад ім адбылося цудоўнае аздараўленне маленькага Адама Мiцкевiча пасля таго, як той, упаўшы, вельмі моцна пабіўся і ўжо ніхто не верыў, што дзіця будзе жыць. Апрытомнеў хлопчык толькі пад абразам Божай маці, калі яго, амаль нежывога, прынеслі ў касцёл, скарыстаўшы апошнюю надзею. Першы гатычны касцёл праіснаваў да 1712 года. На яго месцы ўзведзены новы мураваны аднанефавы храм з двухвежавым фасадам і вялікай паўкруглай алтарнай апсідай. Пры будаўніцтве старыя мураваныя часткі былі тактоўна ўключаны ў агульную кампазіцыю. У паўночную сцяну храма ўмуравана надмагільная пліта з чорнага мармуру і пясчаніку, выкананая па загаду наваградскага кашталяна Яна Рудаміны ў памяць аб браце і сябрах, што загінулі ў баі з туркамі пад Хоцінам у 1621 г. На пліце высечаны тэкст на лацінскай мове з пералікам імёнаў і тытулаў загінуўшых. Выразна паказаны дзесяць укленчаных фігур загінуўшых і самога Яна Рудаміны, а ўнізе - пераможаныя імі ворагі з адсечанымі галовамі ў цюрбанах. Дапамозе сваёй Найсвяцейшай Успаможнiцы прыпісваюць жыхары Навагрудка адраджанне старажытнай святыні пасля амаль пяцідзесяці год яе руйнавання (1875 - 1922). Усе гэтыя гады парафiяне малілiся да Марыі, просячы дапамогі ў адраджэннi свайго касцёла. Да Найсвяцейшай Навагрудскай Панi кiравалi свае малiтвы і сёстры Назаратанкі ў 1943 г., каб дазволіла ім пайсці на смерць замест заложнiкаў, арыштаваных гітлераўцамi. Прасілі: "Калi патрэбна аддаць у ахвяру жыццё, няхай лепш расстраляюць нас, чым тых, што маюць сям'ю". Тая, што аб'ядноўвае народы вузамі любові і сапраўднага братэрства, выслухала іх просьбу. Ахвяра была прынятая. 1 жнiўня 1943 г. у лесе за Навагрудкам 11 сёстраў аддалі сваё жыццё за братоў. 27 верасня 1991 г. іх раліквіі перанеслі у грабнiцу, якая знаходзiцца ў капліцы Мацi Божай. Сёння шматлiкiя вернiкi звяртаюцца са сваімi патрэбамі да Навагрудскай Апякункі, якая ўвесь час дбае, баронiць і вучыць трыванню і ўзаемнай любовi.


© Минская коллекция рефератов


Комментарии:


ИНФОРМАЦИЯ ПО РЕФЕРАТУ:

СТУДЕНТАМ! Уважаемые пользователи нашей Коллекции! Мы напоминаем, что наша коллекция общедоступная. Поэтому может случиться так, что ваш одногруппник также нашел эту работу. Поэтому при использовании данного реферата будьте осторожны. Постарайтесь написать свой - оригинальный и интересный реферат или курсовую работу. Только так вы получите высокую оценку и повысите свои знания.

Если у вас возникнут затруднения - обратитесь в нашу Службу заказа рефератов. Наши опытные специалисты-профессионалы точно и в срок напишут работу любой сложности: от диссертации до реферата. Прочитав такую качественную и полностью готовую к сдаче работу (написанную на основе последних литературных источников) и поработав с ней, вы также повысите ваш образовательный уровень и сэкономите ваше драгоценное время! Ссылки на сайт нашей службы вы можете найти в левом большом меню.

ВЕБ-ИЗДАТЕЛЯМ! Копирование данной работы на другие Интернет-сайты возможно, но с разрешения администрации сайта! Если вы желаете скопировать данную информацию, пожалуйста, обратитесь к администраторам Library.by. Скорее всего, мы любезно разрешим перепечатать необходимый вам текст с маленькими условиями! Любое иное копирование информации незаконно.



Флаг Беларуси Поиск по БЕЛОРУССКИМ рефератам