Вы здесь:
КУЛЬТУРА И ИСТОРИЯ БЕЛАРУСИ

Ліда і Лідскі павет 150 гадоў таму: шляхта


ЛIДА I ЛIДЗКI ПАВЕТ 150 ГАДОЎ ТАМУ

ШЛЯХТА ВАКОЛIЧНАЯ

Мiрон Бронiслаў Нарбут

Шляхта засьцянковая, альбо як яе пайсюдна на Лiтве называюць- ваколiчная, найвялiкшая ў Лiдзкiм павеце, у парафiях: Эйшышкi, Pадунь, Лiда, Нача, Забалаць, а таксама i ў iншых ваколiцах; у весках, што цягнуцца на некалькi дзесяткаў дамоў, дзе жыве толькi сама шляхта часамi нават аднаго прозвiшча, як напрыклад: Едка, Чапля, Вiльканец, Гервiль, Болцiч, Сонгiн, Павятоўскi i iнш.

Ваколiцы гэтыя маюць толькi невялiкiя адрозненьнi ад звычайных весак парабчанскiх строем забудовы: з аднаго боку стаяць дамы пад жыльле, свiран, студня з жоравам, агароджаны падворак, пасярэдзiне вулiца, а на другiм баку – гумно , стайнi i аборы для жывелы, птушкi хлеvнай. Розьнiца iснуе толькi ў дамах.

Дом шляхцiца мае сенi, з якiх адны дзверы вядуць у гасьцiнны пакой -пакой з большымi вокнамi, з драўлянаю цi цаглянаю падлогай; сцены пабеленыя, а на iх абразы Збаўцы, Маткi Божай, Святых патронкаў, у некаторых партрэты Касцюшкi альбо князя Юзефа Панятоўскага. Ля сцен стаяць зэдлiкi накрытыя кiлiмкамi ( дыванамi бяз ворсу), альбо некалькi старасьвецкай работы крэслаў, столiкi простыя цi шлiхтаваныя, а часам са стальнiцай у краты для гульнi ў шашкi; на столiку можа быць калода старых зашмальцаваных карт для гульнi i некалькi кнiжак да набажэнства , жыццеабрысы сьвятых, з рэдку якая-небудзь iншая кнiжка з тэкстам сьвецкiм: Старажытная Хронiка , альбо Марфей-разгадчык сноў, альбо Гiсторыя пра Мелюжына.

За гасьцiным пакоем – другi пакой званы альковам, дзе стаяць куфры з аддзеньнем, бялiзнай. Адначасова алькоў з’яуляeцца спальным пакоем для гаспадароў. Пад абразам Маткi Божай Вострабрамскай старанна захоўваюцца завешаныя фiранкай стары карабэлум i пара пiсталетаv цi флiнтa - як памяткi пра прадзедаў.

З другой паловы сяней дзверы вядуць у абшырную хату, дзе месьцiцца чэлядзь, з малымi вокнамi, цагляным токам; печ бяз комiна толькi з дымнiкам, званым пякарняй. Хата гэта нiчым не адрозьнiваецца ад звычайнай парабчанскай хаты лiтоўскай.

Проста ад уваходу ў сенi бывае камора (кладоўка), дзе захоўваецца варанае i розныя гаспадарчыя прыпасы.Ва ўсiх шляхэцкiх дварах захоўваецца аднолькавая планiроўка з розьнiцай толькi ў тым, што ў некаторых дамах замест алькова на адзiн пакой болей. У дварах есць сады, дзе пад садовымi дрэвамi стаяць вульлi, а на градах квiтнеюць камелi (рамонкi), кракосы (календула), пiвонi, астры, зелянее рута, божае дрэўца (мiрт), мята пярцовая.

У такiх дамках жыве грамадства шляхэцкае: дзяды, бацька з дарослымi сынамi, дачка з малымi дзецьмi. Усе разам працуюць, уласнымi рукамi абрабляюць частку зямлi, перайшоўшую iм у спадчыну, што iх кормiць i якую яны любяць. Рэдка шляхцiц прадае сваю сялiбу, хоць бы яму i добра абяцалi плацiць.

Вопратка засьцянковага шляхцiца розьнiцца кроем ад парабчанскай сярмягi. Найчасцей носяць кароты з даматканага альбо крамнага сукна ў фалды з тылу на манер тарататкi, альбо сурдут доўгi за калена, камiзэльку, каляровую хустку i боты. Шляхцянкi носяць сукенкi з рысавальнага паркалю, альбо з воўны, чапцы i капелюшы. Паненкi галаву не пакрываюць. У часе работы нават на полю, а асаблiва ў жнiво, шляхцянка засьцянковая заўседы ўбрана ў сукенку, шырокаполы саламяны капелюш i нiцяныя пальчаткi.

Уся сям’я з патрыярхальным укладам паслухмяная гаспадару. Раскоша для яе чужая, патрэбы абмежаваныя. Ужо некалькi гадоў вольная ад падатку шляхта не ведала бядноты. А стaранны шляхцiц меў добры запас грошай, што згодна са старадаўнiм звычаем змяшчаў пад працэнты ў больш заможнага грамадзянiна, не даючы веры адшчаднаму банку i iншым крэдытным расейскiм iнстытутам. У такой шляхэцкай сям’i заўседы панавалi адзiнства i пакой. Простая шчырая вера, пабожнасць i гасьцiннасць, любоў да айчыннай зямлi- гэта ва ўсе часы адметныя рысы засьцянковага шляхцiча.

Да касцела моладзь найчасцей едзе конна, мужчыны сталага веку i жанчыны - у брычках. Калi шляхцiчу надарыцца iсьцi пехатою, то боты нясе на кiйку, наблiжаючыся да мэты падарожжа абувае iх, а робiць гэта дзеля замiлавання навакольных. Пiяцтва i разбэшчанасць рэдка сустракаецца мiж шляхтай, аднак часьцей пiяцтва, якое найбольш заўцятых даводзiць да самагубства. Штодзенная ежа шляхэцкая розьнiцца ад ежы парабчанскай большай разнастайнасьцю страў. На бяседах i ўпамiнках, вяселях, хрысцiнах, ушанаваньнях i т.п. – вялiкая колькасьць ежы, багацце страў. На стале апроч гарелкi i пiва з’яўляецца мядок i кiслае вiно з блiжэйшага мястэчка, а больш заможных кава i гарбата. Танцы шляхты - гэта ужо не скокi i матляханьнi, а паланэз, англес, вальс, галопада, часам мазурка i овертас. Апрача набожных песень, калi надыйдзе вяселая пара, з прыемнасьцю можна паслухаць песьнi, што сьпяваюць мужчыны: “Курдэш над Курдэшамi”, “Сядзiць заяц пад мядзьведзем” i iншыя, альбо паненка заспявае: “Выйдзi, выйдзi прыгожая з хаткi”, “Тыя некалькi бяроз”, “Чaго вочкi заплакала”, “Страцiўшы шчыгла” i т.п., якiя для патрыета роднай зямлi з’яўляюцца ўзорам тэксту, i мэледыi.

Шляхта засьцянковая лiдзкая заўжды пiльнуецца дому i гаспадаркi, рэдка выязджае за межы павету, таму часта ў размовах з людзьмi карыстаецца досць скажонай польскай мовай, якае мае ўдзельныя, толькi ей уласьцiвыя правiнцыяналiзмы i звароты мовы. Напрыклад: “Мусi быць в тым лесе веверкi ест”, “Як я в бабкi паньскей служыл и седзял в столе пшы вечежы”, альбо на пытанне: “Пане С…, чы сон юж ксенжа в косцеле?” Шляхцiч адказаў: “Ту сон вшыстке народы, але не вшыстке обычае”, гэта значыць: тут людзi розных заняткаў, але духавенства няма; альбо на пытанне одной грамадзянкi: “Панi Р…, цi добра аддала дачку замуж i з каго?”, шляхцянка адказала: “Ласне я панi не мувiла?… За Мядовскегo”,- “Чы добже?”- “Ат добже, недобже, ды пшынаймней пiльноваць не тшеба!”

Пасля дажынак, восеньню па Ўсiх Святых, шляхта адпраўляе ўпамiнальныя службы за душы памерлых родных. Гэтыя службы ў парафiях населеных шляхтай, адпраўляюцца кожны дзень цэлы месяц i прыносяць немалы даход пробaшчу. Пасля службы госьцi звычайна запрашаюцца на цэлы дзень i пры чарцы ўспамiнаюць пра годнасьцi i прыгоды памерлых, пра лепшыя часы, у якiя тыя жылi.

У шляхты лiдзкай есць сымпатыi да Францыi i вера, што толькi з яе дапамогай Край уздыхне. Вера гэта глыбокая i паходзiць з памяцi старэйшага пакаленьня, што помнiць яшчэ Вялiкую Армiю Напалеона, якая ў 1812 годзе мясьцiлася праз Лiтву да Расеi. Пры наблiженьнi француза нiводнага маскаля на Лiтве не было. Помню, аднаго разу вярнуvся я з Вiльнi, зайшоў да мяне сусед шляхцiч засьцянковы Буйко па навiны з гораду, i калi я яму апавеў, што выйшаў указ, каб сыны грамадзян маючых сто душ, абавязкова служылi ў вайсковай альбо цывiльнай службе, Буйко з вялiкай упэўненнасьцю сказаў : “Калi так, то будзе вайна, даю Пану слова!” Пытаюся: “Адкуль такая упэўненнасьць i чаму павiнна быць вайна?” - Адказаў: “Француз гэтага ня сьцерпiць”. Я змаўчаv на гэткi переканаўчы аргумэнт.

Пераслед i ўцiск на засьцянковую шляхту праводзiўся касаваньнем яе шляхэтства, запiсам у aднаасобнiкi i забiраньнем у рэкруты, знявераная i абдзiраная чынавенствам, з памяцьцю ад дзядоv i бацькоў пра свае даўнейшыя свабоды i роўнасьцi грамадзянскiя, калi шляхцiц на нарадзе быў паважаны за роўнага з ваяводам, шляхта засцярожылася ў сабе i старанна захоўвала ў сваiх сэрцах ва ўсiх пакаленьнях любоў да Айчыны i дух пасвячэньня для яе, а ў звычаях хатнiх – народныя традыцыi з даўнiны. Калi б пiсьменьнiкi гiстарычных аповесцей хацелi б праўдзiва намаляваць паспалiтую шляхэтнасьць, то толькi i трэба, што змаляваць з натуры больш сталага па ўзросту прадстаўнiка шляхты засьцянковай лiдзкай.

Пасля заняпаду Рэчы Паспалiтай i падзелу Краю шляхта лiдзкая мала клапацiлася аб навуцы i адукацыi сваiх сыноy . Зрэдку пасылала iх да школ пiярскix у сваix касцелax, што фiнaнсавалiся з розных прыватных фундацыяў, пакуль тыя не былi забраныя на скарб расейцамi; альбо аддавалi iх за паслужнiкаў да ксяндзоў-прафэсараў, aльбо пры багацейшых панiчах студэнтах, з якiмi разам вучылiся v школах. Такiя шляхэцкiя сыны па заканчэньню школ павятовых найчасцей мелi працу ў канцылярыi павету i не раз займалi высокiя ступенi v чынавенскай гiерархii, не трацячы пры гэтым поўнасьцю рысы народнага духу Рэчы Паспалiтай. Другiя паступалi ў семiнарыi сьвецкiх ксяндзоў альбо да новiцыятаў законных, альбо арэндавалi драбнейшыя маенткi . Шляхцянкi ў кляшторах у законнiц навучалiся работам i выходзiлi да прaцы служанкамi i аптэкаркамi. Паўсюдна навука шляхцiча i шляхцянкi засьцянковай абмяжоўвалася веданьнем катэхезiсу, уменьнем чытаць, пiсаць i лiчыць. Уменьне набывалася ў шляхцiча, што зiмой кватэраваў у доме, альбо ад мясцовага арганiста. Аднак значная частка шляхты наогул не ўмела пiсаць.

Лiдзкая шляхта давала на ўсю Лiтву аканомаў, намеснiкаў, пiсарчукоў павятовых. З яе кола былi арганiсты, садоўнiкi, ключвойты (ключвойт - выбраны прадстаўнiк ад жыхароў усяго ключа. Ключ – вялiкi двор, якi дзялiўся на фальваркi цi засьцянкi. Есць сляды самаўрадаваньня такiх ключоў. Прыкл. у Радзiвiлаўскiх дварох. Паводле Слоунiка расейска - крэўскага пад рэд. В. Ластоўскага; заўвага перакладчыка). Рамествамi i гандлем, як i даўней, шляхцiц не займаўся. Да службы вайсковай расейскай таксама не ўступалi, хiба што прымусова, калi былi перароблены на аднаасобнiкаў.

У часы калi шляхта засьцянковая лiдзкая жыла лепей, чым звычайныя грамадзяне, т.е. па пoл-паньску, узнiкла патрэба навуковага выхаваньня дзяцей, i шляхта пасылала сваiх сыноў не толькi ў школы, але i ва ўнiвэрсытэты, а дачок, найчасцей з сем’яў аканомаў, навучалi ў прыватных пансыенах. Паненкi затым працавалi гувэрнанткамi, а некаторыя праз жанiмства з заможным чалавекам, падымалi з упадку ўсю сваю збяднелую сям ‘ю.

У 1831 годзе i ў апошнiм паўстаннi 1863 г шляхта засьцянковая пастаўляла найвялiкшы кантынгент моладзi у шэрагi народныя, несла апошнi грош на ахфяру дзеля Краю, таму шляхта засьцянковая цярпела найбольшы пераслед з боку ўрада . Спальвалiся дамовыя пастройкi, забiралiся маенткi i цэлыя сем’i шляхэцкiя высылалiся этапам у Сiбiр альбо ў глыб Расеi, нават бяз aнiякай прычыны, дастаткова было даносу першага жандарма альбо палiцыянта, што захоўваецца зброя, альбо што калiсьцi ў засьцянку ўкрывалi паўстанца. Так у Лiдзкiм павеце ў Дзетвроўскай парафii вынiшчана цэлая ваколiца Шчукi i некалькi iнных.

На высылцы ў Расеi, наколькi я мог бачыць, шляхта засьцянковая вызначалася працавiтасьцю, учцiвасьцю, мiласьцю да веры дзядоў-прадзедаў сваiх i глыбокай верай у блiзкае ўваскрашэннe, i будучую спрыяльнасць Айчыне.

Нязломаны переследамi дух неаднойчы ўзбуджаў пашану ў самiх маскалеў. На высылцы ў Расеi часцей шляхцiц браўся за рамяство i нават займаўся дробным гандлем.

У вязьнi ў Вiльнi ў кляшторы св. Пятра вiдзеў шляхцiца засьцянковага з-пад Лiды Стэфана Вiльбiка. Ен набiраў самахотнiкаў да аддзeлу Людвiка Hарбута v Лiдзкiм павеце i дастаўляў жывелу. Павязаны расейцамi з мандатам Ураду Народнага, асуджаны быў у вязьнi i адданы пад ваенны суд. Захоўваў поўны спакой i моцную волю i нiкога не скампрамэнтаваў. У калегi па вязьнi, каторы яго мне прадставiў, Вiльбiк пытаўся: “Скажы, Пан, якi можа мне быць дэкрэт?” “Могуць павесiць” - той адказаў. Задумаўся трошкi Вiльбiк, але праз хвiлiну спытаў: “А чы я буду ў гiсторыi? – Абавязкова- гiсторыя пераказвае нашчадкам iмены ўсiх, што заслужылi ў Айчыны – адказаў той. На што Вiльбiк з усей энергiяй выказаў: “Хвала Богу – няхай вешаюць!”. Потым яго выслалi на цяжкiя работы ў Сiбiр.

Пераклад паводле газэты “Ziemia Lidzka” № 4/1937г. (№ 40/1997г.)
з польскай мовы Галiна Лаўрэш, сакавiк 2000г.

© Минская коллекция рефератов


Комментарии:


ИНФОРМАЦИЯ ПО РЕФЕРАТУ:

СТУДЕНТАМ! Уважаемые пользователи нашей Коллекции! Мы напоминаем, что наша коллекция общедоступная. Поэтому может случиться так, что ваш одногруппник также нашел эту работу. Поэтому при использовании данного реферата будьте осторожны. Постарайтесь написать свой - оригинальный и интересный реферат или курсовую работу. Только так вы получите высокую оценку и повысите свои знания.

Если у вас возникнут затруднения - обратитесь в нашу Службу заказа рефератов. Наши опытные специалисты-профессионалы точно и в срок напишут работу любой сложности: от диссертации до реферата. Прочитав такую качественную и полностью готовую к сдаче работу (написанную на основе последних литературных источников) и поработав с ней, вы также повысите ваш образовательный уровень и сэкономите ваше драгоценное время! Ссылки на сайт нашей службы вы можете найти в левом большом меню.

ВЕБ-ИЗДАТЕЛЯМ! Копирование данной работы на другие Интернет-сайты возможно, но с разрешения администрации сайта! Если вы желаете скопировать данную информацию, пожалуйста, обратитесь к администраторам Library.by. Скорее всего, мы любезно разрешим перепечатать необходимый вам текст с маленькими условиями! Любое иное копирование информации незаконно.



Флаг Беларуси Поиск по БЕЛОРУССКИМ рефератам