Род Галоўчынскіх у ВКЛ

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Род Галоўчынскіх у ВКЛ. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-12
Источник: http://library.by

Галоўчынскія, Галаўчынскія, княжацкі род герба «Лебедзь». Паходзілі адкнязя Мацвея Мікіцініча,які прыехаў у ВКЛ з дваром Апены Іванаўны, дачкі вял. князя маскоўскага Івана III, жонкі вял. князя літоўскага Аляксандра. Нашчадкі Мацвея ў ВКЛ першапачаткова зваліся Мікіцінічамі, з 2-й пал. 16 ст. — Г. (ад назвы маёнтка Галоўчын каля Друцка), з 17 ст. карысталіся таксама тытулам князёў Рапалоўскіх. Аднак генеалагічная сувязь Г. з князямі Рапа-лоўскімі (у Расіі) не прасочваецца. Генеалог Ю.Вольф меркаваў, што Мацвей Мікіцініч мог прыбыць у ВКЛ у сувязі з няўдалай змовай 1499 князя С.І.Рапа-лоўскага на карысць княжыча Васіля Іванавіча. Вызнавалі праваслаўе, пасля перайшлі ў каталіцтва.

Найб. вядомыя:

Мацвей Мікіцініч (?—1539), дваранін вял. княгіні Алены Іванаўны. Намеснік яе маёнткаў Магілёў, Княжыцы i Цяцерын каля Магілёва, Бірштаны ў Ко-венскім пав., Анікшты ў Вількамірскім пав. i інш. Пасля яе смерці (1513) прызначаны Жыгімонтам Старым намеснікам i дзяржаў-цам бірштанскім. Ад Алены Іванаўны i Аляк-сандра Ягелончыка атрымаў маёнткі Струня каля Полацка, Стаяцішкі ў Віленскім пав., Езна ў Ковенскім пав., Княжыцы i інш.

Астафій Мацвеевіч (?— 6.3.1557), сын Мацвея Мікіцініча. Валодаў маёнткамі Палачаны, Лужаны, Занарач i Ажунічы ў Ашмянскім пав., Маладзечна i Заслаў у Менскім пав., Новы Двор, Княжыцы, Струня i інш.

Яраслаў Мацвеевіч (1520— кастр. 1567), сын Мацвея Мікіцініча. Маршалак гаспадарскі з 1549; дзяржаўца ляхавіцкі ў 1546—49 i ковенскі з 1565. Валодаў маёнткамі Водва, Галоўчын, Барберышкі, Езна i інш., з якіх у 1565 ставіў у войска 100 коннікаў i 50 дра-бантаў.

Шчэнсны Яраславіч (?— 1610), сын Яраслава Мацвеевіча. Дзяр-жаўца любашанскі з 1581, кашталян менскі з 1600. Валодаў маёнткамі Галоў-чын, Езна, Цітва, Шацк i інш.

Яраслаў Яраславіч (?— 1622), сын Яраслава Мацвеевіча. Удзель-нічаў у Інфлянцкай вайне 1558—82, у з'ездзе праваслаўных i пратэстантаў у Вільні ў 1599.

Аляксандр Яраславіч (каля 1570—12.5.1617), сын Яраслава Ярасла-віча. Кашталян жамойцкі ў 1604—14, ваявода мсціслаўскі з 1614; стараста лідскі ў 1602—13, дзяржаўца вількійскі з 1616. Удзельнічаў у вайне Рэчы Паспа-літай з Расіяй 1609—18 (Смаленская кампанія 1609), у мірных перагаворах з pac. пасламі ў 1615. Перайшоў у каталіцтва.

Канстанцін (?—восень 1620), сын Яраслава Яраславіча. Стараста крычаўскі ў 1611, кашталян мсціслаўскі з1611.

Ян Шчэнснавіч (?—22.1.1631), сын Шчэнснага Яраславіча. У час вайны Рэчы /Іаспалітай са Швецыяй 1600— 29 на чале ўласнай харугвы ваяваў у 1621—22 у Інфлянтах. Чашнік ВКЛ з 1624.

Мікалай (?—пач. 1658), сын Канстанціна. Харужы аршанскі з 1644, пасол на сойм 1648. Апошні з роду Г.

Спіс выкарыстанай літаратуры:

Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Род Галоўчынскіх у ВКЛ

Источник: http://library.by

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.