Род Гальшанскіх у ВКЛ

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Род Гальшанскіх у ВКЛ. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-12
Источник: http://library.by



Гальшанскія, княжацкі род герба «Гіпацэнтаўр» (выява каня,у якога галава, грудзі i рукі чалавека; замест хваста — змяя, якую паражае страла, выпушчаная з лука рукамі самой жа жывёліны. Генеа-лагічныя легенды 16 ст. звязвалі паходжанне Г. са стараж. літ. дынастыяй Кітаў-русаў, што панавала ў Літве перад дынас-тыяй Віценя i Гедзіміна. Магчыма, князі Г. сапраўды паходзілі ад кагосьці з родзічаў вял. князя Трайдзеня [1270?—82?], пазбаўленых улады новай дынастыяй. Родавым гняздом Г. быў Гальшанскі замак недалёка ад Ашмян.

Найб. вядомыя:

Альгімант (?—?). Паводле бел.-літ. летапісаў Гедзімін, калі заваяваў Кіеўі Пераяслаў,«посадмл на ннхкнязя Мнндовгова сына Олькгммонта, велнкого князя Гольшанского». У Кіева-Пячэрскім пацерыку пры пераліку кіеўскіх князёў сапраўды ўпамінаецца імя «князя Олькгм-монта, нареченого в святом креіценмн Ммхамла в мноцех Евфмммя». Але значная частка даследчыкаў лічыць сюжэт пра кіеўскі паход Гедзіміна легендай, створа-най не раней за канец 15 ст. ў асяроддзі літоўскіх магнатаў, якія часта ўпісвалі ўлетапісы імёны сваіх родапачынальнікаў (у дадзеным выпадку гэта зроблена i з мэтай звязаць свой род з Міндоўгам). На падставе гэтай легенды імя Альгіманта магло трапіць i ў пацярык, складальнік якога ў 16 ст. дадаў сапраўдную або прыдуманую ім самім згадку пра правасл. хрышчэнне. Княжанне Альгіманта ў Кіеве не пацвярджаецца аўтэнтычнымі звест-камі 14 ст., у якіх пад 1331 i 1362 упамінаецца кіеўскі князь Фёдар. Інш. звесткі пра Альгіманта адсутнічаюць.

I в a н (упамінаецца ў крыніцах у 1379—1401), сын Альгіманта. Першы вядомы прадстаўнік роду. Актыўны прыхільнік Вітаўта ў час яго барацьбы за велікакняжацкую ўладу, двойчы суправаджаў яго ў эміграцыю ў Прусію. Узначальваў пасольства, што адвозіла ў Маскву дачку Вітаўта Соф'ю, нявесту вял. князя маскоўскага Васіля Дзміт-рыевіча. 31392 адзін з набліжаных вял. князя Вітаўта,уваходзіўу велікакняжац-кую раду. 31396 намесніку Кіеве. Атры-маўад Вітаўта вял. воласці Глускі Парэчча на р. Пціч, Дубровіцкае княства на р. Гарынь (Украіна). Меў сыноў Андрэя Вя-зынскага, Сямёна Лютага, Аляксандра Нялюба, Міхаіла i дачку Ульяну (1378— 1448), якая была жонкай спачатку князя І.Карачаўскага, з 1418 — вял. князя Вітаўта.

Андрэй Вязынскі (каля1365— каля 1410), сын Івана. Меў 3 дачок, з якіх сярэдняя Соф'я была польскай каралевай.

Сямён (Люты;?—1433),сынІвана. Актыўны ўдзельнік барацьбы паміж Жыгімонтам Кейстутавічам i Свідрыгай-лам за вял. княжанне. Намеснік Вітаўта ў Вял. Ноўгарадзе (каля 1420), у 1432 адзін з удзельнікаў змовы супраць Свідрыгайлы на карысць Жыгімонта. Верагодна, у жн. 1433 трапіў у палон да Свідрыгайлы i быў пакараны смерцю. Меў 6 сыноў: Данілу (загінуў у Вількамірскай бітве 1435 на баку Свідрыгайлы), Юрыя, Сямёна, Аляксандра, Андрэя, Глеба i дачку Ульяну (жонка князя С.Р.Кобрынскага).

Міхаіл (?—1433), сын Івана. Ак-тыўны ўдзельнік барацьбы паміж Жы-гімонтам Кейстутавічам i Свідрыгайлам за вял. княжанне. Намеснік ю'еўскіў 1422. На чале войска Свідрыгайлы ў чэрв. 1433 разграміў войскі Жыгімонта, аднак у хуткім часе перайшоў на яго бок. Відаць, у жн. 1433 трапіў у палон да Свідрыгайлы i быў пакараны смерцю.

Сямён Трабскі (?—?), сын Сямёна Л ютага. Меў адзіную дачку, праз шлюб якой з М.Гаштольдам яго частка вотчыны ў Гальшанах, Трабах i Глуску перайшла да Гаштольдаў.

Ю р ы й (капя 1410—каля 1457), сын Сямёна Лютага. Адзін з арганізатараў выбрання вял. князем КазіміраЯгелон-чыка ў 1440, аднак у 1456 далучыўся да апазіцыі, якая хацела абраць вял. князем Сямёна Алелькавіча. Разам з братамі валодаў Гальшанамі, Глускам, Дубровіцай са Сцепанню (на Украіне), Раманавам у Аршанскім пав., Станькавам i Жыцінам у Менскім пав., Свіранамі, Шашоламі i Кроштамі ў Літве i інш. Меў дачку Ганну (другая жонка М.Гаштольда) i 5 сыноў: Івана Дубровіцкага (удзельнік змовы супраць вял. князя Казіміра, пакараны смерцюў 1481), Аляксандра, Васіля, ЬОрыя i Сямёна.

Аляксандр Юр'евіч (каля 1440—1511), сын Юрыя. Намеснік гарадзенскі ў 1486—1505, крайчы ВКЛ у 1486, падчашы ВКЛ у 1488—92, кашталян віленскі з 1493, адначасова стараста берасцейскі з 1506. Відаць, перайшоў з праваслаўя, якое раней вызнавалі ўсе Г., у каталіцтва. Шлюб з Соф'яй, дачкой віленскага ваяводы Алехны Судзімон-тавіча, прынёс яму частку вялізнай спадчыны цесця: Воўпуў Гарадзенскім, Хожава ў Ашмянскім, Сутокі, Заазер'е і частку Харэцкай воласці ў Менскім пав. Валодаўтаксама Свіранамі i Шашоламі, Лебедзевам, Далькевічамі i Дунілавічамі ў Ашмянскім пав. Меў сыноў: Януша, Юрыя i Паўла, a таксама 4 дачок, з якіх Ядвіга (жонка Я.Л.Храбтовіча) i Аляксандра (жонка М.Паца) унеслі частку судзі-монтаўскай спадчыны ў роды сваіх мужоў.

Сямён Юр'евіч (каля 1455— 1505), сын Юрыя. Стараста луцкі з 1490, маршалак Валынскай зямлі з 1494, часовы спраўца пасад найвышэйшага гетмана ВКЛ i ваяводы новагародскага (1500— 01). У выніку шлюбу з князёўнай С.Зба-ражскай набыў маёнткі на Валыні. Меў адзіную дачку Таццяну (жонка К.І.Аст-рожскага), да якой адышлі яго вотчыны (ут.л. частка Глуска, Гальшан, Раманава з Копыссю i Баранню i інш.).

Юрый Іванавіч (каля 1480— 1536), сын Івана Дубровіцкага. Ваявода кіеўскі ў 1508—10. Нягледзячы на тое, што яго бацька быў пакараны за ўдзел у змове супраць вял. князя Казіміра, захаваўяго вотчыны, галоўнай з якіх былі Глуск (пазнейшы Глуск-Дубровіцкі), дзе ён заснаваў замак i мястэчка, i Дубровіца. Меў сыноў: Януша, Уладзіміра i Сямёна, a таксама 7 дачок.

Павел Аляксандравіч (каля 1490—1555), сын Аляксандра Юр'евіча. У 1504 вучыўся ў Кракаўскім ун-це, дзе выявіў вял. здольнасці да філасофіі. Пазней вучыўся ў Рыме (упамінаецца ў 1512). Пасля вяртання ў ВКЛ стаў прэ-латам-архідыяканам касцёла св. Стані-славаўВільні. Выхавацельбудучага вял. князя Жыгімонта Аўгуста. 31530 біскуп луцкі, з 1536 — віленскі. Адыгрываў значную ролю ў дзярж. i грамадскім жыцці ВКЛ, актыўна супрацьдзейнічаў Рэфармацыі. Ад бацькі i маці ўнаследаваў вял. частку родавых вотчын Г. i судзімон-таўскай спадчыны (Воўпа, Лебедзева, Дунілавічы, Хожава, Станькава, Жыцін), якія ён разам з інш. маёнткамі завяшчаў вял. князю.

Януш Юр'евіч Дубровіцкі (каля 1505—1549), сын Юрыя Іванавіча. Дзяржаўца горвальскі з 1531, стольнік ВКЛ у 1540, ваявода кіеўскі ў 1542—44 i троцкі з 1544, адначасова дзяржаўца магілёўскі з 1547.

Сямён Юр'евіч Дубровіцкі (каля 15157—1556), сын Юрыя Іванавіча. Стольнік ВКЛ з 1555. Апошні мужчынскі прадстаўнік роду Г. Пасля яго смерці вялізныя вотчыны, які ён атрымаў у спадчыну пасля бацькі i старэйшых братоў, былі падзелены паміж шасцю яго сёстрамі: Аленай (жонка П.І.Сапегі), Настассяй (жонка князя К.І.Заслаўскага), Соф'яй (жонка князя А.Палубінскага), Марыяй (спачатку жонка А.Мантоўта, потым М.Казінскага i кн. А.Курбскага), Ганнай (жонкай А.Кірдзея), Фядорай (жонка кн. Б.Саламярэцкага). Сёмая сястра Багдана,жонка кн. Вішнявецкага, памерла раней, не пакінуўшы нашчадкаў.

Спіс выкарыстанай літаратуры:

Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Род Гальшанскіх у ВКЛ

Источник: http://library.by

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.