Вы здесь:
КУЛЬТУРА И ИСТОРИЯ БЕЛАРУСИ

Дом-музей Адама-Міцкевіча ў Навагрудку


Пляц, на якім калісьці стаяў дом, купіў за 50 рублёў у 1803 годзе бацька паэта - Мікалай Міцкевіч - тады мінскі каморнік. Тут ужо былі скляпы і падмуркі дома, які калісьці належаў навагрудзкаму бурмістру і згарэў падчас пажару ў Наваградку ў 1751 годзе. Спачатку Мікалай Міцкевіч (бацька Адама) пабудаваў на пляцы сціплы драўляны дом, які дазваляла складанае фінансавае становішча. У 1806-1807 годзе пасля вялікага пажару ў горадзе драўляны дом згарэў і на гэтым месцы быў пабудаваны новы, мураваны дом, які, паводле слоў Ігнація Дамейкі, быў "найлепшым ва ўсім мястэчку, дзе мураванымі былі толькі касцёлы і кляштары". (Быў яшчэ ў Наваградку і палац Радзівілаў, у якім у 1812 годзе кватараваў брат Напалеона Банапарта - вестфальскі кароль Геранім, хаця існуе легенда, што спыняўся ён менавіта ў доме Міцкевічаў).
Вядома таксама, што дом гэты "хаця не ўбогі, заможным таксама не быў"… У новым будынку сям'я Міцкевічаў жыла да 1812 года - да смерці бацькі паэта. Хутка сям'я пакідае гэты дом - не было сродкаў яго ўтрымліваць і пераходзіць жыць у флігель, які стаяў на пляцы. Пасля смерці маці 9 кастрычніка 1920 г. дом атрымалі ў спадчыну чатыры браты: Францішак, Адам, Аляксандр і Ежы Міцкевічы. Гаспадаром дома стаў Францішак. Браты ж раз'ехаліся: Аляксандр меў юрыдычную практыку ў Кіеве, Ежы, медык, знаходзіўся на Валыні, Адам быў высланы ў Расію. Францішак жыў у Навагрудку да выбуху паўстання 1830 года. Ён удзельнічаў у паўстанні, за што у 1833 годзе маёмасць інсургента (у тым ліку і дом) была канфіскавана і затым прададзена… Шмат разоў фальварак пераходзіў з рук у рукі, некалькі разоў гарэў і адбудоўваўся. У часе Першай Сусветнай вайны ў доме кватаравалі па чарзе ваенныя штабы: нямецкі, польскі і бальшавіцкі. У маі 1922 года ў Навагрудку пабаваў сын Адама Міцкевіча - 86-гадовы Уладзіслаў Міцкевіч. У хуткім часе пасля гэтага візіту ў Навагрудку паўстаў Міцкевічаўскі Камітэт, які 10 мая 1930 года вырашыў утварыць музей вялікага паэта, але ніяк не змог дамовіцца з тагачаснымі гаспадарамі. Толькі ў чэрвені 1937 года Камітэту ўдалося атрымаць дом для музея. Урачыстае адкрыццё музея Адама Міцкевіча адбылося за год да Другой Сусветнай вайны - 11 верасня 1938 года. Пасля рамонту дома ў ім былі сабраны памяткі і ўнікальныя экспанаты, якія да цяперашняга часу амаль не захаваліся. Знішчыла іх, як і дом, нямецкая бомба 22 чзрвеня 1941 года. Захавалася толькі мадзль парыжскага помніка Адама Міцкевіча, набытая даваенным Міцкевічаўскім камітэтам у жонкі разьбяра Антуана Бурдэля. У юбілейны міцкевічаўскі 1955 год за кошт беларускай дзяржавы дом быў адбудаваны ў даваенным выглядзе, і на 100-годдзе са дня смерці Паэта ў ім быў адкрыты Дом-музей Адама Міцкевіча з біяграфічнай экспазіцыяй, аздобленай нешматлікімі памяткамі, копіямі партрэтаў і фатаграфіямі, якія прыслаў з Варшавы Міцкевічаўскі музей (сёння - Літаратурны музей). Гзта быў пачатак супольнай працы Варшаўскага і Навагрудскага музеяў, якая аднак найбольш ажывілася пасля падпісання ў 1987 годзе пагаднення аб супрацоўніцтве паміж музеямі. У аснову праекта была пакладзена дакументацыя з Варшаўскага Літаратурнага музея, сабраная яшчэ сынам паэта Уладзіславам Міцкевічам. А яшчз праз тры гады - у 1990 годзе была распачатая рзстаўрацыя роднага дома Паэта, сядзібных пабудоў і наваколля, якая скончылася 12 верасня 1992 годзе ўрачыстым адкрыццём Дома-музея Адама Міцкевіча. Адбудова дома-музея - гэта не толькі аднаўленне будынка. І Дом-музей Адама Міцкевіча ў Наваградку не толькі залавая музейная экспазіцыя - гэта таксама і музей "пад адкрытым небам". Гэта - аднаўленне шляхецкай сядзібы пачатку 19 стагоддзя: уласна дом, флігель, клець, альтанка, студня.


© Минская коллекция рефератов


Комментарии:


ИНФОРМАЦИЯ ПО РЕФЕРАТУ:

СТУДЕНТАМ! Уважаемые пользователи нашей Коллекции! Мы напоминаем, что наша коллекция общедоступная. Поэтому может случиться так, что ваш одногруппник также нашел эту работу. Поэтому при использовании данного реферата будьте осторожны. Постарайтесь написать свой - оригинальный и интересный реферат или курсовую работу. Только так вы получите высокую оценку и повысите свои знания.

Если у вас возникнут затруднения - обратитесь в нашу Службу заказа рефератов. Наши опытные специалисты-профессионалы точно и в срок напишут работу любой сложности: от диссертации до реферата. Прочитав такую качественную и полностью готовую к сдаче работу (написанную на основе последних литературных источников) и поработав с ней, вы также повысите ваш образовательный уровень и сэкономите ваше драгоценное время! Ссылки на сайт нашей службы вы можете найти в левом большом меню.

ВЕБ-ИЗДАТЕЛЯМ! Копирование данной работы на другие Интернет-сайты возможно, но с разрешения администрации сайта! Если вы желаете скопировать данную информацию, пожалуйста, обратитесь к администраторам Library.by. Скорее всего, мы любезно разрешим перепечатать необходимый вам текст с маленькими условиями! Любое иное копирование информации незаконно.



Флаг Беларуси Поиск по БЕЛОРУССКИМ рефератам